Маньчжу́ры (маньчжур.: ) — народ, карэнныя насельнікі паўночнага ўсходу КНР. Невялікая група маньчжураў здаўна жыве на Тайвані. Агульная колькасць — 10 430 000 (2010 г.).
Маньчжуры ( ![]() | |
![]() | |
Агульная колькасць | 10 430 000 (2010 г.) |
---|---|
Рэгіёны пражывання | КНР, Кітайская рэспубліка |
Мова | маньчжурская |
Рэлігія | шаманізм, будызм |
Блізкія этнічныя групы | сібо, эвенкі, эвены, нанайцы |
Паходжанне і гісторыя

Маньчжурская злучнасць склалася ў раёне на поўдзень ад сярэдняга Амура ў XVI — XVII стст., калі ўладар Нурхацы (1559—1626 гг.) аб’яднаў 66 мясцовых родаў і стварыў дзяржаву Маньчжоў. Аснову маньчжурскай супольнасці склалі групы тунгусаў (продкаў таксама эвенаў і эвенкаў), а таксама мясцовыя народы, якія жылі ля Амура з глыбокай старажытнасці, Пэўны ўдзел прынялі прадстаўнікі кітайцаў, карэйцаў, манголаў і іншых суседніх народаў. У выніку маньчжуры доўгі час падзяляліся на «сапраўдных», якія паходзілі з перадгор’яў Чанбайшань, і «новых», што далучыліся пазней.
Нурхацы рэфармаваў традыцыйныя родавыя абшчыны, злучыў іх у 8 ваенных аб’яднанняў — сцягоў гуса. У кожны гуса ўваходзіла 5 палкоў чжалань, у кожны чжалань — 5 рот ніру. Нурхацы і яго пераемнікі здолелі ўстанавіць кантроль над часткай паўночна-ўсходняга Кітая. У 1644 г., калі Пекін аказаўся ў руках сялян-паўстанцаў, і імператар скончыў жыццё самагубствам, маньчжуры ўвайшлі ў саюз з кітайскай імператарскай арміяй і захапілі сталіцу Кітая. Была створана маньчжурская дынастыя Цын, якая ў другой палове XVII — XVIII стст. здолела ўстанавіць сваю ўладу на тэрыторыі ўсяго Кітая, а таксама пашырыць яго межы на захад і на поўнач. У 1688 г. быў заключаны дагавор з Расіяй, які гарантаваў далучэнне зямель паўднёва-ўсходняй Сібіры. Для легітымізацыі кіравання імператары Цын заключалі шлюбныя саюзы з прадстаўніцамі вышэйшых родаў манголаў.
У дзяржаве Цын маньчжуры ператварыліся ў ваенна-служылае саслоўе, якое мела значныя прывілегіі. Але ў выніку гэта садзейнічала паступоваму перайманню кітайскіх мовы і культуры, што асабліва з XVIII ст. Толькі маньчжуры паўночнага захаду Кітая працягвалі захоўваць свае мову і традыцыі.
У 1911 г. у Кітаі адбылася рэвалюцыя, у выніку якой апошні маньчжурскі імператар Пу І быў звергнуты. У 1932—1945 гг. японцы ўзнавілі існаванне Вялікай Маньчжурскай Імперыі як марыянетачнай дзяржавы. У 1949 г. яна ўвайшла ў склад КНР.
У нашы дні маньчжуры складаюць адну з найбольш вялікіх этнічных меншасцяў Кітая.
Традыцыйная культура
Маньчжуры паўночнага ўсходу Кітая здаўна займаліся земляробствам, вырошчвалі зерневыя і алейныя культуры, гародніну. Да сяр. XX ст. былі распаўсюджаны простыя прылады працы — драўляны плуг аньчжа, чыгунны лямеш халхань, каменныя каткі тахароку і г. д. Трымалі рабочую жывёлу (быкоў, канёў) і свінняў. У горна-таёжных раёнах важнымі заняткамі таксама былі нарыхтоўка лесу, вытворчасць драўнянага вугля, збор дзікага вінаграда, паляванне і г. д.
Жытло будавалі на берагах рэк, звычайна на схілах для абароны ад халодных паўночных і паўночна-заходніх вятроў. У XVII — XIX стст. з’явіліся паселішчы ўздоўж шляхоў, якія ахоўваліся маньчжурамі. У пач. XIX ст. паміж гарадамі Харбін, Шэньян і былі створаны маньчжурскія вёскі, што знаходзіліся на роўнай адлегласці адна ад адной і мелі назву гуса. Гэтыя вёскі ўмацоўваліся абарончым плотам з зямлі, мелі форму правільнага чатырохкутніка з вежамі ў вуглах. У кожным паселішчы жыло ад 20 да некалькіх соцень чалавек. Хаціны каркасныя на адзін паверх. Каля галоўнай хаціны, звернутай дзвярыма да ўваходнай брамы, маглі ўзводзіцца памяшканні меншыя па памерах. Паміж жытлом і брамай усталёўвалася драўляная тычка сома з кавалкам тканіны на версе для ахвярапрынашэнняў духам. Заходзілі ў хату праз пярэдні пакой або кухню.
