Azərbaycanca  AzərbaycancaБеларуская  БеларускаяDeutsch  DeutschEnglish  EnglishFrançais  FrançaisҚазақ  ҚазақLietuvių  LietuviųРусский  Русскийภาษาไทย  ภาษาไทยTürkçe  TürkçeУкраїнська  Українська
Падтрымка
www.global-by3.nina.az
  • Галоўная
  • Вікіпедыя
  • Музыка

Ямб стар грэч ἴαμβος íambos імя старажытнагрэчаскай багіні непрыстойнага распуснага вершавання 1 трохдольная антычная ст

Ямб

  • Галоўная старонка
  • Вікіпедыя
  • Ямб

Ямб (стар.-грэч.: ἴαμβος — íambos — імя старажытнагрэчаскай багіні непрыстойнага, распуснага вершавання) — 1) трохдольная антычная стапа з двух складоў — кароткага і доўгага, 2) двухскладовая стапа з другім націскным складам, якая ляжыць у аснове аднаго з пяці (ямбічнага) сілаба-танічнай сістэмы вершаскладання. Cамы пашыраны ў сучаснай паэзіі від стапы.

Вершаваныя памеры
двухскладовыя
˘ ˘ пірыхій
˘ ¯ ямб
¯ ˘ харэй, трахей
¯ ¯ спандэй
трохскладовыя
˘ ˘ ˘
¯ ˘ ˘ дактыль
˘ ¯ ˘ амфібрахій
˘ ˘ ¯ анапест
˘ ¯ ¯
¯ ¯ ˘
¯ ˘ ¯ , крэтык
¯ ¯ ¯
чатырохскладовыя
¯ ˘ ˘ ¯
¯ ˘ ˘ ˘ пеон
  • Г
  • П

Выкарыстанне ў беларускай паэзіі

Упершыню тэрмін «ямб» у беларускай літаратуры ўзгадваецца ў кнізе Л. Зізаній «Грамматіка словенска совершенного искусства осми частиі слова…» (Вільня, 1596). З’яўленне вершаў, напісаных ямбам, выклікана зараджэннем і развіццём у беларускай паэзіі сілаба-тонікі («Энеіда навыварат», «Тарас на Парнасе»).

Самы пашыраны ў беларускай паэзіі — чатырохстопны ямб:

Ад пра|дзедаў| спакон| вякоў
Мне зас|тала|ся спад|чына;
Памiж| сваiх| i чу|жакоў
Яна| мне лас|кай мат|чынай.

(Я. Купала «Спадчына»)

Сярод іншых разнавіднасцей ямбу — двухстопны («Да вясны» Я. Коласа), трохстопны («Аблокі» А. Вялюгіна), пяцістопны («Пярэдні край. Чужы. Неразгаданы» А. Пысіна) і г. д. Звычайна ямбам пішуць байкі, ён выкарыстоўваецца ў цвёрдых формах верша: санеце («Санет» («Замёрзла ноччу шпаркая крыніца») М. Багдановіча), («Спроба актавы» Я. Купалы, «Нам разам трыццаць. Мы стаім на кладцы» Н. Гілевіча), а таксама ў белым вершы, якім найчасцей пішуць драматычныя паэмы («Над Бярозай ракой» П. Глебкі). Ямбічныя памеры даюць магчымасць выяўляць самыя розныя думкі і пачуцці, надаюць вершу песеннасць і размоўнасць, плаўнасць і імклівасць.

Ямбам напісаныя паэма Я. Купалы «Магіла льва», вершы «Ворагам Беларушчыны», «Паэтам», «Песня вольнага чалавека», «Песня жней», «Разлад», «Там», «Для Бацькаўшчыны», «Свайму народу», «Госці» і інш.

Зноскі

  1. ЭЛМБ 1987.
  2. Янка Купала: Энцыкл. даведнік 1986.

Літаратура

  • А. Майсейчык. Ямб // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: У 5-і т. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1987. — Т. 5. Скамарохі — Яшчур. — С. 685. — 703 с. — 10 000 экз.
  • В. Рагойша. Артыкул «Ямб» // Янка Купала: Энцыкл. даведнік / Рэдкал.: І.П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. — Мінск: БелСЭ, 1986. — С. 698. — 727 с. — 8 000 экз.
  • В. Рагойша. Беларускае вершаванне: вучэб.-метадычны дапаможнік. — Мінск: БДУ, 2011.
  • В. Рагойша, М. Менька, Т. Марозава. Ч. 2 : Паэтыка. Тэорыя літаратурнага працэсу. // Уводзіны ў літаратуразнаўства : вучэб. дапам. : у 2 ч. / пад рэд. праф. В. П. Рагойшы. — Мінск: БДУ, 2012. — ISBN 978–985-518.

