Рада Беларускай Народнай Рэспублікі, Рада БНР — найвышэйшы кіраўнічы орган Беларускай Народнай Рэспублікі, які з 1919 года дзейнічае на эміграцыі і ёсць адной з ключавых палітычных арганізацый беларускай дыяспары. Рада БНР захоўвае фармальна-працэдурную пераемнасць з радай Усебеларускага з’езда 1917 года і такім чынам з’яўляецца самым старым у свеце «ўрадам у выгнанні».
Рада Беларускай Народнай Рэспублікі | |||||
| |||||
Парламенцкая сістэма | Часовы парламент | ||||
---|---|---|---|---|---|
Старшыня | Івонка Сурвіла | ||||
--- выбраны | 1997 | ||||
Дата заснавання | 1917 | ||||
Дзяржава |
| ||||
Вэб-сайт | (бел.) (англ.) |
Гісторыя дзейнасці ў 1917—1919
Утварэнне Рады БНР. Першая і Другая Устаўныя граматы
Рада вядзе свае вытокі ад Рады І Усебеларускага Кангрэса, які адбыўся ў Мінску ў снежні 1917 года і сабраў 1872 дэлегаты з усіх рэгіёнаў Беларусі. Нягледзячы на разгон Кангрэса з боку бальшавікоў, дэлегатам атрымалася афіцыйна прызнаць Раду «найвышэйшаю ўстановаю краю», даручыўшы ёй «усю паўнату ўлады на Беларусі».
18 лютага 1918 года пачалося наступленне германскіх войск у Беларусі. У ноч з 18 на 19 лютага 1918 года бальшавіцкае кіраўніцтва Аблвыкамзаха і Савета народных камісараў Заходняй вобласці і фронту збегла з Мінску на ўсход. Выканаўчы камітэт Рады Усебеларускага з’езда змог выйсці з падполля і з турмы былі вызваленыя дзеячы Цэнтральнай беларускай вайсковай рады (ЦВБР). На надзвычайным пасяджэнні Выканкома ЦВБР было прынята рашэнне «прапанаваць Выканкому Рады 1-га Усебеларускага з’езда выканаць волю з’езда і ўзяць уладу ў свае рукі». Выканкам Рады Усебеларускага з’езда сабраўся ў доме пісьменніка Ядвігіна. Сваім загадам № 1 ад 19 лютага 1918 года Выканкам абвясціў, што ён «узяў уладу ў свае рукі».

21 лютага 1918 была выдадзеная Першая Устаўная грамата да народаў Беларусі, у якой Выканаўчы камітэт абвясціў сябе часовай уладай Беларусі «для кіравання і склікання, як мага хутчэй, Устаноўчага сойму», а выканаўчую ўладу перадаў Народнаму сакратарыяту Беларусі.
9 сакавіка 1918 года Выканкам Рады Усебеларускага з’езда выдаў Другую Устаўную грамату да народаў Беларусі, паводле якой абвяшчалася Беларуская Народная Рэспубліка (БНР). 18 сакавіка 1918 года на пленарным пасяджэнні Рада Усебеларускага з’езда была перайменавана ў Раду БНР.
У Раду БНР увайшлі вядомыя дзеячы беларускага нацыянальна-вызваленчага руху, у тым ліку:
- Антон Аўсянік
- Палута Бадунова
- Язэп Варонка
- Тамаш Грыб
- Кастусь Езавітаў
- Васіль Захарка
- Лявон Заяц
- Макар Краўцоў
- Пётр Крачэўскі
- Язэп Лёсік
- Язэп Мамонька
- Сымон Рак-Міхайлоўскі
- Янка Серада
- Аркадзь Смоліч
- і іншыя.
У склад Рады БНР былі кааптаваныя 6 прадстаўнікоў Віленскай беларускай рады (ВБР):
- Вацлаў Ластоўскі
- Антон Луцкевіч
- Іван Луцкевіч
- Ян Станкевіч
- Дамінік Сямашка
- Язэп Туркевіч
а таксама прадстаўнікі нацыянальных меншасцей, земстваў і гарадоў.
Старшынёй Рады БНР стаў былы старшыня Прэзідыума Усебеларускага з’езда Янка Серада.
Па стане на 25 сакавіка 1918 года налічвалася 77 членаў Рады:
- 36 — абраныя на Усебеларускім з’ездзе,
- 6 — ад Віленскай беларускай рады,
- 15 — ад нацыянальных меншасцей (рускай, польскай, яўрэйскай),
- 10 — ад земстваў,
- 10 — ад гарадоў.
19 сакавіка 1918 Рада прыняла палажэнне аб вярхоўнай уладзе БНР, у якой абвяшчалася, што ніводзін закон не будзе мець сілы без зацвярджэння яго Радай БНР.
У складзе Рады дзейнічалі камісіі, у перыяд паміж пленарнымі пасяджэннямі працаваў Прэзідыум Рады БНР. З шэрагаў членаў Рады БНР фарміраваўся Урад БНР.
Трэцяя Устаўная грамата
У 1918 годзе ў Радзе існавалі 2 плыні: аўтанамісцкая і незалежніцкая.
Аўтанамісты (прадстаўнікі земстваў, гарадоў, рускай, часткова яўрэйскай нацыянальных меншасцей і некаторыя члены БСГ на чале з М. Краўцовым) выступалі за аўтаномны статус Беларусі ў складзе Расіі. Яны прытрымліваліся рэзалюцыі Усебеларускага з’езда, паводле якой Беларусь павінна была застацца аўтаномнай адзінкай з рэспубліканскім ладам у складзе Расіі.
Незалежнікі выступалі за поўны дзяржаўны суверэнітэт Беларусі. Да незалежніцкай плыні належалі беларускія сацыялісты Язэп Лёсік, Сымон Рак-Міхайлоўскі, Браніслаў Тарашкевіч і іншыя на чале са старшынёй фракцыі БСГ Аркадзем Смолічам. Іх пазіцыі ўзмацніліся пасля прыезду з Вільні ў Мінск Антона Луцкевіча, Івана Луцкевіча і Янкі Станкевіча.
У ноч на 25 сакавіка 1918 года Рада БНР прыняла Трэцюю Устаўную грамату. Напярэдадні да незалежнікаў далучылася група Краўцова. Супраць незалежнасці БНР прагаласавалі члены Рады ад Бунда, гарадоў і земстваў, сярод якіх пераважалі прадстаўнікі агульнарасійскіх Расійскай сацыял-дэмакратычнай рабочай партыі (меншавікоў) і партыі сацыялістаў-рэвалюцыянераў. У знак пратэсту супраць абвяшчэння незалежнасці 9 прадстаўнікоў земстваў пакінулі пасяджэнне Рады. Пры галасаванні ўстрымаліся члены Рады ад Аб’яднанай яўрэйскай сацыялістычнай партыі (АЯСП) і Паалей-Цыёна. Пазней прадстаўнікі АЯСП далучыліся да большасці.
