Ту́ндра (ад фінск.: Tundra — бязлеснае, голае ўзвышша) — тып расліннасці ў арктычным і субарктычным паясах, пераважна ў Паўночным паўшар'і. Характарызуецца бязлессем, развіццём імховага і лішайнікавага покрываў, шматгадовых траў, кустоў і інш. Па характары паверхні тундры бываюць багністыя, тарфяныя, камяністыя. Паўднёвую мяжу тундры прымаюць за пачатак Арктыкі.


Тундравыя зоны — прыродныя зоны мацерыкоў у арктычных і субарктычных паясах (пераважна ў Паўночным паўшар'і), у прыродных ландшафтах якіх пераважае тундра. У Паўночным паўшар'і працягваецца паласой 300—500 км шырыні ўздоўж паўночных узбярэжжаў Еўразіі (больш за 3 млн. км²), у Паўночнай Амерыцы і прылеглых астравах — паміж арктычных пустынь зонай на поўначы і лесатундравай зонай на поўдні. Асобныя ўчасткі горнай тундры (напр., у гарах Сібіры) знаходзяцца на значнай адлегласці ад марскога ўзбярэжжа. У Паўднёвым паўшар'і ўчасткі тундры ёсць на астравах каля Антарктыды.
Тундра вызначаецца нізкім радыяцыйным балансам (у Паўночным паўшар'і на поўначы 29—34 кДж/см², на поўдні да 84 кДж/см², з кастрычніка па красавік ён адмоўны), суровай працяглай зімой (8—9 месяцаў), у час якой 60—80 сутак доўжыцца палярная ноч. Сярэднія тэмпературы студзеня ад -5°С да -10°С, на паўночным усходзе Сібіры і Далёкім Усходзе да -50°С. Снегавое покрыва трымаецца з кастрычніка па чэрвень, часгыя бураны. Лета кароткае з працяглым палярным днём, тэмпературы да 10—15°С адзначаюцца 2—3 месяцы (найбольш цёплы ліпень. жнівень); замаразкі магчымы ў любы дзень лета. Характэрна высокая вільготнасдь паветра, частыя туманы, імжа. Ападкаў на раўнінах 200—400 мм, у гарах да 750 мм за год. Выпаральнасць нізкая, што спрыяе ўтварэнню балот і пераўвільготненых глеб. Вегетацыйны перыяд да 50—100 сутак.
Пашырана шматгадовая мерзлата, формы мярзлотнага рэльефу, азёры, балоты. Тундравыя глебы фарміруюцца ва ўмовах халоднага кяімату, пастаяннага пераўвільгатнення на пародах цяжкага механічнага складу, пад малапрадукцыйным раслінным покрывам. Звычайна маламоцныя, грубагумусныя, з нізкай мікрабіялагічнай актыўнасцю, часта адзначаюцца прыкметы мярзлотных з'яў. Падзяляюцца на глеевыя, падзолістыя, дзярновыя, перагнойна-карбанатныя і інш.
Пераважае бязлессе, разрэджанае імхова-лішайнікавае, месцамі травяное покрыва. Характэрны карлікавыя дрэвавыя расліны, сланікі, кусты. Вылучаюць тундру: субарктычную, арктычную, горную, таксама імховую, лішайнікавую, кустовую, купістую (дзернавіна ўтварае купіны) і паліганальную. У тундры пераважаюць шматгадовыя карлікавыя і сцелістыя расліны (бяроза карлікавая — ернік, , кедравы сланік і інш.) або падушачных форм. Уласціва разнастайнасць дамінантных відаў і мазаічная структура, абумоўленая крыягенным рэльефам. Для жывёльнага свету характэрны паўночны алень, воўк, лемінгі, пясец, белая і тундравая курапаткі, вадаплаўныя птушкі, шматлікія камары і інш.
Насельніцтва занята аленегадоўляй, рыбалоўствам, паляваннем на пушнога і марскога звера, зборам ягад, у асобных рэгіёнах здабычай карысных выкапняў. Экасістэмы тундры лёгка парушаюцца ў выніку антрапагеннага ўздзеяння і з цяжкасцю аднаўляюцца.
Літаратура
- Тундравыя зоны // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 16: Трыпалі — Хвіліна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 16. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0263-6 (т. 16).
- Ту́ндра / В. Д. Александрова // Большая советская энциклопедия : ([в 30 т.]) / гл. ред. А. М. Прохоров. — 3-е изд.. — М. : Советская энциклопедия, 1969—1978. (руск.)
