Лё́зненскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Віцебскай вобласці Беларусі. Размешчаны на ўсходзе Віцебскай вобласці, ля дзяржаўнай мяжы з Расіяй. Раён мяжуе: з поўначы і захаду з Віцебскім раёнам; на паўднёвым усходзе з Сенненскім раёнам; на поўдні з Аршанскім і Дубровенскім раёнамі; на ўсходзе з Руднянскім раёнам Смаленскай вобласці.
Лёзненскі раён | |||||
---|---|---|---|---|---|
| |||||
Краіна | ![]() | ||||
Уваходзіць у | Віцебская вобласць | ||||
Адміністрацыйны цэнтр | Лёзна | ||||
Дата ўтварэння | 17 ліпеня 1924 | ||||
Кіраўнік | Іван Іванавіч Фёдараў[d] | ||||
Афіцыйныя мовы | Родная мова: беларуская 65,62 %, руская 33,18 % Размаўляюць дома: беларуская 29,5 %, руская 69,81 % | ||||
Насельніцтва (2009) | 17 659 чал. (18-е месца) | ||||
Шчыльнасць | 12,45 чал./км² (14-е месца) | ||||
Нацыянальны склад | беларусы — 86,66 %, рускія — 10,74 %, украінцы — 1,22 %, іншыя — 1,38 % | ||||
Плошча | 1 417,63 (18-е месца) | ||||
Вышыня над узроўнем мора | 171 м | ||||
![]() | |||||
Афіцыйны сайт | |||||
![]() |
Па тэрыторыі раёна праходзіць чыгунка па лініі Віцебск—Смаленск. Аўтадарогамі звязаны з Віцебскам, Смаленскам, Оршай, Янавічамі, Арэхаўскам. Цэнтр раёна — гарадскі пасёлак Лёзна — размешчаны на левым беразе ракі Мошна і за 40 км ад Віцебска, за 270 км ад Мінска і за 12 км ад мяжы з Руднянскім раёнам. Падзяляецца на 6 сельскіх саветаў: Бабінавіцкі, Веляшковіцкі, Дабрамыслінскі, Крынкаўскі, Лёзненскі, Яськаўшчынскі.
Геаграфія
Паверхня раёна ўзгорыста-раўнінная. Паўночная частка раёна знаходзіцца ў межах Віцебскага ўзвышша, паўднёвая — у межах Лучоскай нізіны. Найвышэйшы пункт — Гаршэва гара на Віцебскім узвышшы (296 м); найбольш нізкая адзнака — урэз Лучосы на паўднёвым захадзе (142 м).
У тэктанічных адносінах раён прымеркаваны да Аршанскай упадзіны. Сучасная паверхня складзена з канцова-марэнных і флювіягляцыянальных утварэнняў паазерскага ледавіка, на поўдні па даліне Лучосы вылучаюцца азёрна-ледавіковыя адклады старажытнага прыледавіковага вадаёма; ніжэй — утварэнні сожскага, дняпроўскага, у асобных выпадках, бярэзінскага зледзяненняў. Агульная магутнасць антрапагенных адкладаў 30—60 м, на поўначы да 140 м; пад імі залягаюць дэвонскія (да 480 м) пароды.
З карысных выкапняў у Лёзненскім раёне ёсць пясок, пясчана-жвіровая сумесь, жвір, гліна, даламіт, торф, сапрапель.
Вядомы 95 радовішчаў торфу з агульнымі запасамі 8,7 млн т., Касцяёўскае радовішча даламіту, 8 радовішчаў пясчана-жвіровага матэрыялу і пяскоў з запасамі 34,4 млн м³ (найбольшыя Веляшковіцкае, Рубяжніцкае, Борскае, Замашанскае, Заподжанскае), 5 радовішчаў глін і суглінкаў (найбольшыя Запожанскае, Унскае, Бабінавіцкае, Веляшковіцкае).
Водныя рэсурсы:
- Рака Брыжоўка
- Рака Выдрэя
- Рака Заальшанка
- Рака Скулянка
- Дабрамысленскае вадасховішча
Першародную непаўторную прыгажосць расліннага свету, прадстаўленага лекавымі, ягаднымі, меданоснымі, тэхнічнымі, дэкаратыўнымі раслінамі, захоўваюць Рэспубліканскі ландшафтны заказнік «Бабінавіцкі» (у склад запаведніка ўваходзіць батанічны заказнік мясцовага значэння «Мядзведжая цыбуля»), батанічны заказнік «Бор».
