Геаграфія (ад грэч. γῆ (ге) — Зямля і грэч. γράφω (графа) — пішу) — комплексная навука аб прычынах, заканамернасцях і рэаліях тэрытарыяльных адрозненняў прыроды, насельніцтва і гаспадаркі планеты Зямля.

Сучасная геаграфія ўяўляе сабой сістэму прыродазнаўчых і грамадскіх навук аб прыродных, сацыяльна-эканамічных і прыродна-гаспадарчых тэрытарыяльных комплексах (сістэмах) і іх кампанентах. Фізічная геаграфія вывучае прыродныя тэрытарыяльныя комплексы, сацыяльна-эканамічная геаграфія — навука аб тэрытарыяльных сацыяльна-эканамічных сістэмах. У сувязі з гэтым геаграфія адносіцца адразу да двух цыклаў навук: фізічная геаграфія — прыродазнаўчая навука, сацыяльна-эканамічная геаграфія — навука грамадская.
Развіццё і важнейшыя адкрыцці
Некаторыя ўяўленні аб геаграфічных аб'ектах і з'явах меліся ў чалавека ўжо ў глыбокай старажытнасці. Сведчанні гэтага — малюнкі з'яў прыроды, значковыя карты-схемы, створаныя першабытнымі людзьмі. Але геаграфіі, як навукі, у тыя часы яшчэ не існавала.
Радзімай геаграфіі можна лічыць Старажытную Грэцыю. Іменна тут з'явіліся першыя ўяўленні аб шарападобнасці Зямлі (Платон), аб існаванні геаграфічных паясоў (Арыстоцель), былі створаныя першыя карты свету, сабраныя геаграфічныя звесткі аб Еўропе, Блізкім Усходзе і Лівіі (Паўночнай Афрыцы). Эратасфен, які жыў у III ст. да н. э. у Александрыі ўпершыню даволі дакладна вылічыў радыус Землі, ён жа прапанаваў назваць навуку аб Зямлі «геаграфіяй». Страбон на мяжы нашай эры ў 17-томнай працы «Геаграфія» абагульніў веды старажытнагрэчаскіх навукоўцаў. Старажытнарымскі вучоны Пталемей у II ст. стварыў першую карту свету з выкарыстаннем сеткі геаграфічных каардынат.
Аднак у сярэдневяковай Еўропе стала панаваць біблейская карціна свету. Веды антычных навукоўцаў былі незапатрабаванымі, увесь светапогляд засноўваўся на Бібліі. Толькі асобныя падарожнікі пашыралі геаграфічны далягляд еўрапейцаў. Сярод іх: венецыянец Марка Пола, які здзейсніў у другой палове XIII ст. падарожжа ў Кітай; Афанасій Нікіцін першы рускі падарожнік па Індыі (XV ст.).
Прарыў у адкрыцці еўрапейцамі новых зямель быў зроблены ў канцы XV ст. З гэтага часу пачалася эпоха Вялікіх геаграфічных адкрыццяў. Вось найбольш важныя з іх: дасягненне X. Калумбам берагоў Амерыкі (1492), плаванне В. да Гамы вакол Афрыкі да берагоў Індыі (1497-99), першае кругасветнае плаванне экспедыцыі Ф. Магелана (1519-22), адкрыццё галандцамі берагоў Аўстраліі (пач. XVII ст.), адкрыццё рускімі землепраходцамі Сібіры і Далёкага Усходу (кан. XVI—XVII стст.). Аднак у той час географы абмяжоўваліся толькі зборам інфармацыі аб краінах і морах.
У Новы час (XVII—XIX стст.) геаграфія стала развівацца, як навука аб тэрытарыяльных заканамернасцях. Нямецкі навуковец Б. Варэн прапанаваў падзяліць геаграфію на спецыяльную (занятую апісаннем асобных краін) і агульную (мае вывучаць агульныя геаграфічныя заканамернасці). Яго суайчыннік А. Гумбальт заснаваў вучэнне аб прыродных комплексах (ландшафтах) і вылучыў ландшафтныя зоны на Зямлі. Немец К. Рытэр прапанаваў падзяліць геаграфію на прыродазнаўчую і грамадскую галіны. У Новы час з'явіліся паняцці «фізічная геаграфія» (А. Гумбальт) і «эканамічная геаграфія» (М. Ламаносаў). Географ і падарожнік XIX стагоддзя казаў, што прадмет вывучэння геаграфіі — прырода і дзейнасць чалавека, які змяняе прыроду.
