Azərbaycanca  AzərbaycancaБеларуская  БеларускаяDeutsch  DeutschEnglish  EnglishFrançais  FrançaisҚазақ  ҚазақLietuvių  LietuviųРусский  Русскийภาษาไทย  ภาษาไทยTürkçe  TürkçeУкраїнська  Українська
Падтрымка
www.global-by3.nina.az
  • Галоўная
  • Вікіпедыя
  • Музыка

Дыфрáкцыя хваль лац diffractus літаральна разламаны пераламаны агібанне перашкоды хвалямі з ява адхілення хваль ад прама

Дыфракцыя

  • Галоўная старонка
  • Вікіпедыя
  • Дыфракцыя

Дыфрáкцыя хваль (лац.: diffractus — літаральна «разламаны, пераламаны», агібанне перашкоды хвалямі) — з’ява адхілення хваль ад прамалінейнага распаўсюджвання ў асяроддзях з рэзка выражанымі неаднароднасцямі (напрыклад, з перашкодамі). Пры гэтым хвалі агінаюць перашкоды і трапляюць у вобласць геаметрычнага ценю.

image
Дыфракцыя пры праходжанні плоскай хвалі праз адтуліну

Дыфракцыя непарыўна звязана са з’явай інтэрферэнцыі. Таксама саму з’яву дыфракцыі часта трактуюць як выпадак інтэрферэнцыі абмежаваных ў прасторы хваль (інтэрферэнцыі другасных хваль). Агульнай уласцівасцю ўсіх з’яў дыфракцыі з’яўляецца залежнасць ступені яе праявы ад суадносін паміж даўжынёй хвалі λ і размерам шырыні хвалевага фронту d, альбо непразрыстага экрана на шляху яго распаўсюджвання, альбо неаднароднасцей структуры самой хвалі.

Паколькі ў большасці выпадкаў, якія маюць практычнае значэнне, гэта абмежаванне шырыні хвалевага фронту заўсёды мае месца, з’ява дыфракцыі суправаджае любы працэс распаўсюджвання хваль.

Так, менавіта з’явай дыфракцыі задаецца граніца адрознівальнай здольнасці любога аптычнага прыбора, які стварае выяву, і гэту граніцу немагчыма пераўзысці пры зададзенай шырыні спектра выпраменьвання, які выкарыстоўваецца для пабудовы выявы.

У шэрагу выпадкаў, асабліва пры вырабе аптычных сістэм, адрознівальная здольнасць абмяжоўваецца не дыфракцыяй, а аберацыямі, узрастаючымі пры павелічэнні дыяметра аб’ектыва. Адсюль адбываецца вядомая фатографам з’ява павелічэння да пэўных меж якасці выявы пры дыяфрагмаванні аб’ектыва.

Пры распаўсюджанні выпраменьвання ў аптычна неаднародных асяроддзях дыфракцыйныя эфекты прыметна выяўляюцца пры размерах неаднароднасцей, параўнальных з даўжынёй хвалі. Калі памеры неаднароднасцей істотна перавышаюць даўжыню хвалі (на 3-4 парадкі і больш), з’яву дыфракцыі, як правіла, можна не ўлічваць. У апошнім выпадку распаўсюджванне хваль з высокай ступенню дакладнасці апісваецца законамі геаметрычнай оптыкі. З другога боку, калі размер неаднароднасцей асяроддзя параўнальны з даўжынёй хвалі, у такім выпадку дыфракцыя праяўляе сябе ў выглядзе з’явы рассеяння хваль.

Першапачаткова з’ява дыфракцыі трактавалася як агібанне хваляй перашкоды ці пранікненне хвалі ў вобласць геаметрычнага ценю. З пункту гледжання сучаснай навукі вызначэнне дыфракцыі як агібання святлом перашкоды прызнаецца недастатковым (занадта вузкім) і не зусім адэкватным. Так, з дыфракцыяй звязваюць вельмі шырокі круг з’яў, якія ўзнікаюць пры распаўсюджанні хваль (у выпадку ўліку іх прасторавага абмежавання) у неаднародных асяроддзях.

