Масленіца (Сырны тыдзень, Масленка, таксама Сырніца) — зімова-вясенні тыдзень перад пачаткам Вялікага посту, які адзначаецца ў Праваслаўнай царкве. Прыпадае на 8-ы тыдзень да Вялікадня. Назва паходзіць ад таго, што ў канцы лютага — пачатку сакавіка каровы паспявалі ўжо ацяліцца. Тады сялянскія гаспадаркі ставаліся багатымі на малако і рабілі прадукты з яго галоўнымі на стале.
Масленіца | |
---|---|
, 20 рублёў | |
Тып | народна-хрысціянскі |
інакш | Масленка, Запусты, Запусная нядзеля |
таксама | Сырная седміца, Сырны тыдзень (хрысц.) |
Значэнне | першая сустрэча вясны і праводзіны зімы |
Адзначаецца | ўсходнімі славянамі |
Святкаванне | народныя гулянні |
Традыцыі | пякуць бліны, ходзяць у госці, застолля, катаюцца на санях і санках, рядятся, знішчаюць пудзіла Масленіцы |
Звязана з | Вялікім постам |


Абрадавымі стравамі тыдня былі масла, тварог і сыр. Таксама штодзень частаваліся блінамі без мяса, таму паводле хрысціянскага звычаю тыдзень называўся мясапусным — пустым ад мяса. Лічылася, што ўвесь тыдзень увечары не варта было працаваць. Пашыранымі былі вечаровыя гасцяванні і коўзанне з абледзянелых пагоркаў на санках. У чацвер, што называўся шырокім, частавалі аладкамі карову, аб’язджалі жарабцоў, што дасягнулі трохгадовага ўзросту, і абіралі вясковага пастуха на наступны год. Таксама цягам тыдня мелі завітаць да сваіх цешчаў на бліны. У суботу ладзіліся залоўкіны пасядзелкі, калі гасцявалі адзін у аднаго сваякі, а моладзь запрагала ў сані коней з аздобленаю стужкамі і званочкамі вупражжу.
Даравальная нядзеля
У нядзелю, пасля ваджэння па вёсцы, з заходам сонца спальвалі на вогнішчы пудзіла, як увасабленне марознага часу, і зламаныя, старыя рэчы. Лічылася, што ў гэты дзень — апошні перад Вялікім постам, што цягнецца 7 тыдняў, — варта сталавацца 7 разоў. Сёмае сталаванне было апошнім, калі перад постам елі ежу жывёльнага паходжання. Нядзелю называлі Даравальнай, бо ўвечары ў кожным доме ўсе прасілі дараваць адзін аднаму. Гаспадар сядаў на покуці пад абразамі, чытаў малітву і прасіў даравання ў сваіх продкаў — дзядоў і прадзедаў. Потым па чарзе, ад старэйшага, на сярэдзіну пакоя выходзілі сыны і дочкі і прасілі ў бацькі: «Прабач, бацька родны, калі чым саграшыў перад табою, справай або языком». Затым прасіла даравання маці. Пасля гадаванцы сядалі на лавы — сыны справа, дочкі злева. Бацька выходзіў на сярэдзіну пакоя, тройчы кланяўся ўсім і таксама прасіў дараваць за нядобрыя словы або дрэнныя ўчынкі. У цэрквах жа адбываўся абрад ачышчэння, калі пры канцы набажэнства святар прасіў даравання ў прыхаджанаў, якія тройчы адказвалі «Бог даруе!»
Праваслаўная традыцыя
Масленіца доўжыцца некалькі дзён на Сырным (Масленічным) тыдні. Сырны тыдзень атрымаў сваю назву таму, што Святая Царква, паступова ўводзячы вернікаў у подзвіг Вялікага посту, з надыходам Сырнага тыдня ставіць іх на апошнюю ступень падрыхтоўчага ўстрымання: не ўжываць мяса, а дазваляецца есці сыр, яйкі і масла. Каб, паступова адмовіўшыся ад прыемных страваў, без цяжкасці перайсці да посту. Таму сапраўды пабожным вернікам у Сырны тыдзень неабходна быць ва ўсім асабліва стрыманым, хоць устрыманне неабходна заўжды.
