Azərbaycanca  AzərbaycancaБеларуская  БеларускаяDeutsch  DeutschEnglish  EnglishFrançais  FrançaisҚазақ  ҚазақLietuvių  LietuviųРусский  Русскийภาษาไทย  ภาษาไทยTürkçe  TürkçeУкраїнська  Українська
Падтрымка
www.global-by3.nina.az
  • Галоўная
  • Вікіпедыя
  • Музыка

Рымская Галія лац Gallia тэрыторыі Старажытнарымскай дзяржавы населеныя пераважна кельцкімі народамі Межавала з іншымі р

Рымская Галія

  • Галоўная старонка
  • Вікіпедыя
  • Рымская Галія

Рымская Галія (лац.: Gallia) — тэрыторыі Старажытнарымскай дзяржавы, населеныя пераважна кельцкімі народамі.

Межавала з іншымі рымскімі тэрыторыямі -- Італіяй і Іспаніяй, а таксама з землямі германцаў.

Этапы

Уключэнне тэрыторыі Галіі ў склад Старажытнарымскай дзяржавы адбывалася ў некалькі этапаў.

Цызальпійская Галія

image
Асноўны артыкул: Цызальпійская Галія

У III ст. да н.э. тэрыторыя на поўнач ад ракі Rubicō (Рубікон) была заваявана рымлянамі і пераўтворана ў правінцыю Цызальпійская Галія з цэнтрам у горадзе Mediolanum (Мілан). У далейшым падзелена па рацэ Padus (По) на Цыспаданскую Галію (лац.: Gallia Cispadana) і Транспаданскую Галію (лац.: Gallia Transpadana).

Пры Луцыі Юліі Цэзары (пачатак I ст. да н.э.) насельніцтва Цызальпійскай Галіі атрымала правы рымскага грамадзянства. У 40-я гады да н.э. тэрыторыя стала часткай Італіі.

Нарбонская Галія

Асноўны артыкул: Нарбонская Галія

У II ст. да н.э. рымляне пачалі вайну з плямёнамі поўдня Галіі, якая скончылася стварэннем рымскай правінцыі Нарбонская Галія з цэнтрам у Narbo Martius (Нарбона).

Трансальпійская Галія

image
Галія ў складзе Рымскай імперыі
Асноўны артыкул: Гальская вайна

У 58-51 гадах да н.э. Гаем Юліем Цэзарам была заваявана «Галія за Альпамі» — Трансальпійская Галія (лац.: Gallia Transalpina).

У 16 годзе да н.э. пры Актавіяне Аўгусце Трансальпійская Галія была падзелена на 3 правінцыі: Лугдунская Галія, Аквітанія і Белгіка.

На заваяванай тэрыторыі неаднаразова ўзнікалі паўстанні мясцовых плямёнаў, самым буйным з якіх было Батаўскае паўстанне.

У складзе Рымскай дзяржавы

Перыяд развіцця

Распаўсюджванне рымскіх формаў гаспадаркі ўмацоўвала эканоміку Галіі. Памнажаецца колькасць рабаўладальніцкіх віл, растуць буйныя гарады: Narbo Martius, Lugdunum (Ліён), Nemausus (Нім), Arelat (Арль), Burdigala (Бардо). Высокага ўзроўню дасягаюць сельская гаспадарка, металургія, керамічная і тэкстыльная вытворчасць. Вобласць апынулася актыўна ўцягнута ў гандаль з міжземнаморскім рэгіёнам, атрымалі развіццё таварна-грашовыя адносіны, была пабудавана сетка дарог, якая злучыла ўскраіны з буйнымі гарадамі і Рымам.

Перыяд крызісу

Асноўны артыкул: Крызіс Рымскай імперыі III стагоддзя

Аднак эканамічны ўздым заснаваны на эксплуатацыі рабоў быў недаўгавечным. Ужо з пачатку III ст. адбываецца заняпад рамяства і гандлю, збядненне гарадоў, якое суправаджалася ростам буйнога землеўладання і закабаленнем сялян (лац.: colonus — залежны селянін у Рымскай імперыі часоў яе заняпаду).

Да сярэдзіны III ст. крызіс пагаршаецца і ўзмацняецца націскам на Галію германскіх плямёнаў. У 258 годзе, ва ўмовах цяжкага знешняга і ўнутранага становішча Рымскай імперыі, Галія, а таксама Брытанія і Іспанія аддзяліліся ад Рыма і стварылі сваю — Гальскую імперыю. Сепаратысцкае ўтварэнне праіснавала 15 гадоў, і было зноў была ўз’яднана з Рымскай імперыяй пасля вырашальнай бітвы з войскамі Аўрэліяна.

Пасля крызісу

Асноўны артыкул: Дамінат

У IV ст. пасля адміністрацыйных рэформ Дыяклетыяна тэрыторыя Галіі была падзелена на 17 правінцый, якія ўвайшлі ў склад Гальскай і Вьенскай дыяцэзій.

