Azərbaycanca  AzərbaycancaБеларуская  БеларускаяDeutsch  DeutschEnglish  EnglishFrançais  FrançaisҚазақ  ҚазақLietuvių  LietuviųРусский  Русскийภาษาไทย  ภาษาไทยTürkçe  TürkçeУкраїнська  Українська
Падтрымка
www.global-by3.nina.az
  • Галоўная
  • Вікіпедыя
  • Музыка

Га йнаўка польск Hajnówka горад у Польшчы адміністрацыйны цэнтр Гайнаўскага павета Падляскага ваяводства Утварае гарадск

Гайнаўка

  • Галоўная старонка
  • Вікіпедыя
  • Гайнаўка

Га́йнаўка (польск.: Hajnówka) — горад у Польшчы, адміністрацыйны цэнтр Гайнаўскага павета Падляскага ваяводства. Утварае гарадскую гміну, таксама з’яўляецца сядзібай вясковай гміны Гайнаўка.

Горад
Гайнаўка
польск.: Hajnówka
image
Герб
image
Сабор Святой Тройцы
Краіна
image Польшча
Ваяводства
Падляскае
Павет
Гайнаўскі
Каардынаты
52°44′00″ пн. ш. 23°34′00″ у. д.HGЯO
Плошча
  • 21,29 км²
Афіцыйная мова
польская, беларуская
Насельніцтва
  • ▼19 667 чал. (31 сакавіка 2021)
Часавы пояс
UTC+1, летам UTC+2
Тэлефонны код
85
Паштовыя індэксы
17-200
Аўтамабільны код
BHA
TERC
2005011
Афіцыйны сайт
hajnowka.pl (польск.)
Гайнаўка на карце Польшчы ±
image
image
image
image
Медыяфайлы на Вікісховішчы

Знаходзіцца на паўднёвы ўсход ад Беластока, каля заходняй ускраіны Белавежскай пушчы, на тэрыторыі Усходняй Беласточчыны.

Колькасць насельніцтва — 22,2 тыс. чал. (2005)

Гісторыя

Рэч Паспалітая

  • 1589 — тэрыторыя ўвайшла ў склад сталовых уладанняў караля Рэчы Паспалітай.
  • 1639 — Соймавая ардынацыя пастанавіла заснаваць каралеўскія вартоўні дзеля аховы пушчы.
  • 1670 — ва ўрочышчы Скарбаслаўка паўстала варта (цяпер раён Гайнаўкі ).
  • 1679 — у варце неслі службу 7 і 2 асочнікі, якія таксама пільнавалі Каралеўскі тракт да каралеўскага двара ў Белавежы
  • XVIII стагоддзе — ва ўрочышчы Скарбаслаўка служыў каралеўскі вартаўнік іменем Гейна або Гайна — імаверна, немец з паходжання.

Расійская імперыя

  • 1795 — пасля трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай да падпісання Тыльзіцкага дагавора 1807 года па тэрыторыі сучаснага горада праходзіла граніца паміж прускім і расійскім падзеламі.
  • XIX стагоддзе — каля сядзібы вартаўніка паўстае вёска.
  • 23 мая 1831 — каля Гайнаўшчыны паўстанцкі аддзел генерала атрымаў перамогу ў бітве з расійскімі войскамі.
  • 1846 — утворанае Гайнаўскае лясніцтва.
  • 1863 — у ваколіцах адбываюцца бітвы Студзеньскага паўстання.
  • 1888 — Белавежская пушча ўвайшла ў склад царскіх уладанняў.
  • 1894 — да Гайнаўкі пракладзеная чыгунка з Бельску Падляскага.
  • 1897 — чыгунка працягнутая да ў Белавежы.
  • 1900 — будаўніцтва шашы Бельск Падляскі — Белавежа.
  • 1909 — будаўніцтва чыгуначнай лініі на адцінку Седльцы — Ваўкавыск. Гайнаўка налічвае 600 жыхароў.
  • 1915 — адступленне расійскага войска і эвакуацыя часткі насельніцтва, гайнаўская варта спаленая.
  • 1915—1918 — немцы займаюцца вывазам драўніны; збудаваныя два тартакі, пякарня, пральня, лазня, казіно, кінатэатр, фабрыка , і сеткі вузкакалейных чыгунак.