Гісторыя
Раён утвораны 17 ліпеня 1924 года ў складзе Віцебскай акругі БССР. Цэнтр — мястэчка Лёзна. 20 жніўня 1924 года падзелены на 10 сельсаветаў: Барсееўскі, Веляшковіцкі, Дабрамысленскі, Емельяноўскі, Замшынскі, Калышкаўскі (Калышанскі), Лёзненскі, Сутоцкі, Унаўскі, Чарніцкі. 29 кастрычніка 1924 года Барсееўскі сельсавет перайменаваны ў Горбаўскі, Емельяноўскі — у Глоданскі. У 1926 годзе ўтвораны Унаўскі нацыянальны латышскі і Калышкаўскі нацыянальны яўрэйскі сельсаветы. Пасля скасавання акруговага падзелу 26 ліпеня 1930 года раён у прамым падпарадкаванні БССР. 8 ліпеня 1931 года да раёна далучаны 10 сельсаветаў скасаванага Высачанскага раёна: Асінаўскі, Бабінавіцкі, Выдрэйскі, Высачанскі, Кабыльнікаўскі (Кабыльніцкі), Каралёўскі, Касцяёўскі, Крынкаўскі, Старабабыльскі, Стасеўскі. 21 лістапада 1934 года скасаваны Унаўскі нацыянальны латышскі сельсавет. У 1935 годзе скасаваны Калышкаўскі нацыянальны яўрэйскі сельсавет. 12 лютага 1935 года Асінаўскі, Бабінавіцкі, Старабабыльскі сельсаветы перададзены адноўленаму Багушэўскаму раёну. 12 сакавіка 1935 года Бабінавіцкі сельсавет вернуты ў склад Лёзненскага раёна. 15 ліпеня 1935 года вёска Высачаны аднесена да катэгорыі рабочых пасёлкаў. З 20 лютага 1938 года раён у складзе Віцебскай вобласці. 27 верасня 1938 года Лёзна атрымала статус гарадскога пасёлка. 20 лістапада 1938 года Кабыльнікаўскі (Кабыльніцкі) сельсавет перайменаваны ў Акцябрскі. 9 красавіка 1946 года Бабінавіцкі сельсавет перададзены Арэхаўскаму раёну. 17 лістапада 1948 года статус рабочага пасёлка Высачаны паніжаны да вёскі. 15 лютага 1949 года Каралёўскі сельсавет, 24 жніўня 1951 года Акцябрскі сельсавет перададзены ў склад Віцебскага раёна. 16 ліпеня 1954 года скасаваны Высачанскі, Замшынскі, Калышкаўскі, Сутоцкі, Унаўскі і Чарніцкі сельсаветы, утвораны Яськаўшчынскі сельсавет. 17 снежня 1956 года да раёна далучаны Бабінавіцкі сельсавет скасаванага Арэхаўскага раёна. 19 лютага 1958 года скасаваны Касцяёўскі сельсавет, 23 лістапада 1959 года — Выдрэйскі сельсавет. 25 снежня 1962 года да раёна далучаны Запольскі сельсавет і гарадскія пасёлкі Сураж і Янавічы Віцебскага раёна, 22 студзеня 1963 года — Вымнянскі сельсавет таго ж раёна. 2 жніўня 1966 года гарадскія пасёлкі Сураж і Янавічы, Вымнянскі і Запольскі сельсаветы перададзены Віцебскаму раёну. На 1 студзеня 1974 года ў складзе раёна 9 сельсаветаў, 191 населены пункт. 7 жніўня 1979 года Глоданскі сельсавет перайменаваны ў Кавалёўскі. 5 сакавіка 1981 года Дабрамысленскі сельсавет перайменаваны ў Дабрамыслінскі. 20 кастрычніка 1995 года Лёзненскі раён і гарадскі пасёлак Лёзна аб’яднаны ў адну адміністрацыйную адзінку. 8 красавіка 2004 года скасаваны Горбаўскі, Кавалёўскі і Стасеўскі сельсаветы.
Насельніцтва
На 2015 год у 165 населеных пунктах, размешчаных на тэрыторыі Лёзненскага раёна, пражываюць каля 15.924 тысяч чалавек, у тым ліку 6.675 чалавек — у г.п. Лёзна і 9.249 чалавек — у сельскай мясцовасці.
