Azərbaycanca  AzərbaycancaБеларуская  БеларускаяDeutsch  DeutschEnglish  EnglishFrançais  FrançaisҚазақ  ҚазақLietuvių  LietuviųРусский  Русскийภาษาไทย  ภาษาไทยTürkçe  TürkçeУкраїнська  Українська
Падтрымка
www.global-by3.nina.az
  • Галоўная
  • Вікіпедыя
  • Музыка

Пяча тка або пяча ць прадмет з выразанымі знакамі для адбітку іх на гліне воску паперы і інш а таксама адбітак гэтых зна

Пячатка

  • Галоўная старонка
  • Вікіпедыя
  • Пячатка

Пяча́тка, або пяча́ць — прадмет з выразанымі знакамі для адбітку іх на гліне, , воску, паперы і інш., а таксама адбітак гэтых знакаў, зроблены, каб надаць якому-небудзь дакументу верагоднасць і юрыдычную сілу. Пячаткі вывучае сфрагістыка.

image
Пячаць Познані з гербам, XIV ст.

Пячаткі вядомы з 4 тысячагоддзя да н.э. у краінах Старажытнага Усходу. У Старажытнай Грэцыі і Рыме пячаткі рабілі з каштоўнага каменю — т.зв. гемы, якія як узоры мастацтва вывучае гліптыка. Рымляне карысталіся таксама пячаткамі-пярсцёнкамі. З канца IV ст. ў Рыме былі віслыя пячаткі — булы, якія адціскаліся на свінцовых, сярэбраных, залатых пласцінках і прывешваліся на шнурках да дакументаў.

У канцы X ст. праз Візантыю трапілі на Русь. Найбольшая колькасць віслых пячатак знойдзена ў Ноўгарадзе, а свінцовых пячатак для тавараў () — у Драгічыне на Бугу (цяпер у Падляскім ваяводстве Польшчы).

Беларусь

image
Пячатка Ефрасінні Полацкай з Ноўгарада
image
Мельнскі дагавор, да якога з боку Польшчы і Вялікага Княства Літоўскага да было прывешана каля 120 віслых пячатак

Знойдзены пячаткі XII ст. — Ефрасінні Полацкай і яе маці Сафіі, полацкіх епіскапаў Дыянісія і Міны. Пячаткі і з выявамі расквітнелага крыжа і Святога Глеба належалі менскаму князю Глебу Усяславічу. У Тураве знойдзена пячатка Кірылы XIII ст. У першай палове XIV ст. ў Полацку карысталіся свінцовымі буламі, у канцы XIV —XV стст. ужываліся віслыя і прыкладныя васковыя пячаткі. Паводле тыпаў пячатак XIV—XV стст. былі княжацкія, епіскапскія, гарадскія, баярскія і іншыя.

У Польшчы і Вялікім Княстве Літоўскім у XV—XVIII стст. ужываліся асабістыя пячаткі-пярсцёнкі (сыгнеты). З прыняццем магдэбургскага права ў XIV—XVII стст. многія беларускія гарады мелі пячаткі з выявамі гербаў. Старажытныя адбіткі пячатак падзяляюцца на металічныя (X—XV ст.), васковыя (XIV—XVII ст.), сургучныя (з канца XVII ст.), курадымныя (XVIII—XIX стст.). У канцы XIX ст. ўзніклі і спецыяльная , каб рабіць адбітак на паперы.

У Рэспубліцы Беларусь існуюць гербавыя і простыя пячаткі. На гербавай назва дзяржаўнай арганізацыі ці органа, якія яе выкарыстоўваюць, і выява дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь. На простых пячатках няма выявы герба, імі звычайна карыстаюцца грамадскія арганізацыі, недзяржаўныя прадпрыемствы і асобы (напрыклад, урачы). Адзін з відаў простай пячаткі — вуглавы і іншыя штампы.

Крыніцы

  1. Паводле ТСБМ: пячатка, -і, ДМ -тцы; родны склон множны лік -так; жаночы род — Тое, што і пячаць; невялікая пячаць.
  2. Паводле ТСБМ: пячаць, -і, жаночы род — Прылада з выразанымі знакамі для адціскання іх (на паперы, сургучы і пад.). Адбітак гэтых знакаў, які служыць для сведчання чаго-н.

Літаратура

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13).

