Azərbaycanca  AzərbaycancaБеларуская  БеларускаяDeutsch  DeutschEnglish  EnglishFrançais  FrançaisҚазақ  ҚазақLietuvių  LietuviųРусский  Русскийภาษาไทย  ภาษาไทยTürkçe  TürkçeУкраїнська  Українська
Падтрымка
www.global-by3.nina.az
  • Галоўная
  • Вікіпедыя
  • Музыка

У паняцця ёсць і іншыя значэнні гл Палессе значэнні Пале ссе гісторыка этнаграфічны рэгіён Беларусі Украіны Польшчы і Ра

Палессе

  • Галоўная старонка
  • Вікіпедыя
  • Палессе
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Палессе, значэнні.

Пале́ссе — гісторыка-этнаграфічны рэгіён Беларусі, Украіны, Польшчы і Расіі. Размешчана ў паўднёва-заходняй частцы Усходне-Еўрапейскай раўніны, у межах Палескай нізіны пераважна паабапал беларуска-ўкраінскай мяжы, а таксама часткова ў Польшчы і Расіі. Агульная плошча — каля 270 тыс. км². Вышыня — 150—200 м над узроўнем мора.

image
Палессе на карце Усходняй Еўропы

Палессе — найбуйнейшая з еўрапейскіх балотных тэрыторый. Галоўныя рэкі Палесся — Прыпяць, Дняпро, Дзясна. У 1960-1980-я гг. землі Палесся былі значна меліярыраваны.

Геаграфічнае становішча, межы

Гл. таксама Палеская нізіна, Беларускае Палессе.

Палеская правінцыя ахоплівае поўдзень Беларусі, поўнач Украіны, заходзіць на тэрыторыю Польшчы і Расіі. Паверхня — плоскаўвагнутая пясчаная нізіна з высокім узроўнем грунтавых вод. Большая частка тэрыторыі дрэнуецца р. Прыпяць і яе прытокамі. Межы правінцыі выяўляюцца ў рэльефе, будове антрапагенавых адкладаў, глебах, расліннасці. На паўднёвым захадзе гэта мяжа ўяўляе сабой невысокі ўступ лёсавай раўніны да пясчанай нізіны, на левабярэжжы Дняпра ландшафты зоны мяшаных лясоў па шырокіх тэрасах паступова пераходзяць у лесастэпавыя.

Паводле этнаграфічнага прынцыпу на тэрыторыі Беларускага Палесся вылучаюць раёны Усходняга і Заходняга Палесся. Усходняе Палессе займае вялікую тэрыторыю Палескай нізіны ад рэчышча Дняпра на ўсходзе да Гарыні, прытока Прыпяці, на захадзе. Усходняе Палессе таксама вядома ў этнаграфічных даследаваннях як Мазырскае Палессе.

пісаў у ХІХ ст.:

image Межы Палесся не могуць быць вызначаныя з дакладнасцю з той прычыны, што краіна, якая носіць гэтую назву, не складае якой-небудзь асобнай правінцыі, заключае ў сабе сумежныя часткі некалькіх губерняў, якія маюць адзін тапаграфічны характар: вялізныя, неаглядныя балоты, то адкрытыя, то зарослыя кустамі ці лясамі, — надзвычайны недахоп у сухапутных шляхах зносін, які асабліва адчувальны ў веснавы і восеньскі час, калі з-за балоцістага грунту ўсе дарогі заліваюцца вадою, — малое насельніцтва, раскіданае па вёсках і засценках, аддаленых адзін ад аднаго на значныя адлегласці, — вялізныя, часта непраходныя лясы — вось адметныя рысы гэтага краю image

Прырода

Геалагічная будова

Крышталічны фундамент складзены з архейска-пратэразойскіх метамарфізаваных парод, мае разломна-блочную будову, апускаецца да 6—8 км, перакрыты асадкавымі пародамі. Нізіна сфарміравалася на тэктанічных структурах Валына-Падольскай пліты, Рускай пліты ды Украінскага шчыта. У платформавым чахле пашыраны адклады верхняга пратэразою, палеазою (дэвону і інш.), мезазою, кайназою. Пароды антрапагену ствараюць покрыва магутнасцю ў ледавіковых лагчынах да 200 м, на поўдні і ўсходзе іх магутнасць не перавышае 50 м. Пашыраны флювіягляцыяльныя, алювіяльныя, азёрна-алювіяльныя пяскі і супескі, а таксама марэнныя і балотныя адклады. На Украінскім шчыце старажытны крышталічны фундамент месцамі выходзіць на паверхню.

Карысныя выкапні: нафта, гаручыя сланцы, буры вугаль, торф, калійныя і каменная солі, будаўнічы і абліцовачны камень, пяскі, жвір, гліны і інш.

Розныя паводле геалагічнай структуры часткі Палескай нізіны аб’яднаны ў адзіную вобласць па гіпсаметрычных характарыстыках, што адлюстроўвае і агульнасць іх геамарфалагічнага развіцця ў неагене і антрапагене. Неаднароднасць геалагічных структур абумовіла адрозненні ў асаблівасцях рэльефу. У будове чацвярцічнай тоўшчы пераважаюць водна-ледавіковыя і ледавіковыя пароды. Асноўныя формы рэльефу ўтвораны дняпроўскім ледавіком і расталымі водамі сожскага ледавіка. У эпоху максімальнага (дняпроўскага) зледзянення ледавік распаўсюджваўся на ўсё Палессе. Пры яго адступленні палескія нізіны пакрываліся расталымі водамі і запаўняліся пясчанымі наносамі. Сожскае зледзяненне істотна змяніла рэльеф. Палескія нізіны былі арэнай дзейнасці ледавіковых вод, што адклалі тут шмат пясчанага матэрыалу. Да гэтага зледзянення адносіцца фарміраванне другіх надпоймавых тэрас многіх палескіх рэк. Мяжа больш позняга, паазерскага, зледзянення знаходзілася на поўначы. У гэты час адбывалася фарміраванне алювію першых надпоймавых тэрас у рачных далінах. З гэтага перыяду захавалася шмат азёр і балот. Значная рэльефаўтваральная роля належыць эразійна-акумулятыўнай дзейнасці Прыпяці, іншых буйных рэк, старажытных і сучасных азёр, балотаўтваральным і эолавым працэсам.

Хоць большая частка Палесся і знаходзілася пад дняпроўскім ледавіком, аднак марэна тут захавалася слаба, як вынік размыву яе водна-ледавіковымі патокамі. Пасля адступлення ледавіка тут існаваў вялікі вадаём, асушэнне якога было звязана з фарміраваннем і ўрэзам рэк Дняпра, Прыпяці, Дзясны і інш.

