Azərbaycanca  AzərbaycancaБеларуская  БеларускаяDeutsch  DeutschEnglish  EnglishFrançais  FrançaisҚазақ  ҚазақLietuvių  LietuviųРусский  Русскийภาษาไทย  ภาษาไทยTürkçe  TürkçeУкраїнська  Українська
Падтрымка
www.global-by3.nina.az
  • Галоўная
  • Вікіпедыя
  • Музыка

Мінская ратуша адміністрацыйны будынак у цэнтральнай частцы Мінска на Высокім рынку Да скасавання Магдэбургскага права д

Мінская ратуша

  • Галоўная старонка
  • Вікіпедыя
  • Мінская ратуша

Мінская ратуша — адміністрацыйны будынак у цэнтральнай частцы Мінска, на Высокім рынку. Да скасавання Магдэбургскага права для Мінска (14 мая 1795) у ратушы праходзілі паседжанні органа гарадскага самакіравання — магістрата або рады, у будынку захоўваліся эталоны адзінак вагі і аб'ёму. На ратушнай вежы знаходзіўся першы гарадскі гадзіннік.

Славутасць
Мінская гарадская ратуша
image
Мінская ратуша
53°54′13″ пн. ш. 27°33′22″ у. д.HGЯO
Краіна image Беларусь
Горад Мінск
Тып будынка Ратуша
Архітэктурны стыль Класіцызм
Архітэктар Ф. Крамер, М. Чахоўскі, К. Хршчановіч
Першае згадванне 1582
Дата заснавання 1600 і 4 лістапада 2004
Асноўныя даты

1744 — перабудавана ў стылі
барока

1793 — перабудавана ў стылі
класіцызму

1857 — скасавана

4 лістапада 2004 — адноўлена
Дата скасавання 1857
Статус image Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 711Е000001шыфр 711Е000001
Map
image Медыяфайлы на Вікісховішчы

Цяпер выкарыстоўваецца ў асноўным для прыёму ганаровых гасцей мінскіх гарадскіх уладаў. На 32-метровай вежы з флюгерам устаноўлены гадзіннік і герб горада. Куранты на вежы Мінскай ратушы кожную гадзіну на працягу 19 секунд адбіваюць мелодыю прыпеву «» (музыка Ігара Лучанка).

Гісторыя

Пра патрэбу збудаваць ратушу ўпершыню паведамляецца ў прывілеі на Магдэбургскае права, нададзеным Мінску вялікім князем Аляксандрам 14 сакавіка 1499 года. Месца знаходжання будынка, у якім у гэты час праходзілі паседжанні магістрату, дакладна не вядомае. У наступных прывілеях 1552 і 1569 гадоў зноў згадваецца пра патрэбу ўзвядзення ратушы.

Упершыню існы будынак называецца ў дакуменце 1582 года, калі падданага маёнтку Гарадзец пасадзілі ў вязніцу, што размяшчалася ў ратушы. Аднак у 1591 годзе горад атрымаў шэраг палёгкаў на «…ратуш, которы они тепер збудовати хочуть…»

У канцы XVI стагоддзя сустракаюцца звесткі пра ратушу як збудаванне, што размяшчалася на плошчы Высокі Рынак. У 1640 годзе пажар моцна пашкодзіў будынак, значную шкоду ратушы ўчынілі маскоўскія акупанты.

Адноўленая ў паваенны час, ратуша, відаць, мела даволі выразнае архітэктурнае аблічча. Чэшскі падарожнік Бергард Танер, які ў 1678 годзе наведаў Мінск, пісаў: «Галоўнае ўпрыгожанне пляцу ратуша, што стаіць у цэнтры, аточаная мноствам крамаў». У 1744 годзе будынак перабудавалі ў стылі барока пад кіраўніцтвам і намаганнямі менскага войта Станіслава Буржынскага. Існуюць звесткі, што ў канцы XVIII стаоддзі пры ратушы дзейнічала партыкулярная аптэка.

image
Невядомы мастак, кан. XVIII ст.
image
Г. Герасімовіч, пач. XIX ст.