Міжваенная Польшча

  • люты 1919 — Гайнаўка ўвайшла ў склад Польшчы. Насельніцтва — 118 жыхароў.
  • 1920 — польска-савецкая вайна, 27 жніўня ля дарогі да Белавежы адбылася сутычка разведаддзела 1-й беларуска-літоўскай дывізіі генерала з савецкім бронецягніком 48-й стралковай дывізіі.
  • 3 мая 1923 — заснаванне каталіцкай парафіі і прыстасаванне нямецкага кінатэатра пад капліцу.
  • 1924 — англійская фірма «» набывае тартакі і лясныя чыгункі. У Гайнаўку адбываецца вялікі наплыў рабочых.
  • 24 сакавіка 1924 — першы на тэрыторыі распачаў хвалю выступаў рабочых, якая трывала з перапынкамі да верасня 1939 года.
  • 1925 — першая праваслаўная капліца. У Гайнаўцы налічваецца каля 4000 жыхароў, 70 % з якіх складаюць палякі, астатнія — беларусы, яўрэі, рускія, немцы.
  • 1929 — польскія ўлады касуюць дагавор з англійскай «Цэнтурай» па прычыне рабаўніцкай эксплуатацыі пушчы.
  • 1930 — чатыры гайнаўскія фабрыкі забяспечваюць працай амаль 2000 супрацоўнікаў.
  • 3 лютага—2 красавіка 1932 года — забастоўка рабочых лесапільных заводаў мястэчка.
  • 1934 — вёска становіцца сядзібай гміны ў складзе Бельскага павета.
  • 9 сакавіка 1936 — капліца спаленая бальшавікамі; пачатак будаўніцтва новай.
  • 1939 — у Гайнаўцы налічваецца 17 тысяч жыхароў. Дзейнічаюць Дзяржаўная школа драўнянай прамысловасці, 3 сярэднія школы, гімнастычнае таварыства «Сокал», атэль, два кінатэатры, аптэка, бібліятэка, тэатральная суполка.
  • 17 верасня 1939 — з немцамі падчас абарончай вайны, бамбарзіроўка ваколіц пілотамі люфтвафэ чыгуначнага вакзала. Праз некалькі дзён Гайнаўка перададзеная СССР.
  • 27 верасня 1939 — аддзелы 10-й арміі бальшавікоў захапілі склады ўзбраення ў раёне Гайнаўкі, узялі ў палон 125 польскіх салдат і двух афіцэраў.
  • кастрычнік 1939 — чэрвень 1941 — савецкая акупацыя.
  • 10 лютага 1940 — 462 жыхароў Гайнаўкі.
  • 25 чэрвеня 1941 — Гайнаўка занятая нямецкімі войскамі. Адразу была спалена , кінатэатр «LUX», рэстарацыя і атэль Гурскага.
  • верасень 1941 — перасяленне яўрэяў у .
  • 17 верасня 1943 — расстрэл 104 жыхароў Гайнаўкі (у тым ліку жанчын з дзецьмі).
  • ліпень 1944 — немцы знішчылі чыгуначны вакзал і воданапорныя вежы.
  • 18 ліпеня 1944 — Чырвоная армія заняла Гайнаўку.

Польская Народная Рэспубліка

  • 1944 — у Гайнаўцы засталося 8 тысяч жыхароў.
  • красавік — май 1945 — у ваколіцах дзейнічаў аддзел пад камандаваннем маёра «Лупашкі».
  • 20 красавіка 1945 — салдаты раззброілі пастарунак камуністычнай міліцыі.
  • 15 мая 1945 — патруль 1 швадрону 5-й Віленскай брыгады АК раззброіў пастарунак ля помпы на чыгуначнай станцыі
  • 28 студзеня 1946 — захапіла горад і раззброіла пастарунак і Чырвонай арміі.
  • 23 чэрвеня 1946 — уведзена ў эксплуатацыю знішчаная за нямецкай акупацыяй чыгунка да Белавежы.
  • 1948 — пачатак будаўніцтва каталіцкага касцёла, скончанага толькі ў 1965 годзе з прычыны супраціву камуністычных улад.
  • 1951 — атрыманне статусу горада.
  • 1954 — Гайнаўка стала цэнтрам павета.
  • 1975 — горад перастаў быць цэнтрам павета.
  • 1979 — запушчаная першая аўтобусная лінія.
  • 1981 — будаўніцтва праваслаўнай Троіцкай царквы.
  • 3 снежня 1984 — адкрытае чыгуначнае злучэнне да Белавежы.
  • верасень 1985 — адкрыты помнік абаронцу горада ў 1939 годзе Баляславу Бервячонку.
  • 9 верасня 1986 — уведзены ў эксплуатацыю новы чыгуначны вакзал.
  • 1989 — распушчаныя камітэты Польскай аб’яднанай рабочай партыі і .

