Юзаф Пешка (польск.: Józef Peszka; 19 лютага1767, Кракаў — 4 верасня1831, Кракаў) — жывапісец, прадстаўнік акадэмічнага класіцызму. (пасля 1810). Творчасць звязана з мастацкім жыццём Беларусі і Расіі.
Юзаф Пешка
Імя пры нараджэнні
Józef Peszka
Дата нараджэння
19 лютага1767(1767-02-19)[…]
Месца нараджэння
Кракаў, Рэч Паспалітая
Дата смерці
4 верасня1831(1831-09-04)[…](64 гады)
Месца смерці
Кракаў, Вольны горад Кракаў
Грамадзянства
Рэч Паспалітая
Род дзейнасці
мастак, выкладчык універсітэта, акварэліст, рысавальнік
Месца працы
Ягелонскі ўніверсітэт
Жанр
партрэт
Уплыў
Францішак Смуглевіч
Член у
Кракаўскае навуковае таварыства[d]
Медыяфайлы на Вікісховішчы
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам Пешка.
Біяграфія
Паходзіў з заможнай сям'і кракаўскіх мяшчан. Вучыўся ў Калегіюме Навадворскага ў Кракаве, дзе першыя ўрокі малявання атрымаў у . Жывапісу навучаўся з 1786 года ў прыватнай школе Францішка Смуглевіча ў Варшаве, з якім працаваў разам над упрыгожаннем Віленскага кафедральнага сабору. Смуглевіч атачыў маладога мастака апекай і ўвёў у патрыятычнае асяроддзе прыхільнікаў рэформ Чатырохгадовага сейму. Па замове магістрата Старой Варшавы ў 1790—1792 гадах выканаў партрэты Гуга Калантая і іншых выдатных грамадскіх і палітычных дзеячаў Польшчы (, Адама Казіміра Чартарыйскага, , ). Гэтыя афіцыяльныя партрэты прадугледжваліся для дэкарацыі заляў варшаўскай Ратушы. Таксама капіраваў карціны з галерэі караля Станіслава Аўгуста Панятоўскага.
У 1793 годзе пераехаў у Гродна, дзе атрымліваў замовы на партрэты. У 1798 годзе атрымаў намінацыю на званне ад'юнкта пры кіраванай Смуглевічам кафедрай жывапісу Віленскага ўніверсітэта, але не прыняў прапанаванай пасады.
Пасля візіту рускага імператара Паўла з сынамі ў Мінск і Вільню для агляду набытых земляў (1797) Пешка разам са Смуглевічам па запрашэнні імператара ад’язджае на два гады ў сталіцы Расійскай імперыі — Маскву (1799) і Пецярбург. Там працаваў для князя Галіцына, таксама ўпрыгожваў шпіталь у . У Маскве ён упершыню пачынае ствараць свае знакамітыя краявіды: захаваліся 10 ягоных надзвычай дакладных, амаль пратакольных акварэляў Масквы і яе ваколіцаў («Чырвоная брама», «Крэмль і мост праз Маскву-раку» і г.д.). У 1800—1801 гадах разам са Смуглевічам удзельнічаў у афармленні Міхайлаўскага палаца ў Пецярбургу.
Краявіды Магілёва і Шклова, якія захоўваюцца ў Львове (БАН), сведчаць, што Пешка вяртаўся ў Вільню праз Магілёўскую губерню ў 1802 годзе. Некалькі акварэляў прысвечана Віцебску, які ў 1802 г. стаў губернскім. На пачатку ХІХ ст. мастак зноў жыве і працуе ў Вільні: піша партрэт-алегорыю «Тры музы» (жанчыны з сям’і мастака), партрэт сямейства Борхаў (1806—1807), партрэт віленскага хірурга Мацея Баранкевіча (1807), робіць мноства рэпартажных малюнкаў («Адкрыццё Дабрачыннага Таварыства ў Вільні», 1807). Па-ранейшаму ён шмат падарожнічае (захаваліся ягоныя акварэлі з выглядам замкаў у Наваградку, у Лідзе і Любчы, якія мастак імкнуўся «ажывіць» побытавымі сцэнкамі).
Затрымаўся ў Нясвіжы, дзе каля 1807—1810 гадоў быў прыдворным мастаком Міхаіла Радзівіла, апекуна ўладальніка Нясвіжа Дамініка Радзівіла. У Нясвіжы ён стварае гістарычныя палотны пра Баляслава Крывавустага. У 1809 годзе атрымаў ступень магістра выяўленчых мастацтваў у Віленскім універсітэце і безпаспяхова прэтэндаваў на вызваленую пасля смерці Смуглевіча пазіцыю кіраўніка кафедры жывапісу.
Каля 1809 года ён прыязджае ў Мінск і некаторы час жыве ў судовага чыноўніка Ежы Кабылінскага. Захаваўся акварэльны пейзаж Мінска з гарадской драўлянай сядзібай роду Ваньковічаў, карчмой з заезжым дваром побач на скрыжаванні вуліц. Вядома, што ў асабістай калекцыі Кабылінскага захоўваўся аўтапартрэт мастака, партрэт Ганны Мастоўскай у алегарычным вобразе, копія абраза Сымона Чаховіча "Святы Іосіф з малым Ісусам на руках" з мінскага кафедральнага касцёла, копія "Нараджэнне Ісуса Хрыста" Карэджа. З Мінска мастак выязджае ў Лошыцу, дзе замалёўвае сядзібу мінскага падкаморыя . У Смілавічах ён жыве ў маёнтку Станіслава Манюшкі, дзеда славутага кампазітара, дзе стварае групавы партрэт ягонай сям’і, а таксама серыю гістарычных палотнаў па гісторыі Польшчы часоў Мешкі і Баляслава Храбрага. Часта выязджае ў Дукору, маёнтак графа Ашторпа, дзе піша партрэты гаспадароў, а таксама гетмана Касакоўскага. У палацавай капліцы Дукорскага палаца знаходзіўся абраз "Зняцце Хрыста з крыжа", створаны мастаком.