Традыцыйная вопратка ў мужчын складалася з шырокіх штаноў факуры, крамніннага пояса, курткі, камізэлькі. Калшыны запраўлялі ў боты або на канцах наглуха абмотвалі кавалкамі тканіны. Святочная адзежа заўсёды ўпрыгожвалася яркім гафтам. Зімовая падбівалася ватай. Жанчыны апраналі доўгія штаны да шчыкалатак, кофты курумэ і доўгія халаты цыпаа. Колер вопраткі выбіралі часцей сіні. Многія элементы нацыянальных строяў маньчжураў былі запазычаны кітайцамі.
Мужчыны галілі пярэднюю частку галавы, а доўгія заднія валасы запляталі ў косы. Жанчыны згортвалі валасы на цемі ў вялікі вузел шашонь, які ўпрыгожвалі штучнымі кветкамі. Былі вядомы і іншыя складаныя жаночыя прычоскі, характэрныя для вышэйшых колаў. Распаўсюджаныя ўпрыгожванні — завушніцы і бранзалеты са срэбра. Шырока карысталіся касметыкай — тушшу, памадай, румянамі.
Маньчжуры здолелі захаваць родавыя арганізацыі хала, дзякуючы якім не рассеяліся сярод кітайцаў нават пасля таго, як многія згубілі сваю мову. Людзі аднога хала лічацца сваякамі і паходзяць ад агульнага продка-мужчыны. Кожны дарослы родзіч павінен ведаць сваіх сваякоў. У некаторых хала да сёння вядуцца спецыяльныя кнігі. Акрамя таго, хала маюць сваіх духаў-заступнікаў. Род кантралюе ўнутраныя шлюбныя сувязі. З-за рассялення маньчжураў у розныя часткі імперыі Цын да пачатку XIX ст. са складу хала пачалі вылучацца больш дробныя арганізацыі макунь. Яны аб’ядноўваюць прадстаўнікоў таго або іншага хала, што апынуліся ў пэўнай мясцовасці.
Сем’і малыя нуклеарныя. На чале сям’і заўсёды стаіць бацька. Яму падпарадкоўваюцца і жонка, і дзеці. У адсутнасці бацькі дзеці падначальваюцца маці. Земляробства, паляванне, збіральніцтва, ваенная справа заўсёды лічыліся выключна мужчынскімі заняткамі. Толькі ў вельмі бедных сем’ях жанчыны працавалі на палетках. Звычайна маньчжуры мелі па адной жонцы. Палігіннымі былі раней толькі багатыя гараджане. Спадчына перадавалася толькі па мужчынскай лініі.
- Маньчжурская нявеста
- Мужчынскія прычоскі
- Жаночыя строі
- Высакародныя маньчжуркі, пач. XX ст.
- Мужчыны-маньчжуры, 1915 г.
- Юнак у традыцыйным строі
- Манчжурская імператарская вопратка
Мова
Маньчжурская мова адносіцца да тунгуса-маньчжурскай сям’і моў. Пісьмовасць існуе з XVII ст.
Рэлігія
Традыцыйная рэлігія — шаманізм. Пасля заваявання Кітая таксама шырока распаўсюдзіўся будызм, аднак маньчжуры раўніва захоўвалі свае рытуалы. У Пекіне дзейнічаў вялікі шаманскі храм. У XVIII ст. нават з’явіліся шаманскія кнігі на маньчжурскай мове.
Шаманскі пантэон складаўся з вялікай колькасці духаў эньдуры, якія шанаваліся па пэўных днях. Пасрэднікамі паміж светам духаў і людзей маглі выступаць як главы сем’яў, так і прафесійныя шаманы самань, якія займаліся лекаваннем, праводзілі пахавальныя абрады, суправаджалі душу нябожчыка ў замагільны свет, варажылі будучыню, шукалі згубленыя і скрадзеныя рэчы і г. д. Шаманамі маглі стаць мужчыны і жанчыны, старыя і маладыя. Лічылася, што асобу самань выбіралі самі духі. Многія шаманскія рытуалы блізкія да тых, што існавалі ў нанайцаў.
Спасылкі
- Шамякіна Т. І., КУЛЬТУРА КІТАЯ
- Імператар Нурхацы і першасная гісторыя маньчжураў
- Маньчжурскі народ Архівавана 13 студзеня 2010.
- Маньчжурская меншасць
- Згублены свет маньчжурскіх шаманаў Архівавана 16 чэрвеня 2013.
