Прэсбургскі мір 1805 года (ням.: Pressburger Frieden; фр.: Traité de Presbourg) — мірны дагавор паміж Францыяй і Аўстрыяй, заключаны 26 снежня 1805 года ў Прэсбургу (Браціслава) пасля разгрому Аўстрыі ў Аўстэрліцкай бітве і яе поўнага паражэння ў вайне Трэцяй кааліцыі.
Паводле Прэсбургскага міру, Аўстрыя саступала Напалеону, як каралю Італіі, Венецыянскую вобласць, Істрыю (акрамя Трыеста) і Далмацыю і прызнавала ўсе французскія захопы ў Італіі. Акрамя таго Аўстрыя пазбаўлялася таксама ўсіх сваіх уладанняў на захад ад Карынтыі, якія пераходзілі пад уладу галоўных саюзнікаў Напалеона ў імперыі:
- Курфюрства Баварыя атрымала Ціроль з і , Форарльберг, правабярэжжа Іна, і , а таксама Пасау і Айхштэт, адарваныя ад Зальцбургскага курфюрства;
- набыло былыя аўстрыйскія ўладанні ў Швабіі: Альтдорф, , , і ;
- атрымала Канстанц, а таксама тэрыторыю герцагства Брэйсгау, уключаючы Фрайбург і .
Больш таго, імператар Франц II прызнаў за манархамі Баварыі і Вюртэмберга тытулы каралёў, што вывела іх з-пад улады інстытутаў Свяшчэннай Рымскай імперыі. Аўстрыя таксама выплачвала Францыі кантрыбуцыю ў суме 40 млн. флорынаў.
У якасці кампенсацыі Аўстрыя атрымлівала адносна невялікую тэрыторыю, якая ўключала Зальцбург і былое абацтва , а для былога курфюрста Зальцбургскага Фердынанда Габсбурга было створана новае .
Змены, прадугледжаныя Прэсбургскім мірам 1805 года, азначалі канец аўстрыйскага панавання ў Свяшчэннай Рымскай імперыі і спрыялі яе роспуску ў 1806 годзе.
Літаратура
- Прэсбургскі мір // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
Аўтар: www.NiNa.Az
Дата публікацыі:
Presburgski mir 1805 goda nyam Pressburger Frieden fr Traite de Presbourg mirny dagavor pamizh Francyyaj i Aystryyaj zaklyuchany 26 snezhnya 1805 goda y Presburgu Bracislava paslya razgromu Aystryi y Aysterlickaj bitve i yae poynaga parazhennya y vajne Trecyaj kaalicyi Pavodle Presburgskaga miru Aystryya sastupala Napaleonu yak karalyu Italii Venecyyanskuyu voblasc Istryyu akramya Tryesta i Dalmacyyu i pryznavala yse francuzskiya zahopy y Italii Akramya tago Aystryya pazbaylyalasya taksama ysih svaih uladannyay na zahad ad Karyntyi yakiya perahodzili pad uladu galoynyh sayuznikay Napaleona y imperyi Kurfyurstva Bavaryya atrymala Cirol z i Forarlberg pravabyarezhzha Ina i a taksama Pasau i Ajhshtet adarvanyya ad Zalcburgskaga kurfyurstva nabylo bylyya aystryjskiya yladanni y Shvabii Altdorf i atrymala Kanstanc a taksama terytoryyu gercagstva Brejsgau uklyuchayuchy Frajburg i Bolsh tago imperatar Franc II pryznay za manarhami Bavaryi i Vyurtemberga tytuly karalyoy shto vyvela ih z pad ulady instytutay Svyashchennaj Rymskaj imperyi Aystryya taksama vyplachvala Francyi kantrybucyyu y sume 40 mln florynay U yakasci kampensacyi Aystryya atrymlivala adnosna nevyalikuyu terytoryyu yakaya yklyuchala Zalcburg i byloe abactva a dlya byloga kurfyursta Zalcburgskaga Ferdynanda Gabsburga bylo stvorana novae Zmeny pradugledzhanyya Presburgskim miram 1805 goda aznachali kanec aystryjskaga panavannya y Svyashchennaj Rymskaj imperyi i spryyali yae rospusku y 1806 godze LitaraturaPresburgski mir Enciklopedicheskij slovar Brokgauza i Efrona V 86 tomah 82 t i 4 dop rusk SPb 1890 1907