Мастака затрымлівае ў Вільні пачатак напалеонаўскай кампаніі. Ён адлюстроўвае ў малюнку тушшу ўваход арміі Напалеона ў Вільню ў чэрвені 1812 года. Пад штандары французскага імператара стаў былы патрон мастака малады Дамінік Радзівіл, які на ўласныя сродкі ўзброіў цэлы кавалерыйскі полк. Напэўна, у Вільні ў гэты час з’яўляецца партрэт другой жонкі князя, ягонай кузіны у вобразе Гебы. Разгром армій Напалеона, арышты і высылкі прыхільнікаў імператара вымушаюць Пешку ў 1813 годзе (як і ягонага апекуна князя Дамініка Радзівіла) пакінуць Вільню і вярнуцца ў родны Кракаў.
З 1815 года — прафесар жывапісу і малюнка ў Школе прыгожых мастацтваў. Пісаў пераважна партрэты чыноўнікаў і гараджан. Выкладаў тэорыю мастацтва ў Ягелонскім універсітэце (1816—1818), з 1817 года атрымаў званне прафесара, з 1818 года кіраваў кафедрай жывапісу і малюнка ў кракаўскай Акадэміі прыгожых мастацтваў. У 1831 годзе стаў першым дырэктарам рэарганізаванай Школы выяўленчых мастацтваў.
Творчасць
«Тры музы».
Юзаф Пешка — мастак пераходнага часу, класіцыст з рысамі рамантыка. Паводле светаўспрымання ягоная творчасць усё ж бліжэй да мастацтва ХVІІІ стагоддзя, чым да ХІХ — эпохі рамантызму, уплыў якога адчуваецца ў прыёмах, знешне засвоеных мастаком.
Юзаф Пешка быў перадусім партрэтыстам. У варшаўскі перыяд спрабаваў злучыць правілы афіцыйнага, прыдворнага партрэту з дэкаратыўным фонам з яшчэ моцнай айчыннай традыцыяй сармацкага партрэту. У пазнейшчых працах - як у стылі, так і ў сферы матываў і алегарычных зместаў - панавалі класіцысцкія тэндэнцыі. З часам яго партрэты атрымалі больш камерны характар: знізілася іх дэкаратыўнасць, і ўзмацніліся рэалістычныя тэндэнцыі.
Іншым, асабліва важным накірункам творчасці Пешкі быў гістарычны жывапіс. Пад уплывам Францішка Смуглевіча напісаў некалькі карцін на гістарычныя тэмы, ад пястаўскіх часоў да выпадкаў, якіх сам быў сведкам. У некаторых сваіх творах абапіраўся на гравюры Смуглевіча, але самастойна апрацоўваў кампазіцыю. Не спрабаваў інтэрпрэтаваць ці актуалізаваць гісторыю, характар яго прац быў заўжды ілюстрацыйны і алегарычны. Шмат малюнкаў тушшу і сепіяй са сцэнамі з гісторыі Польшчы. Натхненне і тэмы знаходзіў у вывучэнні старых хронік, часта звяртаўся да "Польскай гісторыі" Ж.П. дэ (выдадзеный у Вільні ў 1763-1767 гадах), а таксама да "Гісторыі польскага народу" Адама Нарушэвіча. Вядома таксама, што збіраў старыя гравюры і стварыў калекцыю зброі і строяў, якія служылі яму пры маляванні.
Падчас вандровак маляваў і пісаў, галоўным чынам акварэллю і сепіяй, пейзажы, у т. л. серыі відаў Мінска, Віцебска, Магілёва, Нясвіжа, Навагрудка, Ліды і інш. Малюнкі выкананыя акварэллю, акрамя гродзенскіх, зробленых тушшу, на аркушах паперы 45×70 см. Яго пейзажы, а таксама серыя гарадскіх краявідаў — ведута — з’яўляюцца асабліва каштоўнымі для вывучэння архітэктуры Мінска.
Станіслаў Аўгуст падчас агляду войска
Вядомыя творы
"Станіслаў Аўгуст падчас агляду войска" (пасля 1787) - Нацыянальны музей у Познані. Карціна створана падчас побыту мастака ў Варшаве, калі ён браў актыўны ўдзел у культурным і палітычным жыцці польскай сталіцы.
"Партрэт Францішка Смуглевіча" (каля 1790) - Нацыянальны музей у Познані. Лічыцца, што гэта адзін з найлепшых неафіцыйных выяваў майстра і настаўніка Пешкі. Смуглевіч тут выяўлены хутчэй як вучоны-мысляр эпохі Асветніцтва, які ў свабодны строі сядзіць у сваёй майстэрні. Іншы варыянт гэтага партрэта, з сям'і Смуглевічаў, знаходзіцца ў Львоўскай карціннай галерэі.
"Партрэт жонкі мастака" (каля 1790) - Нацыянальны музей у Вроцлаве. Мастак у 1791 годзе пабраўся шлюбам з дачкой Яна Фішэра, чэха, кантрабасіста каралеўскай капэлы (на жаль, невядомай па імені). Да нашых часоў захаваліся два яе партрэты. Тут больш ранні, створаны ў час заручын ці адразу пасля шлюбу.
Станіслаў Малахоўскі"Станіслаў Малахоўскі ў якасці маршалка трыбуналу ўзнагароджвае ўдаву, пакрыўджаную яго выракам" (каля 1800) - Нацыянальны музей у Варшаве. Адлюстраваны эпізод мусіць адсылаць да выканання Малахоўскім, адным з выбітных прадстаўнікоў рэфарматарскага кола, абавязкаў маршалка Кароннага трыбунала ў Любліне ў 1755 годзе.
Ян Дуклян Бухавецкі"Партрэт Мікалая Мараўскага", Партрэт Агаты з Бухавецкіх Мараўскай", "Партрэт Яна Дукляна Бухавецкага" (1800) - Нацыянальны музей у Варшаве. быў сакратаром Караля Станіслава Радзівіла, а з 1782 - яго сталым прадстаўніком пры двары караля Станіслава Аўгуста. Актыўна падтрымліваў рэформы Вялікага Сейма. У 1797 годзе атрымаў званне генерал-маёра, атрымаў ад Радзівілаў маёнтак Самуэлева і ажаніўся з Агатай Бухавецкай, разам з тым пакінуў актыўнае палітычнае жыццё. быў дэпутатам ад берасцейскага ваяводства на Чатырохгадовым Сейме. Партрэты з'яўляюцца прыкладам змены стылю ў партрэтам Пешкі, адыходам ад дэкаратыўнасці і сармацкіх акцэнтаў, класіцыстычная ашчаднасць дазваляе больш паглыблена перадаць псіхалагічныя адметнасці асобы. Лічыцца, што гэты партрэт быў выкананы ў Гродна, калі Бухавецкі выконваў абавязкі камергера караля Станіслава Аўгуста.
