Azərbaycanca  AzərbaycancaБеларуская  БеларускаяDeutsch  DeutschEnglish  EnglishFrançais  FrançaisҚазақ  ҚазақLietuvių  LietuviųРусский  Русскийภาษาไทย  ภาษาไทยTürkçe  TürkçeУкраїнська  Українська
Падтрымка
www.global-by3.nina.az
  • Галоўная
  • Вікіпедыя
  • Музыка

Карст ням Karst з явы і працэсы якія ўзнікаюць пад уплывам прыродных паверхневых і падземных вод у растваральных горных

Карст

  • Галоўная старонка
  • Вікіпедыя
  • Карст

Карст (ням.: Karst) — з'явы і працэсы, якія ўзнікаюць пад уплывам прыродных паверхневых і падземных вод у растваральных горных пародах. Вынікам з'яўляецца фарміраванне спецыфічнага (паверхневага і падземнага) рэльефу. Тэрмін паходзіць ад назвы вапняковага плато Карст або Крас у Славеніі і Трыесце.

image
Плато Крас каля. в. Шкоцян

Утварэнне

Карставанню лёгка паддаюцца такія пароды як соль, гіпс, вапнякі, даламіты, мел, мергель. Яму спрыяюць высокая трэшчынаватасць і порыстасць парод, інтэнсіўная цыркуляцыя вод, прысутнасць у іх свабоднай вуглекіслаты і раствораных солей.

У выніку карстовых працэсаў утвараюцца спецыфічныя формы рэльефу. Карст характарызуецца комплексам падземных (пячоры, поласці, хады, каверны, галерэі) і паверхневых (варонкі, кары, польі, паноры, жалабы, катлавіны і інш.) форм рэльефу, мінеральнымі нацёчнымі ўтварэннямі (сталактыты, сталагміты), своеасаблівым рэжымам і цыркуляцыяй падземных вод, рачной сеткі, якая знікае ў падземных поласцях, і азёр. У залежнасці ад ступені пакрыцця растваральных парод глебай або скальнымі пародамі вылучаюць карст задзернаваны, накрыты, браніраваны і пахаваны.

На карставыя з'явы знешне падобны псеўдакарст, тэрмакарст і суфозія.

Умовы развіцця карсту

image
Гідрагеалагічная схема карставання.

Для развіцця карсту неабходны наступныя ўмовы:
1. Наяўнасць парод, якія паддаюцца карставанню;
2. Дастатковую колькасць ападкаў (у вадкім стане) або падземных вод;
3. Магчымасць паверхневых вод у пароды, якія могуць карставацца. Калі растваральныя пароды пакрываюцца (напрыклад глінамі або лёсападобнымі суглінкамі), то паверхневыя воды не могуць пранікнуць скрозь іх у ніжэйлеглыя пласты;
4. Трэшчынаватасць парод, якія могуць карставацца - парода, якая ляжыць суцэльным пластом не будзе размывацца, а стане для гарызонту падземных вод.

Карставыя воды

Карставыя воды знаходзяцца ў трэшчынах, порах, каналах і іншых карставых поласцях у карбанатных або галагенных пародах. Адрозніваюцца ад іншых падземных вод тым, што расшыраюць свае шляхі руху за кошт растварэння парод. Фарміраванне іх адбываецца ў выніху інфільтрацыі атмасферных вод і паглынання паверхневых вадатокаў. У падземнай цыркуляцыі карставых вод вылучаюць тры зоны: пранікнення вады з паверхні па каналах і трэшчынах, вагання ўзроўню з перыядычным запаўненнем поласцей, пастаяннага насычэння вадой.

Карставыя воды ўтвараюць крыніцы з вялікім, але пераменным дэбітам, падземныя рэкі і азёры невялікіх памераў.

Распаўсюджанне

Карст развіты ў Заходняй Еўропе (Славенія, Італія і інш.), Кітаі, ЗША, Цэнтральнай Амерыцы, Крыме. У межах мацерыкоў аголеныя і схаваныя карбанатныя пароды займаюць да 40 км2, гіпс і ангідрыты - каля. 7, кам. соль да 4 млн. км2.

Гаспадарчае значэнне

Карст ускладняе будаўніцтва, месцамі здабычу карысных выкапняў. Карставыя пячоры выкарыстоўваюцца для лячэння некаторых хвароб і як аб'екты турызму.

Зноскі

  1. Геаграфія ў тэрмінах...
  2. Бучурын (1999)

Літаратура

  • Бучурын В. Карставыя воды // БЭ ў 18 т. Т. 8. Мн., 1999.
  • Геаграфія ў тэрмінах і паняццях: Энцыклапедычны даведнік / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2003. ISBN 985-11-0262-8.
  • Мала гірнича енциклопедія. В 3-х т. / За ред. В. С. Білецького. — Донецьк: «Донбас», 2004. — ISBN 966-7804-14-3.

Спасылкі

image Карст на Вікісховішчы
  • Speleogenesis Network, a communication platform for physical speleology and karst science research Архівавана 19 студзеня 2012.
  • Speleogenesis and Karst Aquifers Архівавана 23 красавіка 2010.

