Збіра́льніцтва — збіранне, здабыванне гатовых дароў прыроды, у асн. прадметаў харчавання і лекавых траў; самы старажытны занятак чалавецтва, што паслужыў у свой час вытокам земляробства. Збіральніцтва мала змянілася на працягу тысячагоддзяў і ў сваім архаічным выглядзе захавалася да нашага часу. Разам з тым прыкметна зменшыліся яго маштабы, што абумоўлена скарачэннем прыродных рэсурсаў, перш за ўсё — масіваў першабытных лясоў, балотных ландшафтаў, г.зв. няўдобіц, лугавін, а таксама безгаспадарчым умяшаннем чалавека ў экалагічнае асяроддзе. У традыцыйнай народнай гаспадарцы здаўна істотную ролю адыгрывалі збор лясных ягад, пладоў, грыбоў, лугавых траў (кармавых, лекавых, дэкаратыўных), караняплодаў, падсечка дрэў і нарыхтоўка раслінных сокаў, збіранне мёду дзікіх пчол і інш. Кожны з гэтых заняткаў патрабаваў ведання мясцовай экалогіі, харчовых і лекавых якасцей тых ці інш. раслін, аптымальных тэрмінаў іх збору, спосабаў першаснай апрацоўкі, кансервацыі і ўжывання.
Шчодрасць лясных дароў рабіла іх даступнымі амаль для кожнага, яны не з'яўляліся ласункам для сельскага жыхара. Лясныя ягады — суніцы, чарніцы, брусніцы, буякі, маліны, , агрэст, ажыну — ужывалі часцей свежымі. Яны выкарыстоўваліся асобна і ў якасці складовых кампанентаў многіх кулінарных вырабаў — пірагоў, варэнікаў, кісялю, кулагі, розных напояў. Значную колькасць ягад нарыхтоўвалі ў запас: брусніцы парылі ў гаршках, ссыпалі ў кадушкі і бочкі, дадаючы прыправы; з іх рабілі сокі і павідла (на мёдзе); чарніцы часцей сушылі; журавіны захоўвалі замарожанымі, дадавалі ў квашаную капусту, выраблялі з іх сокі і напоі. Ягады каліны і рабіны збіралі позняй восенню, захоўвалі на гарышчах; суквецці каліны закладалі таксама ў стажкі разам з сенам, дзе яны вылежвалі пэўны тэрмін. У значным аб'ёме назапашвалі ў лесе грушы, яблыкі, жалуды, арэхі. Грушы, як і жалуды, ссыпалі ў засекі свірнаў ці стопак, дзе яны даспявалі, сушылі ў пячах. Яблыкі разразалі на скрылькі, нанізвалі на суровыя ніткі, вязанкамі сушылі на сонцы; пад восень іх закладвалі ў стажкі сена, дзе яны захоўваліся нярэдка на працягу ўсей зімы.
Прыкметнае месца ў традыцыйнай гаспадарцы мела збіранне розных відаў грыбоў. Перавагу аддавалі баравікам, падасінавікам (чырвонагаловікі), у вялікай колькасці збіралі абабкі, махавікі, маслякі (казлякі), лісічкі, апенькі, рыжыкі, зялёнкі, ваўнянкі. 3 мухамораў рабілі атруту для насякомых. У кожнай мясцовасці былі свае звычаі і асаблівасці ва ўжыванні тых ці інш. відаў грыбоў, у спосабах іх апрацоўкі і захавання. Большасць грыбоў ужывалі свежымі (смажанымі ці варанымі), значную частку закладвалі ў кадушкі на засол; баравікі, падасінавікі, абабкі сушылі ў запас. Сушаныя грыбы і ягады сяляне збывалі на мясцовых кірмашах, прадавалі скупшчыкам, якія развозілі іх далёка за межы Беларусі, асабліва ў стэпавыя раёны Украіны.