"Тры музы" (пасля 1800) - Нацыянальны музей у Варшаве. Гэта адзін з ранніх прыкладаў алегарычных кампазіцый, створаных пад уплывам Смуглевіча, выяўлены дзве сястры мастака і іх сяброўка ў вобразу трох музаў.
"Партрэт жонкі мастака" (пасля 1800) - Нацыянальны музей у Варшаве. Прыклад камернага партрэту блізкай асобы.
Партрэт сям'і Борхаў"Партрэт сям'і Борхаў" (1806-1807) - Нацыянальны музей у Кельцах, паходзіць з палацу Борхаў у Прэйлях. Адлюстравана разам з дзецьмі Ганна з Багамольцаў, жонка Юзафа Генрыка Борха, люцынскага старасты і маршалка шляхты Віцебскай губерніі. Вымыслены пейзаж мусіў адсылаць ад палацу Борхаў у Прэйлях. Карціна з'яўляецца апафеозам хатняга ачагу, разбудаваная алегарычная праграмы падкрэслівае і высокую пазіцыю рода ў сацыяльнай іерархіі.
"Партрэт Гераніма Страйноўскага" (пасля 1806 года) - Літоўскі мастацкі музей у Вільні, са збораў Віленскага кафедральнага сабора. Урачысты, рэпрэзентацыйны партрэт Г. Страйноўскага, рэктара Віленскага ўніверсітэта (1799-1806), пазней - віленскага біскупа. Раней прыпісваўся Юзафу Аляшкевічу, але аналіз стылістычных адметнасцей і часу паўставання прывёў гісторыкаў мастацтва да высновы, што аўтарства мусіць быць аддадзенае Ю. Пешку (тым больш, у пераліку яго твораў згадваецца партрэт Страйноўскага).
Партрэт Тэафіліі Радзівіл у вобразе Гебы"Партрэт Тэафілі з Мараўскіх, жонкі Дамініка Радзівіла, у вобразе Гебы" (1807-1810) - Нацыянальны музей у Кракаве, галерэя ў . Пад канец ХІХ стагоддзя быў у зборах Аляксандра Ельскага ў Замосці, у музей закуплены ў спадкаемцаў калекцыянера ў 1924 годзе. Тэафілія Мараўская лічылася адной з самых прыгожых дам пачатку ХІХ ст. Выйшла замуж за Дамініка Радзівіла пасля разводу з першым мужам. Тут выяўлена ў вобразе багіні Гебы, сімвала вечнай маладосці, якую алімпійскія багі далі ва ўзнагароду Гераклу. Згадваецца яе прызначэнне як віначэрпа амброзіі на Алімпе, Зеўс у вобразе арла п'е напой з чашы. Зварот да антычнай міфалогіі дазволіў мастаку выявіць княгіню ў вельмі фрывольным выглядзе.
"Забойства святога Станіслава" (перад 1808) - Літоўскі мастацкі музей у Вільні (перададзены з Львоўскай карціннай галерэі ў 1959 годзе). Пешка тут абраў версію забойства кракаўскага біскупа падчас мшы, кананізаванага і абвешчанага пазней патронам Польшчы. Цудоўнае зрастанне разам рэштак цела святога Станіслава ў часы падзелаў Рэчы Паспалітай атаясамлялася з адраджэннем дзяржаўнасці.
"Партрэт Мацвея Баранкевіча" (перад 1808) - Каралеўскі замак у Вавелі. Тут адлюстраваны Мацвей Баранкевіч, віленскі доктар медыцыны, хірург, лекар шпіталя святога Якава ў Вільні. Шмат увагі нададзена стараннаму адлюстраванню фрызуры, менш чым псіхалагічнаму паглыбленню, напэўна, гэта адпавядала чаканням амбітнага і заможнага маладога лекара.
"Цудоўнае вяртанне зроку князю Мешка падчас абраду пастрыжэння" (1810) - Нацыянальны музей у Варшаве. Даўні абрад пастрыжэння падлеткаў заключаўся ў абразанні валосаў на знак перахода ад апекі маткі да апекі бацькі, які надалей мусіў займацца яго выхаваннем. Паводле Гала Ананіма, прасветлены Богам у дзяцінстве валадар мусіў пазней адчыніць свае вочы і для праўдзівай веры, увёўшы ў Польшчы хрысціянства. Гэта карціна была створана на замову Станіслава Манюшкі ў Смілавічах. Паводле Раставецкага, "у абліччы маладога маладога Мечыслава мастак выявіў твар самага малодшага сына Манюшкі, Аляксандра, вядомага пазней з любові да прыгожых мастацтваў". Потым карціна была набыта сябрам Манюшкаў , і прынамсі да 1851 году была ўласнасцю яго сына ў Дукоры. У збор Нацыянальнага музея ў Варшаве карціна патрапіла верагодна пасля 1945 года. Чарговы твор з гэтай серыі - "Збурэнне паганскіх ідалаў па загаду Мешкі І" лічыцца загінуўшым. Баляслаў Храбры вызначае мяжу пры злучэнні Заале і Эльбы
"Баляслаў Храбры вызначае мяжу пры злучэнні Заале і Эльбы" (1810) - Нацыянальны музей у Варшаве. Баляслаў Храбры замацаваўся ў польскай нацыянальнай традыцыі як стваральнік і будаўнік польскай дзяржавы. Убіццё памежных слупоў на злучэнні Заале і Эльбы, падобна і як уезд Храбрага ў Кіеў у 1018 годзе, непрыпадкова згадваліся ў пазнейшыя часы - гэтыя эпізоды сімвалізавалі момант найвялікшай тэрытарыяльнай магутнасці Польшчы, як на Захадзе, так і Усходзе, што асабліва было важным у часы падзелаў і страты дзяржаўнай незалежнасці. Гэта карціна была створана на замову Станіслава Манюшкі ў Смілавічах. Потым была набыта сябрам Манюшкаў Францішкам Ашторпам, і прынамсі да 1851 году была ўласнасцю яго сына Леана Ашторпа ў Дукоры. У збор Нацыянальнага музея ў Варшаве карціна была набыта ў 1925 годзе. Парная карціна "Уезд у Кіеў Баляслава Храбрага" не захавалася.
