Azərbaycanca  AzərbaycancaБеларуская  БеларускаяDeutsch  DeutschEnglish  EnglishFrançais  FrançaisҚазақ  ҚазақLietuvių  LietuviųРусский  Русскийภาษาไทย  ภาษาไทยTürkçe  TürkçeУкраїнська  Українська
Падтрымка
www.global-by3.nina.az
  • Галоўная
  • Вікіпедыя
  • Музыка

Мінскі замак колішняе абарончае збудаванне ў Мінску узведзенае на правым беразе ракі Свіслач каля ўпадзення ў яе Нямігі

Менскі замак

  • Галоўная старонка
  • Вікіпедыя
  • Менскі замак

Мінскі замак — колішняе абарончае збудаванне ў Мінску, узведзенае на правым беразе ракі Свіслач, каля ўпадзення ў яе Нямігі. Пазней, месца, якое абкружалі замкавыя сцены, атрымала назву Замчышча.

Славутасць
Мінскі замак
image
53°54′28″ пн. ш. 27°33′06″ у. д.HGЯO
Краіна image Беларусь
Горад Мінск
Дата пабудовы XI стагоддзе
Стан Не захаваўся
Map
image Медыяфайлы на Вікісховішчы

Апошнія замкавыя ўмацаванні знішчылі ў пачатку XIX ст. А ў 1950-я была скапаная замкавая гара, а грунт вывезены за межы горада. Цяпер яшчэ захаваліся рэшткі культурнага пласта.

Гісторыя

image
Руіны на Мінскім Замчышчы, малюнак Я. Драздовіча

Дзядзінец у Менску быў узведзены ў XI ст.. У XII—XIII ст. у замку было 80—82 двары і каля 400—500 жыхароў.

image
Стары будынак гродскага суда, здымак пач. XX ст.

Драўляныя ўмацаванні неаднаразова гарэлі (1505, 1547, 1552, 1569 і інш. гады), але зноў адбудоўваліся. У канцы XV — пачатку XVI ст. замак меў значную колькасць гармат і штат пушкароў.

З 1581 у Менскім замку адзін раз на два гады на працягу 20 тыдняў адбываліся пасяджэнні Трыбунала. Да сярэдзіны XVII ст. замак служыў рэзідэнцыяй велікакняжацкага намесніка (старосты) і быў адным з грамадскіх месцаў горада. На тэрыторыі замка (у адной з веж) размяшчаліся вязніца, таксама былі жылыя дамы, царква Нараджэння Багародзіцы, склады, стайні, крамы і іншыя пабудовы. У 1612 у будынку замкавага суда знаходзіўся гарадскі архіў.

image
Руіны на Мінскім Замчышчы, малюнак Я. Драздовіча

У дакументах XVII—XVIII ст. Менскі замак згадваецца пераважна як месца правядзення соймікаў, аднак яшчэ ў 1750 у ім яшчэ размяшчаўся гарнізон.

Апошні ўспамін пра замкавыя ўмацаванні датуецца 1793 годам і змешчаны ў люстрацыі, складзенай па ўваходжанні Менска ў склад Расійскай імперыі. Пазней замкавыя збудаванні перайшлі ў прыватную уласнасць.

Апісанне

Менскі замак быў абгароджаны высокім земляным валам (шырынёй да 22 метраў, пазней — да 30—32 мэтраў, вышынёй — каля 15 метраў) і абкружаны глыбокім ровам, напоўненым вадою, навальныя ўмацаванні былі пабудаваны з дрэва. У плане замак меў форму набліжаную да авала, плошчаю каля 3 га. Уезд у замак, праход у вале шырынёю 3,4 метры, быў абаронены брамнай вежай, пра канструкцыю якой вядуцца спрэчкі, і замыкаўся мінімум трыма варотамі.

З XVII ст. у замку існаваў мураваны будынак гродскага (замкавага) суда, вядомы па малюнках Я. Драздовіча і старых фотаздымках 1-й паловы XX ст.