27 сакавіка 1918 года Рада абвясціла, што бярэ на сябе ўсю паўнату ўлады ў Беларусі. Нямецкія акупанты ў адказ разагналі Раду і Народны сакратарыят. У пачатку красавіка 1918 дзейнасць Народнага сакратарыята была забаронена.
12 красавіка 1918 года склад Рады папоўнілі 15 правых дзеячаў, членаў «Менскага беларускага прадстаўніцтва», у тым ліку
- Раман Скірмунт, былы дэпутат Дзяржаўнай думы
- Павел Аляксюк
- Аляксандр Уласаў, былы рэдактар газеты «Наша Ніва»
- генерал Кіпрыян Кандратовіч
- кс. Аляксандр Астрамовіч
- кс. Вінцэнт Гадлеўскі
Па меры таго, як Першая сусветная вайна набліжалася да канца і стала зразумелым, што на землі, якія знаходзіліся пад нямецкім кантролем, прыйдуць бальшавікі, вакол Рады зноў пачалі групавацца антыбальшавіцкія сілы. У канцы верасня ў склад Рады ўвайшлі прадстаўнікі мінскага праваслаўнага духавенства і мінскага праваслаўнага брацтва (10 чал.), польскай нацыянальнай меншасці (4), партыі кадэтаў (4), яўрэйскай меншасці, прафесійных арганізацый.
11 лістапада Рада зацвердзіла Часовую Канстытуцыю БНР і перайменавала Народны сакратарыят у Раду Народных Міністраў Беларускай Народай Рэспублікі, на чале якой стаў Антон Луцкевіч.
Ад’езд з Мінска
Пасля Лістападаўскай рэвалюцыі 1918 у Германіі Віленская беларуская рада па даручэнні Луцкевіча дасягнула дамоўленасці з Літоўскай Тарыбай аб пераездзе Рады і ўрада БНР у Вільню. Апошняе пасяджэнне Рады БНР у Мінску адбылося 28 лістапада 1918, на якім прынята Грамата з заклікам ствараць беларускія рады сялянскіх і рабочых дэпутатаў. 3 снежня 1918 Рада і ўрад БНР пераехалі ў Вільню, а 27 снежня 1918 — у Гродна.
Рада БНР у эміграцыі
З 1919 г. па 1945 г.
У красавіку 1919 года польская армія заняла Вільню і Гродна. Прадстаўнікі Рады БНР усталявалі кантакты і вялі перамовы з польскім кіраўніцтвам і асабіста Юзафам Пілсудскім. У выніку гэтага Рада зрабілася арэнай жорсткіх дэбатаў што да стасункаў з польскімі ўладамі, што нават вылілася ў яе часовы раскол. Польскія акупацыйныя ўлады падверглі лідараў Рады рэпрэсіям. У турму трапілі Ластоўскі, Бадунова, Грыб і Мамонька; Захарка і Крачэўскі былі вымушаны эміграваць у Германію. Пасля вызвалення Ластоўскага і іншых Прэзідыум Народнай рады сабраўся ў Рызе. У снежні 1919 г. Старшынёй Рады БНР быў абраны Пётр Крачэўскі. Да пачатку 1921 года раскол Рады быў пераадолены.
Адначасова з гэтым на працягу 1920 года Рада БНР вядзе перамовы аб прызнанні з боку РСФСР. У чэрвені дэлегацыя БНР мае сустрэчу з Георгіем Чычэрыным, міністрам замежных спраў РСФСР.
Пасля заключэння 11 жніўня 1920 года мірнага дагавора паміж Латвіяй і РСФСР Рада БНР як антысавецкая арганізацыя не магла заставацца ў Рызе. У лістападзе 1920 года БНР заключае дамову аб узаемным прызнанні з Літоўскай Рэспублікай, што дало магчымасць Прэзідыуму Рады БНР пераехаць у Коўна (Каўнас).
У пачатку 1920-х гадоў кіраўніцтва Рады і ўрад БНР базаваліся ў Коўне і падтрымлівалі найбольш шчыльныя сувязі з урадам Літоўскай Рэспублікі. Тэрыторыя ЛР служыла базаю для партызанаў, якія пры падтрымцы ўладаў БНР вялі антыпольскую партызанскую барацьбу ў Заходняй Беларусі, што знаходзілася ў складзе Польшчы. 7 лютага 1921 года Урад БНР склаў Мемарандум на адрас Папы Рымскага Бенедыкта XV. У гэтым дакуменце беларускі ўрад крытыкаваў польскія касцёльныя ўлады за актыўную палітычную і нацыяналістычную агітацыю, якую палякі-ксяндзы праводзілі сярод беларускіх каталікоў, а таксама прапанаваў пашырыць выкарыстанне беларускай мовы ў касцёле на Беларусі ў інтарэсах беларускіх вернікаў.
У 1921 года на арганізаванай Радай БНР у Празе Нацыянальна-палітычнай нарадзе быў асуджаны Рыжскі мірны дагавор, паводле якога тэрыторыя Беларусі дзялілася паміж Польшчай і Савецкай Расіяй. Рада БНР была прызнаная як галоўны беларускі прадстаўнічы орган.
У выніку супярэчнасцей унутры ўрада БНР па тэме тэрытарыяльных саступак Літоўскай Рэспубліцы ў лістападзе 1923 г. Прэзідыум Рады пераехаў з Коўны ў Прагу.
Рада БНР працягвала кантакты з Лігай Нацый, урадамі замежных краін. Намаганнямі членаў Рады ў Чэхіі былі арганізаваныя стыпендыі для беларускіх студэнтаў.
Новая эканамічная палітыка, беларусізацыя, узбуйненне БССР, а таксама амністыя былым праціўнікам савецкай улады, прынятая ў 1923 годзе, парадзілі ў эмігранцкіх колах прасавецкія настроі. У 1925 годзе Аляксандр Цвікевіч і яго аднадумцы склікалі ў Берліне Другую Усебеларускую канферэнцыю, якая прыняла рэзалюцыю аб прызнанні Мінска адзіным цэнтрам адраджэння Беларусі. Пасля канферэнцыі шэраг членаў Рады БНР выехаў ў БССР (большасць у выніку была рэпрэсавана), але Прэзідыум Рады БНР не прызнаў рашэнні канферэнцыі.

Пасля смерці Пятра Крачэўскага ў 1928 годзе яго паўнамоцтвы Старшыні Рады БНР перайшлі да Васіля Захаркі. У 1930-я гады назіраецца згасанне актыўнасці Рады БНР. У 1939 годзе Васіль Захарка накіраваў пратэст прэзідэнту Літоўскай Рэспублікі супраць пагаднення з СССР, паводле якога Вільня пераходзіла са складу БССР у склад Літоўскай Рэспублікі. Перад сваёй смерцю ў 1943 годзе Захарка перадаў паўнамоцтвы Старшыні Рады БНР Міколе Абрамчыку. Сакратаром Рады БНР стала Ларыса Геніюш.