Аўтар: www.NiNa.Az
Дата публікацыі:
Manchzhu ry manchzhur narod karennyya naselniki paynochnaga yshodu KNR Nevyalikaya grupa manchzhuray zdayna zhyve na Tajvani Agulnaya kolkasc 10 430 000 2010 g Manchzhury Agulnaya kolkasc 10 430 000 2010 g Regiyony prazhyvannya KNR Kitajskaya respublikaMova manchzhurskayaReligiya shamanizm budyzmBlizkiya etnichnyya grupy sibo evenki eveny nanajcyPahodzhanne i gistoryyaCynskaya imperyya y 1820 g Manchzhurskaya zluchnasc sklalasya y rayone na poydzen ad syarednyaga Amura y XVI XVII stst kali yladar Nurhacy 1559 1626 gg ab yadnay 66 myascovyh roday i stvaryy dzyarzhavu Manchzhoy Asnovu manchzhurskaj supolnasci sklali grupy tungusay prodkay taksama evenay i evenkay a taksama myascovyya narody yakiya zhyli lya Amura z glybokaj starazhytnasci Peyny ydzel prynyali pradstayniki kitajcay karejcay mangolay i inshyh susednih naroday U vyniku manchzhury doygi chas padzyalyalisya na sapraydnyh yakiya pahodzili z peradgor yay Chanbajshan i novyh shto daluchylisya paznej Nurhacy refarmavay tradycyjnyya rodavyya abshchyny zluchyy ih u 8 vaennyh ab yadnannyay scyagoy gusa U kozhny gusa yvahodzila 5 palkoy chzhalan u kozhny chzhalan 5 rot niru Nurhacy i yago peraemniki zdoleli ystanavic kantrol nad chastkaj paynochna yshodnyaga Kitaya U 1644 g kali Pekin akazaysya y rukah syalyan paystancay i imperatar skonchyy zhyccyo samagubstvam manchzhury yvajshli y sayuz z kitajskaj imperatarskaj armiyaj i zahapili stalicu Kitaya Byla stvorana manchzhurskaya dynastyya Cyn yakaya y drugoj palove XVII XVIII stst zdolela ystanavic svayu yladu na terytoryi ysyago Kitaya a taksama pashyryc yago mezhy na zahad i na poynach U 1688 g byy zaklyuchany dagavor z Rasiyaj yaki garantavay daluchenne zyamel paydnyova yshodnyaj Sibiry Dlya legitymizacyi kiravannya imperatary Cyn zaklyuchali shlyubnyya sayuzy z pradstaynicami vyshejshyh roday mangolay U dzyarzhave Cyn manchzhury peratvarylisya y vaenna sluzhylae sasloye yakoe mela znachnyya pryvilegii Ale y vyniku geta sadzejnichala pastupovamu perajmannyu kitajskih movy i kultury shto asabliva z XVIII st Tolki manchzhury paynochnaga zahadu Kitaya pracyagvali zahoyvac svae movu i tradycyi U 1911 g u Kitai adbylasya revalyucyya u vyniku yakoj aposhni manchzhurski imperatar Pu I byy zvergnuty U 1932 1945 gg yaponcy yznavili isnavanne Vyalikaj Manchzhurskaj Imperyi yak maryyanetachnaj dzyarzhavy U 1949 g yana yvajshla y sklad KNR U nashy dni manchzhury skladayuc adnu z najbolsh vyalikih etnichnyh menshascyay Kitaya Tradycyjnaya kulturaManchzhury paynochnaga yshodu Kitaya zdayna zajmalisya zemlyarobstvam vyroshchvali zernevyya i alejnyya kultury garodninu Da syar XX st byli raspaysyudzhany prostyya prylady pracy draylyany plug anchzha chygunny lyamesh halhan kamennyya katki taharoku i g d Trymali rabochuyu zhyvyolu bykoy kanyoy i svinnyay U gorna tayozhnyh rayonah vazhnymi zanyatkami taksama byli naryhtoyka lesu vytvorchasc draynyanaga vuglya zbor dzikaga vinagrada palyavanne i g d Zhytlo budavali na beragah rek zvychajna na shilah dlya abarony ad halodnyh paynochnyh i paynochna zahodnih vyatroy U XVII XIX stst z yavilisya paselishchy yzdoyzh shlyahoy yakiya ahoyvalisya manchzhurami U pach XIX st pamizh garadami Harbin Shenyan i byli stvorany manchzhurskiya vyoski shto znahodzilisya na roynaj adleglasci adna ad adnoj i meli nazvu gusa Getyya vyoski ymacoyvalisya abaronchym plotam z zyamli meli formu pravilnaga chatyrohkutnika z vezhami y vuglah U kozhnym paselishchy zhylo ad 20 da nekalkih socen chalavek Haciny karkasnyya na adzin paverh Kalya galoynaj haciny zvernutaj dzvyaryma da