Геамарфалогія, рэльеф

На Палессі пераважаюць водна-ледавіковыя, азёрна-алювіяльныя і алювіяльныя формы рэльефу. Трапляюцца марэнныя раўніны і канцова-марэнны градава-ўваліста-ўзгорысты рэльеф. Цэнтральную найбольш паніжаную частку тэрыторыі (105—140 м) уздоўж Прыпяці і Дняпра займаюць Палеская і Прыдняпроўская нізіны з слабахвалістым і плоскім рэльефам, ускладненым дзюнна-ўзгорыстымі формамі, лагчынамі сцёку, затарфаванымі катлавінамі. 3 захаду і ўсходу да іх далучаюцца хвалістыя водна-ледавіковыя, месцамі марэнныя раўніны — Прыбугская, Загароддзе, Церахоўская, Хойніцка-Брагінская (140—150 м). Тут жа трапляюцца дэнудаваныя марэнныя грады — Лагішынская, Вятчынска-Чалюшчавіцкая, Камянецкая з дробнаўзгорыстым рэльефам (160—170 м). Узгорыста-градавы канцова-марэнны рэльеф прадстаўлены Мазырскай градой (да 221 м). Рачныя даліны маюць шырокія поймы і тэрасы. На паніжаных участках характэрныя балоты і забалочаныя тэрыторыі з азёрнымі катлавінамі.

Заходняя частка Палесся звязана з Падляска-Брэсцкай упадзінай і Палескай седлавінай Рускай пліты. На Заходнім Палессі пераважае плоскі і спадзістахвалісты рэльеф водна-ледавіковых нізін і раўнін з забалочанымі ўчасткамі азёрна-алювіяльнай нізіны. Трапляюцца ўчасткі марэннага рэльефу, месцамі сустракаюцца невысокія грады. На павышаных водападзелах развіты эолавы рэльеф (дзюны, грады, масівы), у лагчынах, арыентаваных пераважна з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход, — забалочаныя старажытныя і сучасныя азёрныя катлавіны. Характэрны шырокія рачныя даліны з надпоймавымі тэрасамі. Шмат скразных далін. Люблінскае Палессе характарызуецца блізкім да паверхні заляганнем старажытных (мелавога ўзросту) вадаўпорных мергеляў і вапнякоў, што спрыяе застою грунтовых вод і забалочанасці, тут утварыліся шматлікія азёры карставага паходжання. Сярод антрапагенавых парод пашыраны пяскі, жвір, ілістыя адклады. Абсалютныя вышыні дасягаюць 212 м.

Шырокая даліна Буга абмяжоўвае з захаду Брэсцкае Палессе. Далей паверхня павышаецца на ўсход, дзе знаходзіцца раўніна Загароддзе (да 179 м), што з’яўляецца часткай Балтыйска-Чарнаморскага водападзелу. Загароддзе ўтворана ледавіковымі і водна-ледавіковымі адкладамі. У паўночнай частцы вылучаюць краявы ледавіковы комплекс, у паўднёвай — паніжаную, пераважна водна-ледавіковую раўніну. Паверхня паўночнай часткі ўзгорыста-градавая, перасечаная. Уздоўж правабярэжжа Ясельды працягнулася канцова-марэнная града з адорвенямі даантрапагенавых парод і гляцыядыслакацыямі на паўночных схілах. На поўдзень ад яе спадзіста-хвалістая і плоская водна-ледавіковая раўніна, уздоўж паўднёвай ускраіны якой пашыраны пясчаныя дзюны, грады і ўзгоркі. Характэрны пласкадонныя забалочаныя лагчыны.

Паўднёва-заходнюю частку правінцыі займае Валынскае Палессе, прымеркаванае да Галіцка-Валынскай упадзіны Валына-Падольскай пліты. Тут прыкметны ўплыў трэшчынаватых мелавых парод, якія залягаюць блізка да паверхні. З дзейнасцю праточных вод звязана ўтварэнне эразійна-дэнудацыйнай паверхні, зыходнай для сучаснага рэльефу. У межах тэрыторый з самым нізкім гіпсаметрычным становішчам у далейшым адбывалася назапашванне алювію. Антрапагенавыя адклады прадстаўленыя пераважна пяскамі.

Вызначальным фактарам прыроднай своеасаблівасці Жытомірскага Палесся з’яўляецца яго становішча ў межах паўночна-заходняй часткі Украінскага шчыта. Сярод найбольш важных рысаў адносна высокае гіпсаметрычнае становішча, значная роля крышталічных парод, развіццё вузкіх, глыбока ўрэзаных рачных далін, наяўнасць вялікіх лёсавых астравоў і значна меншая забалочанасць тэрыторыі.

Асабліва выдзяляецца Славечанска-Оўруцкі краж (да 319 м). Яго геалагічную аснову фарміруе Оўруцкі грабен, складзены дакембрыйскімі кварцытападобнымі пескавікамі і кварцытамі, якія ў заходняй частцы выходзяць на паверхню, а ў цэнтральнай і ўсходняй частках укрыты тоўшчаю лёсу. Краж адносна прылеглай нізіны ўзняты на 100 м. Увогуле схілы кража не стромкія, але яны разбітыя рачнымі далінамі і глыбокімі ярамі.

Цэнтральную частку Палесся займае Прыпяцкі прагін Рускай пліты. Уздоўж сярэдняга цячэння Прыпяці ў рэльефе спалучаюцца азёрна-алювіяльныя, алювіяльныя тэрасаваныя, поймавыя і водна-ледавіковыя раўніны, з асобнымі ўчасткамі марэнных раўнін, краявымі ўзгоркамі і градамі; характэрна наяўнасць буйных затарфаваных масіваў і азёр. Найбольшыя вышыні (да 186 м) прымеркаваны да краявых марэнных утварэнняў.

Вялікія забалочаныя азёрна-алювіяльныя раўніны вылучаюцца на паўночным захадзе (з азёрамі Выганашчанскае, Чорнае, Спораўскае), уздоўж р. Арэса і вакол воз. Чырвонае, паміж рэкамі Сцвіга і Убарць. Водна-ледавіковыя раўніны маюць хвалістую паверхню з нахілам у бок Прыпяці, ускладненую ланцугамі дзюн або асобнымі марэннымі ўзгоркамі. Сустракаюцца дэнудаваныя краявыя ледавіковыя грады і ўзгоркі, згладжаныя і выцягнутыя ў субшыротным напрамку.

image
Рака Прыпяць каля Турава

У даліне р. Прыпяць у сярэднім цячэнні выражана пойма і дзве надпоймавыя тэрасы. Пойма нізкая, забалочаная, яе паверхня ўскладнена пясчанымі грывамі. Першая надпоймавая тэраса акумулятыўная, дасягае шырыні 8 км (на левабярэжжы), а ў месцах упадзення найбольшых прытокаў да 10—18 км, паверхня роўная, месцамі забалочаная. Другая тэраса эразійна-акумулятыўная, шырынёй да 18 км, паверхня плоска-хвалістая, характэрны астанцы марэннай раўніны. Абедзве тэрасы ўскладнены эолавымі формамі.