Падчас Другой сусветнай вайны асноўныя органы Рады БНР працягвалі заставацца ў Празе.
Калі высветлілася, што немцы не гатовыя стварыць беларускую ўладу, а беларусам у будучыні адводзіцца месца выканаўцы загадаў нямецкага кіраўніцтва, Васіль Захарка спыніў супрацоўніцтва з немцамі і стаў у сваіх артыкулаў іх востра крытыкаваць. Рада БНР не прызнае законным Другі Усебеларускі кангрэс, а таксама Беларускую цэнтральную раду. Пад канец вайны па меры наступу савецкіх войскаў Рада была вымушана пераехаць у заходнюю частку Германіі, каб пазбегнуць арышту і захопу архіваў з боку савецкіх органаў.
Пасля Другой сусветнай вайны
Пасляваенная хваля палітычных уцекачоў з Беларусі папоўніла шэрагі Рады БНР і актывізавала яе працу. Яна стала кропкай прыцягнення для беларускіх эмігрантаў, якія не жадалі супрацоўнічаць з Беларускай цэнтральнай радай, якая была ўтвораная ў Мінску ў 1944 годзе пры падтрымцы нямецкіх акупантаў і якая таксама разгарнула сваю дзейнасць у выгнанні.
29 снежня 1947 года ў Остэргофене (Германія), на сходзе, прысвечаным 30-й гадавіне І Усебеларускага з’езду, было афіцыйна абвешчана пра аднаўленне дзейнасці Рады БНР на чале з Міколам Абрамчыкам. У склад адноўленай Рады ўвайшлі 72 члены.
У лютым 1948 года Рада спецыяльным маніфестам абвясціла аб аднаўленні сваёй дзейнасці і вернасці 3-й Устаўнай грамаце, у красавіку 1948 года Мікола Абрамчык быў абраны Прэзідэнтам Рады БНР. У снежні 1948 года быў зацверджаны Статут Рады БНР, у якім падкрэслівалася, што Рада на чале з яе прэзідэнтам з’яўляецца «адзіным паўнапраўным прадстаўніцтвам суверэнных правоў беларускага народа» і будзе заставацца ім «да часу вольных выбараў у незалежнай БНР канстытуцыйных заканадаўчых органаў». У сярэдзіне 1950-х гадоў у складзе Рады БНР налічваліся 142 члены.
У гады «халоднай вайны» Рада БНР займалася беларускай асветніцкай і лабісцкай працай на Захадзе, пашыраючы інфармацыю пра Беларусь як самастойную краіну і аргументуючы неабходнасць падтрымкі незалежнасці Беларусі ва ўладных колах ЗША, Вялікабрытаніі і іншых краін. Рада актыўна ўзаемадзейнічала і каардынавала сваю дзейнасць з арганізацыямі, якія прадстаўлялі ў эміграцыі іншыя народы СССР. У прыватнасці, Прэзідэнт Рады БНР Мікола Абрамчык у 1950-х — 60-х гадах узначальваў міжнародную .
Пры непасярэдным удзеле Рады БНР у 1954 годзе была створана Беларуская служба Радыё «Свабода».
У канцы 1980-х гадоў Рада звярнулася да сусветнай супольнасці з заклікам дапамагчы Беларусі ў ліквідацыі наступстваў Чарнобыльскай катастрофы, яе члены займаліся зборам дапамогі пацярпелым раёнам Беларусі.
Галоўнай кватэрай Рады БНР з’яўляліся Парыж (да 1970), Таронта (да 1983), Нью-Ёрк.
Паслясавецкі час

У пачатку 1990-х гадоў дзеячы Рады БНР уступілі ў кантакты з афіцыйнымі структурамі Рэспублікі Беларусь, якая набыла незалежнасць у 1991 годзе. У 1993 годзе ў Мінску на афіцыйным узроўні адбылося святкаванне 75-годдзя абвяшчэння БНР з удзелам кіраўніцтва Рэспублікі Беларусь і Рады БНР.
Вялася падрыхтоўка да перадачы Радай сваіх паўнамоцтваў на карысць парламента незалежнай Беларусі, але на тым этапе яна не магла перадаць іх Вярхоўнаму Савету 12 склікання, спасылаючыся на тое, што яго фармаванне адбылося пры савецкай уладзе і таму не магло лічыцца вынікам свабодных выбараў.
Далейшыя палітычныя змены ў Беларусі адклалі перадачу паўнамоцтваў Рады на нявызначаны тэрмін. Пасля таго, як улады Беларусі пад кіраўніцтвам Аляксандра Лукашэнкі скасавалі статус беларускай мовы як адзінай дзяржаўнай і змянілі дзяржаўныя сімвалы, Рада БНР пачала выступаць з пратэстамі супраць палітыкі афіцыйнага Мінска.
Пасля 1994 года Рада папоўніла свае шэрагі за кошт новай хвалі палітычных эмігрантаў і выступае з рэзкай крытыкай у адрас дзеючай у Беларусі ўлады.
Кіраўніцтва Рады БНР перыядычна мае сустрэчы з прадстаўнікамі ўрадаў заходніх краін, Старшыня Рады рэгулярна выступае з афіцыйнымі заявамі што да актуальнай сітуацыі ў Беларусі.
Прадстаўнікі Рады БНР працягваюць падкрэсліваць, што Рада бачыць сябе ў якасці надпартыйнай структуры і мае перадаць свае паўнамоцтвы дэмакратычна сфарміраванай беларускай уладзе пры адсутнасці пагрозы незалежнасці Беларусі.
У 2018 годзе быў зацверджаны медаль у гонар стагоддзя Беларускай Народнай Рэспублікі. Ён «уручаецца за пажыццёвыя заслугі ў працы дзеля здзяйсненьня ідэалаў Акту 25 сакавіка 1918 г., у тым ліку за даследаванні і папулярызацыю беларушчыны, здабыццё і ўмацаванне дзяржаўнай незалежнасці Беларусі, барацьбу за свабоду і дэмакратыю ў Беларусі».
У чэрвені 2023 года стала вядома, што Камітэт дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь абвясціў Раду экстрэмісцкім фарміраваннем.
Функцыі і структура Рады
Паводле Другой Устаўнай граматы і Часовай Канстытуцыі Беларускай Народнай Рэспублікі, Рада БНР з’яўлялася часовай вышэйшай заканадаўчай установаю ў Беларусі. Ёй належала права прымаць законы, зацвяржаць урад (Народны сакратарыят, потым — Рада народных міністраў БНР) да моманту правядзення Устаноўчага сойма, які мусіў бы вызначыць далейшы канстытуцыйны лад Беларусі.
Фракцыя Беларускай сацыяілістычнай грамады (БСГ), якая дамінавала ў першапачатковым складзе Рады, ускладала на яе функцыі парламента. Антон Луцкевіч у 1928 годзе характарызаваў яе як «перадпарламент».