Алегарычная сцэна з Напалеонам"Алегарычная сцэна з Напалеонам" (пасля 1810 года) - Нацыянальны музей у Варшаве. Гэта карціна адлюстроўвае крах польскіх надзей на Напалеона і на аднаўленне польскай дзяржаўнасці з яго дапамогай. Літаратурная крыніцы для алегарычнай сцэны - "Энеіда" Вергілія, дзе карфагенская царыца Дыдона, пакінутая Энеем, у роспачы кідаецца са скалы. Напалеон тут прадстаўлены ў вобразе Энея, які абыякава амінае групу жанчын. Паміраючая Дыдона сімвалізуе тут Польшчу (з coronae muralis на галаве і гербам з Белым Арлом у ног), яе падтрымлівае сястра Ганна ў вобразе Надзеі. Праўдападобна, што Пешка намаляваў гэту карціну ў Вільні пасля 1810 года, калі Напалеон канчаткова развітаўся з Марыяй Валеўскай.
"Партрэт сям'і Пешкаў" (1812-1814) - Нацыянальны музей у Варшаве. У рэпрэзентацыйным партрэце сваёй сям'і мастак вызначыў сабе месца пасярод кампазіцыі, разам з тым ён адначасова знаходзіцца на заднім фоне, як фіксатар гэтага ўрачыстага сходу.
"Партрэт Марцэлія Венды" (каля 1812) - Нацыянальны музей у Вроцлаве. Афіцыйны партрэт у форме капітана польскага войска, пад кіраўніцтва Юзафа Панятоўскага ваяваў на баку Напалеона.
"Ахвяраванне Ягайле мячоў перад Грунвальдскай бітвай" (1813-1816) - існуюць дзве версіі карціны, адна знаходзіцца ў Нацыянальным музеі ў Кракаве, другая - у Акруговым музеі ў Бохні. Грунвальдская бітвы ўспрымалася як найважнейшы вайсковы трыўмф у гісторыі Польшчы, у часы страты незалежнасці памяць пра яе прыгадвала значэнне народу, які ў мінулым здзейсніў такія вялікія і выбітныя перамогі. Сюжэт быў запазычана з хронікі Яна Длугаша, паводле якога пасланнікі магістра ордэна паднеслі Ягайле два аголеныя мячы як выклік да пачатку бітвы. Гэты матыў мусіў падкрэсліваць вайсковую і маральную перавагу палякаў над германскай пыхай.
"Шлюб Мешкі і Даброўкі" (каля 1820) - Нацыянальны музей у Варшаве. Раней гэты твор прыпісваўся Яну Дамелю, але быў атаясамлены з малюнкам Пешкі з яго альбому, што дазволіла звязаць твор з гэтым мастаком. Шлюб з Даброўкай, дочкай чэшскага караля Баляслава, прывёў да хрысціянізацыі Польшчы ў 966 годзе.
Партрэт Антонія Ленскага
"Партрэт Антонія Ленскага" (1820-я) - Нацыянальны мастацкі музей Беларусі. Паходзіць са збору мінскага мастака пачатку ХХ ст. Зянона Ленскага (1864—1927). Магчыма, што гэта партрэт ягонага дзеда — (1797—1873), старшыні Мінскага межавога суда (на час ад’езду Ю.Пешкі з Літвы яму было толькі 16 гадоў, і партрэт мог быць напісаны пазней, падчас паездкі ў Кракаў).
Фрэскі аўтарства Юзафа Пешкі ў палацы Мярачэўскіх, на якіх паказаны 7 вёсак у ваколіцах Кракава, натхнілі польскага музыканта Гжэгажа Турнау(укр.) ( на стварэнне музычнага альбому 7 краявідаў у дарозе да Кракава(польск.) (.
Dr. Constant v. Wurzbach Peszka, Joseph // Biographisches Lexikon des Kaiserthums Oesterreich: enthaltend die Lebensskizzen der denkwürdigen Personen, welche seit 1750 in den österreichischen Kronländern geboren wurden oder darin gelebt und gewirkt haben — Wien: 1856. — Т. 22. — S. 61.
http://tnk.krakow.pl/czlonkowie/peszka-jozef/ Праверана 30 жніўня 2022.
Лазука Б.А.Беларуская архітэктура XIX - пачатку XX стагоддзя // Гісторыя сусветнага мастацтва. Рускае і беларускае мастацтва XIX - пачатку XX стагоддзя. — Беларусь, 2011. — С. 359-360. — 430 с. — ISBN 978-985-01-0880-7.
. Беларускія вандроўкі Юзафа Пешкі // Наша Вера № 1(7)/1999
Rastawiecki Edward. Słownik malarzów polskich tudzież obcych w Polsce osiadłych lub czasowo w niej przebywających. T. 2. Warszawa 1851.
Дробов Л.Н. Живопись Белоруссии ХІХ - начала ХХ веков. Минск: Вышэйшая школа, 1974. С. 35-39.
W kręgu wileńskiego klasycyzmu. — Warszawa: Muzeum Narodowe w Warszwie, 2000.
Пешка Юзаф // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска… С. 475
Літаратура
Памяць: Ліда. Лідскі р-н: Гіст.-дак. хронікі гарадоў і р-наў Беларусі / Рэдкал. В. Баранаў і інш. — Мн.: Беларусь, 2004.
Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 1-я. — Мн.: БЕЛТА, 2001. — 576 с.: іл. ISBN 985-6302-33-1.
. Беларускія вандроўкі Юзафа Пешкі // Наша Вера № 1(7)/1999
Сяргей Харэўскі. Мінскія сны Юзафа Пешкі // Мастацтва. 2015. № 1. С. 44—47.
Кацярына Янчэская. Лідчына ў мастацкіх творах // Лідскі Летапісец № 4
Praca zbiorowa, Redakcja naukowa: Dorota Folga-Januszewska(польск.) («Muzeum Narodowe w Warszawie. Arcydzieła malarstwa» Wydawnictwo «Arkady» Warszawa2005.
Пешка Юзаф // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік / Беларус. Энцыкл.; Рэкал.: А. А. Воінаў і інш. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-078-5.