Выбітныя падарожнікі Новага часу: брытанец Дж. Кук, які паўторна адкрыў Аўстралію і здзейсніў шматлікія адкрыцці ў Акіяніі; расійскія мараплаўцы М. П. Лазараў і Ф. Ф. Белінсгаўзен, якія адкрылі Антарктыду; шатландзец Д. Лівінгстан — даследчык Афрыкі; выхадцы з Беларусі — даследчыкі далёкіх краін: І. Д. Чэрскі (Сібір), І. Дамейка (Анды); нарвежац Р. Амундсен, які першым дасягнуў Паўднёвага полюса.
К пачатку XIX ст. геаграфія ператварылася ў сістэму навук. Расійскі навуковец В. В. Дакучаеў заклаў асновы глебазнаўства і геаграфіі глебаў, А. І. Ваейкаў — кліматалогіі, У. І. Вярнадскі — біягеаграфіі, амерыканец У. Дэвіс — геамарфалогіі (навукі аб рэльефе). Савецкі навуковец-географ стварыў сучаснае вучэнне аб ландшафтах, сфармуляваў важныя канцэпцыі эканамічнай геаграфіі. А. А. Грыгор'еў упершыню акрэсліў паняцце геаграфічная абалонка, як планетарны комплекс, кампаненты якога знаходзяцца ў цесным узаемадзеянні. Геаграфічная абалонка і яе састаўныя часткі — гэта і ёсць аб'ект вывучэння сучаснай геаграфіі.
Раздзелы
У цыкл прыродазнаўчых навук уваходзяць фізічная геаграфія (уключае агульнае землязнаўства і ландшафтазнаўства), геамарфалогія, кліматалогія, метэаралогія, акіяналогія, гляцыялогія, (азёразнаўства і ), , біягеаграфія ( і геаграфія раслін), палеагеаграфія і інш.
У цыкл грамадскіх навук уваходзяць сацыяльна-эканамічная геаграфія (уключае эканамічную геаграфію), , , , .
Асобнае месца займае картаграфія.
Да геаграфіі адносяцца краіназнаўства (абагульняе звесткі аб прыродзе, насельніцтве і гаспадарцы асобных краін) і краязнаўства.
Да геаграфіі прымыкаюць дысцыпліны прыкладнога кірунку (напрыклад, , і інш.).
Крыніцы геаграфічных ведаў
На цяперашні час добра вывучаныя многія рэгіёны Землі, таму важнай крыніцай геаграфічных ведаў з'яўляецца геаграфічная літаратура. Нараўне з гэтым, геаграфічныя даследаванні працягваюцца. Пры палявых даследаваннях вывучэнне геаграфічных аб'ектаў вядзецца непасрэдна на мясцовасці. Экспедыцыі таксама з'яўляюцца важнай крыніцай геаграфічнай інфармацыі. У сучаснай геаграфіі замест кароткатэрміновых экспедыцый сталі арганізоўваць комплексныя стацыянары і пастаянна дзеючыя станцыі і лабараторыі. Дзякуючы гэтаму, створана сістэма маніторынгу навакольнага асяроддзя. Гэта інфармацыйная сістэма, задача якой складаецца ў назіранні за станам прыроднага асяроддзя і зменамі, якія адбываюцца ў ім пад уплывам дзейнасці чалавека.
Акрамя таго, у геаграфіі знайшлі ўжыванне і дыстанцыйныя метады даследаванняў, у прыватнасці: вывучэнне аэрафотаздымкаў і даследаванне Зямлі з космасу. Пры выкарыстанні дыстанцыйных метадаў даследаванняў значна павялічваецца тэрыторыя, ахопленая назіраннем.
Велізарнае значэнне, як крыніцы геаграфічнай інфармацыі, маюць геаграфічныя карты. Не выпадкова карту завуць «другой мовай» геаграфіі, бо любое геаграфічнае даследаванне пачынаецца з вывучэння карт і заканчваецца складаннем новых геаграфічных карт.
Для вывучэння працэсаў і з'яў у геаграфіі ў цяперашні час шырока ўжываюцца метады эксперыментальных даследаванняў, мадэляванне разнастайных геаграфічных працэсаў і з'яў.
Вынікі геаграфічных даследаванняў ужываюцца для планавання развіцця тэрыторый, прагназавання працэсаў і з'яў, якія адбываюцца ў прыродзе.
Гл. таксама
- Партал:Геаграфія
- Гістарычная геаграфія
Літаратура
- Геаграфія // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 5: Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 5. С. 113.
- Геаграфічныя паняцці i тэрміны: Энцыклапед. слоўнік. — Мн., 1999.
- Геаграфія ў тэрмінах і паняццях: Энцыклапедычны даведнік / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2003. — 352 с.: іл. ISBN 985-11-0262-8.