Сучасная Польшча

  • 1993 — ліквідацыя чыгуначнага злучэння са станцыямі Белавежа-Палац і Бельск Падляскі.
  • 1995 — пачата будаўніцтва яшчэ двух праваслаўных храмаў: і .
  • 1 студзеня 1999 — Гайнаўка зноў стала цэнтрам павета.
  • 2000 — пачатак будаўніцтва касцёла пад тытулам святых Кірыла і Мяфодзія.
  • 2003 — пачатак будаўніцтва касцёла і кляштара .
  • 2004 — ліквідацыя пасажырскіх цягнікоў на чыгунцы Гайнаўка — .
  • 21 чэрвеня 2007 — гарадскі савет ухваліў увядзенне беларускай мовы ў якасці дапаможнай.
  • 2008 — адкрыты касцёл Святых Кірыла і Мяфодзія.
  • жнівень 2010 — адкрыты касцёл Аб’яднання сёстраў-кларысак.
  • 18 жніўня 2012 — візіт патрыярха маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла ў Сабор Святой Тройцы.

Гаспадарка

image
Помнік зубру ў Гайнаўцы

Гайнаўка — значны прамысловы цэнтр, вузел чыгунак і аўтамабільных дарог.

Шмат фірм, вялікіх і дробных, займаецца тут дрэваапрацоўкай. Сярод іх: буйнейшае прамысловае прадпрыемства Гайнаўкі — дрэваапрацоўчы камбінат «Furnel», мэблевая фабрыка «Nikom» і інш. Гэтыя прадпрыемствы вырабляюць піламатэрыялы, разнастайную мэблю, летнія домікі, будаўнічыя дэталі, дравесны вугаль, тару, а таксама драўляную галантарэю. Шмат што з гэтай прадукцыі служыць прадметам экспарту. Прадпрыемствы машынабудавання выраблюць машыны і абсталяванне для лясной і дрэваапрацоўчай прамысловасці, абагравальнае абсталяванне, трактары. Прадпрыемства будаўнічай керамікі «Lewkowo» з’яўляецца буйнейшым вытворцам керамікі на Падляшшы. Гайнаўскі павет добра вядомы экалагічна чыстымі харчовымі прадуктамі: малочнымі, мяснымі, кандытарскімі.

Дзякуючы прыгранічнаму становішчу Гайнаўскага павета і наяўнасці чыгуначных шляхоў, што вядуць у Беларусь, у павеце працуюць гандлёвыя фірмы, якія займаюцца імпартам удабрэнняў, дрэва, прыроднага газу.

Размяшчэнне Гайнаўкі ля самай мяжы Белавежскай пушчы спрыяла таму, што ў 2001 тут адкрыўся філіял Беластоцкага палітэхнічнага інстытута, дзе рыхтуюць спецыялістаў у галіне аховы прыроды і гаспадарчай дзейнасці на ахоўваемых прыродных тэрыторях.

Насельніцтва

Год Колькасць
2014 21 442
2018 20 615
2021 19 667

Беларусы ў Гайнаўцы

image
Музей беларускай культуры

Паводле вынікаў перапісу насельніцтва 2002 года ў Гайнаўцы самая вялікая ўдзельная вага беларусаў сярод усіх гарадоў Польшчы.

У шэрагу школ і гімназій Гайнаўкі сотні дзяцей як дадатковы прадмет вывучаюць беларускую мову (Комплекс школ з дадатковым навучаннем беларускай мовы ў Гайнаўцы). Акрамя таго, у Гайнаўцы дзейнічаюць гімназія і ліцэй з дадатковым навучаннем беларускай мовы, дзе гэты прадмет з’яўляецца абавязковым.