Канчатковы перыяд

Асноўны артыкул: Падзенне Заходняй Рымскай імперыі

У 406 годзе на тэрыторыі Галіі ўзнікла варварскае Каралеўства бургундаў. У 418 годзе на правах федэратаў вестготы атрымалі ад Рыма частку Аквітаніі. З гэтага часу германцы захопліваюць часткі Галіі адну за адной. Заваёва Галіі была завершана франкскім каралём Хлодвігам.

Раманізацыя

Асноўны артыкул: Антычная раманізацыя

Працэс раманізацыі пачаўся з поўдня, прасоўваючыся ўверх па даліне ракі Рона, а затым закрануў і больш паўночныя вобласці (Валонія). Тым не менш, магутны кельцкі субстрат у Галіі захоўваўся даволі доўга. Нават праз стагоддзі пасля заваявання рымлянамі галы складалі пераважную большасць сельскага насельніцтва ў цэнтры і на поўначы краіны. Толькі ў буйных гарадах і на паўднёвым узбярэжжы жыло шмат патомных рымлян. Атрымалі распаўсюджанне і змяшаныя сем'і (рымляне, кельты, грэкі і інш.). Але і ў канцы III стагоддзя ў наваколлях Ліёна захоўваліся кельцкія паселішчы, дзе немагчыма было мець зносіны без перакладчыка.

Пасля эдыкта імператара Каракалы 212 года атрымалі ўсе жыхары імперыі, у тым ліку і Галіі незалежна ад нацыянальнасці. Гэта паскорыла працэс пераходу на лацінскую мову, якая да таго ж, у адрозненне ад кельцкіх моў, мела добра развітую пісьменнасць. З часам нашчадкі галаў не толькі сталі называць сябе рымлянамі, але згубілі сваю мову і цалкам перайшлі на вульгарную латынь.

Да канца рымскага перыяду ў Галіі пражывала па розных ацэнках ад 10 да 12 млн жыхароў, большасць з якіх склалі гала-рымляне, якія вызнавалі хрысціянства і размаўлялі на лацінскай мове.

Крыніцы

  1. БСЭ. Галлия (руск.)
  2. Франция (руск.)

Спасылкі

  • image На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Рымская Галія
Для паляпшэння артыкула пажадана
  • Знайсці і дадаць спасылкі на аўтарытэтныя крыніцы, якія пацвярджаюць напісанае
  • Перакласці тэкст з іншай мовы на беларускую.

