Крэйда або мел — асадкавая горная парода, мяккі белы вапняк, складзены пераважна з карбанатных (CaCO3 90-98 %) арганічных рэшткаў (какалітафарыдаў, фарамініфер, абломкаў ракавін інацэрамаў і інш.) і нерастваральных у кіслаце мінералаў.

Мел намнажаўся ў познакрэйдавых эпікантынентальных басейнах пераважна на глыбіні 150—200 м (Дняпроўска-Данецкая ўпадзіна), да 400—500 м. Трапляецца ў адкладах крэйдавага перыяду.
Выкарыстоўваецца ў вапнавай, цэментнай, шкляной, цукровай, гумавай, папяровай, парфумернай, металургічнай, хімічнай прамысловасці, у сельскай гаспадарцы і інш.
На 01.01.1999 у баланс Рэспублікі Беларусь уключаны 32 радовішчы крэйды, з разведанымі запасамі — 207,6 млн т (для вапны) і 360,6 млн т (для цэменту).
На базе радовішчаў крэйды працуюць Бярозаўскі камбінат сілікатных вырабаў (буд. вапна), «Ваўкавыскцэментнашыфер», Клімавіцкі камбінат будаўнічых матэрыялаў, «Крычаўцэментнашыфер».
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.10: Малайзія — Мугараджы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мінск: БелЭн, 2000. — Т. 10. — 544 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0169-9 (Т. 10).
Аўтар: www.NiNa.Az
Дата публікацыі:
Krejda abo mel asadkavaya gornaya paroda myakki bely vapnyak skladzeny peravazhna z karbanatnyh CaCO3 90 98 arganichnyh reshtkay kakalitafaryday faraminifer ablomkay rakavin inaceramay i insh i nerastvaralnyh u kislace mineralay Zdabycha krejdy Mel namnazhaysya y poznakrejdavyh epikantynentalnyh basejnah peravazhna na glybini 150 200 m Dnyaproyska Daneckaya ypadzina da 400 500 m Traplyaecca y adkladah krejdavaga peryyadu Vykarystoyvaecca y vapnavaj cementnaj shklyanoj cukrovaj gumavaj papyarovaj parfumernaj metalurgichnaj himichnaj pramyslovasci u selskaj gaspadarcy i insh Na 01 01 1999 u balans Respubliki Belarus uklyuchany 32 radovishchy krejdy z razvedanymi zapasami 207 6 mln t dlya vapny i 360 6 mln t dlya cementu Na baze radovishchay krejdy pracuyuc Byarozayski kambinat silikatnyh vyrabay bud vapna Vaykavyskcementnashyfer Klimavicki kambinat budaynichyh materyyalay Krychaycementnashyfer LitaraturaBelaruskaya encyklapedyya U 18 t T 10 Malajziya Mugaradzhy Redkal G P Pashkoy i insh Minsk BelEn 2000 T 10 544 s 10 000 ekz ISBN 985 11 0169 9 T 10