Пераважна вясной і ў пачатку лета, калі буяла маладая флора, шырока ўжывалі ў ежу лугавыя шчаўе і цыбулю, хрэн, крапіву, лебяду, кісліцу, аер, кветкі ліпы і інш. Лісце шчаўя, крапівы, лебяды збіралі да іх цвіцення, складвалі ў фаскі і макітры, перасыпалі па слаях соллю, дадавалі кмену і інш. духмяных эёлак, квасілі ў запас. 3 іх гатавалі пасля розныя вадкія стравы (варывы). Шчаўе, кісліцу, цыбулю лугавую, маладыя пабегі аеру і інш. ўжывалі таксама «жывымі» без усялякай апрацоўкі. Аер, лісты клёна і дуба выкарыстоўвалі пры выпечцы хлеба. 3 (скрыпеню), чабору, мацярдушкі, зверабою, кветак і маладых пабегаў ліпы гатавалі адвары. Мноства лекавых раслін сушылі на зіму. У якасці лекаў выкарыстоўвалі адвары з галінак маліны, парэчкі, вішні, кары дуба, крушыны, каліны.
У Палессі і Паазер'і яшчэ ў XIX ст. сустракаўся своеасаблівы промысел — збор яек дзікіх птушак. Вясною ў нядзелю і па святах маладыя хлопцы гуртамі адпраўляліся ў Пінскія балоты збіраць яйкі дзікіх качак і гусей і «прыносілі іх столькі, колькі ў стане данесці кожны. Тады ва ўсей вёсцы наладжвалася сапраўднае свята: у кожнай хаце дармавая яечня». Збіральніцтва займала прыкметнае месца ў народным жыцці і на працягу многіх стагоддзяў рэгулявалася звычаёвым правам. Паводле Статуту Вялікага княства Літоўскага (1588), сяляне захоўвалі права «ўступу» у дзяржаўныя і панскія лясы дзеля збору грыбоў, ягад, мёду дзікіх пчол і інш. Пазней яны паступова страчвалі такое права і павінны былі плаціць за яго чынш ці адрабляць на карысць землеўладальніка некалькі дзён у годзе.
Збіральніцтва — адзін з нямногіх старажытных промыслаў, які захаваў ва ўмовах урбанізацыі і прамысловай рэвалюцыі сваю архаічную форму і індывідуальны характар ручной працы. У наш час збіральніцтва часцей мае форму аматарскага занятку, актыўнага адпачынку на ўлонні прыроды.
Літаратура
- Цітоў В. Збіральніцтва // Праект «Наша ежа»
![]() | Збіральніцтва на Вікісховішчы |
---|
Аўтар: www.NiNa.Az
Дата публікацыі:
Zbira lnictva zbiranne zdabyvanne gatovyh daroy pryrody u asn pradmetay harchavannya i lekavyh tray samy starazhytny zanyatak chalavectva shto pasluzhyy u svoj chas vytokam zemlyarobstva Zbiralnictva mala zmyanilasya na pracyagu tysyachagoddzyay i y svaim arhaichnym vyglyadze zahavalasya da nashaga chasu Razam z tym prykmetna zmenshylisya yago mashtaby shto abumoylena skarachennem pryrodnyh resursay persh za ysyo masivay pershabytnyh lyasoy balotnyh landshaftay g zv nyaydobic lugavin a taksama bezgaspadarchym umyashannem chalaveka y ekalagichnae asyaroddze U tradycyjnaj narodnaj gaspadarcy zdayna istotnuyu rolyu adygryvali zbor lyasnyh yagad pladoy gryboy lugavyh tray karmavyh lekavyh dekaratyynyh karanyaploday padsechka drey i naryhtoyka raslinnyh sokay zbiranne myodu dzikih pchol i insh Kozhny z getyh zanyatkay patrabavay vedannya myascovaj ekalogii harchovyh i lekavyh yakascej tyh ci insh raslin aptymalnyh terminay ih zboru sposabay pershasnaj apracoyki kanservacyi i yzhyvannya Shchodrasc lyasnyh daroy rabila ih dastupnymi amal dlya kozhnaga yany ne z yaylyalisya lasunkam dlya selskaga zhyhara Lyasnyya yagady sunicy charnicy brusnicy buyaki maliny agrest azhynu uzhyvali chascej svezhymi Yany vykarystoyvalisya asobna i y yakasci skladovyh kampanentay mnogih kulinarnyh vyrabay piragoy varenikay kisyalyu kulagi roznyh napoyay Znachnuyu kolkasc yagad naryhtoyvali y zapas brusnicy paryli y garshkah