Крышталяхімія — навука аб крышталічных структурах і іх сувязі з прыродай рэчыва. Крышталяхімія вывучае прасторавае размяшчэнне і хімічную сувязь атамаў у крышталях, а таксама залежнасць фізічных і хімічных уласцівасцей крышталічных рэчываў ад іх будовы. Будучы часткай хіміі, крышталяхімія цесна звязана з крышталяграфіяй. Крыніцай эксперыментальных дадзеных аб крышталічных структурах з'яўляюцца галоўным чынам рентгенаструктурны аналіз, структурная электронаграфія і нейтронаграфія, з дапамогай якіх вызначаюць абсалютныя велічыні міжатамных адлегласцей і вуглы паміж лініямі хімічных сувязей (валентныя вуглы). Крышталяхімія мае шырокі матэрыял аб крышталічных структурах дзясяткаў тысяч хімічных рэчываў, у тым ліку такія складаныя аб'екты, як бялкі і вірусы. Па стане на 1 студзеня 2009 года ўстаноўлена крышталічная структура прыкладна 425 000 злучэнняў, з іх каля 200 тысяч (42 %) складаюць арганічныя злучэнні (астатнія — неарганічныя).
Асноўныя задачы крышталяхіміі: сістэматыка крышталічных структур і апісанне назіраемых у іх тыпаў хімічнай сувязі; інтэрпрэтацыя крышталічных структур (высвятленне прычын, якія вызначаюць будову таго ці іншага крышталічнага рэчыва) і іх прадказанне; вывучэнне сувязі фізічных і хімічных уласцівасцей крышталёў з іх структурай і характарам хімічнай сувязі.
Крышталяхімія з'явілася разам з рэнтгенаўскім метадам вызначэння структур крышталёў. Ідэя метаду была прапанавана Лаўэ, у гонар якога дыфракцыйная карціна пучка з непарыўным спектрам называецца лаўэграмай. Першыя расшыфроўкі структур былі зробленыя бацькам і сынам Брэг. У далейшым яны зрабілі выдатны ўклад у развіццё навукі аб крышталічных структурах, за што ўдастоіліся Нобелеўскай прэміі. Як самастойная навука крышталяхімія аформілася ў 20-х гадах 20-га стагоддзя.
Метады крышталяхіміі
Законы крышталяхіміі
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8. — С. 529—530. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8).
Аўтар: www.NiNa.Az
Дата публікацыі:
Kryshtalyahimiya navuka ab kryshtalichnyh strukturah i ih suvyazi z pryrodaj rechyva Kryshtalyahimiya vyvuchae prastoravae razmyashchenne i himichnuyu suvyaz atamay u kryshtalyah a taksama zalezhnasc fizichnyh i himichnyh ulascivascej kryshtalichnyh rechyvay ad ih budovy Buduchy chastkaj himii kryshtalyahimiya cesna zvyazana z kryshtalyagrafiyaj Krynicaj eksperymentalnyh dadzenyh ab kryshtalichnyh strukturah z yaylyayucca galoynym chynam rentgenastrukturny analiz strukturnaya elektronagrafiya i nejtronagrafiya z dapamogaj yakih vyznachayuc absalyutnyya velichyni mizhatamnyh adleglascej i vugly pamizh liniyami himichnyh suvyazej valentnyya vugly Kryshtalyahimiya mae shyroki materyyal ab kryshtalichnyh strukturah dzyasyatkay tysyach himichnyh rechyvay u tym liku takiya skladanyya ab ekty yak byalki i virusy Pa stane na 1 studzenya 2009 goda ystanoylena kryshtalichnaya struktura prykladna 425 000 zluchennyay z ih kalya 200 tysyach 42 skladayuc arganichnyya zluchenni astatniya nearganichnyya Asnoynyya zadachy kryshtalyahimii sistematyka kryshtalichnyh struktur i apisanne naziraemyh u ih typay himichnaj suvyazi interpretacyya kryshtalichnyh struktur vysvyatlenne prychyn yakiya vyznachayuc budovu tago ci inshaga kryshtalichnaga rechyva i ih pradkazanne vyvuchenne suvyazi fizichnyh i himichnyh ulascivascej kryshtalyoy z ih strukturaj i haraktaram himichnaj suvyazi Kryshtalyahimiya z yavilasya razam z rentgenayskim metadam vyznachennya struktur kryshtalyoy Ideya metadu byla prapanavana Laye u gonar yakoga dyfrakcyjnaya karcina puchka z neparyynym spektram nazyvaecca layegramaj Pershyya rasshyfroyki struktur byli zroblenyya backam i synam Breg U dalejshym yany zrabili vydatny yklad u razviccyo navuki ab kryshtalichnyh strukturah za shto ydastoilisya Nobeleyskaj premii Yak samastojnaya navuka kryshtalyahimiya aformilasya y 20 h gadah 20 ga stagoddzya Metady kryshtalyahimiiZakony kryshtalyahimiiLitaraturaBelaruskaya encyklapedyya U 18 t T 8 Kanto Kuli Redkal G P Pashkoy i insh Mn BelEn 1999 T 8 S 529 530 10 000 ekz ISBN 985 11 0035 8 ISBN 985 11 0144 3 t 8