Дыфракцыя хваль можа праяўляцца:

  • у пераўтварэнні прасторавай будовы хваль. У адных выпадках такое пераўтварэнне можна разглядаць як «агібанне» хвалямі перашкод, у іншых выпадках — як пашырэнне вугла распаўсюджвання хвалевых пучкоў або іх адхіленне ў пэўным кірунку;
  • у раскладанні хваль па іх частотным спектры;
  • у пераўтварэнні палярызацыі хваль;
  • у змене фазавай будовы хваль.

Найбольш добра вывучана дыфракцыя электрамагнітных (у прыватнасці аптычных) і гукавых хваль, а таксама гравітацыйна-капілярных хваль (хвалі на паверхні вадкасці).

Гл. таксама

  • Дыфракцыя Фраўнгофера
  • Дыфракцыя Фрэнеля
  • Дыфракцыя электронаў

Літаратура

  • Грушэцкі К. Дыфракцыя хваль // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 6. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6).
  • Ландау Л. Д., Лифшиц Е. М. Теория поля. — Издание 7-е, исправленное. — М.: Наука, 1988. — 512 с. — («Теоретическая физика», том II). — ISBN 5-02-014420-7.
  • Общий курс физики. — М.. — Т. IV. Оптика.
  • И. Г. Кондратьев, Г. Д. Малюжинец. Дифракция волн // Физическая энциклопедия : [в 5 т.] / Гл. ред. [А. М. Прохоров. — М.: Советская энциклопедия (т. 1—2); Большая Российская энциклопедия (т. 3—5), 1988—1999. — ISBN 5-85270-034-7.