Пешка Юзаф // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 581. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
Yuzaf Peshka polsk Jozef Peszka 19 lyutaga 1767 Krakay 4 verasnya 1831 Krakay zhyvapisec pradstaynik akademichnaga klasicyzmu paslya 1810 Tvorchasc zvyazana z mastackim zhyccyom Belarusi i Rasii Yuzaf PeshkaImya pry naradzhenni Jozef PeszkaData naradzhennya 19 lyutaga 1767 1767 02 19 Mesca naradzhennya Krakay Rech PaspalitayaData smerci 4 verasnya 1831 1831 09 04 64 gady Mesca smerci Krakay Volny gorad KrakayGramadzyanstva Rech PaspalitayaRod dzejnasci mastak vykladchyk universiteta akvarelist rysavalnikMesca pracy Yagelonski yniversitetZhanr partretUplyy Francishak SmuglevichChlen u Krakayskae navukovae tavarystva d Medyyafajly na VikishovishchyU Vikipedyi yosc artykuly pra inshyh lyudzej z prozvishcham Peshka BiyagrafiyaPahodziy z zamozhnaj syam i krakayskih myashchan Vuchyysya y Kalegiyume Navadvorskaga y Krakave dze pershyya yroki malyavannya atrymay u Zhyvapisu navuchaysya z 1786 goda y pryvatnaj shkole Francishka Smuglevicha y Varshave z yakim pracavay razam nad uprygozhannem Vilenskaga kafedralnaga saboru Smuglevich atachyy maladoga mastaka apekaj i yvyoy u patryyatychnae asyaroddze pryhilnikay reform Chatyrohgadovaga sejmu Pa zamove magistrata Staroj Varshavy y 1790 1792 gadah vykanay partrety Guga Kalantaya i inshyh vydatnyh gramadskih i palitychnyh dzeyachay Polshchy Adama Kazimira Chartaryjskaga Getyya aficyyalnyya partrety pradugledzhvalisya dlya dekaracyi zalyay varshayskaj Ratushy Taksama kapiravay karciny z galerei karalya Stanislava Aygusta Panyatoyskaga U 1793 godze peraehay u Grodna dze atrymlivay zamovy na partrety U 1798 godze atrymay naminacyyu na zvanne ad yunkta pry kiravanaj Smuglevicham kafedraj zhyvapisu Vilenskaga yniversiteta ale ne prynyay prapanavanaj pasady Paslya vizitu ruskaga imperatara Payla z synami y Minsk i Vilnyu dlya aglyadu nabytyh zemlyay 1797 Peshka razam sa Smuglevicham pa zaprashenni imperatara ad yazdzhae na dva gady y stalicy Rasijskaj imperyi Maskvu 1799 i Pecyarburg Tam pracavay dlya knyazya Galicyna taksama yprygozhvay shpital u U Maskve yon upershynyu pachynae stvarac svae znakamityya krayavidy zahavalisya 10 yagonyh nadzvychaj dakladnyh amal pratakolnyh akvarelyay Maskvy i yae vakolicay Chyrvonaya brama Kreml i most praz Maskvu raku i g d U 1800 1801 gadah razam sa Smuglevicham udzelnichay u afarmlenni Mihajlayskaga palaca y Pecyarburgu Krayavidy Magilyova i Shklova yakiya zahoyvayucca y Lvove BAN svedchac shto Peshka vyartaysya y Vilnyu praz Magilyoyskuyu gubernyu y 1802 godze Nekalki akvarelyay prysvechana Vicebsku yaki y 1802 g stay gubernskim Na pachatku HIH st mastak znoy zhyve i pracue y Vilni pisha partret alegoryyu Try muzy zhanchyny z syam i mastaka partret syamejstva Borhay 1806 1807 partret vilenskaga hirurga Maceya Barankevicha 1807 robic mnostva repartazhnyh malyunkay Adkryccyo Dabrachynnaga Tavarystva y Vilni 1807 Pa ranejshamu yon shmat padarozhnichae zahavalisya yagonyya akvareli z vyglyadam zamkay u Navagradku u Lidze i Lyubchy yakiya mastak imknuysya azhyvic pobytavymi scenkami Zatrymaysya y Nyasvizhy dze kalya 1807 1810 gadoy byy prydvornym mastakom Mihaila Radzivila apekuna yladalnika Nyasvizha Daminika Radzivila U Nyasvizhy yon stvarae gistarychnyya palotny pra Balyaslava Kryvavustaga U 1809 godze atrymay stupen magistra vyyaylenchyh mastactvay u Vilenskim universitece i bezpaspyahova pretendavay na vyzvalenuyu paslya smerci Smuglevicha pazicyyu kiraynika kafedry zhyvapisu Kalya 1809 goda yon pryyazdzhae y Minsk i nekatory chas zhyve y sudovaga chynoynika Ezhy Kabylinskaga Zahavaysya akvarelny pejzazh Minska z garadskoj draylyanaj syadzibaj rodu Vankovichay karchmoj z zaezzhym dvarom pobach na skryzhavanni vulic Vyadoma shto y asabistaj kalekcyi Kabylinskaga zahoyvaysya aytapartret mastaka partret Ganny Mastoyskaj u alegarychnym vobraze kopiya abraza Symona Chahovicha Svyaty Iosif z malym Isusam na rukah z minskaga kafedralnaga kascyola kopiya Naradzhenne Isusa Hrysta Karedzha Z Minska mastak vyyazdzhae y Loshycu dze zamalyoyvae syadzibu minskaga padkamoryya U Smilavichah yon zhyve y mayontku Stanislava Manyushki dzeda slavutaga kampazitara dze stvarae grupavy partret yagonaj syam i a taksama seryyu gistarychnyh palotnay pa gistoryi Polshchy chasoy Meshki i Balyaslava Hrabraga Chasta vyyazdzhae y Dukoru mayontak grafa Ashtorpa dze pisha partrety gaspadaroy a taksama getmana Kasakoyskaga U palacavaj kaplicy Dukorskaga palaca znahodziysya abraz Znyacce Hrysta z kryzha stvorany mastakom Mastaka zatrymlivae y Vilni pachatak napaleonayskaj kampanii Yon adlyustroyvae y malyunku tushshu yvahod armii Napaleona y Vilnyu y cherveni 1812 goda Pad shtandary francuzskaga imperatara stay byly patron mastaka malady Daminik Radzivil yaki na ylasnyya srodki yzbroiy cely kavaleryjski polk Napeyna u Vilni y gety chas