Пасля эміграцыі мэты дзейнасці і функцыі Рады БНР былі перафармуляваныя і палягаюць у прадстаўніцтве беларускага народа на міжнароднай арэне да моманту фарміравання дэмакратычна абранай улады ў Беларусі. Склад Рады БНР фармуецца перадусім з актывістаў арганізацый беларускай дыяспары дэмакратычнага і незалежніцкага кірунку.
Рада ўзначальваецца Старшынёй Рады БНР. У складзе Рады функцыянуюць Сакратарыяты па розных кірунках працы, сярод якіх:
- Сакратарыят вонкавых спраў
- Сакратарыят унутраных спраў
- Сакратарыят адукацыі
- Сакратарыят інфармацыі
а таксама дзейнічае скарбнік і Камітэт архіўных спраў
Старшыні (Прэзідэнты) Рады БНР
Партрэт | Імя | Дата нараджэння | Дата смерці | Пачатак праўлення | Заканчэнне праўлення |
---|---|---|---|---|---|
![]() | Ян Серада | 1 мая 1879 | пасля 19 лістапада 1943 | 9 сакавіка 1918 | 14 мая 1918 |
![]() | Язэп Лёсік | 6 лістапада 1883 | 1 красавіка 1940 | 14 мая 1918 | 13 снежня 1919 |
![]() | Пётра Крачэўскі | 7 жніўня 1879 | 8 сакавіка 1928 | 13 снежня 1919 | 8 сакавіка 1928 |
![]() | Васіль Захарка | 1 красавіка 1877 | 14 сакавіка 1943 | 8 сакавіка 1928 | 6 сакавіка 1943 |
![]() | Мікола Абрамчык | 16 мая 1903 | 29 мая 1970 | 29 снежня 1947 | 29 мая 1970 |
![]() | Вінцэнт Жук-Грышкевіч | 10 лютага 1903 | 14 лютага 1989 | 29 мая 1970 | 27 лістапада 1982 |
![]() | Язэп Сажыч | 5 верасня 1917 | 19 лістапада 2007 | 27 лістапада 1982 | 31 жніўня 1997 |
![]() | Івонка Сурвіла | 11 красавіка 1936 | 31 жніўня 1997 |
Удзельнікі Рады БНР
Сучасны Прэзідыум Рады БНР
Паводле:
- Івонка Сурвіла — Старшыня
- Сяргей Навумчык — Першы заступнік старшыні
- Мікалай Пачкаеў — Заступнік старшыні
- Др. — Сакратар
- — Скарбнік
- Др. Ала Орса-Рамана
- Вячаслаў Станкевіч
- Аляксандр Старыкевіч
- Валянціна Трыгубовіч
- Уладзіслаў Яньдзюк
- Валер Дворнік
Выбітныя дзейныя і мінулыя радныя БНР
- Раман Скірмунт
- ген. Кіпрыян Кандратовіч
- кс. Вінцэнт Гадлеўскі
-
- Іван Луцкевіч
- Антон Луцкевіч
- Вацлаў Ластоўскі
- Браніслаў Тарашкевіч
- а. Аляксандр Надсан
- Янка Запруднік
Гл. таксама
- Беларускі краёвы з’езд
Зноскі
- 100 гадоў таму, 19 лютага 1918 года, у Мінску ўпершыню залунаў бел-чырвона-белы сцяг // nashaniva.by 19 лютага 2018
- Архівы Беларускай Народнай Рэспублікі = Archives of the Belarusian democratic republic / Беларускі інстытут навукі й мастацтва, Таварыства беларускага пісьменства; [Уклад., падрыхт. тэксту, уступ. арт., камент., пер., паказ. С. Шупы]. Т. 1: У 2-х кн. Кн. 2: Фонд N 582 Дзяржаўнага архіва Літвы («Рада Міністраў Беларускай Народнай Рэспублікі»). — Вільня — Нью-Ёрк — Менск — Прага: Беларускі інстытут навукі й мастацтва — Таварыства беларускага пісьменства — «Наша ніва», 1998. — 851—1721: іл. с. — С. 1030—1035. — (Bibliographic series; № 4). — ISBN 9986-9219-3-7.
- Гардзіенка А.: Беларуская Цэнтральная Рада (БЦР): стварэнне — дзейнасць — заняпад (1943—1995). / Мінск, 2016. — (БІНІМ; Бібліятэка Бацькаўшчыны). С. 39.
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 1: А — Беліца / Рэдкал.: М. В. Біч і інш.; Прадм. М. Ткачова; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1993. — 494 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-074-2. С. 390.
- Максімюк, Я. Аднаўленне Рады БНР пасля Другой Сусветнай вайны // Запісы = Zapisy. — 2001. — № 25. — С. 41 — 48.
- Навошта нам Рада БНР: інтэрв’ю з членам Рады (пачатак)
- Шварцэнберг — Сурвіле: Візы тармозіць не ЕС, а Мінск
- Эстонія падтрымлівае беларускую апазіцыю
- radabnr.org
- Рада БНР выдала заяву з нагоды ўключэння яе ў спіс „экстрэмісцкіх фармаванняў”(недаступная спасылка). Беларускае Радыё Рацыя. Архівавана з першакрыніцы 9 чэрвеня 2023. Праверана 14 чэрвеня 2023.
- Навошта нам Рада БНР: інтэрв’ю з членам Рады (працяг)
- Афіцыйны сайт Рады БНР — Дзейсная Рада
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13. — С. 203. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13).
- Анатоль Сідарэвіч. Рада Беларускай Народнай Рэспублікі // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 2001. — С. 46. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0214-8.
- Гардзіенка А. Беларускі кангрэсавы камітэт Амэрыкі (БККА) / Алег Гардзіенка. — Смаленск: [б.в.], 2009.
- Гардзіенка Н., Юрэвіч Л. Рада БНР (1947—1970). Падзеі. Дакументы. Асобы. — Мінск: Кнігазбор, 2013.
- Гардзіенка Н., Юрэвіч Л. Рада БНР (1970—1982). Падзеі і дакументы. — Мінск: Кнігазбор, 2014.
- Гардзіенка Н., Юрэвіч Л. Рада БНР (1982—1997). Падзеі. Дакументы. Асобы. — Мінск: Кнігазбор, 2015.
