Русь або Руская зямля — сярэдневяковая ўсходнеславянская дзяржава ў X—XII стст. на тэрыторыях сучасных Украіны, Беларусі, Расіі, а таксама (часткова) Малдовы, Польшчы і Эстоніі. Найвышэйшага росквіту дзяржава з цэнтрам у Кіеве дасягнула ў першай палове XI ст. падчас уладарства Яраслава Уладзіміравіча. З 1130-х гадоў распадаецца на землі-княствы, галоўнымі з іх былі , Чарнігаўская, Пераяслаўская, Галіцкая, Валынская, Полацкая, Уладзіміра-Суздальская, Смаленская і Наўгародская землі.
Назва «Кіеўская Русь»
Паняцце «Кіеўская Русь» уведзены ў навуковы зварот гісторыкамі для азначэння перыяду існавання ўсходнеславянскай дзяржавы Русь, а таксама тэрыторыі, якімі ўладала дынастыя Рурыкавічаў (да сярэдзіны ХІІІ ст.), калі цэнтрам гэтай дзяржавы быў Кіеў. Гістарычна назва «Русь» ужывалася ў вузкім і шырокім значэннях. У X—XIII стст. у вузкім сэнсе пад Руссю разумелася Сярэдняе Падняпроўе (тэрыторыя Украіны). У ХІІІ—XIV стст. пашырылася этнаканфесійнае значэнне — Руссю пачынаюць называць усе ўсходнеславянскія землі. Гэта засведчана ў берасцяных граматах і літаратурных творах (гл. ). Найбольш шырокае значэнне зафіксавана датычна ўсіх праваслаўных краёў, дзе богаслужэнне вялося на царкоўнаславянскай мове: усходнеславянскія, румына-малдаўскія і паўднёваславянскія землі (гл. Спіс рускіх гарадоў далёкіх і блізкіх).
Гл. таксама: Паходжанне назвы Русь.
Гісторыя
«Аповесць мінулых гадоў» датуе 862 годам запрашэнне славянамі і фіна-уграмі на княжанне варагаў. Паводле летапіснага падання, варагі на чале з Рурыкам прыйшлі ў горад Ладагу, потым — у Ноўгарад, а каля 880 года князь Алег перанёс цэнтр улады ў Сярэдняе Падняпроўе, у Кіеў. Неўзабаве Кіеў пазбавіўся хазарскай залежнасці, на працягу X ст. падпарадкаваў сабе ўсходнеславянскія этнапалітычныя аб’яднанні. Росквіту Русі спрыяла геаграфічнае становішча, праз краіну праходзілі важныя гандлёвыя шляхі «з варагаў у грэкі» (з Балтыйскага да Чорнага мора, па Дняпры) і з Балтыйскага мора ў краіны Сярэдняй і Усходняй Азіі, па Волзе. Кіеўская Русь экспартавала ў іншыя краіны футра, воск, мёд.
К канцу X ст. варажскі ўплыў на Русі паступова змяншаецца, хаця княжацкая дружына да сярэдзіны XI ст. заставалася пераважна варажскай.
Падчас княжання Святаслава (945—972) Русь нанесла паражэнні хазарам і булгарам.
У 988 годзе князь Уладзімір (княжыў у 980—1015) зрабіў хрысціянства дзяржаўнай рэлігіяй. Прыняўшы хрысціянства ўсходняга абраду, ён падкрэсліў стратэгічную скіраванасць Русі на супрацоўніцтва з Візантыяй. З прыняццем хрысціянства на Русі пачалі ўзводзіцца храмы і манастыры, якія сталі асяродкамі культуры.
Найвышэйшага росквіту дзяржава дасягнула ў XI ст. ва ўладарства Яраслава Уладзіміравіча.
Да сярэдзіны XII ст. Русь распадаецца на некалькі самастойных зямель і фактычна перастае існаваць як адзіная дзяржава. Большасць гэтых княстваў у XIII ст. спустошаны або падпарадкаваны мангола-татарамі.
У другой палове XIII — пачатку XIV стагоддзя на тэрыторыях былой Русі ўзнікаюць новыя палітычныя цэнтры — Каралеўства Русі, Вялікае Княства Літоўскае і Вялікае Княства Маскоўскае. Ад апошняга бярэ пачатак сучасная Расія. Гэтыя дзяржавы распачалі між сабой жорсткую барацьбу за спадчыну даўняй Русі.
У Вялікім Княстве Літоўскім у XVI ст. Руссю называлі ўсходнебеларускія землі. З XVIІ ст. за паўночна-ўсходняй Беларуссю замацоўваецца назва Белая Русь.