z yaylyaecca partret drugoj zhonki knyazya yagonaj kuziny u vobraze Geby Razgrom armij Napaleona aryshty i vysylki pryhilnikay imperatara vymushayuc Peshku y 1813 godze yak i yagonaga apekuna knyazya Daminika Radzivila pakinuc Vilnyu i vyarnucca y rodny Krakay Z 1815 goda prafesar zhyvapisu i malyunka y Shkole prygozhyh mastactvay Pisay peravazhna partrety chynoynikay i garadzhan Vykladay teoryyu mastactva y Yagelonskim universitece 1816 1818 z 1817 goda atrymay zvanne prafesara z 1818 goda kiravay kafedraj zhyvapisu i malyunka y krakayskaj Akademii prygozhyh mastactvay U 1831 godze stay pershym dyrektaram rearganizavanaj Shkoly vyyaylenchyh mastactvay Tvorchasc Try muzy Yuzaf Peshka mastak perahodnaga chasu klasicyst z rysami ramantyka Pavodle svetaysprymannya yagonaya tvorchasc usyo zh blizhej da mastactva HVIII stagoddzya chym da HIH epohi ramantyzmu uplyy yakoga adchuvaecca y pryyomah zneshne zasvoenyh mastakom Yuzaf Peshka byy peradusim partretystam U varshayski peryyad sprabavay zluchyc pravily aficyjnaga prydvornaga partretu z dekaratyynym fonam z yashche mocnaj ajchynnaj tradycyyaj sarmackaga partretu U paznejshchyh pracah yak u styli tak i y sfery matyvay i alegarychnyh zmestay panavali klasicysckiya tendencyi Z chasam yago partrety atrymali bolsh kamerny haraktar znizilasya ih dekaratyynasc i yzmacnilisya realistychnyya tendencyi Inshym asabliva vazhnym nakirunkam tvorchasci Peshki byy gistarychny zhyvapis Pad uplyvam Francishka Smuglevicha napisay nekalki karcin na gistarychnyya temy ad pyastayskih chasoy da vypadkay yakih sam byy svedkam U nekatoryh svaih tvorah abapiraysya na gravyury Smuglevicha ale samastojna apracoyvay kampazicyyu Ne sprabavay interpretavac ci aktualizavac gistoryyu haraktar yago prac byy zayzhdy ilyustracyjny i alegarychny Shmat malyunkay tushshu i sepiyaj sa scenami z gistoryi Polshchy Nathnenne i temy znahodziy u vyvuchenni staryh hronik chasta zvyartaysya da Polskaj gistoryi Zh P de vydadzenyj u Vilni y 1763 1767 gadah a taksama da Gistoryi polskaga narodu Adama Narushevicha Vyadoma taksama shto zbiray staryya gravyury i stvaryy kalekcyyu zbroi i stroyay yakiya sluzhyli yamu pry malyavanni Padchas vandrovak malyavay i pisay galoynym chynam akvarellyu i sepiyaj pejzazhy u t l seryi viday Minska Vicebska Magilyova Nyasvizha Navagrudka Lidy i insh Malyunki vykananyya akvarellyu akramya grodzenskih zroblenyh tushshu na arkushah papery 45 70 sm Yago pejzazhy a taksama seryya garadskih krayaviday veduta z yaylyayucca asabliva kashtoynymi dlya vyvuchennya arhitektury Minska Stanislay Aygust padchas aglyadu vojskaVyadomyya tvory Stanislay Aygust padchas aglyadu vojska paslya 1787 Nacyyanalny muzej u Poznani Karcina stvorana padchas pobytu mastaka y Varshave kali yon bray aktyyny ydzel u kulturnym i palitychnym zhycci polskaj stalicy Partret Francishka Smuglevicha kalya 1790 Nacyyanalny muzej u Poznani Lichycca shto geta adzin z najlepshyh neaficyjnyh vyyavay majstra i nastaynika Peshki Smuglevich tut vyyayleny hutchej yak vuchony myslyar epohi Asvetnictva yaki y svabodny stroi syadzic u svayoj majsterni Inshy varyyant getaga partreta z syam i Smuglevichay znahodzicca y Lvoyskaj karcinnaj galerei Partret zhonki mastaka kalya 1790 Nacyyanalny muzej u Vroclave Mastak u 1791 godze pabraysya shlyubam z dachkoj Yana Fishera cheha kantrabasista karaleyskaj kapely na zhal nevyadomaj pa imeni Da nashyh chasoy zahavalisya dva yae partrety Tut bolsh ranni stvorany y chas zaruchyn ci adrazu paslya shlyubu Stanislay Malahoyski Stanislay Malahoyski y yakasci marshalka trybunalu yznagarodzhvae ydavu pakryydzhanuyu yago vyrakam kalya 1800 Nacyyanalny muzej u Varshave Adlyustravany epizod music adsylac da vykanannya Malahoyskim adnym z vybitnyh pradstaynikoy refarmatarskaga kola abavyazkay marshalka Karonnaga trybunala y Lyubline y 1755 godze Yan Duklyan Buhavecki Partret Mikalaya Marayskaga Partret Agaty z Buhaveckih Marayskaj Partret Yana Duklyana Buhaveckaga 1800 Nacyyanalny muzej u Varshave byy sakratarom Karalya Stanislava Radzivila a z 1782 yago stalym pradstaynikom pry dvary karalya Stanislava Aygusta Aktyyna padtrymlivay reformy Vyalikaga Sejma U 1797 godze atrymay zvanne general mayora atrymay ad Radzivilay mayontak Samueleva i azhaniysya z Agataj Buhaveckaj razam z tym pakinuy aktyynae palitychnae zhyccyo byy deputatam ad berascejskaga vayavodstva na Chatyrohgadovym Sejme Partrety z yaylyayucca prykladam zmeny stylyu y partretam Peshki adyhodam ad dekaratyynasci i sarmackih akcentay klasicystychnaya ashchadnasc dazvalyae bolsh paglyblena peradac psihalagichnyya admetnasci asoby Lichycca shto gety partret byy vykanany y Grodna kali Buhavecki vykonvay abavyazki kamergera karalya Stanislava Aygusta Try muzy paslya 1800 Nacyyanalny muzej u Varshave Geta adzin z rannih prykladay alegarychnyh kampazicyj stvoranyh pad uplyvam Smuglevicha vyyayleny dzve syastry mastaka i ih