Мазырскае Палессе — большай часткай пласкахвалістая водна-ледавіковая раўніна з асобнымі дэнудаванымі ўзгоркамі. Вылучаюцца шырокія лагчыны з тарфянікамі. У паўночна-ўсходняй частцы на правабярэжжы Прыпяці захаваліся краявыя ледавіковыя ўтварэнні Мазырскай грады (да 221 м). Града складзена з марэны, якая перакрыта водна-ледавіковымі пяскамі з рэдкай галькай і жвірам, месцамі — лёсападобнымі супескамі, трапляюцца гляцыядыслакацыі з палеагенавых і неагенавых парод, звернутыя да Прыпяці схілы стромкія, абрывістыя, глыбіня яроў дасягае 40—60 м. На левабярэжжы Прыпяці знаходзіцца невялікае Юравіцкае ўзвышша, якое ў канцы паазерскага зледзянення аддзялілася ад Мазырскай грады ў выніку прарыву яе водамі Прыпяці. На Мазырскім Палессі сустракаюцца дзюны, затарфаваныя катлавіны, даліны рэк звычайна маюць нязначную глыбіню, забалочаныя.

У межах Гомельскага Палесся глыбіня залягання крышталічнага падмурку павялічваецца ва ўсходнім напрамку, на схіле Варонежскай антэклізы. Паверхня пласкахвалістая, радзей хвалістая, з нахілам на поўдзень. Азёрна-алювіяльная і алювіяльная тэрасаваныя раўніны пашыраны на ўсходзе, у межах Прыдняпроўскай нізіны. Хойніцка-Брагінскія вышыні размяшчаюцца паміж Прыпяццю і Дняпром, паверхня тут спадзістахвалістая, месцамі плоская, складзена з водна-ледавіковых, алювіяльных, азёрных, балотных, эолавых адкладаў; сярод краявых ледавіковых утварэнняў трапляюцца камавыя ўзгоркі, характэрны суфазійныя западзіны. Уздоўж правага берага Дняпра вылучаюцца зандравыя раўніны. У далінах рэк Дняпро, Прыпяць і Сож выразныя поймы і дзве надпоймавыя тэрасы. Паверхня тэрас слабахвалістая, ускладненая дзюнамі, астанцамі, марэнамі ў выглядзе ўзгоркаў, лагчынамі, западзінамі.

Кіеўское Палессе ляжыць на схіле Украінскага шчыта, крышталічныя пароды паступова пагружаюцца ва ўсходнім напрамку (да даліны Дняпра) пад асадкавую тоўшчу. Шырока распаўсюджаны палеагенавыя адклады (пяскі і гліны агаляюцца ў некоторых рачных далінах). Вялікую ролю ў рэльефе маюць рачныя даліны Дняпра, Прыпяці, Ужа, Цецерава, Здвіжа, Ірпеня і інш., якія фарміруюць па некалькі тэрас, што дасягаюць значнай шырыні. Распаўсюджаны эолавыя формы рэльефу, прадстаўленыя дзюнамі, пясчанымі градамі і ўзгоркамі. Сустракаюцца невялікія лёсавыя астравы.

Чарнігаўскае Палессе распрасціраецца на ўсход ад Дняпра, у межах Дняпроўска-Данецкай упадзіны. Палеагенавыя і неагенавыя адклады залягаюць тут вышэй мясцовых базісаў эрозіі і аказваюць непасрэдны ўплыў на прыродныя ўмовы. Сярод антрапагенавых адкладаў найбольш распаўсюджаны ледавіковыя, водна-ледавіковыя і алювіяльныя, марэна ў асноўным размыта, характэрна значная колькасць лёсавых астравоў. Шырока прадстаўлены эразійныя формы рэльефу — сучасныя і старажытныя рачныя даліны, тэрасы. Значная колькасць балотных масіваў.

Дзяснянскае Палессе — самая ўсходняя з палескіх падправінцый, знаходзіцца на мяжы з Сярэднерускім узвышшам. Тэрыторыя размяшчаецца на паўднёва-заходнім схіле Варонежскай антэклізы. У рачных далінах часта агаляюцца мелавыя адклады, прадстаўленыя мергелем і мелам, месцамі на іх захаваліся плямы палеагенавых адкладаў. Невялікая тоўшча антрапагенавых асадкаў прадстаўлена марэнай, водна-ледавіковымі, алювіяльнымі, элювіяльнымі адкладамі і лёсападобнымі суглінкамі. Буйныя рачныя даліны глыбока ўрэзаны ў карэнныя пароды, а на іх схілах развіты яры і балкі. На мелавых адкладах утварыліся карставыя формы рэльефу (лейкі, правалы). Балоты тут займаюць значна меншыя плошчы і не ўтвараюць буйных масіваў.

Клімат

Клімат Палесся адносна цёплы, няўстойліва вільготны. Сярэдняя тэмпература студзеня ад -4 да -7 °С, ліпеня ад 18 да 19 °С. Зімовыя тэмпературы павялічваюцца з усходу на захад, летнія з поўначы на поўдзень. Вегетацыйны перыяд працягваецца каля 200 сут. Гадавая колькасць ападкаў вагаецца ад 500 да 650 мм. Снегавое покрыва трымаецца да 100 дзён. Пры перамяшчэнні на паўднёвы ўсход колькасць ападкаў памяншаецца, а летнія тэмпературы растуць, гэта набліжае клімат да лесастэпавага.

Унутраныя воды

Рэкі Дняпро і яго прытокі Сож, Бярэзіна, Прыпяць, Дзясна і інш. належаць да басейна Чорнага мора; Заходні Буг з прытокамі — да басейна Балтыйскага мора. Пры невялікіх абсалютных вышынях паверхні ўрэз рачных далін нязначны, цячэнне павольнае, характэрны шырокія забалочаныя поймы, рэчышчы зарастаюць азёрна-балотнай расліннасцю. Буйныя рэкі маюць шырокія даліны са шматлікімі старыцамі.

Значная частка вод паступае з прылеглых узвышшаў. Істотнае значэнне маюць талыя і дажджавыя воды, якія выклікаюць разводдзі (да катастрафічных). У гэты перыяд пад'ём вады ў р. Прыпяць дасягае 4—5 м (часам 6—7 м), шырыня разліваў Прыпяці 5—15 км, месцамі да 25 км. Перыяд разводдзяў доўжыцца 40—90 дзён.

Буйныя азёры-разлівы (Чырвонае, Выганашчанскае і інш.) ляжаць у плоскіх забалочаных паніжэннях. У карставых катлавінах утварыліся азёры Свіцязь, Пулемецкае і інш. У поймах рэк мноства старычных азёр.

image
Возера Свіцязь, Украіна.

Асаблівасці рэльефу вызначаюць дрэнаж мясцовасці, высокую ступень забалочанасці Палесся. Балоты тут пераважна нізіннныя, што вызначаецца размяшчэннем правінцыі на поўдні лясной зоны. У выніку асушэння забалочаных зямель створана густая сетка меліярацыйных каналаў і канаў, а таксама вадасховішчы.