Пасля другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) ратушу перабудавалі ў стылі класіцызму (архітэктар Ф. Крамер). Чарцёж галоўнага фасада будынка прыводзіўся ў «Атласе Мінскай губерні». У будынку ратушы знаходзіліся магістрат, суд, гаўпвахта, гарадавы, паліцыя і архіў.

image
Ю. Пешка, пач. XIX ст.

Наступную рэканструкцыю ратушы (архітэктар М. Чахоўскі) правялі ў 1819 годзе, калі да яе паўднёва-ўсходняга фасада прыбудавалі арыгінальную агароджу, упрыгожаную ляпным дэкорам і маляўнічымі кампазіцыямі. У 1830-я гады ў будынку размяшчалася музычнай школа. У 1847 годзе залю, што знаходзілася на другім паверсе ратушы, рэканструявалі пад гарадскі тэатр (архітэктар К. Хршчановіч, афармленне інтэр’ераў мастака Я. Кураткевіча).

У 1851 годзе расійскі цар Мікалай І пастанавіў зруйнаваць будынак менскай ратушы, што было зроблена ў 1857 годзе. Разам з ратушай знішчылі сквер і парубілі векавыя пірамідальныя таполі. Сквер аднавілі толькі ў канцы XIX стагоддзя Паводле ўспамінаў відавочцаў, ратушу зруйнавалі з тай прычыны, што «… яна сваім існаваннем нагадвала жыхарам пра звычаі мінулага часу, пра Магдэбургскае права…».

Аднаўленне

image
Адноўленая ратуша

У 2002—2003 гадах будынак ратушы быў адноўлены спецыялістамі ААТ «Стары Менск», якія выкарыстоўвалі старыя чарцяжы і малюнкі. Не спрабуючы прытрымлівацца іх у дакладнасці, дойліды захавалі галоўныя элементы будынка. 4 лістапада 2004 года адбылося ўрачыстае адкрыццё адноўленага сімвала Мінска.

Архітэктура

image
Абмеры, канец XVIII ст.
image
Абмеры, канец XVIII ст.

Мела выгляд тыповай для беларускіх ратушаў XVII—XVIII стагоддзяў канструкцыі 2-павярховага выцягнутага дома з вежай, якая выступала ў цэнтры за лінію галоўнага фасада. Аналагічныя тыпы ратуш былі ў Магілёве і Віцебску. Мінская ратушная вежа прамавугольная, 3-ярусная. У пачатку XVIII ст. страха, трэба меркаваць, была больш стромкай.

Па перабудове архітэктарам Ф. Крамерам у кан. XVIII ст. ратуша набыла рысы класіцызму. Двухпавярховы прамавугольны ў плане будынак накрыты пакатым вальмавым дахам. Цэнтральная частка сіметрычнага паводле кампазіцыі галоўнага фасада вылучалася рызалітам з 3-маршавымі сходамі, і акцэнтавалася чацверыковай вежай, завершанай шаломападобным купалам са шпілем і флюгерам. Рызаліт і тарцы мелі афармляліся 4-калоннымі порцікамі іанічнага ордэна. На ўзроўні 2-га паверху ў прасторы порціка знаходзіўся балькон.

Археалогія

У 1998 годзе праводзіліся грунтоўныя археалагічныя даследаванні пад кіраўніцтвам кандыдата гістарычных навук В. Собаля. Высветлілася, што будынак ратушы пачалі будаваць у канцы XVI ст. на парожнім месцы, дзе раней адсутнічала забудова. Сцены будынка ўзводзілі ў тэхніцы мяшанай муроўкі (вялікапамерная цэгла-пальчатка разам з каменнем). Падлога ў дольных памяшканнях была з прамавугольнай керамічнай пліткі. Сцены ўнутраных памяшканняў былі атынкаванымі. У цэнтры будынка знайшлі рэшткі коміну, які ўпрыгожвала кафля з раслінным арнаментам. Вокны былі зашклёныя круглымі шыбамі з зялёнага шкла, якое ўстаўлялася ў металёвыя пераплёты. Увесь час свайго існавання будынак быў пакрыты дахоўкай.