Аўтар: www.NiNa.Az

Дата публікацыі: 19 Май, 2025 / 14:31

Rymskaya Galiya lac Gallia terytoryi Starazhytnarymskaj dzyarzhavy naselenyya peravazhna kelckimi narodami Mezhavala z inshymi rymskimi terytoryyami Italiyaj i Ispaniyaj a taksama z zemlyami germancay EtapyUklyuchenne terytoryi Galii y sklad Starazhytnarymskaj dzyarzhavy adbyvalasya y nekalki etapay Cyzalpijskaya Galiya Asnoyny artykul Cyzalpijskaya Galiya U III st da n e terytoryya na poynach ad raki Rubicō Rubikon byla zavayavana rymlyanami i peraytvorana y pravincyyu Cyzalpijskaya Galiya z centram u goradze Mediolanum Milan U dalejshym padzelena pa race Padus Po na Cyspadanskuyu Galiyu lac Gallia Cispadana i Transpadanskuyu Galiyu lac Gallia Transpadana Pry Lucyi Yulii Cezary pachatak I st da n e naselnictva Cyzalpijskaj Galii atrymala pravy rymskaga gramadzyanstva U 40 ya gady da n e terytoryya stala chastkaj Italii Narbonskaya Galiya Asnoyny artykul Narbonskaya Galiya U II st da n e rymlyane pachali vajnu z plyamyonami poydnya Galii yakaya skonchylasya stvarennem rymskaj pravincyi Narbonskaya Galiya z centram u Narbo Martius Narbona Transalpijskaya Galiya Galiya y skladze Rymskaj imperyiAsnoyny artykul Galskaya vajna U 58 51 gadah da n e Gaem Yuliem Cezaram byla zavayavana Galiya za Alpami Transalpijskaya Galiya lac Gallia Transalpina U 16 godze da n e pry Aktaviyane Aygusce Transalpijskaya Galiya byla padzelena na 3 pravincyi Lugdunskaya Galiya Akvitaniya i Belgika Na zavayavanaj terytoryi neadnarazova yznikali paystanni myascovyh plyamyonay samym bujnym z yakih bylo Batayskae paystanne U skladze Rymskaj dzyarzhavyPeryyad razviccya Raspaysyudzhvanne rymskih formay gaspadarki ymacoyvala ekanomiku Galii Pamnazhaecca kolkasc rabayladalnickih vil rastuc bujnyya garady Narbo Martius Lugdunum Liyon Nemausus Nim Arelat Arl Burdigala Bardo Vysokaga yzroynyu dasyagayuc selskaya gaspadarka metalurgiya keramichnaya i tekstylnaya vytvorchasc Voblasc apynulasya aktyyna ycyagnuta y gandal z mizhzemnamorskim regiyonam atrymali razviccyo tavarna grashovyya adnosiny byla pabudavana setka darog yakaya zluchyla yskrainy z bujnymi garadami i Rymam Peryyad kryzisu Asnoyny artykul Kryzis Rymskaj imperyi III stagoddzya Adnak ekanamichny yzdym zasnavany na ekspluatacyi raboy byy nedaygavechnym Uzho z pachatku III st adbyvaecca zanyapad ramyastva i gandlyu zbyadnenne garadoy yakoe supravadzhalasya rostam bujnoga zemleyladannya i zakabalennem syalyan lac colonus zalezhny selyanin u Rymskaj imperyi chasoy yae zanyapadu Da syaredziny III st kryzis pagarshaecca i yzmacnyaecca naciskam na Galiyu germanskih plyamyonay U 258 godze va ymovah cyazhkaga zneshnyaga i ynutranaga stanovishcha Rymskaj imperyi Galiya a taksama Brytaniya i Ispaniya addzyalilisya ad Ryma i stvaryli svayu Galskuyu imperyyu Separatysckae ytvarenne praisnavala 15 gadoy i bylo znoy byla yz yadnana z Rymskaj imperyyaj paslya vyrashalnaj bitvy z vojskami Ayreliyana Paslya kryzisu Asnoyny artykul Daminat U IV st paslya administracyjnyh reform Dyyakletyyana terytoryya Galii byla padzelena na 17 pravincyj yakiya yvajshli y sklad Galskaj i Venskaj dyyacezij Kanchatkovy peryyad Asnoyny artykul Padzenne Zahodnyaj Rymskaj imperyi U 406 godze na terytoryi Galii yznikla varvarskae Karaleystva burgunday U 418 godze na pravah federatay vestgoty atrymali ad Ryma chastku Akvitanii Z getaga chasu germancy zahoplivayuc chastki Galii adnu za adnoj Zavayova Galii byla zavershana frankskim karalyom Hlodvigam RamanizacyyaAsnoyny artykul Antychnaya ramanizacyya Praces ramanizacyi pachaysya z poydnya prasoyvayuchysya yverh pa daline raki Rona a zatym zakranuy i bolsh paynochnyya voblasci Valoniya Tym ne mensh magutny kelcki substrat u Galii zahoyvaysya davoli doyga Navat praz stagoddzi paslya zavayavannya rymlyanami galy skladali peravazhnuyu bolshasc selskaga naselnictva y centry i na poynachy krainy Tolki y bujnyh garadah i na paydnyovym uzbyarezhzhy zhylo shmat patomnyh rymlyan Atrymali raspaysyudzhanne i zmyashanyya sem i rymlyane kelty greki i insh Ale i y kancy III stagoddzya y navakollyah Liyona zahoyvalisya kelckiya paselishchy dze nemagchyma bylo mec znosiny bez perakladchyka Paslya edykta imperatara Karakaly 212 goda atrymali yse zhyhary imperyi u tym liku i Galii nezalezhna ad nacyyanalnasci Geta paskoryla praces perahodu na lacinskuyu movu yakaya da tago zh u adroznenne ad kelckih moy mela dobra razvituyu pismennasc Z chasam nashchadki galay ne tolki stali nazyvac syabe rymlyanami ale zgubili svayu movu i calkam perajshli na vulgarnuyu latyn Da kanca rymskaga peryyadu y Galii prazhyvala pa roznyh acenkah ad 10 da 12 mln zhyharoy bolshasc z yakih sklali gala rymlyane yakiya vyznavali hrysciyanstva i razmaylyali na lacinskaj move KrynicyBSE Galliya rusk Franciya rusk SpasylkiNa Vikishovishchy yosc medyyafajly pa teme Rymskaya GaliyaDlya palyapshennya artykula pazhadanaZnajsci i dadac spasylki na aytarytetnyya krynicy yakiya pacvyardzhayuc napisanaePeraklasci tekst z inshaj movy na belaruskuyu

Апошнія артыкулы
  • Май 19, 2025

    Грэчаская мова

  • Май 19, 2025

    Грэцыя

  • Май 19, 2025

    Грузінская мова

  • Май 19, 2025

    Грамадства

  • Май 19, 2025

    Горад

www.NiNa.Az - Студыя

  • Вікіпедыя
  • Музыка
Звяжыцеся з намі
Мовы
Звязацца з намі
DMCA Sitemap
© 2019 nina.az - Усе правы абаронены.
Аўтарскія правы: Dadash Mammadov
Бясплатны сайт для абмену дадзенымі і файламі з усяго свету.
Верхняя частка