Спасылкі

  • image На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Пячатка

Аўтар: www.NiNa.Az

Дата публікацыі: 20 Май, 2025 / 17:26

Pyacha tka abo pyacha c pradmet z vyrazanymi znakami dlya adbitku ih na gline vosku papery i insh a taksama adbitak getyh znakay zrobleny kab nadac yakomu nebudz dakumentu veragodnasc i yurydychnuyu silu Pyachatki vyvuchae sfragistyka Pyachac Poznani z gerbam XIV st Pyachatki vyadomy z 4 tysyachagoddzya da n e u krainah Starazhytnaga Ushodu U Starazhytnaj Grecyi i Ryme pyachatki rabili z kashtoynaga kamenyu t zv gemy yakiya yak uzory mastactva vyvuchae gliptyka Rymlyane karystalisya taksama pyachatkami pyarscyonkami Z kanca IV st y Ryme byli vislyya pyachatki buly yakiya adciskalisya na svincovyh syarebranyh zalatyh plascinkah i pryveshvalisya na shnurkah da dakumentay U kancy X st praz Vizantyyu trapili na Rus Najbolshaya kolkasc vislyh pyachatak znojdzena y Noygaradze a svincovyh pyachatak dlya tavaray u Dragichyne na Bugu cyaper u Padlyaskim vayavodstve Polshchy BelarusPyachatka Efrasinni Polackaj z NoygaradaMelnski dagavor da yakoga z boku Polshchy i Vyalikaga Knyastva Litoyskaga da bylo pryveshana kalya 120 vislyh pyachatak Znojdzeny pyachatki XII st Efrasinni Polackaj i yae maci Safii polackih episkapay Dyyanisiya i Miny Pyachatki i z vyyavami raskvitnelaga kryzha i Svyatoga Gleba nalezhali menskamu knyazyu Glebu Usyaslavichu U Turave znojdzena pyachatka Kiryly XIII st U pershaj palove XIV st y Polacku karystalisya svincovymi bulami u kancy XIV XV stst uzhyvalisya vislyya i prykladnyya vaskovyya pyachatki Pavodle typay pyachatak XIV XV stst byli knyazhackiya episkapskiya garadskiya bayarskiya i inshyya U Polshchy i Vyalikim Knyastve Litoyskim u XV XVIII stst uzhyvalisya asabistyya pyachatki pyarscyonki sygnety Z prynyaccem magdeburgskaga prava y XIV XVII stst mnogiya belaruskiya garady meli pyachatki z vyyavami gerbay Starazhytnyya adbitki pyachatak padzyalyayucca na metalichnyya X XV st vaskovyya XIV XVII st surguchnyya z kanca XVII st kuradymnyya XVIII XIX stst U kancy XIX st yznikli i specyyalnaya kab rabic adbitak na papery U Respublicy Belarus isnuyuc gerbavyya i prostyya pyachatki Na gerbavaj nazva dzyarzhaynaj arganizacyi ci organa yakiya yae vykarystoyvayuc i vyyava dzyarzhaynaga gerba Respubliki Belarus Na prostyh pyachatkah nyama vyyavy gerba imi zvychajna karystayucca gramadskiya arganizacyi nedzyarzhaynyya pradpryemstvy i asoby napryklad urachy Adzin z viday prostaj pyachatki vuglavy i inshyya shtampy KrynicyPavodle TSBM pyachatka i DM tcy rodny sklon mnozhny lik tak zhanochy rod Toe shto i pyachac nevyalikaya pyachac Pavodle TSBM pyachac i zhanochy rod Prylada z vyrazanymi znakami dlya adciskannya ih na papery surguchy i pad Adbitak getyh znakay yaki sluzhyc dlya svedchannya chago n LitaraturaBelaruskaya encyklapedyya U 18 t T 13 Pramile Relaksin Redkal G P Pashkoy i insh Mn BelEn 2001 T 13 576 s 10 000 ekz ISBN 985 11 0035 8 ISBN 985 11 0216 4 t 13 SpasylkiNa Vikishovishchy yosc medyyafajly pa teme Pyachatka

Апошнія артыкулы
  • Май 19, 2025

    Адлегласць

  • Май 19, 2025

    Азія

  • Май 19, 2025

    Азербайджан

  • Май 20, 2025

    Азоўскае мора

  • Май 20, 2025

    Азот

www.NiNa.Az - Студыя

  • Вікіпедыя
  • Музыка
Звяжыцеся з намі
Мовы
Звязацца з намі
DMCA Sitemap
© 2019 nina.az - Усе правы абаронены.
Аўтарскія правы: Dadash Mammadov
Бясплатны сайт для абмену дадзенымі і файламі з усяго свету.
Верхняя частка