Гл. таксама

  • Магдэбургскае права ў Мінску

Зноскі

  1. ЭнцВКЛ 2005.
  2. Гісторыя Мінска. 1-е выданне. — Мінск: БелЭн, 2006. С. 220.
  3. У. М. Дзянісаў. Рэканструкцыя і знос гарадскога сімвала // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 1-я. — Мн.: БЕЛТА, 2001. — С. 454. — 576 с.: іл. — ISBN 985-6302-33-1.
  4. Пазняк 1985, с. 91.
  5. Пазняк 1985, с. 91—92.
  6. Беларусы: у 13 т. Т. 2. Дойлідства / А. І. Лакотка; Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэдкал.: В. К. Бандарчык, М. Ф. Піліпенка, А. І. Лакотка. — Мн.: Тэхналогія, 1997. С. 335.
  7. У. М. Дзянісаў. Сімвалы горада і Менскага ваяводства: Ратуша // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 1-я. — Мн.: БЕЛТА, 2001. — С. 214. — 576 с.: іл. — ISBN 985-6302-33-1.

Літаратура

  • Беларусы: у 13 т. Т. 2. Дойлідства / А. І. Лакотка; Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэдкал.: В. К. Бандарчык, М. Ф. Піліпенка, А. І. Лакотка. — Мн.: Тэхналогія, 1997. — 391 с.: іл. ISBN 985-6234-28-X.
  • Дзянісаў У. Менская ратуша // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — С. 289. — 792 с. — ISBN 985-11-0378-0 (т. 2), ISBN 985-11-0315-2.
  • Гісторыя Мінска. 1-е выданне. — Мінск: БелЭн, 2006.— 696 с. ISBN 985-11-0344-6.
  • Пазняк З. С. Рэха даўняга часу: Кн. для вучняў. — Мн.: Нар. асвета, 1985.— 111 с.: іл.
  • Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 1-я. — Мн.: БЕЛТА, 2001. — 576 с.: іл. — ISBN 985-6302-33-1.

Спасылкі

image Аб’ект Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь, шыфр 711Е000001
  • image На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Мінская ратуша
  • Мінская ратуша на Radzima.org
  • Мінская ратуша Архівавана 14 кастрычніка 2009. (руск.) на Мінск стары і новы
  • Мінская ратуша ў Юркавым куточку(недаступная спасылка)
  • Мінская ратуша на сайце «Архіварта»

