Месенія (грэч. Μεσσηνία) — гістарычная вобласць у Старажытнай Грэцыі на паўднёвым захадзе паўвострава Пелапанес, вядомая сваёй гераічнай барацьбой за незалежнасць ад Спарты.
У крыта-мікенскія часы тэрыторыя Месеніі складала аснову магутнага царства са сталіцай у горадзе Пілас. Адным з яго цароў, паводле звестак Гамера, быў легендарны Нестар. У ХІІ ст. да н.э. і ІХ ст. да н.э. Месенія пацярпела ад нашэсцяў дарыйскіх плямёнаў, барацьба з якімі скончылася, аднак, паступовым змяшаннем і ўтварэннем адзінага этнасу. Паражэнні у І і ІІ Месенскіх войнах са Спартай у VIII ст. да н.э. — VII ст. да н.э. прывялі да страты Месеніяй незалежнасці, якая была адноўлена толькі ў 369 да н.э. пасля перамогі фіванскага палкаводца Эпамінонда над Спартай. Паводле задумы Эпамінонда, незалежная Месенія са сталіцай у нанова збудаваным г. стала адной з супрацьваг спартанскаму ўплыву ў Пелапанесе. У III ст. да н.э. Месенія далучылася да Ахейскага саюза, у 146 да н.э. трапіла пад панаванне Рыма і была ўключана ў склад рымскай правінцыі Ахая.
Літаратура
![]() | Месенія на Вікісховішчы |
---|
- Блаватская Т. В. Ахейская Греция во втором тысячелетии до н. э., М., 1966;
- Колобова К. М. Древняя Спарта (X—VI вв. до н. э.), Л., 1957;
- Павсаний Описание Эллады, СПб., 1996, т. 1 — 2;
- Фукидид История, М., 1993.
Аўтар: www.NiNa.Az
Дата публікацыі:
Meseniya grech Messhnia gistarychnaya voblasc u Starazhytnaj Grecyi na paydnyovym zahadze payvostrava Pelapanes vyadomaya svayoj geraichnaj baracboj za nezalezhnasc ad Sparty U kryta mikenskiya chasy terytoryya Mesenii skladala asnovu magutnaga carstva sa stalicaj u goradze Pilas Adnym z yago caroy pavodle zvestak Gamera byy legendarny Nestar U HII st da n e i IH st da n e Meseniya pacyarpela ad nashescyay daryjskih plyamyonay baracba z yakimi skonchylasya adnak pastupovym zmyashannem i ytvarennem adzinaga etnasu Parazhenni u I i II Mesenskih vojnah sa Spartaj u VIII st da n e VII st da n e pryvyali da straty Meseniyaj nezalezhnasci yakaya byla adnoylena tolki y 369 da n e paslya peramogi fivanskaga palkavodca Epaminonda nad Spartaj Pavodle zadumy Epaminonda nezalezhnaya Meseniya sa stalicaj u nanova zbudavanym g stala adnoj z supracvag spartanskamu yplyvu y Pelapanese U III st da n e Meseniya daluchylasya da Ahejskaga sayuza u 146 da n e trapila pad panavanne Ryma i byla yklyuchana y sklad rymskaj pravincyi Ahaya LitaraturaMeseniya na VikishovishchyBlavatskaya T V Ahejskaya Greciya vo vtorom tysyacheletii do n e M 1966 Kolobova K M Drevnyaya Sparta X VI vv do n e L 1957 Pavsanij Opisanie Ellady SPb 1996 t 1 2 Fukidid Istoriya M 1993