Глебы

Глебаўтваральнымі пародамі служаць пераважна пяскі, на ўзвышшах і раўнінах глебы развіваюцца на марэнных і лёсападобных супесках. Пашыраны забалочаныя глебы (дзярнова-падзолістыя забалочаныя, дзярнова-глеістыя, тарфяна-балотныя), значная частка іх асушана. У поймах рэк вялікая доля алювіяльных (поймавых) глеб. Занальныя дзярнова-падзолістыя глебы займаюць да паловы тэрыторыі. На лёсападобных адкладах развіваюцца дзярнова-палева-падзолістыя сугліністыя глебы. На мелавых пародах Валынскага Палесся сфарміраваліся перагнойна-карбанатныя глебы. У паўднёва-ўсходняй частцы правінцыі глебаўтварэнне адбываецца ва ўмовах блізкіх да лесастэпаў, тут сустракаюцца светла-шэрыя, шэрыя ападзоленыя і шэрыя лясныя глебы, а на Чарнігаўскім Палессі на лёсавых адкладах пры блізкім заляганні грунтовых вод можна сустрэць і засоленыя глебы.

Расліннасць

Правінцыя багатая лясамі, у сярэднім цячэнні Прыпяці яны пакрываюць каля паловы тэрыторыі. Значна меншыя паказчыкі лясістасці на поўдні і ўсходзе Палесся, на мяжы з лесастэпам. У структуры лясоў дамінуюць хваёвыя, у т.л. шыракаліста-хваёвыя, і драбналістыя карэнныя фармацыі. На поўначы трапляюцца ўчасткі шыракаліста-яловых лясоў. На марэнных узвышшах, раўнінах і тэрасах развіваюцца шыракалістыя лясы, пераважна дубовыя, дубова-грабавыя, ясянёва-дубовыя і ясянёвыя, на нізінных балотах чорнаалешнікавыя і пушыстабярозавыя, у поймах рэк дубровы і алешнікі.

Найбольш пашыраны згуртаванні, у якіх пераважае хвоя звычайная. Хваёвыя бары пануюць на пясчаных і супясчаных глебах. У барах Палесся няма некаторых паўночных відаў (напр. ядлоўца), затое сустракаюцца лесатэпавыя (, ракітнік і інш.). На другім месцы па распаўсюджанасці бяроза павіслая. Бярозавыя лясы маюць у асноўным другаснае паходжанне, фарміруюцца пасля вырубак. Бярэзнікі часта займаюць супясчаныя глебы, трапляюцца на тарфяна-балотных глебах — з бярозай пушыстай. Вольха чорная стварае згуртаванні ўздоўж рэк, берагоў стаячых вадаёмаў, ручаёў, па краях балот, у паніжэннях рэльефу з высокай насычанасцю глебы праточнай вадою. Дубовыя лясы ў значнай ступені вырубаны, цяпер дуб звычайны аднаўляецца, шмат маладых дрэў сустракаецца ў другім ярусе лясных згуртаванняў. Сваеасаблівая лясная фармацыя створана дубам скальным на камяністых глебах Славечанска-Оўруцкага кража. У лясах растуць таксама асіна, ясень, вяз, граб, ліпа, клён. Сярод інтрадукаваных відаў на поўдні адзначаецца белая акацыя, што высаджвалася на лёсавых адкладах для барацьбы з эрозіяй.

Вельмі распаўсюджаныя на Палессі поймавыя лугі і адкрытыя балоты. Высакатраўныя нізінныя балоты характэрны для правабярэжжа Прыпяці, асаковыя і гіпнава-асаковыя балоты асабліва распаўсюджаны ў нізінных міжрэччах на поўначы Палесся (Выганашчанскае і інш.). Лясныя нізінныя балоты прадстаўленыя алешнікамі і бярэзнікамі. Вярховыя балоты ў асноўным слабавыпуклыя, парослыя хвойнікам сфагнавыя тарфянікі з травяна-кусцікавым покрывам. Асушаныя масівы выкарыстоўваюцца як сельскагаспадарчыя землі. У поймах рэк распаўсюджаны злакавыя гідрамезафільныя і астэпаваныя луті.

Мова

image
Карта беларускіх гаворак (Я. Карскі, 1903)

Яшчэ ў 1903 г. вядомым вучоным і мовазнаўцам Я. Карскім была складзена «Этнаграфічная карта беларускага племені», якая з'явілася пасля шматлікіх дасладаванняў. Вобласць выкарыстання паўднёвага (палескага) дыялекту, згодна з картай, можна вызначыць на поўдзень ад мяжы Слонім — Слуцк — Гомель. Тут вучоным адзначаны дыялект з цвёрдым «р», умераным «аканнем» (адзначана вымаўленне ў ненаціскных пазіцыях: вада, галава). Таксама пазначым, што на поўдзень ад сучаснай мяжы Пружаны — Лунінец — Тураў, Я. Карскі гаворыць аб выкарыстанні ўкраінскіх гаворак.

Згодна з сучаснымі даследаваннямі, на тэрыторыі Палесся вылучаецца асаблівы паўднёва-заходні дыялект беларускай мовы, які пануе на паўднёвым захадзе Беларусі, яго паўночная мяжа праходзіць па лініі Ліда—Мінск—Бабруйск—Рэчыца—Лоеў.

Гістарычна, у сувязі з вялікім працэнтам яўрэйскага насельніцтва (у Пінску да 80 %), якое пражывала на гэтай тэрыторыі да вайны, карысталіся мовай ідыш, у горадзе таксама размаўлялі па-руску. Мовай больш высокіх колаў грамадства была польская. Яна пачала страчваць свае пазіцыі пасля паўстання 1863—1864 у сувязі з масавым засяленнем тэрыторыі носьбітамі рускай мовы: чыноўнікамі, вайскоўцамі, чыгуначнымі рабочымі. У перыяд з 1921 па 1939 г. назіралася масавая паланізацыя гэтых зямель. Таксама развівалася ўкраінская мова, у перыяд грамадзянскіх войнаў і нястач 1920-х гг. назіралася Палесся.

Сёння на Палессі ў дзяржаўных установах пераважае руская мова. Беларуская мова часткова страціла сваё значэнне, мясцовае насельніцтва карыстаецца дыялектам, ужывае трасянку. Польская і ўкраінская мовы выкарыстоўваюцца ў асноўным як мовы нацыянальных меншасцей.

Рухам «Полісьсе» ў канцы 1980-х гг. была створана так званая заходнепалеская мікрамова.

Гл. таксама

image Палессе ў Вікікрыніцах
image Палессе на Вікісховішчы
  • Палескае паўстанне, 1918-1919
  • Палессе, тып судна — названы ў гонар Палесся
  • палешукі

Зноскі

  1. Материалы для географии и статистики России, собранные офицерами Генерального штаба. Минская губерния: [в 2 ч.] / составил Генерального штаба подполковник И. Зеленский. — СПб.: Военная типография, 1864. — С. 115.