Гайнаўка — адзін з найбольш значных цэнтраў беларускай культуры ў Польшчы. У 1990 годзе была адкрыта першая экспазіцыя Гайнаўскага музея помнікаў беларускай культуры. Цяпер музей мае 3 будынкі, 6 экспазіцыйных залаў, кіназалу, бібліятэку, гатэль. У музейнай экспазіцыі прадстаўлены сельскагаспадарчыя прылады працы, творы народнага мастацтва і культурныя здабыткі беларусаў у Польшчы.

Царква Святой Тройцы — месца правядзення штогадовага міжканфесійнага фестывалю царкоўнай музыкі, лаўрэатамі якога шматразова станавіліся калектывы з Беларусі.

27 чэрвеня 2007 года Рада горада Гайнаўка прыняла закон аб выкарыстанні беларускай мовы як дапаможнай у мясцовай адміністрацыі.

Помнікі

image
Царква Святой Тройцы ў Гайнаўцы
  • Фабрычныя будынкі пач. ХХ ст.
  • Касцёл Узнясення Святога Крыжа (ХХ ст.) са знакамітым арганам з ХІХ ст.
  • Царква Святой Тройцы (1981—1983) — адзін з найцікавейшых паводле архітэктурнага вырашэння храмаў. Лічыцца самым вялікім праваслаўным храмам на тэрыторыі Польшчы (адначасова можа змясціць 5000 вернікаў).

Гарады-пабрацімы

  • image Юрбарк, Літва

Вядомыя асобы

  • Міхал Андрасюк
  • Катажына Бонда (нар. 1977) — польская пісьменніца беларускага паходжання
  • Наталля Герасімюк
  • Міра Лукша

Зноскі

  1. https://bdl.stat.gov.pl/api/v1/data/localities/by-unit/062013805011-0923035?var-id=1639616&format=jsonapi Праверана 5 кастрычніка 2022.
  2. Палуян, І. В. Белавежска-Гайнаўская забастоўка рабочых лесапільных заводаў // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 1: А — Беліца / Рэдкал.: М. В. Біч і інш.; Прадм. М. Ткачова; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1993. — С. 342—343. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-074-2.
  3. Hajnówka / 01 (польск.). Wyburzone.pl. Праверана 14 лютага 2013.

Спасылкі

  • image На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Гайнаўка
  • Афіцыйная старонка