Асноўнае насельніцтва — беларусы (86,7 %), жывуць таксама рускія (10,7 %), украінцы (1,2 %), іншыя нацыянальнасці (1,4 %).
На долю працаздольнага насельніцтва прыпадае 55,6 % ад агульнай колькасці жыхароў раёна, пенсіянераў — 29,3 %, маладзейшых за 16 гадоў — 15,1 %.
Буйныя населеныя пункты раёна: Бабінавічы, Веляшковічы, Высачаны, Горбава, Дабрамыслі, Кавалі, Крынкі, Перамонт, Стасева, Яськаўшчына і інш.
Сацыяльная сфера
Адукацыя
У сістэме адукацыі раёна функцыянуюць 23 установы. Сярод іх установы дашкольнай адукацыі — 11; вучэбна-педагагічны комплекс «яслі-сад-пачатковая школа» — 1; вучэбна-педагагічны комплекс «яслі-сад-сярэдняя школа» — 1; вучэбна-педагагічныя комплексы «яслі-сад-базавая школа» — 3; установы сярэдняй адукацыі — 3; установы пазашкольнай і дадатковай адукацыі, установа спецыяльнай адукацыі.
Ахова здароўя
Медыцынскае абслугоўванне насельніцтва ў раёне ажыццяўляе ўстанова аховы здароўя «Лёзненская раённая цэнтральная бальніца».
Эканоміка
- Дабрамыслінская ГЭС
- Лёзненскае ПМС
- Лёзненскі льнозавод, ААТ
- Лёзненскі лясгас, ДЛГУ
- Лёзненскі філіял ААТ «Малако»
Вядомыя ўраджэнцы і жыхары
- Пётр Іванавіч Альсмік, беларускі селекцыянер-бульбавод
- Уладзімір Паўлавіч Андрэйчанка, беларускі дзяржаўны дзеяч
- Д. І. Барашкін (1922, в. Шавялі), Герой Сацыялістычнай Працы
- Віктар Фёдаравіч Ландычэнка, поўны кавалер ордэна Славы
- Ігнацій Вікенцьевіч Мацкевіч (1912—1943), Герой Савецкага Саюза. Нарадзіўся ў вёсцы Завольша.
- Пётр Савачкін, беларускі гісторык
- Пётр Мацвеевіч Савуцін, поўны кавалер ордэна Славы
- Марыя Якаўлеўна Ігнатава, Герой Сацыялістычнай Працы, Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР 5-га склікання
- , беларускі пісьменнік, паэт
- Надзея Стэфанаўна Салодкая — беларускі паэт.
- Іван Ахрэмавіч Барадаўкін (1908—1994) — ваенны дзеяч.
- Ефрасіння Леанідаўна Бондарава (нар. в. Гапонава 1922—2011) — беларускі кінакрытык, прафесар.
Старшыні Лёзненскага райвыканкама
- з 11 чэрвеня 2019 года — Сяргей Рычардавіч Зямчонак
Гл. таксама
- Сцяг Перамогі
Крыніцы
- http://liozno.vitebsk-region.gov.by/ru/distrikt/view/v-lioznenskom-rajone-novyj-rukovoditel-20328/
- Вынікі перапісу 2009 года
- «Дзяржаўны зямельны кадастр Рэспублікі Беларусь» (па стане на 1 студзеня 2011 г.)
- GeoNames — 2005. Праверана 9 ліпеня 2017.
- Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 50. — 248 с. — 10 000 экз.
- Решение Витебского областного Совета депутатов от 8 апреля 2004 г. № 55 Об изменении административно-территориального устройства районов Витебской области Архівавана 5 кастрычніка 2021.
- Асвета. Лёзненскі раён
- Медыцына
Літаратура
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
- Лёзненскі раён // Рэспубліка Беларусь : вобласці і раёны : энцыклапедычны даведнік / аўт. — склад. Л. В. Календа. — Мн., 2004. — С. 137—138.
- Лёзненскі раён // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі : у 6 т. / рэдкал. М. В. Біч [і інш.]. — Мн., 1993. — Т. 1. — С. 359.
- Памяць : гісторыка-дакументальная хроніка Лёзненскага раёна / рэдкал. І. П. Шамякін [і інш.]. — Мн., 1992. — 591 с.