Аўтар: www.NiNa.Az

Дата публікацыі: 21 Май, 2025 / 17:08

U panyaccya yosc i inshyya znachenni gl Palesse znachenni Pale sse gistoryka etnagrafichny regiyon Belarusi Ukrainy Polshchy i Rasii Razmeshchana y paydnyova zahodnyaj chastcy Ushodne Eyrapejskaj rayniny u mezhah Paleskaj niziny peravazhna paabapal belaruska ykrainskaj myazhy a taksama chastkova y Polshchy i Rasii Agulnaya ploshcha kalya 270 tys km Vyshynya 150 200 m nad uzroynem mora Palesse na karce Ushodnyaj Eyropy Palesse najbujnejshaya z eyrapejskih balotnyh terytoryj Galoynyya reki Palessya Prypyac Dnyapro Dzyasna U 1960 1980 ya gg zemli Palessya byli znachna meliyaryravany Geagrafichnae stanovishcha mezhyGl taksama Paleskaya nizina Belaruskae Palesse Paleskaya pravincyya ahoplivae poydzen Belarusi poynach Ukrainy zahodzic na terytoryyu Polshchy i Rasii Paverhnya ploskayvagnutaya pyaschanaya nizina z vysokim uzroynem gruntavyh vod Bolshaya chastka terytoryi drenuecca r Prypyac i yae prytokami Mezhy pravincyi vyyaylyayucca y relefe budove antrapagenavyh adkladay glebah raslinnasci Na paydnyovym zahadze geta myazha yyaylyae saboj nevysoki ystup lyosavaj rayniny da pyaschanaj niziny na levabyarezhzhy Dnyapra landshafty zony myashanyh lyasoy pa shyrokih terasah pastupova perahodzyac u lesastepavyya Pavodle etnagrafichnaga pryncypu na terytoryi Belaruskaga Palessya vyluchayuc rayony Ushodnyaga i Zahodnyaga Palessya Ushodnyae Palesse zajmae vyalikuyu terytoryyu Paleskaj niziny ad rechyshcha Dnyapra na yshodze da Garyni prytoka Prypyaci na zahadze Ushodnyae Palesse taksama vyadoma y etnagrafichnyh dasledavannyah yak Mazyrskae Palesse pisay u HIH st Mezhy Palessya ne moguc byc vyznachanyya z dakladnascyu z toj prychyny shto kraina yakaya nosic getuyu nazvu ne skladae yakoj nebudz asobnaj pravincyi zaklyuchae y sabe sumezhnyya chastki nekalkih gubernyay yakiya mayuc adzin tapagrafichny haraktar vyaliznyya neaglyadnyya baloty to adkrytyya to zaroslyya kustami ci lyasami nadzvychajny nedahop u suhaputnyh shlyahah znosin yaki asabliva adchuvalny y vesnavy i vosenski chas kali z za balocistaga gruntu yse darogi zalivayucca vadoyu maloe naselnictva raskidanae pa vyoskah i zascenkah addalenyh adzin ad adnago na znachnyya adleglasci vyaliznyya chasta neprahodnyya lyasy vos admetnyya rysy getaga krayuPryrodaGealagichnaya budova Kryshtalichny fundament skladzeny z arhejska praterazojskih metamarfizavanyh parod mae razlomna blochnuyu budovu apuskaecca da 6 8 km perakryty asadkavymi parodami Nizina sfarmiravalasya na tektanichnyh strukturah Valyna Padolskaj plity Ruskaj plity dy Ukrainskaga shchyta U platformavym chahle pashyrany adklady verhnyaga praterazoyu paleazoyu devonu i insh mezazoyu kajnazoyu Parody antrapagenu stvarayuc pokryva magutnascyu y ledavikovyh lagchynah da 200 m na poydni i yshodze ih magutnasc ne peravyshae 50 m Pashyrany flyuviyaglyacyyalnyya alyuviyalnyya azyorna alyuviyalnyya pyaski i supeski a taksama marennyya i balotnyya adklady Na Ukrainskim shchyce starazhytny kryshtalichny fundament mescami vyhodzic na paverhnyu Karysnyya vykapni nafta garuchyya slancy bury vugal torf kalijnyya i kamennaya soli budaynichy i ablicovachny kamen pyaski zhvir gliny i insh Roznyya pavodle gealagichnaj struktury chastki Paleskaj niziny ab yadnany y adzinuyu voblasc pa gipsametrychnyh haraktarystykah shto adlyustroyvae i agulnasc ih geamarfalagichnaga razviccya y neagene i antrapagene Neadnarodnasc gealagichnyh struktur abumovila adroznenni y asablivascyah relefu U budove chacvyarcichnaj toyshchy peravazhayuc vodna ledavikovyya i ledavikovyya parody Asnoynyya formy relefu ytvorany dnyaproyskim ledavikom i rastalymi vodami sozhskaga ledavika U epohu maksimalnaga dnyaproyskaga zledzyanennya ledavik raspaysyudzhvaysya na ysyo Palesse Pry yago adstuplenni paleskiya niziny pakryvalisya rastalymi vodami i zapaynyalisya pyaschanymi nanosami Sozhskae zledzyanenne istotna zmyanila relef Paleskiya niziny byli arenaj dzejnasci ledavikovyh vod shto adklali tut shmat pyaschanaga materyalu Da getaga zledzyanennya adnosicca farmiravanne drugih nadpojmavyh teras mnogih paleskih rek Myazha bolsh poznyaga paazerskaga zledzyanennya znahodzilasya na poynachy U gety chas adbyvalasya farmiravanne alyuviyu pershyh nadpojmavyh teras u rachnyh dalinah Z getaga peryyadu zahavalasya shmat azyor i balot Znachnaya relefaytvaralnaya rolya nalezhyc erazijna akumulyatyynaj dzejnasci Prypyaci inshyh bujnyh rek starazhytnyh i suchasnyh azyor balotaytvaralnym i eolavym pracesam Hoc bolshaya chastka Palessya i znahodzilasya pad dnyaproyskim ledavikom adnak marena tut zahavalasya slaba yak vynik razmyvu yae vodna ledavikovymi patokami Paslya adstuplennya ledavika tut isnavay vyaliki vadayom asushenne yakoga bylo zvyazana z farmiravannem i yrezam rek Dnyapra Prypyaci Dzyasny i insh Geamarfalogiya relef Na Palessi peravazhayuc vodna ledavikovyya azyorna alyuviyalnyya i alyuviyalnyya formy relefu Traplyayucca marennyya rayniny i kancova marenny gradava yvalista yzgorysty relef Centralnuyu najbolsh panizhanuyu chastku terytoryi 105 140 m uzdoyzh Prypyaci i Dnyapra zajmayuc Paleskaya i Prydnyaproyskaya niziny z slabahvalistym i ploskim relefam uskladnenym dzyunna yzgorystymi formami lagchynami scyoku zatarfavanymi katlavinami 3 zahadu i yshodu da ih daluchayucca hvalistyya vodna ledavikovyya mescami marennyya rayniny Prybugskaya Zagaroddze