Аўтар: www.NiNa.Az

Дата публікацыі: 22 Май, 2025 / 02:35

Yamb star grech ἴambos iambos imya starazhytnagrechaskaj bagini neprystojnaga raspusnaga vershavannya 1 trohdolnaya antychnaya stapa z dvuh skladoy karotkaga i doygaga 2 dvuhskladovaya stapa z drugim nacisknym skladam yakaya lyazhyc u asnove adnago z pyaci yambichnaga silaba tanichnaj sistemy vershaskladannya Camy pashyrany y suchasnaj paezii vid stapy Vershavanyya pamerydvuhskladovyya piryhij yamb harej trahej spandejtrohskladovyya daktyl amfibrahij anapest kretyk chatyrohskladovyya peonGPVykarystanne y belaruskaj paeziiUpershynyu termin yamb u belaruskaj litaratury yzgadvaecca y knize L Zizanij Grammatika slovenska sovershennogo iskusstva osmi chastii slova Vilnya 1596 Z yaylenne vershay napisanyh yambam vyklikana zaradzhennem i razviccyom u belaruskaj paezii silaba toniki Eneida navyvarat Taras na Parnase Samy pashyrany y belaruskaj paezii chatyrohstopny yamb Ad pra dzeday spakon vyakoy Mne zas tala sya spad chyna Pamizh svaih i chu zhakoy Yana mne las kaj mat chynaj Ya Kupala Spadchyna Syarod inshyh raznavidnascej yambu dvuhstopny Da vyasny Ya Kolasa trohstopny Abloki A Vyalyugina pyacistopny Pyaredni kraj Chuzhy Nerazgadany A Pysina i g d Zvychajna yambam pishuc bajki yon vykarystoyvaecca y cvyordyh formah versha sanece Sanet Zamyorzla nochchu shparkaya krynica M Bagdanovicha Sproba aktavy Ya Kupaly Nam razam tryccac My staim na kladcy N Gilevicha a taksama y belym vershy yakim najchascej pishuc dramatychnyya paemy Nad Byarozaj rakoj P Glebki Yambichnyya pamery dayuc magchymasc vyyaylyac samyya roznyya dumki i pachucci nadayuc vershu pesennasc i razmoynasc playnasc i imklivasc Yambam napisanyya paema Ya Kupaly Magila lva vershy Voragam Belarushchyny Paetam Pesnya volnaga chalaveka Pesnya zhnej Razlad Tam Dlya Backayshchyny Svajmu narodu Gosci i insh ZnoskiELMB 1987 Yanka Kupala Encykl davednik 1986 LitaraturaA Majsejchyk Yamb Encyklapedyya litaratury i mastactva Belarusi U 5 i t Redkal I P Shamyakin gal red i insh Mn BelSE 1987 T 5 Skamarohi Yashchur S 685 703 s 10 000 ekz V Ragojsha Artykul Yamb Yanka Kupala Encykl davednik Redkal I P Shamyakin gal red i insh Minsk BelSE 1986 S 698 727 s 8 000 ekz V Ragojsha Belaruskae vershavanne vucheb metadychny dapamozhnik Minsk BDU 2011 V Ragojsha M Menka T Marozava Ch 2 Paetyka Teoryya litaraturnaga pracesu Uvodziny y litaraturaznaystva vucheb dapam u 2 ch pad red praf V P Ragojshy Minsk BDU 2012 ISBN 978 985 518

Апошнія артыкулы
  • Май 21, 2025

    Нікаля Бурбакі

  • Май 21, 2025

    Нізіна

  • Май 19, 2025

    Нізкі Рынак

  • Май 21, 2025

    Ніжняя Саксонія

  • Май 20, 2025

    Ніжняя Аўстрыя

www.NiNa.Az - Студыя

  • Вікіпедыя
  • Музыка
Звяжыцеся з намі
Мовы
Звязацца з намі
DMCA Sitemap
© 2019 nina.az - Усе правы абаронены.
Аўтарскія правы: Dadash Mammadov
Бясплатны сайт для абмену дадзенымі і файламі з усяго свету.
Верхняя частка