Зноскі

  1. Мінск. Стары і новы / аўт.-склад. У. Г. Валажынскі; пад. рэд. З. В. Шыбекі. — Мінск: Харвест, 2007. С. 14
  2. Як будаваўся стары Мінск // Пазняк З. С. Рэха даўняга часу: Кн. для вучняў. — Мн.: Нар. асвета, 1985. С. 25
  3. Фортификация средневекового Менска // Ткачёв М. А. Замки Беларуси / М. А. Ткачёв. — Мн.: Беларусь, 2002. — С. к. — 200 с.: ил. — ISBN 985-07-0418-7. С. 47
  4. Мінск. Стары і новы / аўт.-склад. У. Г. Валажынскі; пад. рэд. З. В. Шыбекі. — Мінск: Харвест, 2007. С. 9
  5. Мінск. Стары і новы / аўт.-склад. У. Г. Валажынскі; пад. рэд. З. В. Шыбекі. — Мінск: Харвест, 2007. С. 12
  6. Як будаваўся стары Мінск // Пазняк З. С. Рэха даўняга часу: Кн. для вучняў. — Мн.: Нар. асвета, 1985. С. 26
  7. Мінск. Стары і новы / аўт.-склад. У. Г. Валажынскі; пад. рэд. З. В. Шыбекі. — Мінск: Харвест, 2007. С. 18
  8. Фортификация средневекового Менска // Ткачёв М. А. Замки Беларуси / М. А. Ткачёв. — Мн.: Беларусь, 2002. — С. к. — 200 с.: ил. — ISBN 985-07-0418-7. С. 53
  9. Фортификация средневекового Менска // Ткачёв М. А. Замки Беларуси / М. А. Ткачёв. — Мн.: Беларусь, 2002. — С. к. — 200 с.: ил. — ISBN 985-07-0418-7. С. 54
  10. Мінск. Стары і новы / аўт.-склад. У. Г. Валажынскі; пад. рэд. З. В. Шыбекі. — Мінск: Харвест, 2007. С. 8

Літаратура

  • Ткачёв М. А. Замки Беларуси / М. А. Ткачёв. — Мн.: Беларусь, 2002. — 200 с.: ил. — ISBN 985-07-0418-7.
  • Пазняк З. С. Рэха даўняга часу: Кн. для вучняў. — Мн.: Нар. асвета, 1985.— 111 с.: іл.
  • Мінск. Стары і новы / аўт.-склад. У. Г. Валажынскі; пад. рэд. З. В. Шыбекі. — Мінск: Харвест, 2007. — 272 с.: іл. ISBN 978-985-16-0092-8.
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 10: Малайзія — Мугараджы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2000. — Т. 10. — С. 13. — 544 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0169-9 (Т. 10), С. 439-440.