yvahodnaj bramy magli yzvodzicca pamyashkanni menshyya pa pamerah Pamizh zhytlom i bramaj ustalyoyvalasya draylyanaya tychka soma z kavalkam tkaniny na verse dlya ahvyaraprynashennyay duham Zahodzili y hatu praz pyaredni pakoj abo kuhnyu Tradycyjnaya vopratka y muzhchyn skladalasya z shyrokih shtanoy fakury kramninnaga poyasa kurtki kamizelki Kalshyny zapraylyali y boty abo na kancah nagluha abmotvali kavalkami tkaniny Svyatochnaya adzezha zaysyody yprygozhvalasya yarkim gaftam Zimovaya padbivalasya vataj Zhanchyny apranali doygiya shtany da shchykalatak kofty kurume i doygiya halaty cypaa Koler vopratki vybirali chascej sini Mnogiya elementy nacyyanalnyh stroyay manchzhuray byli zapazychany kitajcami Muzhchyny galili pyarednyuyu chastku galavy a doygiya zadniya valasy zaplyatali y kosy Zhanchyny zgortvali valasy na cemi y vyaliki vuzel shashon yaki yprygozhvali shtuchnymi kvetkami Byli vyadomy i inshyya skladanyya zhanochyya prychoski harakternyya dlya vyshejshyh kolay Raspaysyudzhanyya yprygozhvanni zavushnicy i branzalety sa srebra Shyroka karystalisya kasmetykaj tushshu pamadaj rumyanami Manchzhury zdoleli zahavac rodavyya arganizacyi hala dzyakuyuchy yakim ne rasseyalisya syarod kitajcay navat paslya tago yak mnogiya zgubili svayu movu Lyudzi adnoga hala lichacca svayakami i pahodzyac ad agulnaga prodka muzhchyny Kozhny darosly rodzich pavinen vedac svaih svayakoy U nekatoryh hala da syonnya vyaducca specyyalnyya knigi Akramya tago hala mayuc svaih duhay zastupnikay Rod kantralyue ynutranyya shlyubnyya suvyazi Z za rassyalennya manchzhuray u roznyya chastki imperyi Cyn da pachatku XIX st sa skladu hala pachali vyluchacca bolsh drobnyya arganizacyi makun Yany ab yadnoyvayuc pradstaynikoy tago abo inshaga hala shto apynulisya y peynaj myascovasci Sem i malyya nuklearnyya Na chale syam i zaysyody staic backa Yamu padparadkoyvayucca i zhonka i dzeci U adsutnasci backi dzeci padnachalvayucca maci Zemlyarobstva palyavanne zbiralnictva vaennaya sprava zaysyody lichylisya vyklyuchna muzhchynskimi zanyatkami Tolki y velmi bednyh sem yah zhanchyny pracavali na paletkah Zvychajna manchzhury meli pa adnoj zhoncy Paliginnymi byli ranej tolki bagatyya garadzhane Spadchyna peradavalasya tolki pa muzhchynskaj linii Manchzhurskaya nyavesta Muzhchynskiya prychoski Zhanochyya stroi Vysakarodnyya manchzhurki pach XX st Muzhchyny manchzhury 1915 g Yunak u tradycyjnym stroi Manchzhurskaya imperatarskaya vopratkaMovaManchzhurskaya mova adnosicca da tungusa manchzhurskaj syam i moy Pismovasc isnue z XVII st ReligiyaTradycyjnaya religiya shamanizm Paslya zavayavannya Kitaya taksama shyroka raspaysyudziysya budyzm adnak manchzhury rayniva zahoyvali svae rytualy U Pekine dzejnichay vyaliki shamanski hram U XVIII st navat z yavilisya shamanskiya knigi na manchzhurskaj move Shamanski panteon skladaysya z vyalikaj kolkasci duhay endury yakiya shanavalisya pa peynyh dnyah Pasrednikami pamizh svetam duhay i lyudzej magli vystupac yak glavy sem yay tak i prafesijnyya shamany saman yakiya zajmalisya lekavannem pravodzili pahavalnyya abrady supravadzhali dushu nyabozhchyka y zamagilny svet varazhyli buduchynyu shukali zgublenyya i skradzenyya rechy i g d Shamanami magli stac muzhchyny i zhanchyny staryya i maladyya Lichylasya shto asobu saman vybirali sami duhi Mnogiya shamanskiya rytualy blizkiya da tyh shto isnavali y nanajcay SpasylkiShamyakina T I KULTURA KITAYa Imperatar Nurhacy i pershasnaya gistoryya manchzhuray Manchzhurski narod Arhivavana 13 studzenya 2010 Manchzhurskaya menshasc Zgubleny svet manchzhurskih shamanay Arhivavana 16 chervenya 2013