syabroyka y vobrazu troh muzay Partret zhonki mastaka paslya 1800 Nacyyanalny muzej u Varshave Pryklad kamernaga partretu blizkaj asoby Partret syam i Borhay Partret syam i Borhay 1806 1807 Nacyyanalny muzej u Kelcah pahodzic z palacu Borhay u Prejlyah Adlyustravana razam z dzecmi Ganna z Bagamolcay zhonka Yuzafa Genryka Borha lyucynskaga starasty i marshalka shlyahty Vicebskaj gubernii Vymysleny pejzazh musiy adsylac ad palacu Borhay u Prejlyah Karcina z yaylyaecca apafeozam hatnyaga achagu razbudavanaya alegarychnaya pragramy padkreslivae i vysokuyu pazicyyu roda y sacyyalnaj ierarhii Partret Geranima Strajnoyskaga paslya 1806 goda Litoyski mastacki muzej u Vilni sa zboray Vilenskaga kafedralnaga sabora Urachysty reprezentacyjny partret G Strajnoyskaga rektara Vilenskaga yniversiteta 1799 1806 paznej vilenskaga biskupa Ranej prypisvaysya Yuzafu Alyashkevichu ale analiz stylistychnyh admetnascej i chasu paystavannya pryvyoy gistorykay mastactva da vysnovy shto aytarstva music byc addadzenae Yu Peshku tym bolsh u peraliku yago tvoray zgadvaecca partret Strajnoyskaga Partret Teafilii Radzivil u vobraze Geby Partret Teafili z Marayskih zhonki Daminika Radzivila u vobraze Geby 1807 1810 Nacyyanalny muzej u Krakave galereya y Pad kanec HIH stagoddzya byy u zborah Alyaksandra Elskaga y Zamosci u muzej zakupleny y spadkaemcay kalekcyyanera y 1924 godze Teafiliya Marayskaya lichylasya adnoj z samyh prygozhyh dam pachatku HIH st Vyjshla zamuzh za Daminika Radzivila paslya razvodu z pershym muzham Tut vyyaylena y vobraze bagini Geby simvala vechnaj maladosci yakuyu alimpijskiya bagi dali va yznagarodu Geraklu Zgadvaecca yae pryznachenne yak vinacherpa ambrozii na Alimpe Zeys u vobraze arla p e napoj z chashy Zvarot da antychnaj mifalogii dazvoliy mastaku vyyavic knyaginyu y velmi fryvolnym vyglyadze Zabojstva svyatoga Stanislava perad 1808 Litoyski mastacki muzej u Vilni peradadzeny z Lvoyskaj karcinnaj galerei y 1959 godze Peshka tut abray versiyu zabojstva krakayskaga biskupa padchas mshy kananizavanaga i abveshchanaga paznej patronam Polshchy Cudoynae zrastanne razam reshtak cela svyatoga Stanislava y chasy padzelay Rechy Paspalitaj atayasamlyalasya z adradzhennem dzyarzhaynasci Partret Macveya Barankevicha perad 1808 Karaleyski zamak u Vaveli Tut adlyustravany Macvej Barankevich vilenski doktar medycyny hirurg lekar shpitalya svyatoga Yakava y Vilni Shmat uvagi nadadzena starannamu adlyustravannyu fryzury mensh chym psihalagichnamu paglyblennyu napeyna geta adpavyadala chakannyam ambitnaga i zamozhnaga maladoga lekara Cudoynae vyartanne zroku knyazyu Meshka padchas abradu pastryzhennya 1810 Nacyyanalny muzej u Varshave Dayni abrad pastryzhennya padletkay zaklyuchaysya y abrazanni valosay na znak perahoda ad apeki matki da apeki backi yaki nadalej musiy zajmacca yago vyhavannem Pavodle Gala Ananima prasvetleny Bogam u dzyacinstve valadar musiy paznej adchynic svae vochy i dlya praydzivaj very uvyoyshy y Polshchy hrysciyanstva Geta karcina byla stvorana na zamovu Stanislava Manyushki y Smilavichah Pavodle Rastaveckaga u ablichchy maladoga maladoga Mechyslava mastak vyyaviy tvar samaga malodshaga syna Manyushki Alyaksandra vyadomaga paznej z lyubovi da prygozhyh mastactvay Potym karcina byla nabyta syabram Manyushkay i prynamsi da 1851 godu byla ylasnascyu yago syna y Dukory U zbor Nacyyanalnaga muzeya y Varshave karcina patrapila veragodna paslya 1945 goda Chargovy tvor z getaj seryi Zburenne paganskih idalay pa zagadu Meshki I lichycca zaginuyshym Balyaslay Hrabry vyznachae myazhu pry zluchenni Zaale i Elby Balyaslay Hrabry vyznachae myazhu pry zluchenni Zaale i Elby 1810 Nacyyanalny muzej u Varshave Balyaslay Hrabry zamacavaysya y polskaj nacyyanalnaj tradycyi yak stvaralnik i budaynik polskaj dzyarzhavy Ubiccyo pamezhnyh slupoy na zluchenni Zaale i Elby padobna i yak uezd Hrabraga y Kiey u 1018 godze neprypadkova zgadvalisya y paznejshyya chasy getyya epizody simvalizavali momant najvyalikshaj terytaryyalnaj magutnasci Polshchy yak na Zahadze tak i Ushodze shto asabliva bylo vazhnym u chasy padzelay i straty dzyarzhaynaj nezalezhnasci Geta karcina byla stvorana na zamovu Stanislava Manyushki y Smilavichah Potym byla nabyta syabram Manyushkay Francishkam Ashtorpam i prynamsi da 1851 godu byla ylasnascyu yago syna Leana Ashtorpa y Dukory U zbor Nacyyanalnaga muzeya y Varshave karcina byla nabyta y 1925 godze Parnaya karcina Uezd u Kiey Balyaslava Hrabraga ne zahavalasya Alegarychnaya scena z Napaleonam Alegarychnaya scena z Napaleonam paslya 1810 goda Nacyyanalny muzej u Varshave Geta karcina adlyustroyvae krah polskih nadzej na Napaleona i na adnaylenne polskaj dzyarzhaynasci z yago dapamogaj Litaraturnaya krynicy dlya alegarychnaj sceny Eneida Vergiliya dze karfagenskaya caryca Dydona pakinutaya Eneem u rospachy kidaecca sa skaly Napaleon tut pradstayleny y vobraze Eneya yaki abyyakava aminae