Камедыя (стар.-грэч.: κωμῳδία, ад κῶμος, kỗmos, «свята ў гонар Дыяніса» і ἀοιδή/ᾠδή, aoidḗ / ōidḗ, «песня») — адзін з жанраў драмы і кіно, у якім характары, дзеянні, з’явы паказваюцца праз прызму камічнага. Як твор «нізкага жанру» проціпастаўлялася «высокаму жанру» — трагедыі.

Разнавіднасці камедыі
Сярод разнавіднасцей камедыі — памфлет, вадэвіль, інтэрмедыя, фарс, буфанада і г.д. Сродкамі камедыйнай выразнасці выступаюць іронія, гумар, гратэск, і інш. Камедыя высмейвае негатыўныя з’явы сацыяльнага жыцця, заганы чалавечага характару, з дапамогай смеху сцвярджае станоўчы ідэал.
Гісторыя
Камедыя ўзнікла ў Старажытнай Грэцыі на мяжы VI—V стст. да н.э. з выкрывальных песень удзельнікаў святаў і з фальклорных бытавых, парадыйна-міфалагічных сцэнак. Тады камедыя характарызавалася вострай палітычнай накіраванасцю, фантастычнымі і рэальнымі сюжэтамі, у якіх дзейнічалі міфічныя персанажы, жывёлы, гетэры, воіны, палітыкі, дзеячы культуры і да т.п. «Бацькам» камедыі лічыцца старажытнагрэчаскі драматург Арыстафан. Была вядома ў Старажытным Рыме (камедыёграфы Плаўт, Тэрэнцый), у эпоху Сярэднявечча (пераважна ў форме фарсаў і інтэрлюдый). Найбольшага росквіту дасягнула ў эпоху Адраджэння ў творчасці Лопэ дэ Вегі, П. Кальдэрона, У. Шэкспіра, Ж.-Б. Мальера і інш. Значны ўплыў на заходнееўрапейскую камедыю аказала італьянская «камедыя дэль артэ» (камедыя масак), спектаклі якой ставіліся падчас святаў на плошчах і вуліцах гарадоў. Паспяхова развівалася ў XVIII—XIX стст. у розных еўрапейскіх краінах — Італіі (К. Гоцы, К. Гальдоні), Англіі (Г. Філдынг, Р. Шэрыдан), Расіі (І. Крылоў, А. Грыбаедаў, М. Гогаль, М. Салтыкоў-Шчадрын).
Камедыя ў Беларусі
На Беларусі камедыя вядома са старажытнасці; яе элементы праяўляліся ў народных гульнях, святах, рытуалах, тэатралізаваных паказах. У пастаноўкі школьнага тэатра, народнай драмы, батлейкі ўключаліся камедыйныя сцэнкі. У другой палове XIX ст. на высокі прафесійны ўзровень камедыю ўзнялі творы В. Дуніна-Марцінкевіча «Пінская шляхта» і «Залёты». У пачатку XX ст. выдатныя камедыйныя п’есы пісалі Я. Купала, У. Галубок, К. Каганец, М. Чарот і інш. Яркія ўзоры камедыі стварылі К. Крапіва, В. Вольскі, А. Макаёнак, М. Матукоўскі, А. Петрашкевіч, А. Дудараў, іх творы вызначаліся актуальнасцю зместу, каларытнасцю характараў, непрымірымасцю да чалавечых заган, сцвярджэннем гуманістычных ідэалаў.
Літаратура
- Культуралогія: Энцыкл. давед. / Э. С. Дубянецкі; Маст. А. А. Глекаў. — Мн.: БелЭн, 2003. — 384 с.: іл. ISBN 985-11-0277-6
Аўтар: www.NiNa.Az
Дата публікацыі:
Kamedyya star grech kwmῳdia ad kῶmos kỗmos svyata y gonar Dyyanisa i ἀoidh ᾠdh aoidḗ ōidḗ pesnya adzin z zhanray dramy i kino u yakim haraktary dzeyanni z yavy pakazvayucca praz pryzmu kamichnaga Yak tvor nizkaga zhanru procipastaylyalasya vysokamu zhanru tragedyi Alegoryya kamedyi Karl Vanlo 1752 Raznavidnasci kamedyiSyarod raznavidnascej kamedyi pamflet vadevil intermedyya fars bufanada i g d Srodkami kamedyjnaj vyraznasci vystupayuc ironiya gumar gratesk i insh Kamedyya vysmejvae negatyynyya z yavy sacyyalnaga zhyccya zagany chalavechaga haraktaru z dapamogaj smehu scvyardzhae stanoychy ideal GistoryyaKamedyya yznikla y Starazhytnaj Grecyi na myazhy VI V stst da n e z vykryvalnyh pesen udzelnikay svyatay i z falklornyh bytavyh paradyjna mifalagichnyh scenak Tady kamedyya haraktaryzavalasya vostraj palitychnaj nakiravanascyu fantastychnymi i realnymi syuzhetami u yakih dzejnichali mifichnyya persanazhy zhyvyoly getery voiny palityki dzeyachy kultury i da t p Backam kamedyi lichycca starazhytnagrechaski dramaturg Arystafan Byla vyadoma y Starazhytnym Ryme kamedyyografy Playt Terencyj u epohu Syarednyavechcha peravazhna y forme farsay i interlyudyj Najbolshaga roskvitu dasyagnula y epohu Adradzhennya y tvorchasci Lope de Vegi P Kalderona U Shekspira Zh B Malera i insh Znachny yplyy na zahodneeyrapejskuyu kamedyyu akazala italyanskaya kamedyya del arte kamedyya masak spektakli yakoj stavilisya padchas svyatay na ploshchah i vulicah garadoy Paspyahova razvivalasya y XVIII XIX stst u roznyh eyrapejskih krainah Italii K Gocy K Galdoni Anglii G Fildyng R Sherydan Rasii I Kryloy A Grybaeday M Gogal M Saltykoy Shchadryn Kamedyya y BelarusiNa Belarusi kamedyya vyadoma sa starazhytnasci yae elementy prayaylyalisya y narodnyh gulnyah svyatah rytualah teatralizavanyh pakazah U pastanoyki shkolnaga teatra narodnaj dramy batlejki yklyuchalisya kamedyjnyya scenki U drugoj palove XIX st na vysoki prafesijny yzroven kamedyyu yznyali tvory V Dunina Marcinkevicha Pinskaya shlyahta i Zalyoty U pachatku XX st vydatnyya kamedyjnyya p esy pisali Ya Kupala U Galubok K Kaganec M Charot i insh Yarkiya yzory kamedyi stvaryli K Krapiva V Volski A Makayonak M Matukoyski A Petrashkevich A Dudaray ih tvory vyznachalisya aktualnascyu zmestu kalarytnascyu haraktaray neprymirymascyu da chalavechyh zagan scvyardzhennem gumanistychnyh idealay LitaraturaKulturalogiya Encykl daved E S Dubyanecki Mast A A Glekay Mn BelEn 2003 384 s il ISBN 985 11 0277 6