Спасылкі

  • image На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Мінскі замак

Аўтар: www.NiNa.Az

Дата публікацыі: 20 Май, 2025 / 04:02

Minski zamak kolishnyae abaronchae zbudavanne y Minsku uzvedzenae na pravym beraze raki Svislach kalya ypadzennya y yae Nyamigi Paznej mesca yakoe abkruzhali zamkavyya sceny atrymala nazvu Zamchyshcha SlavutascMinski zamak53 54 28 pn sh 27 33 06 u d H G Ya OKraina BelarusGorad MinskData pabudovy XI stagoddzeStan Ne zahavaysya Medyyafajly na Vikishovishchy Aposhniya zamkavyya ymacavanni znishchyli y pachatku XIX st A y 1950 ya byla skapanaya zamkavaya gara a grunt vyvezeny za mezhy gorada Cyaper yashche zahavalisya reshtki kulturnaga plasta GistoryyaRuiny na Minskim Zamchyshchy malyunak Ya Drazdovicha Dzyadzinec u Mensku byy uzvedzeny y XI st U XII XIII st u zamku bylo 80 82 dvary i kalya 400 500 zhyharoy Stary budynak grodskaga suda zdymak pach XX st Draylyanyya ymacavanni neadnarazova gareli 1505 1547 1552 1569 i insh gady ale znoy adbudoyvalisya U kancy XV pachatku XVI st zamak mey znachnuyu kolkasc garmat i shtat pushkaroy Z 1581 u Menskim zamku adzin raz na dva gady na pracyagu 20 tydnyay adbyvalisya pasyadzhenni Trybunala Da syaredziny XVII st zamak sluzhyy rezidencyyaj velikaknyazhackaga namesnika starosty i byy adnym z gramadskih mescay gorada Na terytoryi zamka u adnoj z vezh razmyashchalisya vyaznica taksama byli zhylyya damy carkva Naradzhennya Bagarodzicy sklady stajni kramy i inshyya pabudovy U 1612 u budynku zamkavaga suda znahodziysya garadski arhiy Ruiny na Minskim Zamchyshchy malyunak Ya Drazdovicha U dakumentah XVII XVIII st Menski zamak zgadvaecca peravazhna yak mesca pravyadzennya sojmikay adnak yashche y 1750 u im yashche razmyashchaysya garnizon Aposhni yspamin pra zamkavyya ymacavanni datuecca 1793 godam i zmeshchany y lyustracyi skladzenaj pa yvahodzhanni Menska y sklad Rasijskaj imperyi Paznej zamkavyya zbudavanni perajshli y pryvatnuyu ulasnasc ApisanneMenski zamak byy abgarodzhany vysokim zemlyanym valam shyrynyoj da 22 metray paznej da 30 32 metray vyshynyoj kalya 15 metray i abkruzhany glybokim rovam napoynenym vadoyu navalnyya ymacavanni byli pabudavany z dreva U plane zamak mey formu nablizhanuyu da avala ploshchayu kalya 3 ga Uezd u zamak prahod u vale shyrynyoyu 3 4 metry byy abaroneny bramnaj vezhaj pra kanstrukcyyu yakoj vyaducca sprechki i zamykaysya minimum tryma varotami Z XVII st u zamku isnavay muravany budynak grodskaga zamkavaga suda vyadomy pa malyunkah Ya Drazdovicha i staryh fotazdymkah 1 j palovy XX st ZnoskiMinsk Stary i novy ayt sklad U G Valazhynski pad red Z V Shybeki Minsk Harvest 2007 S 14 Yak budavaysya stary Minsk Paznyak Z S Reha daynyaga chasu Kn dlya vuchnyay Mn Nar asveta 1985 S 25 Fortifikaciya srednevekovogo Menska Tkachyov M A Zamki Belarusi M A Tkachyov Mn Belarus 2002 S k 200 s il ISBN 985 07 0418 7 S 47 Minsk Stary i novy ayt sklad U G Valazhynski pad red Z V Shybeki Minsk Harvest 2007 S 9 Minsk Stary i novy ayt sklad U G Valazhynski pad red Z V Shybeki Minsk Harvest 2007 S 12 Yak budavaysya stary Minsk Paznyak Z S Reha daynyaga chasu Kn dlya vuchnyay Mn Nar asveta 1985 S 26 Minsk Stary i novy ayt sklad U G Valazhynski pad red Z V Shybeki Minsk Harvest 2007 S 18 Fortifikaciya srednevekovogo Menska Tkachyov M A Zamki Belarusi M A Tkachyov Mn Belarus 2002 S k 200 s il ISBN 985 07 0418 7 S 53 Fortifikaciya srednevekovogo Menska Tkachyov M A Zamki Belarusi M A Tkachyov Mn Belarus 2002 S k 200 s il ISBN 985 07 0418 7 S 54 Minsk Stary i novy ayt sklad U G Valazhynski pad red Z V Shybeki Minsk Harvest 2007 S 8LitaraturaTkachyov M A Zamki Belarusi M A Tkachyov Mn Belarus 2002 200 s il ISBN 985 07 0418 7 Paznyak Z S Reha daynyaga chasu Kn dlya vuchnyay Mn Nar asveta 1985 111 s il Minsk Stary i novy ayt sklad U G Valazhynski pad red Z V Shybeki Minsk Harvest 2007 272 s il ISBN 978 985 16 0092 8 Belaruskaya encyklapedyya U 18 t T 10 Malajziya Mugaradzhy Redkal G P Pashkoy i insh Mn BelEn 2000 T 10 S 13 544 s 10 000 ekz ISBN 985 11 0169 9 T 10 S 439 440 SpasylkiNa Vikishovishchy yosc medyyafajly pa teme Minski zamak

Апошнія артыкулы
  • Май 19, 2025

    Наша эра

  • Май 20, 2025

    Насельніцтва

  • Май 19, 2025

    Населены пункт

  • Май 20, 2025

    Наркамаўка

  • Май 19, 2025

    Нарвегія

www.NiNa.Az - Студыя

  • Вікіпедыя
  • Музыка
Звяжыцеся з намі
Мовы
Звязацца з намі
DMCA Sitemap
© 2019 nina.az - Усе правы абаронены.
Аўтарскія правы: Dadash Mammadov
Бясплатны сайт для абмену дадзенымі і файламі з усяго свету.
Верхняя частка