Аўтар: www.NiNa.Az

Дата публікацыі: 19 Май, 2025 / 23:44

Ga jnayka polsk Hajnowka gorad u Polshchy administracyjny centr Gajnayskaga paveta Padlyaskaga vayavodstva Utvarae garadskuyu gminu taksama z yaylyaecca syadzibaj vyaskovaj gminy Gajnayka Gorad Gajnayka polsk Hajnowka GerbSabor Svyatoj Trojcy Kraina PolshchaVayavodstva PadlyaskaePavet GajnayskiKaardynaty 52 44 00 pn sh 23 34 00 u d H G Ya OPloshcha 21 29 km Aficyjnaya mova polskaya belaruskayaNaselnictva 19 667 chal 31 sakavika 2021 Chasavy poyas UTC 1 letam UTC 2Telefonny kod 85Pashtovyya indeksy 17 200Aytamabilny kod BHATERC 2005011Aficyjny sajt hajnowka pl polsk Gajnayka na karce Polshchy Medyyafajly na Vikishovishchy Znahodzicca na paydnyovy yshod ad Belastoka kalya zahodnyaj uskrainy Belavezhskaj pushchy na terytoryi Ushodnyaj Belastochchyny Kolkasc naselnictva 22 2 tys chal 2005 GistoryyaRech Paspalitaya 1589 terytoryya yvajshla y sklad stalovyh uladannyay karalya Rechy Paspalitaj 1639 Sojmavaya ardynacyya pastanavila zasnavac karaleyskiya vartoyni dzelya ahovy pushchy 1670 va yrochyshchy Skarbaslayka paystala varta cyaper rayon Gajnayki 1679 u varce nesli sluzhbu 7 i 2 asochniki yakiya taksama pilnavali Karaleyski trakt da karaleyskaga dvara y Belavezhy XVIII stagoddze va yrochyshchy Skarbaslayka sluzhyy karaleyski vartaynik imenem Gejna abo Gajna imaverna nemec z pahodzhannya Rasijskaya imperyya 1795 paslya trecyaga padzelu Rechy Paspalitaj da padpisannya Tylzickaga dagavora 1807 goda pa terytoryi suchasnaga gorada prahodzila granica pamizh pruskim i rasijskim padzelami XIX stagoddze kalya syadziby vartaynika paystae vyoska 23 maya 1831 kalya Gajnayshchyny paystancki addzel generala atrymay peramogu y bitve z rasijskimi vojskami 1846 utvoranae Gajnayskae lyasnictva 1863 u vakolicah adbyvayucca bitvy Studzenskaga paystannya 1888 Belavezhskaya pushcha yvajshla y sklad carskih uladannyay 1894 da Gajnayki prakladzenaya chygunka z Belsku Padlyaskaga 1897 chygunka pracyagnutaya da y Belavezhy 1900 budaynictva shashy Belsk Padlyaski Belavezha 1909 budaynictva chygunachnaj linii na adcinku Sedlcy Vaykavysk Gajnayka nalichvae 600 zhyharoy 1915 adstuplenne rasijskaga vojska i evakuacyya chastki naselnictva gajnayskaya varta spalenaya 1915 1918 nemcy zajmayucca vyvazam drayniny zbudavanyya dva tartaki pyakarnya pralnya laznya kazino kinateatr fabryka i setki vuzkakalejnyh chygunak Mizhvaennaya Polshcha lyuty 1919 Gajnayka yvajshla y sklad Polshchy Naselnictva 118 zhyharoy 1920 polska saveckaya vajna 27 zhniynya lya darogi da Belavezhy adbylasya sutychka razvedaddzela 1 j belaruska litoyskaj dyvizii generala z saveckim bronecyagnikom 48 j stralkovaj dyvizii 3 maya 1923 zasnavanne katalickaj parafii i prystasavanne nyameckaga kinateatra pad kaplicu 1924 anglijskaya firma nabyvae tartaki i lyasnyya chygunki U Gajnayku adbyvaecca vyaliki naplyy rabochyh 24 sakavika 1924 pershy na terytoryi raspachay hvalyu vystupay rabochyh yakaya tryvala z perapynkami da verasnya 1939 goda 1925 pershaya pravaslaynaya kaplica U Gajnaycy nalichvaecca kalya 4000 zhyharoy 70 z yakih skladayuc palyaki astatniya belarusy yayrei ruskiya nemcy 1929 polskiya ylady kasuyuc dagavor z anglijskaj Centuraj pa prychyne rabaynickaj ekspluatacyi pushchy 1930 chatyry gajnayskiya fabryki zabyaspechvayuc pracaj amal 2000 supracoynikay 3 lyutaga 2 krasavika 1932 goda zabastoyka rabochyh lesapilnyh zavoday myastechka 1934 vyoska stanovicca syadzibaj