Azərbaycanca  AzərbaycancaБеларуская  БеларускаяDeutsch  DeutschEnglish  EnglishFrançais  FrançaisҚазақ  ҚазақLietuvių  LietuviųРусский  Русскийภาษาไทย  ภาษาไทยTürkçe  TürkçeУкраїнська  Українська
Падтрымка
www.global-by3.nina.az
  • Галоўная
  • Вікіпедыя
  • Музыка

Ледаві к натуральнае намнажэнне скопішча лёду на зямной паверхні якое валодае самастойным рухам Ледавік Перыта Марэна ў

Ледавік

  • Галоўная старонка
  • Вікіпедыя
  • Ледавік

Ледаві́к — натуральнае намнажэнне (скопішча) лёду на зямной паверхні, якое валодае самастойным рухам.

image
Ледавік «Перыта Марэна» ў нацыянальным парку «Ледавікі» ў Аргенцінскай Патагоніі

Сучасныя ледавікі Зямлі займаюць плошчу 16 млн км² (~11 % сушы), маюць сумарны аб’ём 30 млн км³ (98,5 % прэснага лёду на Зямлі). Найбольш распаўсюджаныя ў палярных шыротах, асноўныя раёны іх скопішча: Антарктыда, Грэнландыя, Арктычныя астравы, некаторыя горныя раёны за межамі Арктыкі і Антарктыкі.

У антрапагене тэрыторыю Беларусі 5 разоў поўнасцю ці часткова пакрывалі ледавікі, якія насоўваліся са Скандынаўскага і Кольскага паўвостраваў.

Адрозніваюць ледавікі покрыўныя (ці мацерыковыя) і горныя (або сцёку); зледзяненні — сучаснае і старажытнае.

Утварэнне і рух ледавіка

Ледавік утвараецца з цвёрдых атмасферных ападкаў (снегу) вышэй за снегавую лінію, дзе выпадзенне снегу за доўгі час перавышае яго раставанне і выпарэнне (вобласць жыўлення або акумуляцыі ледавіка) і рухаецца ўніз па нахіле паверхні (вобласць сцёку або абляцыі або ледавіковы язык), дзе адбываецца раставанне і механічная разгрузка ледавіка. Часта горныя ледавікі пачынаюцца з паніжэнняў рэльефу — ледавіковых цыркаў-.

У вобласці жыўлення пачатковае снегавое покрыва спачатку ператвараецца ў фірн, а потым у ледавіковы лёд.

Пры нарастанні ціску лядовай тоўшчы пачынаецца рух лёду. Звычайная хуткасць руху ледавіка — дзясяткі і першыя сотні метраў за год, асобных ледавікоў Грэнландыі — 20—40 м за суткі; пры катастрафічных зрухах да 100 м за суткі (ледавік Мядзведжы на Паміры, 1953).

Пры руху ледавікі выходзяць ніжэй за снегавую мяжу ў вобласць абляцыі (лац.: ablatio — адыманне, знос), дзе адбываецца паступовае памяншэнне масы ледавіка шляхам раставання, выпарэння і механічнага разбурэння. У залежнасці ад зменлівых у часе суадносін акумуляцыі і абляцыі адбываецца асцыляцыя (лац.: oscillatio — ваганне) краю ледавіка. У выпадку істотнага ўзмацнення жыўлення і перавышэння яго над раставаннем, край ледавіка прасоўваецца наперад — ледавік наступае, пры зваротных суадносінах ледавік адыходзіць. Часам працэс пасоўвання ледавіка адбываецца вельмі хутка, ледавік пульсуе. Пры сталых суадносінах сілкавання і абляцыі край ледавіка займае стацыянарнае становішча.

Сваім рухам ледавікі апрацоўваюць схілы і ледавіковае ложа (трог), паліруюць і шліфуюць скалы, адшчапляюць і пераносяць глыбы і абломкі горных парод на вялікую адлегласць (гл. адорвень, валун, марэна), утвараючы марэнны рэльеф. Мацерыковыя ледавікі палярных і субпалярных раёнаў, якія спускаюцца сваімі языкамі ў мора, даюць пачатак айсбергам.

image
Ледавік

Літаратура

  • Андрыеўская З. Я., Галай І. П. Руска-беларускі фізіка-геаграфічны слоўнік. — Мн.: Нар. асвета, 1994. — 367 с. ISBN 985-03-0054-X. С. 147.
  • Геаграфія ў тэрмінах і паняццях: Энцыклапедычны даведнік / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2003. — 352 с.: іл. ISBN 985-11-0262-8. C. 173, 174.