- Лёзненскі раён // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 424—425. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
Спасылкі
- Спіс населенных пунктаў Лёзненскага раёна па сельсаветах
- Рэсурс Віцебскай абласной бібліятэкі "Прыдзвінскі край: гісторыя і сучаснасць"
Аўтар: www.NiNa.Az
Дата публікацыі:
Lyo znenski rayon administracyjna terytaryyalnaya adzinka y skladze Vicebskaj voblasci Belarusi Razmeshchany na yshodze Vicebskaj voblasci lya dzyarzhaynaj myazhy z Rasiyaj Rayon myazhue z poynachy i zahadu z Vicebskim rayonam na paydnyovym ushodze z Sennenskim rayonam na poydni z Arshanskim i Dubrovenskim rayonami na yshodze z Rudnyanskim rayonam Smalenskaj voblasci Lyoznenski rayonGerb ScyagKraina BelarusUvahodzic u Vicebskaya voblascAdministracyjny centr LyoznaData ytvarennya 17 lipenya 1924Kiraynik Ivan Ivanavich Fyodaray d Aficyjnyya movy Rodnaya mova belaruskaya 65 62 ruskaya 33 18 Razmaylyayuc doma belaruskaya 29 5 ruskaya 69 81 Naselnictva 2009 17 659 chal 18 e mesca Shchylnasc 12 45 chal km 14 e mesca Nacyyanalny sklad belarusy 86 66 ruskiya 10 74 ukraincy 1 22 inshyya 1 38 Ploshcha 1 417 63 18 e mesca Vyshynya nad uzroynem mora 171 mAficyjny sajt Medyyafajly na Vikishovishchy Pa terytoryi rayona prahodzic chygunka pa linii Vicebsk Smalensk Aytadarogami zvyazany z Vicebskam Smalenskam Orshaj Yanavichami Arehayskam Centr rayona garadski pasyolak Lyozna razmeshchany na levym beraze raki Moshna i za 40 km ad Vicebska za 270 km ad Minska i za 12 km ad myazhy z Rudnyanskim rayonam Padzyalyaecca na 6 selskih savetay Babinavicki Velyashkovicki Dabramyslinski Krynkayski Lyoznenski Yaskayshchynski GeagrafiyaPaverhnya rayona yzgorysta rayninnaya Paynochnaya chastka rayona znahodzicca y mezhah Vicebskaga yzvyshsha paydnyovaya u mezhah Luchoskaj niziny Najvyshejshy punkt Garsheva gara na Vicebskim uzvyshshy 296 m najbolsh nizkaya adznaka urez Luchosy na paydnyovym zahadze 142 m U tektanichnyh adnosinah rayon prymerkavany da Arshanskaj upadziny Suchasnaya paverhnya skladzena z kancova marennyh i flyuviyaglyacyyanalnyh utvarennyay paazerskaga ledavika na poydni pa daline Luchosy vyluchayucca azyorna ledavikovyya adklady starazhytnaga pryledavikovaga vadayoma nizhej utvarenni sozhskaga dnyaproyskaga u asobnyh vypadkah byarezinskaga zledzyanennyay Agulnaya magutnasc antrapagennyh adkladay 30 60 m na poynachy da 140 m pad imi zalyagayuc devonskiya da 480 m parody Z karysnyh vykapnyay u Lyoznenskim rayone yosc pyasok pyaschana zhvirovaya sumes zhvir glina dalamit torf saprapel Vyadomy 95 radovishchay torfu z agulnymi zapasami 8 7 mln t Kascyayoyskae radovishcha dalamitu 8 radovishchay pyaschana zhvirovaga materyyalu i pyaskoy z zapasami 34 4 mln m najbolshyya Velyashkovickae Rubyazhnickae Borskae Zamashanskae Zapodzhanskae 5 radovishchay glin i suglinkay najbolshyya Zapozhanskae Unskae Babinavickae Velyashkovickae Vodnyya resursy Raka Bryzhoyka Raka Vydreya Raka Zaalshanka Raka Skulyanka Dabramyslenskae vadashovishcha Persharodnuyu nepaytornuyu prygazhosc raslinnaga svetu pradstaylenaga lekavymi yagadnymi medanosnymi tehnichnymi dekaratyynymi raslinami zahoyvayuc Respublikanski landshaftny zakaznik Babinavicki u sklad zapavednika yvahodzic batanichny zakaznik myascovaga znachennya Myadzvedzhaya cybulya