Аўтар: www.NiNa.Az
Дата публікацыі:
Geagrafiya ad grech gῆ ge Zyamlya i grech grafw grafa pishu kompleksnaya navuka ab prychynah zakanamernascyah i realiyah terytaryyalnyh adroznennyay pryrody naselnictva i gaspadarki planety Zyamlya Fizichnaya karta svetu Suchasnaya geagrafiya yyaylyae saboj sistemu pryrodaznaychyh i gramadskih navuk ab pryrodnyh sacyyalna ekanamichnyh i pryrodna gaspadarchyh terytaryyalnyh kompleksah sistemah i ih kampanentah Fizichnaya geagrafiya vyvuchae pryrodnyya terytaryyalnyya kompleksy sacyyalna ekanamichnaya geagrafiya navuka ab terytaryyalnyh sacyyalna ekanamichnyh sistemah U suvyazi z getym geagrafiya adnosicca adrazu da dvuh cyklay navuk fizichnaya geagrafiya pryrodaznaychaya navuka sacyyalna ekanamichnaya geagrafiya navuka gramadskaya Razviccyo i vazhnejshyya adkrycciNekatoryya yyaylenni ab geagrafichnyh ab ektah i z yavah melisya y chalaveka yzho y glybokaj starazhytnasci Svedchanni getaga malyunki z yay pryrody znachkovyya karty shemy stvoranyya pershabytnymi lyudzmi Ale geagrafii yak navuki u tyya chasy yashche ne isnavala Radzimaj geagrafii mozhna lichyc Starazhytnuyu Grecyyu Imenna tut z yavilisya pershyya yyaylenni ab sharapadobnasci Zyamli Platon ab isnavanni geagrafichnyh payasoy Arystocel byli stvoranyya pershyya karty svetu sabranyya geagrafichnyya zvestki ab Eyrope Blizkim Ushodze i Livii Paynochnaj Afrycy Eratasfen yaki zhyy u III st da n e u Aleksandryi ypershynyu davoli dakladna vylichyy radyus Zemli yon zha prapanavay nazvac navuku ab Zyamli geagrafiyaj Strabon na myazhy nashaj ery y 17 tomnaj pracy Geagrafiya abagulniy vedy starazhytnagrechaskih navukoycay Starazhytnarymski vuchony Ptalemej u II st stvaryy pershuyu kartu svetu z vykarystannem setki geagrafichnyh kaardynat Adnak u syarednevyakovaj Eyrope stala panavac biblejskaya karcina svetu Vedy antychnyh navukoycay byli nezapatrabavanymi uves svetapoglyad zasnoyvaysya na Biblii Tolki asobnyya padarozhniki pashyrali geagrafichny dalyaglyad eyrapejcay Syarod ih venecyyanec Marka Pola yaki zdzejsniy u drugoj palove XIII st padarozhzha y Kitaj Afanasij Nikicin pershy ruski padarozhnik pa Indyi XV st Praryy u adkrycci eyrapejcami novyh zyamel byy zrobleny y kancy XV st Z getaga chasu pachalasya epoha Vyalikih geagrafichnyh adkryccyay Vos najbolsh vazhnyya z ih dasyagnenne X Kalumbam beragoy Ameryki 1492 plavanne V da Gamy vakol Afryki da beragoy Indyi 1497 99 pershae krugasvetnae plavanne ekspedycyi F Magelana 1519 22 adkryccyo galandcami beragoy Aystralii pach XVII st adkryccyo ruskimi zemleprahodcami Sibiry i Dalyokaga Ushodu kan XVI XVII stst Adnak u toj chas geografy abmyazhoyvalisya tolki zboram infarmacyi ab krainah i morah U Novy chas XVII XIX stst geagrafiya stala razvivacca yak navuka ab terytaryyalnyh zakanamernascyah Nyamecki navukovec B Varen prapanavay padzyalic geagrafiyu na specyyalnuyu zanyatuyu apisannem asobnyh krain i agulnuyu mae vyvuchac agulnyya geagrafichnyya zakanamernasci Yago suajchynnik A Gumbalt zasnavay vuchenne ab pryrodnyh kompleksah landshaftah i vyluchyy landshaftnyya zony na Zyamli Nemec K Ryter prapanavay padzyalic geagrafiyu na pryrodaznaychuyu i gramadskuyu galiny U Novy chas z yavilisya panyacci fizichnaya geagrafiya A Gumbalt i ekanamichnaya geagrafiya M Lamanosay Geograf i padarozhnik XIX stagoddzya kazay shto pradmet vyvuchennya geagrafii pryroda i dzejnasc chalaveka yaki zmyanyae pryrodu Vybitnyya padarozhniki Novaga chasu brytanec Dzh Kuk yaki paytorna adkryy Aystraliyu i zdzejsniy shmatlikiya adkrycci