Cerahoyskaya Hojnicka Braginskaya 140 150 m Tut zha traplyayucca denudavanyya marennyya grady Lagishynskaya Vyatchynska Chalyushchavickaya Kamyaneckaya z drobnayzgorystym relefam 160 170 m Uzgorysta gradavy kancova marenny relef pradstayleny Mazyrskaj gradoj da 221 m Rachnyya daliny mayuc shyrokiya pojmy i terasy Na panizhanyh uchastkah harakternyya baloty i zabalochanyya terytoryi z azyornymi katlavinami Zahodnyaya chastka Palessya zvyazana z Padlyaska Bresckaj upadzinaj i Paleskaj sedlavinaj Ruskaj plity Na Zahodnim Palessi peravazhae ploski i spadzistahvalisty relef vodna ledavikovyh nizin i raynin z zabalochanymi ychastkami azyorna alyuviyalnaj niziny Traplyayucca ychastki marennaga relefu mescami sustrakayucca nevysokiya grady Na pavyshanyh vodapadzelah razvity eolavy relef dzyuny grady masivy u lagchynah aryentavanyh peravazhna z paynochnaga zahadu na paydnyovy yshod zabalochanyya starazhytnyya i suchasnyya azyornyya katlaviny Harakterny shyrokiya rachnyya daliny z nadpojmavymi terasami Shmat skraznyh dalin Lyublinskae Palesse haraktaryzuecca blizkim da paverhni zalyagannem starazhytnyh melavoga yzrostu vadaypornyh mergelyay i vapnyakoy shto spryyae zastoyu gruntovyh vod i zabalochanasci tut utvarylisya shmatlikiya azyory karstavaga pahodzhannya Syarod antrapagenavyh parod pashyrany pyaski zhvir ilistyya adklady Absalyutnyya vyshyni dasyagayuc 212 m Shyrokaya dalina Buga abmyazhoyvae z zahadu Bresckae Palesse Dalej paverhnya pavyshaecca na yshod dze znahodzicca raynina Zagaroddze da 179 m shto z yaylyaecca chastkaj Baltyjska Charnamorskaga vodapadzelu Zagaroddze ytvorana ledavikovymi i vodna ledavikovymi adkladami U paynochnaj chastcy vyluchayuc krayavy ledavikovy kompleks u paydnyovaj panizhanuyu peravazhna vodna ledavikovuyu rayninu Paverhnya paynochnaj chastki yzgorysta gradavaya perasechanaya Uzdoyzh pravabyarezhzha Yaseldy pracyagnulasya kancova marennaya grada z adorvenyami daantrapagenavyh parod i glyacyyadyslakacyyami na paynochnyh shilah Na poydzen ad yae spadzista hvalistaya i ploskaya vodna ledavikovaya raynina uzdoyzh paydnyovaj uskrainy yakoj pashyrany pyaschanyya dzyuny grady i yzgorki Harakterny plaskadonnyya zabalochanyya lagchyny Paydnyova zahodnyuyu chastku pravincyi zajmae Valynskae Palesse prymerkavanae da Galicka Valynskaj upadziny Valyna Padolskaj plity Tut prykmetny yplyy treshchynavatyh melavyh parod yakiya zalyagayuc blizka da paverhni Z dzejnascyu pratochnyh vod zvyazana ytvarenne erazijna denudacyjnaj paverhni zyhodnaj dlya suchasnaga relefu U mezhah terytoryj z samym nizkim gipsametrychnym stanovishcham u dalejshym adbyvalasya nazapashvanne alyuviyu Antrapagenavyya adklady pradstaylenyya peravazhna pyaskami Vyznachalnym faktaram pryrodnaj svoeasablivasci Zhytomirskaga Palessya z yaylyaecca yago stanovishcha y mezhah paynochna zahodnyaj chastki Ukrainskaga shchyta Syarod najbolsh vazhnyh rysay adnosna vysokae gipsametrychnae stanovishcha znachnaya rolya kryshtalichnyh parod razviccyo vuzkih glyboka yrezanyh rachnyh dalin nayaynasc vyalikih lyosavyh astravoy i znachna menshaya zabalochanasc terytoryi Asabliva vydzyalyaecca Slavechanska Oyrucki krazh da 319 m Yago gealagichnuyu asnovu farmirue Oyrucki graben skladzeny dakembryjskimi kvarcytapadobnymi peskavikami i kvarcytami yakiya y zahodnyaj chastcy vyhodzyac na paverhnyu a y centralnaj i yshodnyaj chastkah ukryty toyshchayu lyosu Krazh adnosna pryleglaj niziny yznyaty na 100 m Uvogule shily krazha ne stromkiya ale yany razbityya rachnymi dalinami i glybokimi yarami Centralnuyu chastku Palessya zajmae Prypyacki pragin Ruskaj plity Uzdoyzh syarednyaga cyachennya Prypyaci y relefe spaluchayucca azyorna alyuviyalnyya alyuviyalnyya terasavanyya pojmavyya i vodna ledavikovyya rayniny z asobnymi ychastkami marennyh raynin krayavymi yzgorkami i gradami harakterna nayaynasc bujnyh zatarfavanyh masivay i azyor Najbolshyya vyshyni da 186 m prymerkavany da krayavyh marennyh utvarennyay Vyalikiya zabalochanyya azyorna alyuviyalnyya rayniny vyluchayucca na paynochnym zahadze z azyorami Vyganashchanskae Chornae Sporayskae uzdoyzh r Aresa i vakol voz Chyrvonae pamizh rekami Scviga i Ubarc Vodna ledavikovyya rayniny mayuc hvalistuyu paverhnyu z nahilam u bok Prypyaci uskladnenuyu lancugami dzyun abo asobnymi marennymi yzgorkami Sustrakayucca denudavanyya krayavyya ledavikovyya grady i yzgorki zgladzhanyya i vycyagnutyya y subshyrotnym napramku Raka Prypyac kalya Turava U daline r Prypyac u syarednim cyachenni vyrazhana pojma i dzve nadpojmavyya terasy Pojma nizkaya zabalochanaya yae paverhnya yskladnena pyaschanymi gryvami Pershaya nadpojmavaya terasa akumulyatyynaya dasyagae shyryni 8 km na levabyarezhzhy a y mescah upadzennya najbolshyh prytokay da 10 18 km paverhnya roynaya mescami zabalochanaya Drugaya terasa erazijna akumulyatyynaya shyrynyoj da 18 km paverhnya ploska hvalistaya harakterny astancy marennaj rayniny Abedzve terasy yskladneny eolavymi formami Mazyrskae Palesse bolshaj chastkaj plaskahvalistaya vodna ledavikovaya raynina z asobnymi denudavanymi yzgorkami Vyluchayucca shyrokiya lagchyny z tarfyanikami U paynochna yshodnyaj chastcy na pravabyarezhzhy Prypyaci zahavalisya krayavyya ledavikovyya ytvarenni Mazyrskaj grady da 221 m Grada skladzena z mareny yakaya perakryta vodna ledavikovymi pyaskami z redkaj galkaj i zhviram mescami lyosapadobnymi supeskami traplyayucca