Спасылкі
- Афіцыйны сайт Рады БНР
- Афіцыйная старонка Рады БНР на Facebook
- Твітэр Рады БНР
- Афіцыйная старонка Рады БНР на Telegram
- Навошта нам Рада БНР: інтэрв’ю з членам Рады (пачатак) Архівавана 14 мая 2021. Наша Ніва 6 красавіка 2011
- Калі Дзень Волі стане афіцыйным святам? — Перадача з удзелам Старшыні Рады БНР Івонкі Сурвіллы
- Святкаванне 75-годдзя БНР, Мінск, 1993: адкрыццё ўрачыстага паседжання (відэа)
Аўтар: www.NiNa.Az
Дата публікацыі:
Rada Belaruskaj Narodnaj Respubliki Rada BNR najvyshejshy kiraynichy organ Belaruskaj Narodnaj Respubliki yaki z 1919 goda dzejnichae na emigracyi i yosc adnoj z klyuchavyh palitychnyh arganizacyj belaruskaj dyyaspary Rada BNR zahoyvae farmalna pracedurnuyu peraemnasc z radaj Usebelaruskaga z ezda 1917 goda i takim chynam z yaylyaecca samym starym u svece yradam u vygnanni Rada Belaruskaj Narodnaj RespublikiParlamenckaya sistema Chasovy parlamentStarshynya Ivonka Survila vybrany 1997Data zasnavannya 1917Dzyarzhava BNRVeb sajt bel angl Gistoryya dzejnasci y 1917 1919Asnoyny artykul Belaruskaya Narodnaya Respublika Utvarenne Rady BNR Pershaya i Drugaya Ustaynyya gramaty Rada vyadze svae vytoki ad Rady I Usebelaruskaga Kangresa yaki adbyysya y Minsku y snezhni 1917 goda i sabray 1872 delegaty z usih regiyonay Belarusi Nyagledzyachy na razgon Kangresa z boku balshavikoy delegatam atrymalasya aficyjna pryznac Radu najvyshejshayu ystanovayu krayu daruchyyshy yoj usyu paynatu ylady na Belarusi 18 lyutaga 1918 goda pachalosya nastuplenne germanskih vojsk u Belarusi U noch z 18 na 19 lyutaga 1918 goda balshavickae kiraynictva Ablvykamzaha i Saveta narodnyh kamisaray Zahodnyaj voblasci i frontu zbegla z Minsku na yshod Vykanaychy kamitet Rady Usebelaruskaga z ezda zmog vyjsci z padpollya i z turmy byli vyzvalenyya dzeyachy Centralnaj belaruskaj vajskovaj rady CVBR Na nadzvychajnym pasyadzhenni Vykankoma CVBR bylo prynyata rashenne prapanavac Vykankomu Rady 1 ga Usebelaruskaga z ezda vykanac volyu z ezda i yzyac uladu y svae ruki Vykankam Rady Usebelaruskaga z ezda sabraysya y dome pismennika Yadvigina Svaim zagadam 1 ad 19 lyutaga 1918 goda Vykankam abvyasciy shto yon uzyay uladu y svae ruki Pershy sklad Narodnaga sakrataryyatu BNR 21 lyutaga 1918 byla vydadzenaya Pershaya Ustaynaya gramata da naroday Belarusi u yakoj Vykanaychy kamitet abvyasciy syabe chasovaj uladaj Belarusi dlya kiravannya i sklikannya yak maga hutchej Ustanoychaga sojmu a vykanaychuyu yladu peraday Narodnamu sakrataryyatu Belarusi 9 sakavika 1918 goda Vykankam Rady Usebelaruskaga z ezda vyday Druguyu Ustaynuyu gramatu da naroday Belarusi pavodle yakoj abvyashchalasya Belaruskaya Narodnaya Respublika BNR 18 sakavika 1918 goda na plenarnym pasyadzhenni Rada Usebelaruskaga z ezda byla perajmenavana y Radu BNR U Radu BNR uvajshli vyadomyya dzeyachy belaruskaga nacyyanalna vyzvalenchaga ruhu u tym liku Anton Aysyanik Paluta Badunova Yazep Varonka Tamash Gryb Kastus Ezavitay Vasil Zaharka Lyavon Zayac Makar Kraycoy Pyotr Kracheyski Yazep Lyosik Yazep Mamonka Symon Rak Mihajloyski Yanka Serada Arkadz Smolich i inshyya Minski garadski teatr u yakim u snezhni 1917 g adbyvalisya pasyadzhenni I Usebelaruskaga z ezda yago Vykankam u dalejshym byy peraytvorany y Radu BNR suchasny vyglyad U sklad Rady BNR byli kaaptavanyya 6 pradstaynikoy Vilenskaj belaruskaj rady VBR Vaclay Lastoyski Anton Luckevich Ivan Luckevich Yan Stankevich Daminik Syamashka Yazep Turkevich a taksama pradstayniki nacyyanalnyh menshascej zemstvay i garadoy Starshynyoj Rady BNR stay byly starshynya Prezidyuma Usebelaruskaga z ezda Yanka Serada Pa stane na 25 sakavika 1918 goda nalichvalasya 77 chlenay Rady 36 abranyya na Usebelaruskim z ezdze 6 ad Vilenskaj belaruskaj rady 15 ad nacyyanalnyh menshascej ruskaj polskaj yayrejskaj 10 ad zemstvay 10 ad garadoy 19 sakavika 1918 Rada prynyala palazhenne ab vyarhoynaj uladze BNR u yakoj abvyashchalasya shto nivodzin zakon ne budze mec sily bez zacvyardzhennya yago Radaj BNR U skladze Rady dzejnichali kamisii u peryyad pamizh plenarnymi pasyadzhennyami pracavay Prezidyum Rady BNR Z sheragay chlenay Rady BNR farmiravaysya Urad BNR Trecyaya Ustaynaya gramata Asnoyny artykul Trecyaya Ustaynaya gramata U 1918 godze y Radze isnavali 2 plyni aytanamisckaya i nezalezhnickaya Aytanamisty pradstayniki zemstvay garadoy ruskaj chastkova yayrejskaj nacyyanalnyh menshascej i nekatoryya chleny BSG na chale z M Kraycovym vystupali za aytanomny status Belarusi y skladze Rasii Yany prytrymlivalisya rezalyucyi Usebelaruskaga z ezda pavodle yakoj Belarus pavinna byla zastacca aytanomnaj adzinkaj z respublikanskim ladam u skladze Rasii Nezalezhniki vystupali za poyny dzyarzhayny suverenitet Belarusi Da nezalezhnickaj plyni nalezhali belaruskiya sacyyalisty Yazep Lyosik Symon Rak Mihajloyski Branislay Tarashkevich i inshyya na chale sa starshynyoj frakcyi BSG Arkadzem Smolicham Ih pazicyi yzmacnilisya paslya pryezdu z Vilni y Minsk Antona Luckevicha Ivana Luckevicha i Yanki Stankevicha U noch na 25 sakavika 1918 goda Rada BNR prynyala Trecyuyu Ustaynuyu gramatu Napyaredadni da nezalezhnikay daluchylasya grupa Kraycova Suprac nezalezhnasci BNR pragalasavali chleny Rady ad Bunda garadoy i