Спасылкі

  • image На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Ледавік

Аўтар: www.NiNa.Az

Дата публікацыі: 20 Май, 2025 / 03:59

Ledavi k naturalnae namnazhenne skopishcha lyodu na zyamnoj paverhni yakoe valodae samastojnym ruham Ledavik Peryta Marena y nacyyanalnym parku Ledaviki y Argencinskaj Patagonii Suchasnyya ledaviki Zyamli zajmayuc ploshchu 16 mln km 11 sushy mayuc sumarny ab yom 30 mln km 98 5 presnaga lyodu na Zyamli Najbolsh raspaysyudzhanyya y palyarnyh shyrotah asnoynyya rayony ih skopishcha Antarktyda Grenlandyya Arktychnyya astravy nekatoryya gornyya rayony za mezhami Arktyki i Antarktyki U antrapagene terytoryyu Belarusi 5 razoy poynascyu ci chastkova pakryvali ledaviki yakiya nasoyvalisya sa Skandynayskaga i Kolskaga payvostravay Adroznivayuc ledaviki pokryynyya ci macerykovyya i gornyya abo scyoku zledzyanenni suchasnae i starazhytnae Utvarenne i ruh ledavikaLedavik utvaraecca z cvyordyh atmasfernyh apadkay snegu vyshej za snegavuyu liniyu dze vypadzenne snegu za doygi chas peravyshae yago rastavanne i vyparenne voblasc zhyylennya abo akumulyacyi ledavika i ruhaecca yniz pa nahile paverhni voblasc scyoku abo ablyacyi abo ledavikovy yazyk dze adbyvaecca rastavanne i mehanichnaya razgruzka ledavika Chasta gornyya ledaviki pachynayucca z panizhennyay relefu ledavikovyh cyrkay U voblasci zhyylennya pachatkovae snegavoe pokryva spachatku peratvaraecca y firn a potym u ledavikovy lyod Pry narastanni cisku lyadovaj toyshchy pachynaecca ruh lyodu Zvychajnaya hutkasc ruhu ledavika dzyasyatki i pershyya sotni metray za god asobnyh ledavikoy Grenlandyi 20 40 m za sutki pry katastrafichnyh zruhah da 100 m za sutki ledavik Myadzvedzhy na Pamiry 1953 Pry ruhu ledaviki vyhodzyac nizhej za snegavuyu myazhu y voblasc ablyacyi lac ablatio adymanne znos dze adbyvaecca pastupovae pamyanshenne masy ledavika shlyaham rastavannya vyparennya i mehanichnaga razburennya U zalezhnasci ad zmenlivyh u chase suadnosin akumulyacyi i ablyacyi adbyvaecca ascylyacyya lac oscillatio vaganne krayu ledavika U vypadku istotnaga yzmacnennya zhyylennya i peravyshennya yago nad rastavannem kraj ledavika prasoyvaecca naperad ledavik nastupae pry zvarotnyh suadnosinah ledavik adyhodzic Chasam praces pasoyvannya ledavika adbyvaecca velmi hutka ledavik pulsue Pry stalyh suadnosinah silkavannya i ablyacyi kraj ledavika zajmae stacyyanarnae stanovishcha Svaim ruham ledaviki apracoyvayuc shily i ledavikovae lozha trog paliruyuc i shlifuyuc skaly adshchaplyayuc i peranosyac glyby i ablomki gornyh parod na vyalikuyu adleglasc gl adorven valun marena utvarayuchy marenny relef Macerykovyya ledaviki palyarnyh i subpalyarnyh rayonay yakiya spuskayucca svaimi yazykami y mora dayuc pachatak ajsbergam LedavikLitaraturaAndryeyskaya Z Ya Galaj I P Ruska belaruski fizika geagrafichny sloynik Mn Nar asveta 1994 367 s ISBN 985 03 0054 X S 147 Geagrafiya y terminah i panyaccyah Encyklapedychny davednik Belarus Encykl Redkal G P Pashkoy i insh Mn BelEn 2003 352 s il ISBN 985 11 0262 8 C 173 174 SpasylkiNa Vikishovishchy yosc medyyafajly pa teme Ledavik

Апошнія артыкулы
  • Май 19, 2025

    Кастрычнік

  • Май 19, 2025

    Каспійскае мора

  • Май 20, 2025

    Карысць

  • Май 20, 2025

    Карфаген

  • Май 19, 2025

    Карэлія

www.NiNa.Az - Студыя

  • Вікіпедыя
  • Музыка
Звяжыцеся з намі
Мовы
Звязацца з намі
DMCA Sitemap
© 2019 nina.az - Усе правы абаронены.
Аўтарскія правы: Dadash Mammadov
Бясплатны сайт для абмену дадзенымі і файламі з усяго свету.
Верхняя частка