y Akiyanii rasijskiya maraplaycy M P Lazaray i F F Belinsgayzen yakiya adkryli Antarktydu shatlandzec D Livingstan dasledchyk Afryki vyhadcy z Belarusi dasledchyki dalyokih krain I D Cherski Sibir I Damejka Andy narvezhac R Amundsen yaki pershym dasyagnuy Paydnyovaga polyusa K pachatku XIX st geagrafiya peratvarylasya y sistemu navuk Rasijski navukovec V V Dakuchaey zaklay asnovy glebaznaystva i geagrafii glebay A I Vaejkay klimatalogii U I Vyarnadski biyageagrafii amerykanec U Devis geamarfalogii navuki ab relefe Savecki navukovec geograf stvaryy suchasnae vuchenne ab landshaftah sfarmulyavay vazhnyya kancepcyi ekanamichnaj geagrafii A A Grygor ey upershynyu akresliy panyacce geagrafichnaya abalonka yak planetarny kompleks kampanenty yakoga znahodzyacca y cesnym uzaemadzeyanni Geagrafichnaya abalonka i yae sastaynyya chastki geta i yosc ab ekt vyvuchennya suchasnaj geagrafii RazdzelyU cykl pryrodaznaychyh navuk uvahodzyac fizichnaya geagrafiya uklyuchae agulnae zemlyaznaystva i landshaftaznaystva geamarfalogiya klimatalogiya metearalogiya akiyanalogiya glyacyyalogiya azyoraznaystva i biyageagrafiya i geagrafiya raslin paleageagrafiya i insh U cykl gramadskih navuk uvahodzyac sacyyalna ekanamichnaya geagrafiya uklyuchae ekanamichnuyu geagrafiyu Asobnae mesca zajmae kartagrafiya Da geagrafii adnosyacca krainaznaystva abagulnyae zvestki ab pryrodze naselnictve i gaspadarcy asobnyh krain i krayaznaystva Da geagrafii prymykayuc dyscypliny prykladnoga kirunku napryklad i insh Krynicy geagrafichnyh vedayNa cyaperashni chas dobra vyvuchanyya mnogiya regiyony Zemli tamu vazhnaj krynicaj geagrafichnyh veday z yaylyaecca geagrafichnaya litaratura Narayne z getym geagrafichnyya dasledavanni pracyagvayucca Pry palyavyh dasledavannyah vyvuchenne geagrafichnyh ab ektay vyadzecca nepasredna na myascovasci Ekspedycyi taksama z yaylyayucca vazhnaj krynicaj geagrafichnaj infarmacyi U suchasnaj geagrafii zamest karotkaterminovyh ekspedycyj stali arganizoyvac kompleksnyya stacyyanary i pastayanna dzeyuchyya stancyi i labaratoryi Dzyakuyuchy getamu stvorana sistema manitoryngu navakolnaga asyaroddzya Geta infarmacyjnaya sistema zadacha yakoj skladaecca y naziranni za stanam pryrodnaga asyaroddzya i zmenami yakiya adbyvayucca y im pad uplyvam dzejnasci chalaveka Akramya tago u geagrafii znajshli yzhyvanne i dystancyjnyya metady dasledavannyay u pryvatnasci vyvuchenne aerafotazdymkay i dasledavanne Zyamli z kosmasu Pry vykarystanni dystancyjnyh metaday dasledavannyay znachna pavyalichvaecca terytoryya ahoplenaya nazirannem Velizarnae znachenne yak krynicy geagrafichnaj infarmacyi mayuc geagrafichnyya karty Ne vypadkova kartu zavuc drugoj movaj geagrafii bo lyuboe geagrafichnae dasledavanne pachynaecca z vyvuchennya kart i zakanchvaecca skladannem novyh geagrafichnyh kart Dlya vyvuchennya pracesay i z yay u geagrafii y cyaperashni chas shyroka yzhyvayucca metady eksperymentalnyh dasledavannyay madelyavanne raznastajnyh geagrafichnyh pracesay i z yay Vyniki geagrafichnyh dasledavannyay uzhyvayucca dlya planavannya razviccya terytoryj pragnazavannya pracesay i z yay yakiya adbyvayucca y pryrodze Gl taksamaPartal Geagrafiya Gistarychnaya geagrafiyaLitaraturaGeagrafiya Belaruskaya encyklapedyya U 18 t T 5 Galcy Dagon Redkal G P Pashkoy i insh Mn BelEn 1997 T 5 S 113 Geagrafichnyya panyacci i terminy Encyklaped sloynik Mn 1999 Geagrafiya y terminah i panyaccyah Encyklapedychny davednik Belarus Encykl Redkal G P Pashkoy i insh Mn BelEn 2003 352 s il ISBN 985 11 0262 8