zemstvay syarod yakih peravazhali pradstayniki agulnarasijskih Rasijskaj sacyyal demakratychnaj rabochaj partyi menshavikoy i partyi sacyyalistay revalyucyyaneray U znak pratestu suprac abvyashchennya nezalezhnasci 9 pradstaynikoy zemstvay pakinuli pasyadzhenne Rady Pry galasavanni ystrymalisya chleny Rady ad Ab yadnanaj yayrejskaj sacyyalistychnaj partyi AYaSP i Paalej Cyyona Paznej pradstayniki AYaSP daluchylisya da bolshasci 27 sakavika 1918 goda Rada abvyascila shto byare na syabe ysyu paynatu ylady y Belarusi Nyameckiya akupanty y adkaz razagnali Radu i Narodny sakrataryyat U pachatku krasavika 1918 dzejnasc Narodnaga sakrataryyata byla zabaronena 12 krasavika 1918 goda sklad Rady papoynili 15 pravyh dzeyachay chlenay Menskaga belaruskaga pradstaynictva u tym liku Raman Skirmunt byly deputat Dzyarzhaynaj dumy Pavel Alyaksyuk Alyaksandr Ulasay byly redaktar gazety Nasha Niva general Kipryyan Kandratovich ks Alyaksandr Astramovich ks Vincent Gadleyski Pa mery tago yak Pershaya susvetnaya vajna nablizhalasya da kanca i stala zrazumelym shto na zemli yakiya znahodzilisya pad nyameckim kantrolem pryjduc balshaviki vakol Rady znoy pachali grupavacca antybalshavickiya sily U kancy verasnya y sklad Rady yvajshli pradstayniki minskaga pravaslaynaga duhavenstva i minskaga pravaslaynaga bractva 10 chal polskaj nacyyanalnaj menshasci 4 partyi kadetay 4 yayrejskaj menshasci prafesijnyh arganizacyj 11 listapada Rada zacverdzila Chasovuyu Kanstytucyyu BNR i perajmenavala Narodny sakrataryyat u Radu Narodnyh Ministray Belaruskaj Narodaj Respubliki na chale yakoj stay Anton Luckevich Ad ezd z Minska Paslya Listapadayskaj revalyucyi 1918 u Germanii Vilenskaya belaruskaya rada pa daruchenni Luckevicha dasyagnula damoylenasci z Litoyskaj Tarybaj ab peraezdze Rady i yrada BNR u Vilnyu Aposhnyae pasyadzhenne Rady BNR u Minsku adbylosya 28 listapada 1918 na yakim prynyata Gramata z zaklikam stvarac belaruskiya rady syalyanskih i rabochyh deputatay 3 snezhnya 1918 Rada i yrad BNR peraehali y Vilnyu a 27 snezhnya 1918 u Grodna Rada BNR u emigracyiZ 1919 g pa 1945 g U krasaviku 1919 goda polskaya armiya zanyala Vilnyu i Grodna Pradstayniki Rady BNR ustalyavali kantakty i vyali peramovy z polskim kiraynictvam i asabista Yuzafam Pilsudskim U vyniku getaga Rada zrabilasya arenaj zhorstkih debatay shto da stasunkay z polskimi yladami shto navat vylilasya y yae chasovy raskol Polskiya akupacyjnyya ylady padvergli lidaray Rady represiyam U turmu trapili Lastoyski Badunova Gryb i Mamonka Zaharka i Kracheyski byli vymushany emigravac u Germaniyu Paslya vyzvalennya Lastoyskaga i inshyh Prezidyum Narodnaj rady sabraysya y Ryze U snezhni 1919 g Starshynyoj Rady BNR byy abrany Pyotr Kracheyski Da pachatku 1921 goda raskol Rady byy peraadoleny Adnachasova z getym na pracyagu 1920 goda Rada BNR vyadze peramovy ab pryznanni z boku RSFSR U cherveni delegacyya BNR mae sustrechu z Georgiem Chycherynym ministram zamezhnyh spray RSFSR Paslya zaklyuchennya 11 zhniynya 1920 goda mirnaga dagavora pamizh Latviyaj i RSFSR Rada BNR yak antysaveckaya arganizacyya ne magla zastavacca y Ryze U listapadze 1920 goda BNR zaklyuchae damovu ab uzaemnym pryznanni z Litoyskaj Respublikaj shto dalo magchymasc Prezidyumu Rady BNR peraehac u Koyna Kaynas U pachatku 1920 h gadoy kiraynictva Rady i yrad BNR bazavalisya y Koyne i padtrymlivali najbolsh shchylnyya suvyazi z uradam Litoyskaj Respubliki Terytoryya LR sluzhyla bazayu dlya partyzanay yakiya pry padtrymcy yladay BNR vyali antypolskuyu partyzanskuyu baracbu y Zahodnyaj Belarusi shto znahodzilasya y skladze Polshchy 7 lyutaga 1921 goda Urad BNR sklay Memarandum na adras Papy Rymskaga Benedykta XV U getym dakumence belaruski yrad krytykavay polskiya kascyolnyya ylady za aktyynuyu palitychnuyu i nacyyanalistychnuyu agitacyyu yakuyu palyaki ksyandzy pravodzili syarod belaruskih katalikoy a taksama prapanavay pashyryc vykarystanne belaruskaj movy y kascyole na Belarusi y intaresah belaruskih vernikay U 1921 goda na arganizavanaj Radaj BNR u Praze Nacyyanalna palitychnaj naradze byy asudzhany Ryzhski mirny dagavor pavodle yakoga terytoryya Belarusi dzyalilasya pamizh Polshchaj i Saveckaj Rasiyaj Rada BNR byla pryznanaya yak galoyny belaruski pradstaynichy organ U vyniku supyarechnascej unutry yrada BNR pa teme terytaryyalnyh sastupak Litoyskaj Respublicy y listapadze 1923 g Prezidyum Rady peraehay z Koyny y Pragu Rada BNR pracyagvala kantakty z Ligaj Nacyj uradami zamezhnyh krain Namagannyami chlenay Rady y Chehii byli arganizavanyya stypendyi dlya belaruskih studentay Novaya ekanamichnaya palityka belarusizacyya uzbujnenne BSSR a taksama amnistyya bylym praciynikam saveckaj ulady prynyataya y 1923 godze paradzili y emigranckih kolah prasaveckiya nastroi U 1925 godze Alyaksandr Cvikevich i yago adnadumcy sklikali y Berline Druguyu Usebelaruskuyu kanferencyyu yakaya prynyala rezalyucyyu ab pryznanni Minska adzinym centram adradzhennya Belarusi Paslya kanferencyi sherag chlenay Rady BNR vyehay y BSSR bolshasc u vyniku byla represavana ale Prezidyum Rady BNR ne pryznay rashenni kanferencyi Vasil Zaharka Prezident Rady BNR u 1928 1943 gg Paslya smerci Pyatra Kracheyskaga y 1928 godze yago paynamoctvy