Тырэ́ны (стар.-грэч.: Τυρρηνοί), тырсе́ны (стар.-грэч.: Τυρσανοί) — зборная назва народаў Міжземнамор'я (вакол Балканскага паўвострава і ў Італіі), дадзеная ім старажытнымі грэкамі.
Герадот лічыў тырэнаў выхадцамі з Лідыі, якія пасля 18 гадоў голаду перасяліліся ў Італію пад правадырствам валадарскага сына Тырсена. Геланік атаесамляў тырэнаў з пеласгамі. Ужо ў эпоху элінізму тырэнамі называлі этрускаў, а вобласць, населеную імі, — Тырэніяй, хаця ў папярэднія часы да тырэнаў таксама адносілі і залежныя ад іх італійскія народы. Страбон пісаў наступнае: "Рымляне клічуць тырэнаў этрускамі або тускамі. Грэкі, як паведамляюць, далі ім такое найменне з-за Тырэна, сына Аціса, які адправіўся сюды разам з пасяленцамі з Лідыі". Згодна Тацыту, этрускі таксама лічылі сябе сваякамі лідыйцаў.
Зноскі
- Герадот, I:94
- Страбон, кніга 5, II:2
- Тацыт, "Аналы" 5, IV:55
Аўтар: www.NiNa.Az
Дата публікацыі:
Tyre ny star grech Tyrrhnoi tyrse ny star grech Tyrsanoi zbornaya nazva naroday Mizhzemnamor ya vakol Balkanskaga payvostrava i y Italii dadzenaya im starazhytnymi grekami Geradot lichyy tyrenay vyhadcami z Lidyi yakiya paslya 18 gadoy goladu perasyalilisya y Italiyu pad pravadyrstvam valadarskaga syna Tyrsena Gelanik ataesamlyay tyrenay z pelasgami Uzho y epohu elinizmu tyrenami nazyvali etruskay a voblasc naselenuyu imi Tyreniyaj hacya y papyaredniya chasy da tyrenay taksama adnosili i zalezhnyya ad ih italijskiya narody Strabon pisay nastupnae Rymlyane klichuc tyrenay etruskami abo tuskami Greki yak pavedamlyayuc dali im takoe najmenne z za Tyrena syna Acisa yaki adpraviysya syudy razam z pasyalencami z Lidyi Zgodna Tacytu etruski taksama lichyli syabe svayakami lidyjcay ZnoskiGeradot I 94 Strabon kniga 5 II 2 Tacyt Analy 5 IV 55