Бу́ры ву́галь — гаручы карысны выкапень расліннага паходжання, пераходная форма ад торфу да каменнага вугалю.

Адрозніваюць: лігніт з добра захаванай структурай рэшткаў драўніны, светлы карычневы вугаль зямлістай тэкстуры і шчыльны чорны бліскучы. На паветры буры вугаль хутка растрэскваецца і ператвараецца ў дробныя кавалкі.
Да бурага вугалю адносяць вуглі з вышэйшай цеплынёй гарэння рабочай масы бяспопельнага вугалю меней за 23,88 МДж (5700 ккал/кг).
Для бурага вугалю характэрна высокая гіграскапічнасць і кіслотнасць, мае 64-78 % вугляроду, 5-6 % вадароду, 15-30 % кіслароду, 40-65 % лятучых рэчываў. Шчыльнасць 1200—1500 кг/м³.
Буры вугаль выкарыстоўваецца як энергетычнае і бытавое паліва, сыравіна для хімічнай прамысловасці і вырабу вадкага паліва.
Як энергетычнае паліва буры вугаль мэтазгодна выкарыстоўваць каля месц здабычы, бо ён мае малую цеплыню згарання, і транспартаваць яго на вялікія адлегласці нявыгадна.

Самыя буйныя басейны і радовішчы бурага вугалю характэрны для мезазойска-кайназойскіх адкладаў. Галоўныя басейны размешчаны ў Расіі, Германіі, Польшчы, Чэхіі, Аўстраліі.
Здабыча бурага вугалю ў млн тон:
1970 | 1980 | 1990 | 2000 | 2001 | ||
---|---|---|---|---|---|---|
1. | Германія | 369,300 | 388,000 | 356,500 | 167,700 | 175,400 |
2. | Расія | 127,000 | 141,000 | 137,300 | 86,400 | 83,200 |
3. | ЗША | 5,400 | 42,300 | 82,600 | 83,500 | 80,500 |
4. | Аўстралія | 24,200 | 32,900 | 46,000 | 65,000 | 67,800 |
5. | Грэцыя | 8,100 | 23,200 | 51,700 | 63,300 | 67,000 |
6. | Польшча | 32,800 | 36,900 | 67,600 | 61,300 | 59,500 |
7. | Турцыя | 4,400 | 15,000 | 43,800 | 63,000 | 57,200 |
8. | Чэхія | 67,000 | 87,000 | 71,000 | 50,100 | 50,700 |
9. | Кітай | 13,000 | 22,000 | 38,000 | 40,000 | 47,000 |
10. | Югаславія | 26,000 | 43,000 | 60,000 | 35,500 | 35,500 |
11. | Румынія | 14,100 | 27,100 | 33,500 | 17,900 | 29,800 |
12. | Паўночная Карэя | 5,700 | 10,000 | 10,000 | 26,000 | 26,500 |
… | Агулам | 804,000 | 1.028,000 | 1.214,000 | 877,400 | 894,800 |
На Беларусі паклады бурага вугалю выяўлены ў Прыпяцкім прагіне і Брэсцкай упадзіне, у асноўным на тэрыторыі Гомельскай і Брэсцкай абласцей. Вядомы Брынёўскае, Жыткавіцкае і Тонежскае радовішчы. Агульныя геалагічныя запасы — больш за 1 млрд т, разведаныя — больш за 150 млн т. Якасць іх невысокая, распрацоўка пакуль не вядзецца, але гаспадарчае выкарыстанне (напрыклад, для вытворчасці вугальна-тарфяных брыкетаў) магчымае нават у блізкай перспектыве. На базе Жыткавіцкага радовішча бурага вугалю — адклады Паўночнае (23,5 млн т) і Найдзінскае (23,1 млн т) — магчыма будаўніцтва кар’ера гадавой магутнасцю 2 млн т. Якасць вугалю адпавядае вугалю Прыдняпроўскага вугальнага басейна (Украіна): вільготнасць 56—60 %, выхад лятучых рэчываў 39—60 %, цеплата згарання ў сярэднім 1640 ккал/кг. Яго галоўныя запасы ляжаць на глыбіні да 45 м, магутнасць пласта дасягае 16 м. Здабычу лепш весці адкрытым метадам. Вывучаецца магчымасць падземнай газіфікацыі.