Аўтар: www.NiNa.Az

Дата публікацыі: 23 Май, 2025 / 17:55

Dyfrakcyya hval lac diffractus litaralna razlamany peralamany agibanne perashkody hvalyami z yava adhilennya hval ad pramalinejnaga raspaysyudzhvannya y asyaroddzyah z rezka vyrazhanymi neadnarodnascyami napryklad z perashkodami Pry getym hvali aginayuc perashkody i traplyayuc u voblasc geametrychnaga cenyu Dyfrakcyya pry prahodzhanni ploskaj hvali praz adtulinu Dyfrakcyya neparyyna zvyazana sa z yavaj interferencyi Taksama samu z yavu dyfrakcyi chasta traktuyuc yak vypadak interferencyi abmezhavanyh y prastory hval interferencyi drugasnyh hval Agulnaj ulascivascyu ysih z yay dyfrakcyi z yaylyaecca zalezhnasc stupeni yae prayavy ad suadnosin pamizh dayzhynyoj hvali l i razmeram shyryni hvalevaga frontu d albo neprazrystaga ekrana na shlyahu yago raspaysyudzhvannya albo neadnarodnascej struktury samoj hvali Pakolki y bolshasci vypadkay yakiya mayuc praktychnae znachenne geta abmezhavanne shyryni hvalevaga frontu zaysyody mae mesca z yava dyfrakcyi supravadzhae lyuby praces raspaysyudzhvannya hval Tak menavita z yavaj dyfrakcyi zadaecca granica adroznivalnaj zdolnasci lyuboga aptychnaga prybora yaki stvarae vyyavu i getu granicu nemagchyma perayzysci pry zadadzenaj shyryni spektra vypramenvannya yaki vykarystoyvaecca dlya pabudovy vyyavy U sheragu vypadkay asabliva pry vyrabe aptychnyh sistem adroznivalnaya zdolnasc abmyazhoyvaecca ne dyfrakcyyaj a aberacyyami uzrastayuchymi pry pavelichenni dyyametra ab ektyva Adsyul adbyvaecca vyadomaya fatografam z yava pavelichennya da peynyh mezh yakasci vyyavy pry dyyafragmavanni ab ektyva Pry raspaysyudzhanni vypramenvannya y aptychna neadnarodnyh asyaroddzyah dyfrakcyjnyya efekty prymetna vyyaylyayucca pry razmerah neadnarodnascej paraynalnyh z dayzhynyoj hvali Kali pamery neadnarodnascej istotna peravyshayuc dayzhynyu hvali na 3 4 paradki i bolsh z yavu dyfrakcyi yak pravila mozhna ne ylichvac U aposhnim vypadku raspaysyudzhvanne hval z vysokaj stupennyu dakladnasci apisvaecca zakonami geametrychnaj optyki Z drugoga boku kali razmer neadnarodnascej asyaroddzya paraynalny z dayzhynyoj hvali u takim vypadku dyfrakcyya prayaylyae syabe y vyglyadze z yavy rasseyannya hval Pershapachatkova z yava dyfrakcyi traktavalasya yak agibanne hvalyaj perashkody ci praniknenne hvali y voblasc geametrychnaga cenyu Z punktu gledzhannya suchasnaj navuki vyznachenne dyfrakcyi yak agibannya svyatlom perashkody pryznaecca nedastatkovym zanadta vuzkim i ne zusim adekvatnym Tak z dyfrakcyyaj zvyazvayuc velmi shyroki krug z yay yakiya yznikayuc pry raspaysyudzhanni hval u vypadku yliku ih prastoravaga abmezhavannya u neadnarodnyh asyaroddzyah Dyfrakcyya hval mozha prayaylyacca u peraytvarenni prastoravaj budovy hval U adnyh vypadkah takoe peraytvarenne mozhna razglyadac yak agibanne hvalyami perashkod u inshyh vypadkah yak pashyrenne vugla raspaysyudzhvannya hvalevyh puchkoy abo ih adhilenne y peynym kirunku u raskladanni hval pa ih chastotnym spektry u peraytvarenni palyaryzacyi hval u zmene fazavaj budovy hval Najbolsh dobra vyvuchana dyfrakcyya elektramagnitnyh u pryvatnasci aptychnyh i gukavyh hval a taksama gravitacyjna kapilyarnyh hval hvali na paverhni vadkasci Gl taksamaDyfrakcyya Frayngofera Dyfrakcyya Frenelya Dyfrakcyya elektronayLitaraturaGrushecki K Dyfrakcyya hval Belaruskaya encyklapedyya U 18 t T 6 Dadaizm Zastava Redkal G P Pashkoy i insh Mn BelEn 1998 T 6 576 s 10 000 ekz ISBN 985 11 0035 8 ISBN 985 11 0106 0 t 6 Landau L D Lifshic E M Teoriya polya Izdanie 7 e ispravlennoe M Nauka 1988 512 s Teoreticheskaya fizika tom II ISBN 5 02 014420 7 Obshij kurs fiziki M T IV Optika I G Kondratev G D Malyuzhinec Difrakciya voln Fizicheskaya enciklopediya v 5 t Gl red A M Prohorov M Sovetskaya enciklopediya t 1 2 Bolshaya Rossijskaya enciklopediya t 3 5 1988 1999 ISBN 5 85270 034 7

Апошнія артыкулы
  • Май 22, 2025

    Трыкатаж

  • Май 20, 2025

    Трыкалор

  • Май 20, 2025

    Трыесцкі заліў

  • Май 20, 2025

    Трыест

  • Май 22, 2025

    Трыдэнцкі сабор

www.NiNa.Az - Студыя

  • Вікіпедыя
  • Музыка
Звяжыцеся з намі
Мовы
Звязацца з намі
DMCA Sitemap
© 2019 nina.az - Усе правы абаронены.
Аўтарскія правы: Dadash Mammadov
Бясплатны сайт для абмену дадзенымі і файламі з усяго свету.
Верхняя частка