Але Сырны тыдзень (Масленіца) па скажоным чалавечым разуменні і звычаі ператвараецца часам у тыдзень празмернасці ў ежы, свецкіх забаваў, што пярэчыць настаўленням Святой Царквы. Нярэдка ў святкаванні Масленіцы праяўляюцца язычніцкія традыцыі пакланення язычніцкаму богу — вынаходніку хмяльнога пітва, якому прысвячаліся некаторыя святы (вакханаліі), і такія святкаванні праводзіліся з усялякімі непрыстойнасцямі.
Народная традыцыя
Народная абраднасць Масленіцы звязаная з адраджэннем пладаносных сіл зямлі. Асноўная накіраванасць абраднасці — провады зімы, жаданне хуткага прыходу вясны. Існуюць разнастайныя масленічныя абрады, у тым ліку прысвечаныя маладажонам. Як правіла, на Масленічным тыдні маладыя гасцююць у бацькоў жонкі (прыезд зяця да цешчы «на бліны»).
Увогуле Масленіцы ўласцівая незвычайная весялосць. Дзяўчаты, маладзіцы ўбіраюцца ў лепшыя строі. Моладзь наладжвае гушканне на арэлях, коўзанне з горак на санках. Чым вышэй узляціш на арэлях, чым далей скоцішся з горкі — тым даўжэйшы быццам бы будзе лён. На Масленіцу абавязкова ласуюцца блінамі, спяваюць масленічныя песні.
Крыніцы
- Елена Довнар-Запольская В воздухе пахнет весной (руск.) // СБ. Беларусь сегодня
- Масленіца . Дасье. Беларускае тэлеграфнае агенцтва (7 кастрычніка 2011).
Літаратура
- Ма́сленіца // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 467. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
Спасылкі
![]() | Масленіца на Вікісховішчы |
---|
- Масленіца як адзін з відаў абраднасці беларусаў Архівавана 5 сакавіка 2016.
- Масленіца (Седміца сырная)
- Масленіца
- Фота: Масленіца ў Беларусі Архівавана 5 сакавіка 2016.
Аўтар: www.NiNa.Az
Дата публікацыі:
Maslenica Syrny tydzen Maslenka taksama Syrnica zimova vyasenni tydzen perad pachatkam Vyalikaga postu yaki adznachaecca y Pravaslaynaj carkve Prypadae na 8 y tydzen da Vyalikadnya Nazva pahodzic ad tago shto y kancy lyutaga pachatku sakavika karovy paspyavali yzho acyalicca Tady syalyanskiya gaspadarki stavalisya bagatymi na malako i rabili pradukty z yago galoynymi na stale Maslenica 20 rublyoyTyp narodna hrysciyanskiinaksh Maslenka Zapusty Zapusnaya nyadzelyataksama Syrnaya sedmica Syrny tydzen hrysc Znachenne pershaya sustrecha vyasny i pravodziny zimyAdznachaecca yshodnimi slavyanamiSvyatkavanne narodnyya gulyanniTradycyi pyakuc bliny hodzyac u gosci zastollya katayucca na sanyah i sankah ryadyatsya znishchayuc pudzila MaslenicyZvyazana z Vyalikim postamS L Kozhyn Maslenica y XVII stagoddzi 2001K Kryzhanoyski Prabachennya dzen XIX st Abradavymi stravami tydnya byli masla tvarog i syr Taksama shtodzen chastavalisya blinami bez myasa tamu pavodle hrysciyanskaga zvychayu tydzen nazyvaysya myasapusnym pustym ad myasa Lichylasya shto yves tydzen uvechary ne varta bylo pracavac Pashyranymi byli vecharovyya gascyavanni i koyzanne z abledzyanelyh pagorkay na sankah U chacver shto nazyvaysya shyrokim chastavali aladkami karovu ab yazdzhali zharabcoy shto dasyagnuli trohgadovaga yzrostu i abirali vyaskovaga pastuha na nastupny god Taksama cyagam tydnya meli zavitac da svaih ceshchay na bliny U subotu ladzilisya zaloykiny pasyadzelki kali gascyavali adzin u adnago svayaki a moladz zapragala y sani konej z azdoblenayu stuzhkami i zvanochkami vuprazhzhu Daravalnaya nyadzelyaU nyadzelyu