Azərbaycanca  Azərbaycanca  Türkçe  Türkçe
Падтрымка
www.global-by3.nina.az
  • Галоўная
  • Вікіпедыя
  • Музыка

Не блытаць з Эолавы астравы Эо лія або Эалі да Αἰολίς гістарычная вобласць Старажытнай Грэцыі на тэрыторыі заходняй Мало

Эолія

  • Галоўная старонка
  • Вікіпедыя
  • Эолія
Не блытаць з Эолавы астравы.

Эо́лія або Эалі́да (Αἰολίς) — гістарычная вобласць Старажытнай Грэцыі на тэрыторыі заходняй Малой Азіі, населеная пераважна грэкамі-эалійцамі. У шырокім сэнсе, Эоліяй можа звацца уся Грэцыя, населеная эалійцамі.

image
Эалійскі дыялект у Старажытнай Грэцыі

Гісторыя

Згодна паданням, эалійцы перасяліліся на захад Малой Азіі і суседнія эгейскія астравы ў XII - XI стст. да н. э. Археолагі выявілі, што найстаражытнейшыя грэчаскія паселішчы на ўсходнім беразе Эгейскага мора ўзніклі не раней за VIII ст. да н. э. Герадот паведамляў, што ў склад Эоліі першапачаткова ўваходзіла 12 полісаў, аднак у г. да н. э. поліс Смірна ўвайшоў у склад Іанійскага саюза. Такім чынам, засталося 11 гарадоў-дзяржаў. Акрамя таго, па суседству на востраве Лесбас існавала яшчэ 5 гарадоў.

У VI ст. да н. э. Эолія трапіла пад уладу Лідыі, а потым дзяржавы Ахеменідаў. У выніку войнаў паміж Ахеменідамі і балканскай Грэцыяй Эолія часова набыла незалежнасць, хаця знаходзілася пад уплывам Афінаў. У 428 - 427 гг. да н. э. афіняне пакаралі лесбасцаў за спробу выйсці з палітычнага саюза з імі і разбурылі Мітылену. У канцы V ст. да н. э. Эолія зноў перайшла пад кантроль персаў. У 334 г. да н. э. Эолія была далучана да Македоніі. Пасля смерці Аляксандра Македонскага ўваходзіла ў склад эліністычных малаазіяцкіх дзяржаў. У 133 г. да н. э. стала часткай Рымскай дзяржавы.

Эалійскія аб'яднанні

У складзе Рымскай імперыі ўзгадваўся Эалійскі саюз полісаў, які меў важную эканамічную і рэлігійную ролю. Некаторыя даследчыкі мяркуюць, што саюз паміж эалійскімі полісамі існаваў і ў больш старажытныя часы.

Зноскі

  1. Герадот, I:149-151
  2. Гл. Carl Roebuck, The Early Ionian League

Аўтар: www.NiNa.Az

Дата публікацыі: 23 Май, 2025 / 21:38

Ne blytac z Eolavy astravy Eo liya abo Eali da Aἰolis gistarychnaya voblasc Starazhytnaj Grecyi na terytoryi zahodnyaj Maloj Azii naselenaya peravazhna grekami ealijcami U shyrokim sense Eoliyaj mozha zvacca usya Grecyya naselenaya ealijcami Ealijski dyyalekt u Starazhytnaj GrecyiGistoryyaZgodna padannyam ealijcy perasyalilisya na zahad Maloj Azii i susedniya egejskiya astravy y XII XI stst da n e Arheolagi vyyavili shto najstarazhytnejshyya grechaskiya paselishchy na yshodnim beraze Egejskaga mora yznikli ne ranej za VIII st da n e Geradot pavedamlyay shto y sklad Eolii pershapachatkova yvahodzila 12 polisay adnak u g da n e polis Smirna yvajshoy u sklad Ianijskaga sayuza Takim chynam zastalosya 11 garadoy dzyarzhay Akramya tago pa susedstvu na vostrave Lesbas isnavala yashche 5 garadoy U VI st da n e Eoliya trapila pad uladu Lidyi a potym dzyarzhavy Ahemeniday U vyniku vojnay pamizh Ahemenidami i balkanskaj Grecyyaj Eoliya chasova nabyla nezalezhnasc hacya znahodzilasya pad uplyvam Afinay U 428 427 gg da n e afinyane pakarali lesbascay za sprobu vyjsci z palitychnaga sayuza z imi i razburyli Mitylenu U kancy V st da n e Eoliya znoy perajshla pad kantrol persay U 334 g da n e Eoliya byla daluchana da Makedonii Paslya smerci Alyaksandra Makedonskaga yvahodzila y sklad elinistychnyh malaaziyackih dzyarzhay U 133 g da n e stala chastkaj Rymskaj dzyarzhavy Ealijskiya ab yadnanniU skladze Rymskaj imperyi yzgadvaysya Ealijski sayuz polisay yaki mey vazhnuyu ekanamichnuyu i religijnuyu rolyu Nekatoryya dasledchyki myarkuyuc shto sayuz pamizh ealijskimi polisami isnavay i y bolsh starazhytnyya chasy ZnoskiGeradot I 149 151 Gl Carl Roebuck The Early Ionian League

Апошнія артыкулы
  • Май 24, 2025

    Тэрарызм

  • Май 24, 2025

    Тэафраст

  • Май 23, 2025

    Тэарэма Баеса

  • Май 24, 2025

    Тэль-Авіў

  • Май 24, 2025

    Тэлефон

www.NiNa.Az - Студыя

  • Вікіпедыя
  • Музыка
Звяжыцеся з намі
Мовы
Звязацца з намі
DMCA Sitemap
© 2019 nina.az - Усе правы абаронены.
Аўтарскія правы: Dadash Mammadov
Бясплатны сайт для абмену дадзенымі і файламі з усяго свету.
Верхняя частка