glyacyyadyslakacyi z paleagenavyh i neagenavyh parod zvernutyya da Prypyaci shily stromkiya abryvistyya glybinya yaroy dasyagae 40 60 m Na levabyarezhzhy Prypyaci znahodzicca nevyalikae Yuravickae yzvyshsha yakoe y kancy paazerskaga zledzyanennya addzyalilasya ad Mazyrskaj grady y vyniku praryvu yae vodami Prypyaci Na Mazyrskim Palessi sustrakayucca dzyuny zatarfavanyya katlaviny daliny rek zvychajna mayuc nyaznachnuyu glybinyu zabalochanyya U mezhah Gomelskaga Palessya glybinya zalyagannya kryshtalichnaga padmurku pavyalichvaecca va yshodnim napramku na shile Varonezhskaj anteklizy Paverhnya plaskahvalistaya radzej hvalistaya z nahilam na poydzen Azyorna alyuviyalnaya i alyuviyalnaya terasavanyya rayniny pashyrany na yshodze u mezhah Prydnyaproyskaj niziny Hojnicka Braginskiya vyshyni razmyashchayucca pamizh Prypyaccyu i Dnyaprom paverhnya tut spadzistahvalistaya mescami ploskaya skladzena z vodna ledavikovyh alyuviyalnyh azyornyh balotnyh eolavyh adkladay syarod krayavyh ledavikovyh utvarennyay traplyayucca kamavyya yzgorki harakterny sufazijnyya zapadziny Uzdoyzh pravaga beraga Dnyapra vyluchayucca zandravyya rayniny U dalinah rek Dnyapro Prypyac i Sozh vyraznyya pojmy i dzve nadpojmavyya terasy Paverhnya teras slabahvalistaya uskladnenaya dzyunami astancami marenami y vyglyadze yzgorkay lagchynami zapadzinami Kieyskoe Palesse lyazhyc na shile Ukrainskaga shchyta kryshtalichnyya parody pastupova pagruzhayucca va yshodnim napramku da daliny Dnyapra pad asadkavuyu toyshchu Shyroka raspaysyudzhany paleagenavyya adklady pyaski i gliny agalyayucca y nekotoryh rachnyh dalinah Vyalikuyu rolyu y relefe mayuc rachnyya daliny Dnyapra Prypyaci Uzha Cecerava Zdvizha Irpenya i insh yakiya farmiruyuc pa nekalki teras shto dasyagayuc znachnaj shyryni Raspaysyudzhany eolavyya formy relefu pradstaylenyya dzyunami pyaschanymi gradami i yzgorkami Sustrakayucca nevyalikiya lyosavyya astravy Charnigayskae Palesse rasprasciraecca na yshod ad Dnyapra u mezhah Dnyaproyska Daneckaj upadziny Paleagenavyya i neagenavyya adklady zalyagayuc tut vyshej myascovyh bazisay erozii i akazvayuc nepasredny yplyy na pryrodnyya ymovy Syarod antrapagenavyh adkladay najbolsh raspaysyudzhany ledavikovyya vodna ledavikovyya i alyuviyalnyya marena y asnoynym razmyta harakterna znachnaya kolkasc lyosavyh astravoy Shyroka pradstayleny erazijnyya formy relefu suchasnyya i starazhytnyya rachnyya daliny terasy Znachnaya kolkasc balotnyh masivay Dzyasnyanskae Palesse samaya yshodnyaya z paleskih padpravincyj znahodzicca na myazhy z Syaredneruskim uzvyshsham Terytoryya razmyashchaecca na paydnyova zahodnim shile Varonezhskaj anteklizy U rachnyh dalinah chasta agalyayucca melavyya adklady pradstaylenyya mergelem i melam mescami na ih zahavalisya plyamy paleagenavyh adkladay Nevyalikaya toyshcha antrapagenavyh asadkay pradstaylena marenaj vodna ledavikovymi alyuviyalnymi elyuviyalnymi adkladami i lyosapadobnymi suglinkami Bujnyya rachnyya daliny glyboka yrezany y karennyya parody a na ih shilah razvity yary i balki Na melavyh adkladah utvarylisya karstavyya formy relefu lejki pravaly Baloty tut zajmayuc znachna menshyya ploshchy i ne ytvarayuc bujnyh masivay Klimat Klimat Palessya adnosna cyoply nyaystojliva vilgotny Syarednyaya temperatura studzenya ad 4 da 7 S lipenya ad 18 da 19 S Zimovyya temperatury pavyalichvayucca z ushodu na zahad letniya z poynachy na poydzen Vegetacyjny peryyad pracyagvaecca kalya 200 sut Gadavaya kolkasc apadkay vagaecca ad 500 da 650 mm Snegavoe pokryva trymaecca da 100 dzyon Pry peramyashchenni na paydnyovy yshod kolkasc apadkay pamyanshaecca a letniya temperatury rastuc geta nablizhae klimat da lesastepavaga Unutranyya vody Reki Dnyapro i yago prytoki Sozh Byarezina Prypyac Dzyasna i insh nalezhac da basejna Chornaga mora Zahodni Bug z prytokami da basejna Baltyjskaga mora Pry nevyalikih absalyutnyh vyshynyah paverhni yrez rachnyh dalin nyaznachny cyachenne pavolnae harakterny shyrokiya zabalochanyya pojmy rechyshchy zarastayuc azyorna balotnaj raslinnascyu Bujnyya reki mayuc shyrokiya daliny sa shmatlikimi starycami Znachnaya chastka vod pastupae z pryleglyh uzvyshshay Istotnae znachenne mayuc talyya i dazhdzhavyya vody yakiya vyklikayuc razvoddzi da katastrafichnyh U gety peryyad pad yom vady y r Prypyac dasyagae 4 5 m chasam 6 7 m shyrynya razlivay Prypyaci 5 15 km mescami da 25 km Peryyad razvoddzyay doyzhycca 40 90 dzyon Bujnyya azyory razlivy Chyrvonae Vyganashchanskae i insh lyazhac u ploskih zabalochanyh panizhennyah U karstavyh katlavinah utvarylisya azyory Svicyaz Pulemeckae i insh U pojmah rek mnostva starychnyh azyor Vozera Svicyaz Ukraina Asablivasci relefu vyznachayuc drenazh myascovasci vysokuyu stupen zabalochanasci Palessya Baloty tut peravazhna nizinnnyya shto vyznachaecca razmyashchennem pravincyi na poydni lyasnoj zony U vyniku asushennya zabalochanyh zyamel stvorana gustaya setka meliyaracyjnyh kanalay i kanay a taksama vadashovishchy Gleby Glebaytvaralnymi parodami sluzhac peravazhna pyaski na yzvyshshah i rayninah gleby razvivayucca na marennyh i lyosapadobnyh supeskah Pashyrany zabalochanyya gleby dzyarnova padzolistyya zabalochanyya dzyarnova gleistyya tarfyana balotnyya znachnaya chastka ih asushana U pojmah rek vyalikaya dolya alyuviyalnyh pojmavyh gleb Zanalnyya dzyarnova padzolistyya gleby zajmayuc da palovy terytoryi Na lyosapadobnyh