gminy y skladze Belskaga paveta 9 sakavika 1936 kaplica spalenaya balshavikami pachatak budaynictva novaj 1939 u Gajnaycy nalichvaecca 17 tysyach zhyharoy Dzejnichayuc Dzyarzhaynaya shkola draynyanaj pramyslovasci 3 syaredniya shkoly gimnastychnae tavarystva Sokal atel dva kinateatry apteka bibliyateka teatralnaya supolka 17 verasnya 1939 z nemcami padchas abaronchaj vajny bambarziroyka vakolic pilotami lyuftvafe chygunachnaga vakzala Praz nekalki dzyon Gajnayka peradadzenaya SSSR 27 verasnya 1939 addzely 10 j armii balshavikoy zahapili sklady yzbraennya y rayone Gajnayki uzyali y palon 125 polskih saldat i dvuh aficeray kastrychnik 1939 cherven 1941 saveckaya akupacyya 10 lyutaga 1940 462 zhyharoy Gajnayki 25 chervenya 1941 Gajnayka zanyataya nyameckimi vojskami Adrazu byla spalena kinateatr LUX restaracyya i atel Gurskaga verasen 1941 perasyalenne yayreyay u 17 verasnya 1943 rasstrel 104 zhyharoy Gajnayki u tym liku zhanchyn z dzecmi lipen 1944 nemcy znishchyli chygunachny vakzal i vodanapornyya vezhy 18 lipenya 1944 Chyrvonaya armiya zanyala Gajnayku Polskaya Narodnaya Respublika 1944 u Gajnaycy zastalosya 8 tysyach zhyharoy krasavik maj 1945 u vakolicah dzejnichay addzel pad kamandavannem mayora Lupashki 20 krasavika 1945 saldaty razzbroili pastarunak kamunistychnaj milicyi 15 maya 1945 patrul 1 shvadronu 5 j Vilenskaj brygady AK razzbroiy pastarunak lya pompy na chygunachnaj stancyi 28 studzenya 1946 zahapila gorad i razzbroila pastarunak i Chyrvonaj armii 23 chervenya 1946 uvedzena y ekspluatacyyu znishchanaya za nyameckaj akupacyyaj chygunka da Belavezhy 1948 pachatak budaynictva katalickaga kascyola skonchanaga tolki y 1965 godze z prychyny supracivu kamunistychnyh ulad 1951 atrymanne statusu gorada 1954 Gajnayka stala centram paveta 1975 gorad perastay byc centram paveta 1979 zapushchanaya pershaya aytobusnaya liniya 1981 budaynictva pravaslaynaj Troickaj carkvy 3 snezhnya 1984 adkrytae chygunachnae zluchenne da Belavezhy verasen 1985 adkryty pomnik abaroncu gorada y 1939 godze Balyaslavu Bervyachonku 9 verasnya 1986 uvedzeny y ekspluatacyyu novy chygunachny vakzal 1989 raspushchanyya kamitety Polskaj ab yadnanaj rabochaj partyi i Suchasnaya Polshcha 1993 likvidacyya chygunachnaga zluchennya sa stancyyami Belavezha Palac i Belsk Padlyaski 1995 pachata budaynictva yashche dvuh pravaslaynyh hramay i 1 studzenya 1999 Gajnayka znoy stala centram paveta 2000 pachatak budaynictva kascyola pad tytulam svyatyh Kiryla i Myafodziya 2003 pachatak budaynictva kascyola i klyashtara 2004 likvidacyya pasazhyrskih cyagnikoy na chyguncy Gajnayka 21 chervenya 2007 garadski savet uhvaliy uvyadzenne belaruskaj movy y yakasci dapamozhnaj 2008 adkryty kascyol Svyatyh Kiryla i Myafodziya zhniven 2010 adkryty kascyol Ab yadnannya syostray klarysak 18 zhniynya 2012 vizit patryyarha maskoyskaga i ysyae Rusi Kiryla y Sabor Svyatoj Trojcy GaspadarkaPomnik zubru y Gajnaycy Gajnayka znachny pramyslovy centr vuzel chygunak i aytamabilnyh darog Shmat firm vyalikih i drobnyh zajmaecca tut drevaapracoykaj Syarod ih bujnejshae pramyslovae pradpryemstva Gajnayki drevaapracoychy kambinat Furnel meblevaya fabryka Nikom i insh Getyya pradpryemstvy vyrablyayuc pilamateryyaly raznastajnuyu meblyu letniya domiki budaynichyya detali dravesny vugal taru a taksama draylyanuyu galantareyu Shmat shto z getaj pradukcyi sluzhyc pradmetam ekspartu Pradpryemstvy mashynabudavannya vyrablyuc mashyny i