Starshyni Rady BNR perajshli da Vasilya Zaharki U 1930 ya gady naziraecca zgasanne aktyynasci Rady BNR U 1939 godze Vasil Zaharka nakiravay pratest prezidentu Litoyskaj Respubliki suprac pagadnennya z SSSR pavodle yakoga Vilnya perahodzila sa skladu BSSR u sklad Litoyskaj Respubliki Perad svayoj smercyu y 1943 godze Zaharka peraday paynamoctvy Starshyni Rady BNR Mikole Abramchyku Sakratarom Rady BNR stala Larysa Geniyush Padchas Drugoj susvetnaj vajny asnoynyya organy Rady BNR pracyagvali zastavacca y Praze Kali vysvetlilasya shto nemcy ne gatovyya stvaryc belaruskuyu yladu a belarusam u buduchyni advodzicca mesca vykanaycy zagaday nyameckaga kiraynictva Vasil Zaharka spyniy supracoynictva z nemcami i stay u svaih artykulay ih vostra krytykavac Rada BNR ne pryznae zakonnym Drugi Usebelaruski kangres a taksama Belaruskuyu centralnuyu radu Pad kanec vajny pa mery nastupu saveckih vojskay Rada byla vymushana peraehac u zahodnyuyu chastku Germanii kab pazbegnuc aryshtu i zahopu arhivay z boku saveckih organay Paslya Drugoj susvetnaj vajny Paslyavaennaya hvalya palitychnyh ucekachoy z Belarusi papoynila sheragi Rady BNR i aktyvizavala yae pracu Yana stala kropkaj prycyagnennya dlya belaruskih emigrantay yakiya ne zhadali supracoynichac z Belaruskaj centralnaj radaj yakaya byla ytvoranaya y Minsku y 1944 godze pry padtrymcy nyameckih akupantay i yakaya taksama razgarnula svayu dzejnasc u vygnanni 29 snezhnya 1947 goda y Ostergofene Germaniya na shodze prysvechanym 30 j gadavine I Usebelaruskaga z ezdu bylo aficyjna abveshchana pra adnaylenne dzejnasci Rady BNR na chale z Mikolam Abramchykam U sklad adnoylenaj Rady yvajshli 72 chleny U lyutym 1948 goda Rada specyyalnym manifestam abvyascila ab adnaylenni svayoj dzejnasci i vernasci 3 j Ustaynaj gramace u krasaviku 1948 goda Mikola Abramchyk byy abrany Prezidentam Rady BNR U snezhni 1948 goda byy zacverdzhany Statut Rady BNR u yakim padkreslivalasya shto Rada na chale z yae prezidentam z yaylyaecca adzinym paynapraynym pradstaynictvam suverennyh pravoy belaruskaga naroda i budze zastavacca im da chasu volnyh vybaray u nezalezhnaj BNR kanstytucyjnyh zakanadaychyh organay U syaredzine 1950 h gadoy u skladze Rady BNR nalichvalisya 142 chleny U gady halodnaj vajny Rada BNR zajmalasya belaruskaj asvetnickaj i labisckaj pracaj na Zahadze pashyrayuchy infarmacyyu pra Belarus yak samastojnuyu krainu i argumentuyuchy neabhodnasc padtrymki nezalezhnasci Belarusi va yladnyh kolah ZShA Vyalikabrytanii i inshyh krain Rada aktyyna yzaemadzejnichala i kaardynavala svayu dzejnasc z arganizacyyami yakiya pradstaylyali y emigracyi inshyya narody SSSR U pryvatnasci Prezident Rady BNR Mikola Abramchyk u 1950 h 60 h gadah uznachalvay mizhnarodnuyu Pry nepasyarednym udzele Rady BNR u 1954 godze byla stvorana Belaruskaya sluzhba Radyyo Svaboda U kancy 1980 h gadoy Rada zvyarnulasya da susvetnaj supolnasci z zaklikam dapamagchy Belarusi y likvidacyi nastupstvay Charnobylskaj katastrofy yae chleny zajmalisya zboram dapamogi pacyarpelym rayonam Belarusi Galoynaj kvateraj Rady BNR z yaylyalisya Paryzh da 1970 Taronta da 1983 Nyu York Paslyasavecki chas Ivonka Survila 8 ya starshynya Rady BNR U pachatku 1990 h gadoy dzeyachy Rady BNR ustupili y kantakty z aficyjnymi strukturami Respubliki Belarus yakaya nabyla nezalezhnasc u 1991 godze U 1993 godze y Minsku na aficyjnym uzroyni adbylosya svyatkavanne 75 goddzya abvyashchennya BNR z udzelam kiraynictva Respubliki Belarus i Rady BNR Vyalasya padryhtoyka da peradachy Radaj svaih paynamoctvay na karysc parlamenta nezalezhnaj Belarusi ale na tym etape yana ne magla peradac ih Vyarhoynamu Savetu 12 sklikannya spasylayuchysya na toe shto yago farmavanne adbylosya pry saveckaj uladze i tamu ne maglo lichycca vynikam svabodnyh vybaray Dalejshyya palitychnyya zmeny y Belarusi adklali peradachu paynamoctvay Rady na nyavyznachany termin Paslya tago yak ulady Belarusi pad kiraynictvam Alyaksandra Lukashenki skasavali status belaruskaj movy yak adzinaj dzyarzhaynaj i zmyanili dzyarzhaynyya simvaly Rada BNR pachala vystupac z pratestami suprac palityki aficyjnaga Minska Paslya 1994 goda Rada papoynila svae sheragi za kosht novaj hvali palitychnyh emigrantay i vystupae z rezkaj krytykaj u adras dzeyuchaj u Belarusi ylady Kiraynictva Rady BNR peryyadychna mae sustrechy z pradstaynikami yraday zahodnih krain Starshynya Rady regulyarna vystupae z aficyjnymi zayavami shto da aktualnaj situacyi y Belarusi Pradstayniki Rady BNR pracyagvayuc padkreslivac shto Rada bachyc syabe y yakasci nadpartyjnaj struktury i mae peradac svae paynamoctvy demakratychna sfarmiravanaj belaruskaj uladze pry adsutnasci pagrozy nezalezhnasci Belarusi U 2018 godze byy zacverdzhany medal u gonar stagoddzya Belaruskaj Narodnaj Respubliki Yon uruchaecca za pazhyccyovyya zaslugi y pracy dzelya zdzyajsnennya idealay Aktu 25 sakavika 1918 g u tym liku za dasledavanni i papulyaryzacyyu belarushchyny zdabyccyo i ymacavanne dzyarzhaynaj nezalezhnasci Belarusi baracbu za svabodu i demakratyyu y Belarusi U cherveni 2023 goda stala vyadoma shto Kamitet dzyarzhaynaj byaspeki Respubliki Belarus abvyasciy Radu ekstremisckim farmiravannem Funkcyi i struktura RadyPavodle