adkladah razvivayucca dzyarnova paleva padzolistyya suglinistyya gleby Na melavyh parodah Valynskaga Palessya sfarmiravalisya peragnojna karbanatnyya gleby U paydnyova yshodnyaj chastcy pravincyi glebaytvarenne adbyvaecca va ymovah blizkih da lesastepay tut sustrakayucca svetla sheryya sheryya apadzolenyya i sheryya lyasnyya gleby a na Charnigayskim Palessi na lyosavyh adkladah pry blizkim zalyaganni gruntovyh vod mozhna sustrec i zasolenyya gleby Raslinnasc Pravincyya bagataya lyasami u syarednim cyachenni Prypyaci yany pakryvayuc kalya palovy terytoryi Znachna menshyya pakazchyki lyasistasci na poydni i yshodze Palessya na myazhy z lesastepam U struktury lyasoy daminuyuc hvayovyya u t l shyrakalista hvayovyya i drabnalistyya karennyya farmacyi Na poynachy traplyayucca ychastki shyrakalista yalovyh lyasoy Na marennyh uzvyshshah rayninah i terasah razvivayucca shyrakalistyya lyasy peravazhna dubovyya dubova grabavyya yasyanyova dubovyya i yasyanyovyya na nizinnyh balotah chornaaleshnikavyya i pushystabyarozavyya u pojmah rek dubrovy i aleshniki Najbolsh pashyrany zgurtavanni u yakih peravazhae hvoya zvychajnaya Hvayovyya bary panuyuc na pyaschanyh i supyaschanyh glebah U barah Palessya nyama nekatoryh paynochnyh viday napr yadloyca zatoe sustrakayucca lesatepavyya rakitnik i insh Na drugim mescy pa raspaysyudzhanasci byaroza pavislaya Byarozavyya lyasy mayuc u asnoynym drugasnae pahodzhanne farmiruyucca paslya vyrubak Byarezniki chasta zajmayuc supyaschanyya gleby traplyayucca na tarfyana balotnyh glebah z byarozaj pushystaj Volha chornaya stvarae zgurtavanni yzdoyzh rek beragoy stayachyh vadayomay ruchayoy pa krayah balot u panizhennyah relefu z vysokaj nasychanascyu gleby pratochnaj vadoyu Dubovyya lyasy y znachnaj stupeni vyrubany cyaper dub zvychajny adnaylyaecca shmat maladyh drey sustrakaecca y drugim yaruse lyasnyh zgurtavannyay Svaeasablivaya lyasnaya farmacyya stvorana dubam skalnym na kamyanistyh glebah Slavechanska Oyruckaga krazha U lyasah rastuc taksama asina yasen vyaz grab lipa klyon Syarod intradukavanyh viday na poydni adznachaecca belaya akacyya shto vysadzhvalasya na lyosavyh adkladah dlya baracby z eroziyaj Velmi raspaysyudzhanyya na Palessi pojmavyya lugi i adkrytyya baloty Vysakatraynyya nizinnyya baloty harakterny dlya pravabyarezhzha Prypyaci asakovyya i gipnava asakovyya baloty asabliva raspaysyudzhany y nizinnyh mizhrechchah na poynachy Palessya Vyganashchanskae i insh Lyasnyya nizinnyya baloty pradstaylenyya aleshnikami i byareznikami Vyarhovyya baloty y asnoynym slabavypuklyya paroslyya hvojnikam sfagnavyya tarfyaniki z travyana kuscikavym pokryvam Asushanyya masivy vykarystoyvayucca yak selskagaspadarchyya zemli U pojmah rek raspaysyudzhany zlakavyya gidramezafilnyya i astepavanyya luti MovaKarta belaruskih gavorak Ya Karski 1903 Yashche y 1903 g vyadomym vuchonym i movaznaycam Ya Karskim byla skladzena Etnagrafichnaya karta belaruskaga plemeni yakaya z yavilasya paslya shmatlikih dasladavannyay Voblasc vykarystannya paydnyovaga paleskaga dyyalektu zgodna z kartaj mozhna vyznachyc na poydzen ad myazhy Slonim Sluck Gomel Tut vuchonym adznachany dyyalekt z cvyordym r umeranym akannem adznachana vymaylenne y nenacisknyh pazicyyah vada galava Taksama paznachym shto na poydzen ad suchasnaj myazhy Pruzhany Luninec Turay Ya Karski gavoryc ab vykarystanni ykrainskih gavorak Zgodna z suchasnymi dasledavannyami na terytoryi Palessya vyluchaecca asablivy paydnyova zahodni dyyalekt belaruskaj movy yaki panue na paydnyovym zahadze Belarusi yago paynochnaya myazha prahodzic pa linii Lida Minsk Babrujsk Rechyca Loey Gistarychna u suvyazi z vyalikim pracentam yayrejskaga naselnictva u Pinsku da 80 yakoe prazhyvala na getaj terytoryi da vajny karystalisya movaj idysh u goradze taksama razmaylyali pa rusku Movaj bolsh vysokih kolay gramadstva byla polskaya Yana pachala strachvac svae pazicyi paslya paystannya 1863 1864 u suvyazi z masavym zasyalennem terytoryi nosbitami ruskaj movy chynoynikami vajskoycami chygunachnymi rabochymi U peryyad z 1921 pa 1939 g naziralasya masavaya palanizacyya getyh zyamel Taksama razvivalasya ykrainskaya mova u peryyad gramadzyanskih vojnay i nyastach 1920 h gg naziralasya Palessya Syonnya na Palessi y dzyarzhaynyh ustanovah peravazhae ruskaya mova Belaruskaya mova chastkova stracila svayo znachenne myascovae naselnictva karystaecca dyyalektam uzhyvae trasyanku Polskaya i ykrainskaya movy vykarystoyvayucca y asnoynym yak movy nacyyanalnyh menshascej Ruham Polisse y kancy 1980 h gg byla stvorana tak zvanaya zahodnepaleskaya mikramova Gl taksamaPalesse y VikikrynicahPalesse na VikishovishchyPaleskae paystanne 1918 1919 Palesse typ sudna nazvany y gonar Palessya paleshukiZnoskiMaterialy dlya geografii i statistiki Rossii sobrannye oficerami Generalnogo shtaba Minskaya guberniya v 2 ch sostavil Generalnogo shtaba podpolkovnik I Zelenskij SPb Voennaya tipografiya 1864 S 115

Апошнія артыкулы
  • Май 21, 2025

    Нікаля Бурбакі

  • Май 21, 2025

    Нізіна

  • Май 19, 2025

    Нізкі Рынак

  • Май 21, 2025

    Ніжняя Саксонія

  • Май 20, 2025

    Ніжняя Аўстрыя

www.NiNa.Az - Студыя

  • Вікіпедыя
  • Музыка
Звяжыцеся з намі
Мовы
Звязацца з намі
DMCA Sitemap
© 2019 nina.az - Усе правы абаронены.
Аўтарскія правы: Dadash Mammadov
Бясплатны сайт для абмену дадзенымі і файламі з усяго свету.
Верхняя частка