abstalyavanne dlya lyasnoj i drevaapracoychaj pramyslovasci abagravalnae abstalyavanne traktary Pradpryemstva budaynichaj keramiki Lewkowo z yaylyaecca bujnejshym vytvorcam keramiki na Padlyashshy Gajnayski pavet dobra vyadomy ekalagichna chystymi harchovymi praduktami malochnymi myasnymi kandytarskimi Dzyakuyuchy prygranichnamu stanovishchu Gajnayskaga paveta i nayaynasci chygunachnyh shlyahoy shto vyaduc u Belarus u pavece pracuyuc gandlyovyya firmy yakiya zajmayucca impartam udabrennyay dreva pryrodnaga gazu Razmyashchenne Gajnayki lya samaj myazhy Belavezhskaj pushchy spryyala tamu shto y 2001 tut adkryysya filiyal Belastockaga palitehnichnaga instytuta dze ryhtuyuc specyyalistay u galine ahovy pryrody i gaspadarchaj dzejnasci na ahoyvaemyh pryrodnyh terytoryah NaselnictvaGod Kolkasc2014 21 4422018 20 6152021 19 667Belarusy y GajnaycyMuzej belaruskaj kultury Pavodle vynikay perapisu naselnictva 2002 goda y Gajnaycy samaya vyalikaya ydzelnaya vaga belarusay syarod usih garadoy Polshchy U sheragu shkol i gimnazij Gajnayki sotni dzyacej yak dadatkovy pradmet vyvuchayuc belaruskuyu movu Kompleks shkol z dadatkovym navuchannem belaruskaj movy y Gajnaycy Akramya tago u Gajnaycy dzejnichayuc gimnaziya i licej z dadatkovym navuchannem belaruskaj movy dze gety pradmet z yaylyaecca abavyazkovym Gajnayka adzin z najbolsh znachnyh centray belaruskaj kultury y Polshchy U 1990 godze byla adkryta pershaya ekspazicyya Gajnayskaga muzeya pomnikay belaruskaj kultury Cyaper muzej mae 3 budynki 6 ekspazicyjnyh zalay kinazalu bibliyateku gatel U muzejnaj ekspazicyi pradstayleny selskagaspadarchyya prylady pracy tvory narodnaga mastactva i kulturnyya zdabytki belarusay u Polshchy Carkva Svyatoj Trojcy mesca pravyadzennya shtogadovaga mizhkanfesijnaga festyvalyu carkoynaj muzyki layreatami yakoga shmatrazova stanavilisya kalektyvy z Belarusi 27 chervenya 2007 goda Rada gorada Gajnayka prynyala zakon ab vykarystanni belaruskaj movy yak dapamozhnaj u myascovaj administracyi PomnikiCarkva Svyatoj Trojcy y GajnaycyFabrychnyya budynki pach HH st Kascyol Uznyasennya Svyatoga Kryzha HH st sa znakamitym arganam z HIH st Carkva Svyatoj Trojcy 1981 1983 adzin z najcikavejshyh pavodle arhitekturnaga vyrashennya hramay Lichycca samym vyalikim pravaslaynym hramam na terytoryi Polshchy adnachasova mozha zmyascic 5000 vernikay Garady pabracimy Yurbark LitvaVyadomyya asobyMihal Andrasyuk Katazhyna Bonda nar 1977 polskaya pismennica belaruskaga pahodzhannya Natallya Gerasimyuk Mira LukshaZnoskihttps bdl stat gov pl api v1 data localities by unit 062013805011 0923035 var id 1639616 amp format jsonapiPraverana 5 kastrychnika 2022 Paluyan I V Belavezhska Gajnayskaya zabastoyka rabochyh lesapilnyh zavoday Encyklapedyya gistoryi Belarusi U 6 t T 1 A Belica Redkal M V Bich i insh Pradm M Tkachova Mast E E Zhakevich Mn BelEn 1993 S 342 343 20 000 ekz ISBN 5 85700 074 2 Hajnowka 01 polsk Wyburzone pl Praverana 14 lyutaga 2013 SpasylkiNa Vikishovishchy yosc medyyafajly pa teme Gajnayka Aficyjnaya staronka

Апошнія артыкулы
  • Май 19, 2025

    Мысленне

  • Май 20, 2025

    Мыс

  • Май 19, 2025

    Мультымедыя

  • Май 19, 2025

    Музыка

  • Май 19, 2025

    Мора

www.NiNa.Az - Студыя

  • Вікіпедыя
  • Музыка
Звяжыцеся з намі
Мовы
Звязацца з намі
DMCA Sitemap
© 2019 nina.az - Усе правы абаронены.
Аўтарскія правы: Dadash Mammadov
Бясплатны сайт для абмену дадзенымі і файламі з усяго свету.
Верхняя частка