Drugoj Ustaynaj gramaty i Chasovaj Kanstytucyi Belaruskaj Narodnaj Respubliki Rada BNR z yaylyalasya chasovaj vyshejshaj zakanadaychaj ustanovayu y Belarusi Yoj nalezhala prava prymac zakony zacvyarzhac urad Narodny sakrataryyat potym Rada narodnyh ministray BNR da momantu pravyadzennya Ustanoychaga sojma yaki musiy by vyznachyc dalejshy kanstytucyjny lad Belarusi Frakcyya Belaruskaj sacyyailistychnaj gramady BSG yakaya daminavala y pershapachatkovym skladze Rady uskladala na yae funkcyi parlamenta Anton Luckevich u 1928 godze haraktaryzavay yae yak peradparlament Paslya emigracyi mety dzejnasci i funkcyi Rady BNR byli perafarmulyavanyya i palyagayuc u pradstaynictve belaruskaga naroda na mizhnarodnaj arene da momantu farmiravannya demakratychna abranaj ulady y Belarusi Sklad Rady BNR farmuecca peradusim z aktyvistay arganizacyj belaruskaj dyyaspary demakratychnaga i nezalezhnickaga kirunku Rada yznachalvaecca Starshynyoj Rady BNR U skladze Rady funkcyyanuyuc Sakrataryyaty pa roznyh kirunkah pracy syarod yakih Sakrataryyat vonkavyh spray Sakrataryyat unutranyh spray Sakrataryyat adukacyi Sakrataryyat infarmacyi a taksama dzejnichae skarbnik i Kamitet arhiynyh sprayStarshyni Prezidenty Rady BNRPartret Imya Data naradzhennya Data smerci Pachatak praylennya Zakanchenne praylennyaYan Serada 1 maya 1879 paslya 19 listapada 1943 9 sakavika 1918 14 maya 1918Yazep Lyosik 6 listapada 1883 1 krasavika 1940 14 maya 1918 13 snezhnya 1919Pyotra Kracheyski 7 zhniynya 1879 8 sakavika 1928 13 snezhnya 1919 8 sakavika 1928Vasil Zaharka 1 krasavika 1877 14 sakavika 1943 8 sakavika 1928 6 sakavika 1943Mikola Abramchyk 16 maya 1903 29 maya 1970 29 snezhnya 1947 29 maya 1970Vincent Zhuk Gryshkevich 10 lyutaga 1903 14 lyutaga 1989 29 maya 1970 27 listapada 1982Yazep Sazhych 5 verasnya 1917 19 listapada 2007 27 listapada 1982 31 zhniynya 1997Ivonka Survila 11 krasavika 1936 31 zhniynya 1997Udzelniki Rady BNRSuchasny Prezidyum Rady BNR Pavodle Ivonka Survila Starshynya Syargej Navumchyk Pershy zastupnik starshyni Mikalaj Pachkaey Zastupnik starshyni Dr Sakratar Skarbnik Dr Ala Orsa Ramana Vyachaslay Stankevich Alyaksandr Starykevich Valyancina Trygubovich Uladzislay Yandzyuk Valer DvornikVybitnyya dzejnyya i minulyya radnyya BNR Raman Skirmunt gen Kipryyan Kandratovich ks Vincent Gadleyski Yan Stankevich Ivan Luckevich Anton Luckevich Vaclay Lastoyski Branislay Tarashkevich a Alyaksandr NadsanYanka ZaprudnikGl taksamaBelaruski krayovy z ezdZnoski100 gadoy tamu 19 lyutaga 1918 goda u Minsku ypershynyu zalunay bel chyrvona bely scyag nashaniva by 19 lyutaga 2018 Arhivy Belaruskaj Narodnaj Respubliki Archives of the Belarusian democratic republic Belaruski instytut navuki j mastactva Tavarystva belaruskaga pismenstva Uklad padryht tekstu ustup art kament per pakaz S Shupy T 1 U 2 h kn Kn 2 Fond N 582 Dzyarzhaynaga arhiva Litvy Rada Ministray Belaruskaj Narodnaj Respubliki Vilnya Nyu York Mensk Praga Belaruski instytut navuki j mastactva Tavarystva belaruskaga pismenstva Nasha niva 1998 851 1721 il s S 1030 1035 Bibliographic series 4 ISBN 9986 9219 3 7 Gardzienka A Belaruskaya Centralnaya Rada BCR stvarenne dzejnasc zanyapad 1943 1995 Minsk 2016 BINIM Bibliyateka Backayshchyny S 39 Encyklapedyya gistoryi Belarusi U 6 t T 1 A Belica Redkal M V Bich i insh Pradm M Tkachova Mast E E Zhakevich Mn BelEn 1993 494 s 20 000 ekz ISBN 5 85700 074 2 S 390 Maksimyuk Ya Adnaylenne Rady BNR paslya Drugoj Susvetnaj vajny Zapisy Zapisy 2001 25 S 41 48 Navoshta nam Rada BNR interv yu z chlenam Rady pachatak Shvarcenberg Survile Vizy tarmozic ne ES a Minsk Estoniya padtrymlivae belaruskuyu apazicyyu radabnr org Rada BNR vydala zayavu z nagody yklyuchennya yae y spis ekstremisckih farmavannyay nyavyzn nedastupnaya spasylka Belaruskae Radyyo Racyya Arhivavana z pershakrynicy 9 chervenya 2023 Praverana 14 chervenya 2023 Navoshta nam Rada BNR interv yu z chlenam Rady pracyag Aficyjny sajt Rady BNR Dzejsnaya RadaLitaraturaBelaruskaya encyklapedyya U 18 t T 13 Pramile Relaksin Redkal G P Pashkoy i insh Mn BelEn 2001 T 13 S 203 10 000 ekz ISBN 985 11 0035 8 ISBN 985 11 0216 4 t 13 Anatol Sidarevich Rada Belaruskaj Narodnaj Respubliki Encyklapedyya gistoryi Belarusi U 6 t T 6 Kn 1 Puzyny Usaya Redkal G P Pashkoy galoyny red i insh Mast E E Zhakevich Mn BelEn 2001 S 46 10 000 ekz ISBN 985 11 0214 8 Gardzienka A Belaruski kangresavy kamitet Ameryki BKKA Aleg Gardzienka Smalensk b v 2009 Gardzienka N Yurevich L Rada BNR 1947 1970 Padzei Dakumenty Asoby Minsk Knigazbor 2013 Gardzienka N Yurevich L Rada BNR 1970 1982 Padzei i dakumenty Minsk Knigazbor 2014 Gardzienka N Yurevich L Rada BNR 1982 1997 Padzei Dakumenty Asoby Minsk Knigazbor 2015 SpasylkiLagatyp Vikicytatnika U Vikikrynicah yosc teksty pa teme Rada Belaruskaj Narodnaj Respubliki Aficyjny sajt Rady BNR Aficyjnaya staronka Rady BNR na Facebook Tviter Rady BNR Aficyjnaya staronka Rady BNR na Telegram Navoshta nam Rada BNR interv yu z chlenam Rady pachatak Arhivavana 14 maya 2021 Nasha Niva 6 krasavika 2011 Kali Dzen Voli stane aficyjnym svyatam Peradacha z udzelam Starshyni Rady BNR Ivonki Survilly Svyatkavanne 75 goddzya BNR Minsk 1993 adkryccyo yrachystaga pasedzhannya videa