Этнакультурныя асаблівасці
Старажытная Русь не была дзяржавай, населенай адзінай «старажытнарускай народнасцю»: кароткія перыяды адноснай і заўсёды гвалтоўнай цэнтралізацыі змяняліся больш працяглымі перыядамі дыферэнцыяцыі, абумоўленай субэтнічнымі адрозненнямі пэўных раёнаў. Гэта не была і «канфедэрацыя» плямёнаў (дрыгавічоў, крывічоў, радзімічаў, драўлян і г. д.), якія групаваліся вакол былых цэнтраў, што станавіліся сталіцамі асобных княстваў, бо саміх гэтых плямёнаў ужо не існавала як этнасаў, прынамсі, з X ст.
Супрацьпастаўляючы ж сябе іншаземцам, усходнія славяне ў часы Кіеўскай Русі называліся русічамі, рускімі або русінамі.
Гэта дае падставу выкарыстоўваць спалучэнне «старажытная Русь» для абазначэння агульнай культурна-гістарычнай прасторы, якая складаецца на аснове суперэтнічнай, моўнай, рэлігійнай супольнасці, а таксама агульнага сацыяльнага ладу жыцця.
Гл. таксама
- Ізюмскі шлях
- Культура беларускіх зямель у IX — першай палове XIII стагоддзя
- Агнішчане
Зноскі
- ГБЛ 2007, с. 16—17.
Літаратура
- Насевіч В., Спірыдонаў М. «Русь» у складзе Вялікага княства Літоўскага ў XVI ст. Архівавана 6 сакавіка 2009. // З глыбі вякоў. Наш край: Гіст.-культуралаг. зб. Вып. 1. Мінск, 1996. — С. 4—27.
- Русь Архівавана 18 жніўня 2007. // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. Т. 6. Кн. 1. Мінск, 2001. — С. 145—146
- У.В. Гніламёдаў, Г.В. Кісялёў, А.А. Лойка, А.І. Мальдзіс, У.І. Мархель, В.А. Чамярыцкі. Гісторыя беларускай літаратуры XI—XIX стагоддзяў. — 2-е выданне. — Мн: Беларуская навука, 2007. — Т. 1.
Аўтар: www.NiNa.Az
Дата публікацыі:
U panyaccya yosc i inshyya znachenni gl Rus znachenni Rus abo Ruskaya zyamlya syarednevyakovaya yshodneslavyanskaya dzyarzhava y X XII stst na terytoryyah suchasnyh Ukrainy Belarusi Rasii a taksama chastkova Maldovy Polshchy i Estonii Najvyshejshaga roskvitu dzyarzhava z centram u Kieve dasyagnula y pershaj palove XI st padchas uladarstva Yaraslava Uladzimiravicha Z 1130 h gadoy raspadaecca na zemli knyastvy galoynymi z ih byli Charnigayskaya Perayaslayskaya Galickaya Valynskaya Polackaya Uladzimira Suzdalskaya Smalenskaya i Naygarodskaya zemli Nazva Kieyskaya Rus Asnoyny artykul Kieyskaya Rus Panyacce Kieyskaya Rus uvedzeny y navukovy zvarot gistorykami dlya aznachennya peryyadu isnavannya yshodneslavyanskaj dzyarzhavy Rus a taksama terytoryi yakimi yladala dynastyya Rurykavichay da syaredziny HIII st kali centram getaj dzyarzhavy byy Kiey Gistarychna nazva Rus uzhyvalasya y vuzkim i shyrokim znachennyah U X XIII stst u vuzkim sense pad Russyu razumelasya Syarednyae Padnyaproye terytoryya Ukrainy U HIII XIV stst pashyrylasya etnakanfesijnae znachenne Russyu pachynayuc nazyvac use yshodneslavyanskiya zemli Geta zasvedchana y berascyanyh gramatah i litaraturnyh tvorah gl Najbolsh shyrokae znachenne zafiksavana datychna ysih pravaslaynyh krayoy dze bogasluzhenne vyalosya na carkoynaslavyanskaj move ushodneslavyanskiya rumyna maldayskiya i paydnyovaslavyanskiya zemli gl Spis ruskih garadoy dalyokih i blizkih Gl taksama Pahodzhanne nazvy Rus Gistoryya Apovesc minulyh gadoy datue 862 godam zaprashenne slavyanami i fina ugrami na knyazhanne varagay Pavodle letapisnaga padannya varagi na chale z Rurykam pryjshli y gorad Ladagu potym u Noygarad a kalya 880 goda knyaz