Аўтар: www.NiNa.Az

Дата публікацыі: 19 Май, 2025 / 14:38

Minskaya ratusha administracyjny budynak u centralnaj chastcy Minska na Vysokim rynku Da skasavannya Magdeburgskaga prava dlya Minska 14 maya 1795 u ratushy prahodzili pasedzhanni organa garadskaga samakiravannya magistrata abo rady u budynku zahoyvalisya etalony adzinak vagi i ab yomu Na ratushnaj vezhy znahodziysya pershy garadski gadzinnik SlavutascMinskaya garadskaya ratushaMinskaya ratusha53 54 13 pn sh 27 33 22 u d H G Ya OKraina BelarusGorad MinskTyp budynka RatushaArhitekturny styl KlasicyzmArhitektar F Kramer M Chahoyski K HrshchanovichPershae zgadvanne 1582Data zasnavannya 1600 i 4 listapada 2004Asnoynyya daty1744 perabudavana y styli baroka 1793 perabudavana y styli klasicyzmu 1857 skasavana 4 listapada 2004 adnoylenaData skasavannya 1857Status Gistoryka kulturnaya kashtoynasc Belarusi shyfr 711E000001 shyfr 711E000001 Medyyafajly na Vikishovishchy Cyaper vykarystoyvaecca y asnoynym dlya pryyomu ganarovyh gascej minskih garadskih uladay Na 32 metrovaj vezhy z flyugeram ustanoyleny gadzinnik i gerb gorada Kuranty na vezhy Minskaj ratushy kozhnuyu gadzinu na pracyagu 19 sekund adbivayuc melodyyu prypevu muzyka Igara Luchanka GistoryyaPra patrebu zbudavac ratushu ypershynyu pavedamlyaecca y pryvilei na Magdeburgskae prava nadadzenym Minsku vyalikim knyazem Alyaksandram 14 sakavika 1499 goda Mesca znahodzhannya budynka u yakim u gety chas prahodzili pasedzhanni magistratu dakladna ne vyadomae U nastupnyh pryvileyah 1552 i 1569 gadoy znoy zgadvaecca pra patrebu yzvyadzennya ratushy Upershynyu isny budynak nazyvaecca y dakumence 1582 goda kali paddanaga mayontku Garadzec pasadzili y vyaznicu shto razmyashchalasya y ratushy Adnak u 1591 godze gorad atrymay sherag palyogkay na ratush kotory oni teper zbudovati hochut U kancy XVI stagoddzya sustrakayucca zvestki pra ratushu yak zbudavanne shto razmyashchalasya na ploshchy Vysoki Rynak U 1640 godze pazhar mocna pashkodziy budynak znachnuyu shkodu ratushy ychynili maskoyskiya akupanty Adnoylenaya y pavaenny chas ratusha vidac mela davoli vyraznae arhitekturnae ablichcha Cheshski padarozhnik Bergard Taner yaki y 1678 godze naveday Minsk pisay Galoynae yprygozhanne plyacu ratusha shto staic u centry atochanaya mnostvam kramay U 1744 godze budynak perabudavali y styli baroka pad kiraynictvam i namagannyami menskaga vojta Stanislava Burzhynskaga Isnuyuc zvestki shto y kancy XVIII staoddzi pry ratushy dzejnichala partykulyarnaya apteka Nevyadomy mastak kan XVIII st G Gerasimovich pach XIX st Paslya drugoga padzelu Rechy Paspalitaj 1793 ratushu perabudavali y styli klasicyzmu arhitektar F Kramer Charcyozh galoynaga fasada budynka pryvodziysya y Atlase Minskaj guberni U budynku ratushy znahodzilisya magistrat sud gaypvahta garadavy palicyya i arhiy Yu Peshka pach XIX st Nastupnuyu rekanstrukcyyu ratushy arhitektar M Chahoyski pravyali y 1819 godze kali da yae paydnyova yshodnyaga fasada prybudavali aryginalnuyu agarodzhu uprygozhanuyu lyapnym dekoram i malyaynichymi kampazicyyami U 1830 ya gady y budynku razmyashchalasya muzychnaj shkola U 1847 godze zalyu shto znahodzilasya na drugim paverse ratushy rekanstruyavali pad garadski teatr arhitektar K Hrshchanovich afarmlenne inter eray mastaka Ya Kuratkevicha U 1851 godze rasijski car Mikalaj I pastanaviy zrujnavac budynak menskaj ratushy shto bylo zroblena y 1857 godze Razam z ratushaj znishchyli skver i parubili vekavyya piramidalnyya tapoli Skver adnavili tolki y kancy XIX stagoddzya Pavodle yspaminay vidavochcay ratushu zrujnavali z taj prychyny shto yana svaim isnavannem nagadvala zhyharam pra zvychai minulaga chasu pra Magdeburgskae prava Adnaylenne Adnoylenaya ratusha U 2002 2003 gadah budynak ratushy byy adnoyleny specyyalistami AAT Stary Mensk yakiya vykarystoyvali staryya charcyazhy i malyunki Ne sprabuyuchy prytrymlivacca ih u dakladnasci