Гл. таксама
Аўтар: www.NiNa.Az
Дата публікацыі:
Bu ry vu gal garuchy karysny vykapen raslinnaga pahodzhannya perahodnaya forma ad torfu da kamennaga vugalyu Bryket buraga vugalyu pyachnoe paliva Adroznivayuc lignit z dobra zahavanaj strukturaj reshtkay drayniny svetly karychnevy vugal zyamlistaj tekstury i shchylny chorny bliskuchy Na pavetry bury vugal hutka rastreskvaecca i peratvaraecca y drobnyya kavalki Da buraga vugalyu adnosyac vugli z vyshejshaj ceplynyoj garennya rabochaj masy byaspopelnaga vugalyu menej za 23 88 MDzh 5700 kkal kg Dlya buraga vugalyu harakterna vysokaya gigraskapichnasc i kislotnasc mae 64 78 vuglyarodu 5 6 vadarodu 15 30 kislarodu 40 65 lyatuchyh rechyvay Shchylnasc 1200 1500 kg m Bury vugal vykarystoyvaecca yak energetychnae i bytavoe paliva syravina dlya himichnaj pramyslovasci i vyrabu vadkaga paliva Yak energetychnae paliva bury vugal metazgodna vykarystoyvac kalya mesc zdabychy bo yon mae maluyu ceplynyu zgarannya i transpartavac yago na vyalikiya adleglasci nyavygadna Zdabycha lignitu adkrytym sposabam Paynochny Rejn Vestfaliya Germaniya 2019 Samyya bujnyya basejny i radovishchy buraga vugalyu harakterny dlya mezazojska kajnazojskih adkladay Galoynyya basejny razmeshchany y Rasii Germanii Polshchy Chehii Aystralii Zdabycha buraga vugalyu y mln ton 1970 1980 1990 2000 20011 Germaniya 369 300 388 000 356 500 167 700 175 4002 Rasiya 127 000 141 000 137 300 86 400 83 2003 ZShA 5 400 42 300 82 600 83 500 80 5004 Aystraliya 24 200 32 900 46 000 65 000 67 8005 Grecyya 8 100 23 200 51 700 63 300 67 0006 Polshcha 32 800 36 900 67 600 61 300 59 5007 Turcyya 4 400 15 000 43 800 63 000 57 2008 Chehiya 67 000 87 000 71 000 50 100 50 7009 Kitaj 13 000 22 000 38 000 40 000 47 00010 Yugaslaviya 26 000 43 000 60 000 35 500 35 50011 Rumyniya 14 100 27 100 33 500 17 900 29 80012 Paynochnaya Kareya 5 700 10 000 10 000 26 000 26 500 Agulam 804 000 1 028 000 1 214 000 877 400 894 800 Na Belarusi paklady buraga vugalyu vyyayleny y Prypyackim pragine i Bresckaj upadzine u asnoynym na terytoryi Gomelskaj i Bresckaj ablascej Vyadomy Brynyoyskae Zhytkavickae i Tonezhskae radovishchy Agulnyya gealagichnyya zapasy bolsh za 1 mlrd t razvedanyya bolsh za 150 mln t Yakasc ih nevysokaya raspracoyka pakul ne vyadzecca ale gaspadarchae vykarystanne napryklad dlya vytvorchasci vugalna tarfyanyh bryketay magchymae navat u blizkaj perspektyve Na baze Zhytkavickaga radovishcha buraga vugalyu adklady Paynochnae 23 5 mln t i Najdzinskae 23 1 mln t magchyma budaynictva kar era gadavoj magutnascyu 2 mln t Yakasc vugalyu adpavyadae vugalyu Prydnyaproyskaga vugalnaga basejna Ukraina vilgotnasc 56 60 vyhad lyatuchyh rechyvay 39 60 ceplata zgarannya y syarednim 1640 kkal kg Yago galoynyya zapasy lyazhac na glybini da 45 m magutnasc plasta dasyagae 16 m Zdabychu lepsh vesci adkrytym metadam Vyvuchaecca magchymasc padzemnaj gazifikacyi Gl taksamaVugal