paslya vadzhennya pa vyoscy z zahodam sonca spalvali na vognishchy pudzila yak uvasablenne maroznaga chasu i zlamanyya staryya rechy Lichylasya shto y gety dzen aposhni perad Vyalikim postam shto cyagnecca 7 tydnyay varta stalavacca 7 razoy Syomae stalavanne bylo aposhnim kali perad postam eli ezhu zhyvyolnaga pahodzhannya Nyadzelyu nazyvali Daravalnaj bo yvechary y kozhnym dome yse prasili daravac adzin adnamu Gaspadar syaday na pokuci pad abrazami chytay malitvu i prasiy daravannya y svaih prodkay dzyadoy i pradzeday Potym pa charze ad starejshaga na syaredzinu pakoya vyhodzili syny i dochki i prasili y backi Prabach backa rodny kali chym sagrashyy perad taboyu spravaj abo yazykom Zatym prasila daravannya maci Paslya gadavancy syadali na lavy syny sprava dochki zleva Backa vyhodziy na syaredzinu pakoya trojchy klanyaysya ysim i taksama prasiy daravac za nyadobryya slovy abo drennyya ychynki U cerkvah zha adbyvaysya abrad achyshchennya kali pry kancy nabazhenstva svyatar prasiy daravannya y pryhadzhanay yakiya trojchy adkazvali Bog darue Pravaslaynaya tradycyyaMaslenica doyzhycca nekalki dzyon na Syrnym Maslenichnym tydni Syrny tydzen atrymay svayu nazvu tamu shto Svyataya Carkva pastupova yvodzyachy vernikay u podzvig Vyalikaga postu z nadyhodam Syrnaga tydnya stavic ih na aposhnyuyu stupen padryhtoychaga ystrymannya ne yzhyvac myasa a dazvalyaecca esci syr yajki i masla Kab pastupova admoviyshysya ad pryemnyh stravay bez cyazhkasci perajsci da postu Tamu sapraydy pabozhnym vernikam u Syrny tydzen neabhodna byc va ysim asabliva strymanym hoc ustrymanne neabhodna zayzhdy Ale Syrny tydzen Maslenica pa skazhonym chalavechym razumenni i zvychai peratvaraecca chasam u tydzen prazmernasci y ezhy sveckih zabavay shto pyarechyc nastaylennyam Svyatoj Carkvy Nyaredka y svyatkavanni Maslenicy prayaylyayucca yazychnickiya tradycyi paklanennya yazychnickamu bogu vynahodniku hmyalnoga pitva yakomu prysvyachalisya nekatoryya svyaty vakhanalii i takiya svyatkavanni pravodzilisya z usyalyakimi neprystojnascyami Narodnaya tradycyyaNarodnaya abradnasc Maslenicy zvyazanaya z adradzhennem pladanosnyh sil zyamli Asnoynaya nakiravanasc abradnasci provady zimy zhadanne hutkaga pryhodu vyasny Isnuyuc raznastajnyya maslenichnyya abrady u tym liku prysvechanyya maladazhonam Yak pravila na Maslenichnym tydni maladyya gascyuyuc u backoy zhonki pryezd zyacya da ceshchy na bliny Uvogule Maslenicy ylascivaya nezvychajnaya vesyalosc Dzyaychaty maladzicy ybirayucca y lepshyya stroi Moladz naladzhvae gushkanne na arelyah koyzanne z gorak na sankah Chym vyshej uzlyacish na arelyah chym dalej skocishsya z gorki tym dayzhejshy byccam by budze lyon Na Maslenicu abavyazkova lasuyucca blinami spyavayuc maslenichnyya pesni KrynicyElena Dovnar Zapolskaya V vozduhe pahnet vesnoj rusk SB Belarus segodnya Maslenica nyavyzn Dase Belaruskae telegrafnae agenctva 7 kastrychnika 2011 LitaraturaMa slenica Belarus encyklapedychny davednik Redkal B I Sachanka gal red i insh Mast M V Drako A M Hilkevich Mn BelEn 1995 S 467 800 s 5 000 ekz ISBN 985 11 0026 9 SpasylkiMaslenica na VikishovishchyMaslenica yak adzin z viday abradnasci belarusay Arhivavana 5 sakavika 2016 Maslenica Sedmica syrnaya Maslenica Fota Maslenica y Belarusi Arhivavana 5 sakavika 2016