Спасылкі
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Тундра
Аўтар: www.NiNa.Az
Дата публікацыі:
Tu ndra ad finsk Tundra byazlesnae golae yzvyshsha typ raslinnasci y arktychnym i subarktychnym payasah peravazhna y Paynochnym payshar i Haraktaryzuecca byazlessem razviccyom imhovaga i lishajnikavaga pokryvay shmatgadovyh tray kustoy i insh Pa haraktary paverhni tundry byvayuc bagnistyya tarfyanyya kamyanistyya Paydnyovuyu myazhu tundry prymayuc za pachatak Arktyki Zona tundryTundra y Sibiry Tundravyya zony pryrodnyya zony macerykoy u arktychnyh i subarktychnyh payasah peravazhna y Paynochnym payshar i u pryrodnyh landshaftah yakih peravazhae tundra U Paynochnym payshar i pracyagvaecca palasoj 300 500 km shyryni yzdoyzh paynochnyh uzbyarezhzhay Eyrazii bolsh za 3 mln km u Paynochnaj Amerycy i pryleglyh astravah pamizh arktychnyh pustyn zonaj na poynachy i lesatundravaj zonaj na poydni Asobnyya ychastki gornaj tundry napr u garah Sibiry znahodzyacca na znachnaj adleglasci ad marskoga yzbyarezhzha U Paydnyovym payshar i ychastki tundry yosc na astravah kalya Antarktydy Tundra vyznachaecca nizkim radyyacyjnym balansam u Paynochnym payshar i na poynachy 29 34 kDzh sm na poydni da 84 kDzh sm z kastrychnika pa krasavik yon admoyny surovaj pracyaglaj zimoj 8 9 mesyacay u chas yakoj 60 80 sutak doyzhycca palyarnaya noch Syaredniya temperatury studzenya ad 5 S da 10 S na paynochnym ushodze Sibiry i Dalyokim Ushodze da 50 S Snegavoe pokryva trymaecca z kastrychnika pa cherven chasgyya burany Leta karotkae z pracyaglym palyarnym dnyom temperatury da 10 15 S adznachayucca 2 3 mesyacy najbolsh cyoply lipen zhniven zamarazki magchymy y lyuby dzen leta Harakterna vysokaya vilgotnasd pavetra chastyya tumany imzha Apadkay na rayninah 200 400 mm u garah da 750 mm za god Vyparalnasc nizkaya shto spryyae ytvarennyu balot i perayvilgotnenyh gleb Vegetacyjny peryyad da 50 100 sutak Pashyrana shmatgadovaya merzlata formy myarzlotnaga relefu azyory baloty Tundravyya gleby farmiruyucca va ymovah halodnaga kyaimatu pastayannaga perayvilgatnennya na parodah cyazhkaga mehanichnaga skladu pad malapradukcyjnym raslinnym pokryvam Zvychajna malamocnyya grubagumusnyya z nizkaj mikrabiyalagichnaj aktyynascyu chasta adznachayucca prykmety myarzlotnyh z yay Padzyalyayucca na gleevyya padzolistyya dzyarnovyya peragnojna karbanatnyya i insh Peravazhae byazlesse razredzhanae imhova lishajnikavae mescami travyanoe pokryva Harakterny karlikavyya drevavyya rasliny slaniki kusty Vyluchayuc tundru subarktychnuyu arktychnuyu gornuyu taksama imhovuyu lishajnikavuyu kustovuyu kupistuyu dzernavina ytvarae kupiny i paliganalnuyu U tundry peravazhayuc shmatgadovyya karlikavyya i scelistyya rasliny byaroza karlikavaya ernik kedravy slanik i insh abo padushachnyh form Ulasciva raznastajnasc daminantnyh viday i mazaichnaya struktura abumoylenaya kryyagennym relefam Dlya zhyvyolnaga svetu harakterny paynochny alen voyk lemingi pyasec belaya i tundravaya kurapatki vadaplaynyya ptushki shmatlikiya kamary i insh Naselnictva zanyata alenegadoylyaj rybaloystvam palyavannem na pushnoga i marskoga zvera zboram yagad u asobnyh regiyonah zdabychaj karysnyh vykapnyay Ekasistemy tundry lyogka parushayucca y vyniku antrapagennaga yzdzeyannya i z cyazhkascyu adnaylyayucca LitaraturaTundravyya zony Belaruskaya encyklapedyya U 18 t T 16 Trypali Hvilina Redkal G P Pashkoy i insh Mn BelEn 2003 T 16 576 s 10 000 ekz ISBN 985 11 0035 8 ISBN 985 11 0263 6 t 16 Tu ndra V D Aleksandrova Bolshaya sovetskaya enciklopediya v 30 t gl red A M Prohorov 3 e izd M Sovetskaya enciklopediya 1969 1978 rusk SpasylkiNa Vikishovishchy yosc medyyafajly pa teme Tundra