batanichny zakaznik Bor GistoryyaRayon utvorany 17 lipenya 1924 goda y skladze Vicebskaj akrugi BSSR Centr myastechka Lyozna 20 zhniynya 1924 goda padzeleny na 10 selsavetay Barseeyski Velyashkovicki Dabramyslenski Emelyanoyski Zamshynski Kalyshkayski Kalyshanski Lyoznenski Sutocki Unayski Charnicki 29 kastrychnika 1924 goda Barseeyski selsavet perajmenavany y Gorbayski Emelyanoyski u Glodanski U 1926 godze ytvorany Unayski nacyyanalny latyshski i Kalyshkayski nacyyanalny yayrejski selsavety Paslya skasavannya akrugovaga padzelu 26 lipenya 1930 goda rayon u pramym padparadkavanni BSSR 8 lipenya 1931 goda da rayona daluchany 10 selsavetay skasavanaga Vysachanskaga rayona Asinayski Babinavicki Vydrejski Vysachanski Kabylnikayski Kabylnicki Karalyoyski Kascyayoyski Krynkayski Starababylski Staseyski 21 listapada 1934 goda skasavany Unayski nacyyanalny latyshski selsavet U 1935 godze skasavany Kalyshkayski nacyyanalny yayrejski selsavet 12 lyutaga 1935 goda Asinayski Babinavicki Starababylski selsavety peradadzeny adnoylenamu Bagusheyskamu rayonu 12 sakavika 1935 goda Babinavicki selsavet vernuty y sklad Lyoznenskaga rayona 15 lipenya 1935 goda vyoska Vysachany adnesena da kategoryi rabochyh pasyolkay Z 20 lyutaga 1938 goda rayon u skladze Vicebskaj voblasci 27 verasnya 1938 goda Lyozna atrymala status garadskoga pasyolka 20 listapada 1938 goda Kabylnikayski Kabylnicki selsavet perajmenavany y Akcyabrski 9 krasavika 1946 goda Babinavicki selsavet peradadzeny Arehayskamu rayonu 17 listapada 1948 goda status rabochaga pasyolka Vysachany panizhany da vyoski 15 lyutaga 1949 goda Karalyoyski selsavet 24 zhniynya 1951 goda Akcyabrski selsavet peradadzeny y sklad Vicebskaga rayona 16 lipenya 1954 goda skasavany Vysachanski Zamshynski Kalyshkayski Sutocki Unayski i Charnicki selsavety utvorany Yaskayshchynski selsavet 17 snezhnya 1956 goda da rayona daluchany Babinavicki selsavet skasavanaga Arehayskaga rayona 19 lyutaga 1958 goda skasavany Kascyayoyski selsavet 23 listapada 1959 goda Vydrejski selsavet 25 snezhnya 1962 goda da rayona daluchany Zapolski selsavet i garadskiya pasyolki Surazh i Yanavichy Vicebskaga rayona 22 studzenya 1963 goda Vymnyanski selsavet tago zh rayona 2 zhniynya 1966 goda garadskiya pasyolki Surazh i Yanavichy Vymnyanski i Zapolski selsavety peradadzeny Vicebskamu rayonu Na 1 studzenya 1974 goda y skladze rayona 9 selsavetay 191 naseleny punkt 7 zhniynya 1979 goda Glodanski selsavet perajmenavany y Kavalyoyski 5 sakavika 1981 goda Dabramyslenski selsavet perajmenavany y Dabramyslinski 20 kastrychnika 1995 goda Lyoznenski rayon i garadski pasyolak Lyozna ab yadnany y adnu administracyjnuyu adzinku 8 krasavika 2004 goda skasavany Gorbayski Kavalyoyski i Staseyski selsavety NaselnictvaNa 2015 god u 165 naselenyh punktah razmeshchanyh na terytoryi Lyoznenskaga rayona prazhyvayuc kalya 15 924 tysyach chalavek u tym liku 6 675 chalavek u g p Lyozna i 9 249 chalavek u selskaj myascovasci Asnoynae naselnictva belarusy 86 7 zhyvuc taksama ruskiya 10 7 ukraincy 1 2 inshyya nacyyanalnasci 1 4 Na dolyu pracazdolnaga naselnictva prypadae 55 6 ad agulnaj kolkasci zhyharoy rayona pensiyaneray 29 3 maladzejshyh za 16 gadoy 15 1 Bujnyya naselenyya punkty rayona Babinavichy Velyashkovichy Vysachany Gorbava