dojlidy zahavali galoynyya elementy budynka 4 listapada 2004 goda adbylosya yrachystae adkryccyo adnoylenaga simvala Minska ArhitekturaAbmery kanec XVIII st Abmery kanec XVIII st Mela vyglyad typovaj dlya belaruskih ratushay XVII XVIII stagoddzyay kanstrukcyi 2 pavyarhovaga vycyagnutaga doma z vezhaj yakaya vystupala y centry za liniyu galoynaga fasada Analagichnyya typy ratush byli y Magilyove i Vicebsku Minskaya ratushnaya vezha pramavugolnaya 3 yarusnaya U pachatku XVIII st straha treba merkavac byla bolsh stromkaj Pa perabudove arhitektaram F Krameram u kan XVIII st ratusha nabyla rysy klasicyzmu Dvuhpavyarhovy pramavugolny y plane budynak nakryty pakatym valmavym daham Centralnaya chastka simetrychnaga pavodle kampazicyi galoynaga fasada vyluchalasya ryzalitam z 3 marshavymi shodami i akcentavalasya chacverykovaj vezhaj zavershanaj shalomapadobnym kupalam sa shpilem i flyugeram Ryzalit i tarcy meli afarmlyalisya 4 kalonnymi porcikami ianichnaga ordena Na yzroyni 2 ga paverhu y prastory porcika znahodziysya balkon ArhealogiyaU 1998 godze pravodzilisya gruntoynyya arhealagichnyya dasledavanni pad kiraynictvam kandydata gistarychnyh navuk V Sobalya Vysvetlilasya shto budynak ratushy pachali budavac u kancy XVI st na parozhnim mescy dze ranej adsutnichala zabudova Sceny budynka yzvodzili y tehnicy myashanaj muroyki vyalikapamernaya cegla palchatka razam z kamennem Padloga y dolnyh pamyashkannyah byla z pramavugolnaj keramichnaj plitki Sceny ynutranyh pamyashkannyay byli atynkavanymi U centry budynka znajshli reshtki kominu yaki yprygozhvala kaflya z raslinnym arnamentam Vokny byli zashklyonyya kruglymi shybami z zyalyonaga shkla yakoe ystaylyalasya y metalyovyya peraplyoty Uves chas svajgo isnavannya budynak byy pakryty dahoykaj Gl taksamaMagdeburgskae prava y MinskuZnoskiEncVKL 2005 Gistoryya Minska 1 e vydanne Minsk BelEn 2006 S 220 U M Dzyanisay Rekanstrukcyya i znos garadskoga simvala Pamyac Gist dakum hronika Minska U 4 kn Kn 1 ya Mn BELTA 2001 S 454 576 s il ISBN 985 6302 33 1 Paznyak 1985 s 91 Paznyak 1985 s 91 92 Belarusy u 13 t T 2 Dojlidstva A I Lakotka In t mastactvaznaystva etnagrafii i falkloru Redkal V K Bandarchyk M F Pilipenka A I Lakotka Mn Tehnalogiya 1997 S 335 U M Dzyanisay Simvaly gorada i Menskaga vayavodstva Ratusha Pamyac Gist dakum hronika Minska U 4 kn Kn 1 ya Mn BELTA 2001 S 214 576 s il ISBN 985 6302 33 1 LitaraturaBelarusy u 13 t T 2 Dojlidstva A I Lakotka In t mastactvaznaystva etnagrafii i falkloru Redkal V K Bandarchyk M F Pilipenka A I Lakotka Mn Tehnalogiya 1997 391 s il ISBN 985 6234 28 X Dzyanisay U Menskaya ratusha Vyalikae knyastva Litoyskae Encyklapedyya U 3 t Redkal G P Pashkoy gal red i insh mast Z E Gerasimovich Mn Belaruskaya Encyklapedyya 2005 T 2 Kadecki korpus Yackevich S 289 792 s ISBN 985 11 0378 0 t 2 ISBN 985 11 0315 2 Gistoryya Minska 1 e vydanne Minsk BelEn 2006 696 s ISBN 985 11 0344 6 Paznyak Z S Reha daynyaga chasu Kn dlya vuchnyay Mn Nar asveta 1985 111 s il Pamyac Gist dakum hronika Minska U 4 kn Kn 1 ya Mn BELTA 2001 576 s il ISBN 985 6302 33 1 SpasylkiAb ekt Dzyarzhaynaga spisa gistoryka kulturnyh kashtoynascej Respubliki Belarus shyfr 711E000001 Na Vikishovishchy yosc medyyafajly pa teme Minskaya ratusha Minskaya ratusha na Radzima org Minskaya ratusha Arhivavana 14 kastrychnika 2009 rusk na Minsk stary i novy Minskaya ratusha y Yurkavym kutochku nedastupnaya spasylka Minskaya ratusha na sajce Arhivarta

Апошнія артыкулы
  • Май 19, 2025

    Грэчаская мова

  • Май 19, 2025

    Грэцыя

  • Май 19, 2025

    Грузінская мова

  • Май 19, 2025

    Грамадства

  • Май 19, 2025

    Горад

www.NiNa.Az - Студыя

  • Вікіпедыя
  • Музыка
Звяжыцеся з намі
Мовы
Звязацца з намі
DMCA Sitemap
© 2019 nina.az - Усе правы абаронены.
Аўтарскія правы: Dadash Mammadov
Бясплатны сайт для абмену дадзенымі і файламі з усяго свету.
Верхняя частка