Azərbaycanca  AzərbaycancaБеларуская  БеларускаяDeutsch  DeutschEnglish  EnglishFrançais  FrançaisҚазақ  ҚазақLietuvių  LietuviųРусский  Русскийภาษาไทย  ภาษาไทยTürkçe  TürkçeУкраїнська  Українська
Падтрымка
www.global-by3.nina.az
  • Галоўная
  • Вікіпедыя
  • Музыка

Гідрабіялогія навука аб насельніцтве воднага асяроддзя аб узаемаадносінах яго з умовамі пражывання значэнні для працэсаў

Гідрабіялогія

  • Галоўная старонка
  • Вікіпедыя
  • Гідрабіялогія

Гідрабіялогія — навука аб насельніцтве воднага асяроддзя, аб узаемаадносінах яго з умовамі пражывання, значэнні для працэсаў трансфармацыі энергіі і рэчыва і аб біялагічнай прадукцыйнасці акіяна, мораў і ўнутраных вод.

Гідрабіялогія — пераважна экалагічная навука. Умовы жыцця ў водным асяроддзі вызначаюцца фізіка-геаграфічнымі асаблівасцямі вадаёма, многія з якіх, напрыклад хімічны склад вады, у асаблівасці склад біягенных элементаў і раствораных газаў і іх колькасць, характар донных адкладаў, празрыстасць вады і інш., знаходзяцца пад моцным уплывам водных арганізмаў і часта вызначаюцца іх жыццядзейнасцю. Таму ў той меры, у якой гідрабіялогія вывучае значэнне жыццёвых з'яў у агульнай сукупнасці ўзаемаабумоўленых працэсаў у водным асяроддзі, яна мае агульныя задачы з комплекснымі геаграфічнымі дысцыплінамі — лімналогіяй і акіяналогіяй. На гэтым узроўні даследаванняў вырашаюцца такія праблемы, як біялагічная структура акіяна, біялімналагічная і біяакіяналагічная тыпалогія вадаёмаў і водных мас, заканамернасці кругазвароту рэчыва і патоку энергіі.

Адрозніваюць санітарную, тэхнічную і прамысловую гідрабіялогію.

Гісторыя

У самастойную навуку гідрабіялогія вылучалася ў 2-й палове 19 ст., калі з развіццём батанікі і заалогіі пачалі стварацца марскія і прэснаводныя біялагічныя станцыі, была вызначана роля водных арганізмаў у працэсе ачышчэння вадаёмаў (нямецкія вучоныя А. Мюлер, Ф. Кон, рускі вучоны ).

Асновы расійскіх марскіх гідрабіялагічных даследаванняў закладзены ў 1900-я гады навукова-прамысловымі экспедыцыямі М. М. Кніповіча, працамі С. А. Зярнова, К. М. Дзяругіна, Л. А. Зянкевіча і інш. Для развіцця прэснаводнай гідрабіялогіі вялікае значэнне мелі працы , А. Л. Бенінга, , В. Н. Варанкова, У. І. Жадзіна і інш.

Літаратура

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 5: Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 5. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 5).

Спасылкі

  • The Waterrose Aquatic Ecology Page (англ.).
  • Developments in Hydrobiology-Springer Book Series(недаступная спасылка) (англ.) Друкаваныя працы міжнародных канферэнцый па гідрабіялогіі.

Аўтар: www.NiNa.Az

Дата публікацыі: 22 Май, 2025 / 15:21

Gidrabiyalogiya navuka ab naselnictve vodnaga asyaroddzya ab uzaemaadnosinah yago z umovami prazhyvannya znachenni dlya pracesay transfarmacyi energii i rechyva i ab biyalagichnaj pradukcyjnasci akiyana moray i ynutranyh vod Gidrabiyalogiya peravazhna ekalagichnaya navuka Umovy zhyccya y vodnym asyaroddzi vyznachayucca fizika geagrafichnymi asablivascyami vadayoma mnogiya z yakih napryklad himichny sklad vady u asablivasci sklad biyagennyh elementay i rastvoranyh gazay i ih kolkasc haraktar donnyh adkladay prazrystasc vady i insh znahodzyacca pad mocnym uplyvam vodnyh arganizmay i chasta vyznachayucca ih zhyccyadzejnascyu Tamu y toj mery u yakoj gidrabiyalogiya vyvuchae znachenne zhyccyovyh z yay u agulnaj sukupnasci yzaemaabumoylenyh pracesay u vodnym asyaroddzi yana mae agulnyya zadachy z kompleksnymi geagrafichnymi dyscyplinami limnalogiyaj i akiyanalogiyaj Na getym uzroyni dasledavannyay vyrashayucca takiya prablemy yak biyalagichnaya struktura akiyana biyalimnalagichnaya i biyaakiyanalagichnaya typalogiya vadayomay i vodnyh mas zakanamernasci krugazvarotu rechyva i patoku energii Adroznivayuc sanitarnuyu tehnichnuyu i pramyslovuyu gidrabiyalogiyu GistoryyaU samastojnuyu navuku gidrabiyalogiya vyluchalasya y 2 j palove 19 st kali z razviccyom bataniki i zaalogii pachali stvaracca marskiya i presnavodnyya biyalagichnyya stancyi byla vyznachana rolya vodnyh arganizmay u pracese achyshchennya vadayomay nyameckiya vuchonyya A Myuler F Kon ruski vuchony Asnovy rasijskih marskih gidrabiyalagichnyh dasledavannyay zakladzeny y 1900 ya gady navukova pramyslovymi ekspedycyyami M M Knipovicha pracami S A Zyarnova K M Dzyarugina L A Zyankevicha i insh Dlya razviccya presnavodnaj gidrabiyalogii vyalikae znachenne meli pracy A L Beninga V N Varankova U I Zhadzina i insh LitaraturaBelaruskaya encyklapedyya U 18 t T 5 Galcy Dagon Redkal G P Pashkoy i insh Mn BelEn 1997 T 5 576 s 10 000 ekz ISBN 985 11 0035 8 ISBN 985 11 0090 0 t 5 SpasylkiThe Waterrose Aquatic Ecology Page angl Developments in Hydrobiology Springer Book Series nedastupnaya spasylka angl Drukavanyya pracy mizhnarodnyh kanferencyj pa gidrabiyalogii

Апошнія артыкулы
  • Май 21, 2025

    Нікаля Бурбакі

  • Май 21, 2025

    Нізіна

  • Май 19, 2025

    Нізкі Рынак

  • Май 21, 2025

    Ніжняя Саксонія

  • Май 20, 2025

    Ніжняя Аўстрыя

www.NiNa.Az - Студыя

  • Вікіпедыя
  • Музыка
Звяжыцеся з намі
Мовы
Звязацца з намі
DMCA Sitemap
© 2019 nina.az - Усе правы абаронены.
Аўтарскія правы: Dadash Mammadov
Бясплатны сайт для абмену дадзенымі і файламі з усяго свету.
Верхняя частка