Aleg peranyos centr ulady y Syarednyae Padnyaproye u Kiey Neyzabave Kiey pazbaviysya hazarskaj zalezhnasci na pracyagu X st padparadkavay sabe yshodneslavyanskiya etnapalitychnyya ab yadnanni Roskvitu Rusi spryyala geagrafichnae stanovishcha praz krainu prahodzili vazhnyya gandlyovyya shlyahi z varagay u greki z Baltyjskaga da Chornaga mora pa Dnyapry i z Baltyjskaga mora y krainy Syarednyaj i Ushodnyaj Azii pa Volze Kieyskaya Rus ekspartavala y inshyya krainy futra vosk myod K kancu X st varazhski yplyy na Rusi pastupova zmyanshaecca hacya knyazhackaya druzhyna da syaredziny XI st zastavalasya peravazhna varazhskaj Padchas knyazhannya Svyataslava 945 972 Rus nanesla parazhenni hazaram i bulgaram U 988 godze knyaz Uladzimir knyazhyy u 980 1015 zrabiy hrysciyanstva dzyarzhaynaj religiyaj Prynyayshy hrysciyanstva yshodnyaga abradu yon padkresliy strategichnuyu skiravanasc Rusi na supracoynictva z Vizantyyaj Z prynyaccem hrysciyanstva na Rusi pachali yzvodzicca hramy i manastyry yakiya stali asyarodkami kultury Najvyshejshaga roskvitu dzyarzhava dasyagnula y XI st va yladarstva Yaraslava Uladzimiravicha Da syaredziny XII st Rus raspadaecca na nekalki samastojnyh zyamel i faktychna perastae isnavac yak adzinaya dzyarzhava Bolshasc getyh knyastvay u XIII st spustoshany abo padparadkavany mangola tatarami U drugoj palove XIII pachatku XIV stagoddzya na terytoryyah byloj Rusi yznikayuc novyya palitychnyya centry Karaleystva Rusi Vyalikae Knyastva Litoyskae i Vyalikae Knyastva Maskoyskae Ad aposhnyaga byare pachatak suchasnaya Rasiya Getyya dzyarzhavy raspachali mizh saboj zhorstkuyu baracbu za spadchynu daynyaj Rusi U Vyalikim Knyastve Litoyskim u XVI st Russyu nazyvali yshodnebelaruskiya zemli Z XVII st za paynochna yshodnyaj Belarussyu zamacoyvaecca nazva Belaya Rus Etnakulturnyya asablivasciStarazhytnaya Rus ne byla dzyarzhavaj naselenaj adzinaj starazhytnaruskaj narodnascyu karotkiya peryyady adnosnaj i zaysyody gvaltoynaj centralizacyi zmyanyalisya bolsh pracyaglymi peryyadami dyferencyyacyi abumoylenaj subetnichnymi adroznennyami peynyh rayonay Geta ne byla i kanfederacyya plyamyonay drygavichoy kryvichoy radzimichay draylyan i g d yakiya grupavalisya vakol bylyh centray shto stanavilisya stalicami asobnyh knyastvay bo samih getyh plyamyonay uzho ne isnavala yak etnasay prynamsi z X st Supracpastaylyayuchy zh syabe inshazemcam ushodniya slavyane y chasy Kieyskaj Rusi nazyvalisya rusichami ruskimi abo rusinami Geta dae padstavu vykarystoyvac spaluchenne starazhytnaya Rus dlya abaznachennya agulnaj kulturna gistarychnaj prastory yakaya skladaecca na asnove superetnichnaj moynaj religijnaj supolnasci a taksama agulnaga sacyyalnaga ladu zhyccya Gl taksamaIzyumski shlyah Kultura belaruskih zyamel u IX pershaj palove XIII stagoddzya AgnishchaneZnoskiGBL 2007 s 16 17 LitaraturaNasevich V Spirydonay M Rus u skladze Vyalikaga knyastva Litoyskaga y XVI st Arhivavana 6 sakavika 2009 Z glybi vyakoy Nash kraj Gist kulturalag zb Vyp 1 Minsk 1996 S 4 27 Rus Arhivavana 18 zhniynya 2007 Encyklapedyya gistoryi Belarusi U 6 t T 6 Kn 1 Minsk 2001 S 145 146 U V Gnilamyoday G V Kisyalyoy A A Lojka A I Maldzis U I Marhel V A Chamyarycki Gistoryya belaruskaj litaratury XI XIX stagoddzyay 2 e vydanne Mn Belaruskaya navuka 2007 T 1