Аўтар: www.NiNa.Az

Дата публікацыі: 22 Май, 2025 / 06:56

Karst nyam Karst z yavy i pracesy yakiya yznikayuc pad uplyvam pryrodnyh paverhnevyh i padzemnyh vod u rastvaralnyh gornyh parodah Vynikam z yaylyaecca farmiravanne specyfichnaga paverhnevaga i padzemnaga relefu Termin pahodzic ad nazvy vapnyakovaga plato Karst abo Kras u Slavenii i Tryesce Plato Kras kalya v ShkocyanUtvarenneKarstavannyu lyogka paddayucca takiya parody yak sol gips vapnyaki dalamity mel mergel Yamu spryyayuc vysokaya treshchynavatasc i porystasc parod intensiynaya cyrkulyacyya vod prysutnasc u ih svabodnaj vuglekislaty i rastvoranyh solej U vyniku karstovyh pracesay utvarayucca specyfichnyya formy relefu Karst haraktaryzuecca kompleksam padzemnyh pyachory polasci hady kaverny galerei i paverhnevyh varonki kary poli panory zhalaby katlaviny i insh form relefu mineralnymi nacyochnymi ytvarennyami stalaktyty stalagmity svoeasablivym rezhymam i cyrkulyacyyaj padzemnyh vod rachnoj setki yakaya znikae y padzemnyh polascyah i azyor U zalezhnasci ad stupeni pakryccya rastvaralnyh parod glebaj abo skalnymi parodami vyluchayuc karst zadzernavany nakryty braniravany i pahavany Na karstavyya z yavy zneshne padobny pseydakarst termakarst i sufoziya Umovy razviccya karstuGidragealagichnaya shema karstavannya Dlya razviccya karstu neabhodny nastupnyya ymovy 1 Nayaynasc parod yakiya paddayucca karstavannyu 2 Dastatkovuyu kolkasc apadkay u vadkim stane abo padzemnyh vod 3 Magchymasc paverhnevyh vod u parody yakiya moguc karstavacca Kali rastvaralnyya parody pakryvayucca napryklad glinami abo lyosapadobnymi suglinkami to paverhnevyya vody ne moguc praniknuc skroz ih u nizhejleglyya plasty 4 Treshchynavatasc parod yakiya moguc karstavacca paroda yakaya lyazhyc sucelnym plastom ne budze razmyvacca a stane dlya garyzontu padzemnyh vod Karstavyya vodyKarstavyya vody znahodzyacca y treshchynah porah kanalah i inshyh karstavyh polascyah u karbanatnyh abo galagennyh parodah Adroznivayucca ad inshyh padzemnyh vod tym shto rasshyrayuc svae shlyahi ruhu za kosht rastvarennya parod Farmiravanne ih adbyvaecca y vynihu infiltracyi atmasfernyh vod i paglynannya paverhnevyh vadatokay U padzemnaj cyrkulyacyi karstavyh vod vyluchayuc try zony praniknennya vady z paverhni pa kanalah i treshchynah vagannya yzroynyu z peryyadychnym zapaynennem polascej pastayannaga nasychennya vadoj Karstavyya vody ytvarayuc krynicy z vyalikim ale peramennym debitam padzemnyya reki i azyory nevyalikih pameray RaspaysyudzhanneKarst razvity y Zahodnyaj Eyrope Slaveniya Italiya i insh Kitai ZShA Centralnaj Amerycy Kryme U mezhah macerykoy agolenyya i shavanyya karbanatnyya parody zajmayuc da 40 km2 gips i angidryty kalya 7 kam sol da 4 mln km2 Gaspadarchae znachenneKarst uskladnyae budaynictva mescami zdabychu karysnyh vykapnyay Karstavyya pyachory vykarystoyvayucca dlya lyachennya nekatoryh hvarob i yak ab ekty turyzmu ZnoskiGeagrafiya y terminah Buchuryn 1999 LitaraturaBuchuryn V Karstavyya vody BE y 18 t T 8 Mn 1999 Geagrafiya y terminah i panyaccyah Encyklapedychny davednik Belarus Encykl Redkal G P Pashkoy i insh Mn BelEn 2003 ISBN 985 11 0262 8 Mala girnicha enciklopediya V 3 h t Za red V S Bileckogo Doneck Donbas 2004 ISBN 966 7804 14 3 SpasylkiKarst na VikishovishchySpeleogenesis Network a communication platform for physical speleology and karst science research Arhivavana 19 studzenya 2012 Speleogenesis and Karst Aquifers Arhivavana 23 krasavika 2010

Апошнія артыкулы
  • Май 21, 2025

    Нікаля Бурбакі

  • Май 21, 2025

    Нізіна

  • Май 19, 2025

    Нізкі Рынак

  • Май 21, 2025

    Ніжняя Саксонія

  • Май 20, 2025

    Ніжняя Аўстрыя

www.NiNa.Az - Студыя

  • Вікіпедыя
  • Музыка
Звяжыцеся з намі
Мовы
Звязацца з намі
DMCA Sitemap
© 2019 nina.az - Усе правы абаронены.
Аўтарскія правы: Dadash Mammadov
Бясплатны сайт для абмену дадзенымі і файламі з усяго свету.
Верхняя частка