Dabramysli Kavali Krynki Peramont Staseva Yaskayshchyna i insh Sacyyalnaya sferaAdukacyya Asnoyny artykul Adukacyya y Lyoznenskim rayone U sisteme adukacyi rayona funkcyyanuyuc 23 ustanovy Syarod ih ustanovy dashkolnaj adukacyi 11 vuchebna pedagagichny kompleks yasli sad pachatkovaya shkola 1 vuchebna pedagagichny kompleks yasli sad syarednyaya shkola 1 vuchebna pedagagichnyya kompleksy yasli sad bazavaya shkola 3 ustanovy syarednyaj adukacyi 3 ustanovy pazashkolnaj i dadatkovaj adukacyi ustanova specyyalnaj adukacyi Ahova zdaroyya Medycynskae abslugoyvanne naselnictva y rayone azhyccyaylyae ystanova ahovy zdaroyya Lyoznenskaya rayonnaya centralnaya balnica EkanomikaDabramyslinskaya GES Lyoznenskae PMS Lyoznenski lnozavod AAT Lyoznenski lyasgas DLGU Lyoznenski filiyal AAT Malako Vyadomyya yradzhency i zhyharyPyotr Ivanavich Alsmik belaruski selekcyyaner bulbavod Uladzimir Paylavich Andrejchanka belaruski dzyarzhayny dzeyach D I Barashkin 1922 v Shavyali Geroj Sacyyalistychnaj Pracy Viktar Fyodaravich Landychenka poyny kavaler ordena Slavy Ignacij Vikencevich Mackevich 1912 1943 Geroj Saveckaga Sayuza Naradziysya y vyoscy Zavolsha Pyotr Savachkin belaruski gistoryk Pyotr Macveevich Savucin poyny kavaler ordena Slavy Maryya Yakayleyna Ignatava Geroj Sacyyalistychnaj Pracy Deputat Vyarhoynaga Saveta BSSR 5 ga sklikannya belaruski pismennik paet Nadzeya Stefanayna Salodkaya belaruski paet Ivan Ahremavich Baradaykin 1908 1994 vaenny dzeyach Efrasinnya Leanidayna Bondarava nar v Gaponava 1922 2011 belaruski kinakrytyk prafesar Starshyni Lyoznenskaga rajvykankamaz 11 chervenya 2019 goda Syargej Rychardavich ZyamchonakGl taksamaScyag PeramogiKrynicyhttp liozno vitebsk region gov by ru distrikt view v lioznenskom rajone novyj rukovoditel 20328 Vyniki perapisu 2009 goda Dzyarzhayny zyamelny kadastr Respubliki Belarus pa stane na 1 studzenya 2011 g GeoNames 2005 Praverana 9 lipenya 2017 lt a href https wikidata org wiki Track Q830106 gt lt a gt Belorusskaya SSR Administrativno territorialnoe delenie Na 1 yanvarya 1974 goda rusk Vydanne 5 e Mn Belarus 1974 S 50 248 s 10 000 ekz Reshenie Vitebskogo oblastnogo Soveta deputatov ot 8 aprelya 2004 g 55 Ob izmenenii administrativno territorialnogo ustrojstva rajonov Vitebskoj oblasti Arhivavana 5 kastrychnika 2021 Asveta Lyoznenski rayon MedycynaLitaraturaAdministrativno territorialnoe ustrojstvo BSSR spravochnik v 2 t Glavnoe arhivnoe upravlenie pri Sovete Ministrov BSSR Institut filosofii i prava Akademii nauk BSSR Minsk Belarus 1985 1987 Administrativno territorialnoe ustrojstvo Respubliki Belarus 1981 2010 gg spravochnik Minsk BelNIIDAD 2012 172 s Lyoznenski rayon Respublika Belarus voblasci i rayony encyklapedychny davednik ayt sklad L V Kalenda Mn 2004 S 137 138 Lyoznenski rayon Encyklapedyya gistoryi Belarusi u 6 t redkal M V Bich i insh Mn 1993 T 1 S 359 Pamyac gistoryka dakumentalnaya hronika Lyoznenskaga rayona redkal I P Shamyakin i insh Mn 1992 591 s Lyoznenski rayon Belarus encyklapedychny davednik Redkal B I Sachanka gal red i insh Mast M V Drako A M Hilkevich Mn BelEn 1995 S 424 425 800 s 5 000 ekz ISBN 985 11 0026 9 SpasylkiSpis naselennyh punktay Lyoznenskaga rayona pa selsavetah Resurs Vicebskaj ablasnoj bibliyateki Prydzvinski kraj gistoryya i suchasnasc