grupu zhanchyn Pamirayuchaya Dydona simvalizue tut Polshchu z coronae muralis na galave i gerbam z Belym Arlom u nog yae padtrymlivae syastra Ganna y vobraze Nadzei Praydapadobna shto Peshka namalyavay getu karcinu y Vilni paslya 1810 goda kali Napaleon kanchatkova razvitaysya z Maryyaj Valeyskaj Partret syam i Peshkay 1812 1814 Nacyyanalny muzej u Varshave U reprezentacyjnym partrece svayoj syam i mastak vyznachyy sabe mesca pasyarod kampazicyi razam z tym yon adnachasova znahodzicca na zadnim fone yak fiksatar getaga yrachystaga shodu Partret Marceliya Vendy kalya 1812 Nacyyanalny muzej u Vroclave Aficyjny partret u forme kapitana polskaga vojska pad kiraynictva Yuzafa Panyatoyskaga vayavay na baku Napaleona Ahvyaravanne Yagajle myachoy perad Grunvaldskaj bitvaj 1813 1816 isnuyuc dzve versii karciny adna znahodzicca y Nacyyanalnym muzei y Krakave drugaya u Akrugovym muzei y Bohni Grunvaldskaya bitvy ysprymalasya yak najvazhnejshy vajskovy tryymf u gistoryi Polshchy u chasy straty nezalezhnasci pamyac pra yae prygadvala znachenne narodu yaki y minulym zdzejsniy takiya vyalikiya i vybitnyya peramogi Syuzhet byy zapazychana z hroniki Yana Dlugasha pavodle yakoga paslanniki magistra ordena padnesli Yagajle dva agolenyya myachy yak vyklik da pachatku bitvy Gety matyy musiy padkreslivac vajskovuyu i maralnuyu peravagu palyakay nad germanskaj pyhaj Shlyub Meshki i Dabroyki kalya 1820 Nacyyanalny muzej u Varshave Ranej gety tvor prypisvaysya Yanu Damelyu ale byy atayasamleny z malyunkam Peshki z yago albomu shto dazvolila zvyazac tvor z getym mastakom Shlyub z Dabroykaj dochkaj cheshskaga karalya Balyaslava pryvyoy da hrysciyanizacyi Polshchy y 966 godze Partret Antoniya Lenskaga Partret Antoniya Lenskaga 1820 ya Nacyyanalny mastacki muzej Belarusi Pahodzic sa zboru minskaga mastaka pachatku HH st Zyanona Lenskaga 1864 1927 Magchyma shto geta partret yagonaga dzeda 1797 1873 starshyni Minskaga mezhavoga suda na chas ad ezdu Yu Peshki z Litvy yamu bylo tolki 16 gadoy i partret mog byc napisany paznej padchas paezdki y Krakay GalereyaKrayavid Vicebsku Centralnaya ploshcha Vicebska Vicebsk most praz Vicbu Ruiny zamka y Smalyanah Krayavid Lyubchy Valoki Polackiya y Minsku Vysoki Rynak u Minsku Krayavid ShklovaUplyy na kulturuFreski aytarstva Yuzafa Peshki y palacy Myaracheyskih na yakih pakazany 7 vyosak u vakolicah Krakava nathnili polskaga muzykanta Gzhegazha Turnau ukr na stvarenne muzychnaga albomu 7 krayaviday u daroze da Krakava polsk ZnoskiRKDartists Praverana 29 verasnya 2017 lt a href https wikidata org wiki Track Q17299517 gt lt a gt Josef or Jean Peszka Benezit Dictionary of Artists OUP 2006 ISBN 978 0 19 977378 7 Praverana 9 kastrychnika 2017 lt a href https wikidata org wiki Track Q217595 gt lt a gt lt a href https wikidata org wiki Track Q24255573 gt lt a gt lt a href https wikidata org wiki Track Q1547776 gt lt a gt Dr Constant v Wurzbach Peszka Joseph Biographisches Lexikon des Kaiserthums Oesterreich enthaltend die Lebensskizzen der denkwurdigen Personen welche seit 1750 in den osterreichischen Kronlandern geboren wurden oder darin gelebt und gewirkt haben Wien 1856 T 22 S 61 lt a href https wikidata org wiki Track Q89583156 gt lt a gt lt a href https wikidata org wiki Track Q25856 gt lt a gt lt a href https wikidata org wiki Track Q665807 gt lt a gt http tnk krakow pl czlonkowie peszka jozef Praverana 30 zhniynya 2022 Lazuka B A Belaruskaya arhitektura XIX pachatku XX stagoddzya Gistoryya susvetnaga mastactva Ruskae i belaruskae mastactva XIX pachatku XX stagoddzya Belarus 2011 S 359 360 430 s ISBN 978 985 01 0880 7 Belaruskiya vandroyki Yuzafa Peshki Nasha Vera 1 7 1999 Rastawiecki Edward Slownik malarzow polskich tudziez obcych w Polsce osiadlych lub czasowo w niej przebywajacych T 2 Warszawa 1851 Drobov L N Zhivopis Belorussii HIH nachala HH vekov Minsk Vyshejshaya shkola 1974 S 35 39 W kregu wilenskiego klasycyzmu Warszawa Muzeum Narodowe w Warszwie 2000 Peshka Yuzaf Pamyac Gist dakum hronika Minska S 475LitaraturaPamyac Lida Lidski r n Gist dak hroniki garadoy i r nay Belarusi Redkal V Baranay i insh Mn Belarus 2004 Pamyac Gist dakum hronika Minska U 4 kn Kn 1 ya Mn BELTA 2001 576 s il ISBN 985 6302 33 1 Belaruskiya vandroyki Yuzafa Peshki Nasha Vera 1 7 1999 Syargej Hareyski Minskiya sny Yuzafa Peshki Mastactva 2015 1 S 44 47 Kacyaryna Yancheskaya Lidchyna y mastackih tvorah Lidski Letapisec 4 Praca zbiorowa Redakcja naukowa Dorota Folga Januszewska polsk Muzeum Narodowe w Warszawie Arcydziela malarstwa Wydawnictwo Arkady Warszawa 2005 Peshka Yuzaf Arhitektura Belarusi Encyklapedychny davednik Belarus Encykl Rekal A A Voinay i insh Mn BelEn 1993 620 s 10 000 ekz ISBN 5 85700 078 5 Peshka Yuzaf Belarus encyklapedychny davednik Redkal B I Sachanka gal red i insh Mast M V Drako A M Hilkevich Mn BelEn 1995 S 581 800 s 5 000 ekz ISBN 985 11 0026 9 SpasylkiYuzaf Peshka na Vikishovishchy