ssypali y kadushki i bochki dadayuchy prypravy z ih rabili soki i pavidla na myodze charnicy chascej sushyli zhuraviny zahoyvali zamarozhanymi dadavali y kvashanuyu kapustu vyrablyali z ih soki i napoi Yagady kaliny i rabiny zbirali poznyaj vosennyu zahoyvali na garyshchah sukvecci kaliny zakladali taksama y stazhki razam z senam dze yany vylezhvali peyny termin U znachnym ab yome nazapashvali y lese grushy yablyki zhaludy arehi Grushy yak i zhaludy ssypali y zaseki svirnay ci stopak dze yany daspyavali sushyli y pyachah Yablyki razrazali na skrylki nanizvali na surovyya nitki vyazankami sushyli na soncy pad vosen ih zakladvali y stazhki sena dze yany zahoyvalisya nyaredka na pracyagu ysej zimy Prykmetnae mesca y tradycyjnaj gaspadarcy mela zbiranne roznyh viday gryboy Peravagu addavali baravikam padasinavikam chyrvonagaloviki u vyalikaj kolkasci zbirali ababki mahaviki maslyaki kazlyaki lisichki apenki ryzhyki zyalyonki vaynyanki 3 muhamoray rabili atrutu dlya nasyakomyh U kozhnaj myascovasci byli svae zvychai i asablivasci va yzhyvanni tyh ci insh viday gryboy u sposabah ih apracoyki i zahavannya Bolshasc gryboy uzhyvali svezhymi smazhanymi ci varanymi znachnuyu chastku zakladvali y kadushki na zasol baraviki padasinaviki ababki sushyli y zapas Sushanyya gryby i yagady syalyane zbyvali na myascovyh kirmashah pradavali skupshchykam yakiya razvozili ih dalyoka za mezhy Belarusi asabliva y stepavyya rayony Ukrainy Peravazhna vyasnoj i y pachatku leta kali buyala maladaya flora shyroka yzhyvali y ezhu lugavyya shchaye i cybulyu hren krapivu lebyadu kislicu aer kvetki lipy i insh Lisce shchayya krapivy lebyady zbirali da ih cvicennya skladvali y faski i makitry perasypali pa slayah sollyu dadavali kmenu i insh duhmyanyh eyolak kvasili y zapas 3 ih gatavali paslya roznyya vadkiya stravy varyvy Shchaye kislicu cybulyu lugavuyu maladyya pabegi aeru i insh yzhyvali taksama zhyvymi bez usyalyakaj apracoyki Aer listy klyona i duba vykarystoyvali pry vypechcy hleba 3 skrypenyu chaboru macyardushki zveraboyu kvetak i maladyh pabegay lipy gatavali advary Mnostva lekavyh raslin sushyli na zimu U yakasci lekay vykarystoyvali advary z galinak maliny parechki vishni kary duba krushyny kaliny U Palessi i Paazer i yashche y XIX st sustrakaysya svoeasablivy promysel zbor yaek dzikih ptushak Vyasnoyu y nyadzelyu i pa svyatah maladyya hlopcy gurtami adpraylyalisya y Pinskiya baloty zbirac yajki dzikih kachak i gusej i prynosili ih stolki kolki y stane danesci kozhny Tady va ysej vyoscy naladzhvalasya sapraydnae svyata u kozhnaj hace darmavaya yaechnya Zbiralnictva zajmala prykmetnae mesca y narodnym zhycci i na pracyagu mnogih stagoddzyay regulyavalasya zvychayovym pravam Pavodle Statutu Vyalikaga knyastva Litoyskaga 1588 syalyane zahoyvali prava ystupu u dzyarzhaynyya i panskiya lyasy dzelya zboru gryboy yagad myodu dzikih pchol i insh Paznej yany pastupova strachvali takoe prava i pavinny byli placic za yago chynsh ci adrablyac na karysc zemleyladalnika nekalki dzyon u godze Zbiralnictva adzin z nyamnogih starazhytnyh promyslay yaki zahavay va ymovah urbanizacyi i pramyslovaj revalyucyi svayu arhaichnuyu formu i indyvidualny haraktar ruchnoj pracy U nash chas zbiralnictva chascej mae formu amatarskaga zanyatku aktyynaga adpachynku na ylonni pryrody LitaraturaCitoy V Zbiralnictva Praekt Nasha ezha Zbiralnictva na Vikishovishchy