Сталінскія рэпрэсіі ў Беларусі — неабгрунтаванае прыцягненне да крымінальнай адказнасці за дзяржаўныя (гэтак званыя «контррэвалюцыйныя») злачынствы, а таксама высылка — накіраванне на спецпасяленні за межы БССР судовымі або пазасудовымі органамі па палітычных, сацыяльных, нацыянальных, рэлігійных і іншых матывах. Пачаліся ў 1917 годзе, сістэматычны характар набылі ў 1930, найбольшы размах мелі ў 1937—1938, спыніліся разам са смерцю Сталіна ў 1953.


Дакладную лічбу рэпрэсаваных, як і падрабязныя сведчанні савецкіх злачынстваў, у наш час высветліць немагчыма з тае прычыны, што архівы КДБ дагэтуль закрытыя для даследчыкаў.
Гісторыя
У 1929 годзе ў Менск была накіравана Камісія Затонскага, якая раскрытыкавала палітыку Беларусізацыі, крытычна ацаніла дзейнасць беларускай інтэлігенцыі і аграрную палітыку ў БССР, даклад камісіі быў накіраваны ў ЦК і ЦКК УКП(б), у тым ліку асабіста Іосіфу Сталіну. Дзейнасць камісіі разглядаецца як пачатак сістэматычных палітычных рэпрэсій у БССР.
У 1930 у палітычнай справаздачы цэнтральнага камітэта XVI з’езда ВКП(б) І. Сталін заявіў:
![]() | Рэпрэсіі ў галіне сацыялістычнага будаўніцтва з'яўляюцца неабходным элементам наступлення... | ![]() |
.
Разам з шырока вядомым цяпер «Саюзам вызвалення Беларусі» ў БССР былі заведзены дзесяткі іншых сфабрыкаваных спраў: «Беларуская народная грамада» (68 арыштаваных), «Партыя вызвалення сялян» (110 арыштаваных), «Беларуска-літоўская сялянская партыя» (159 арыштаваных), «Контррэвалюцыйная паўстанцкая і дыверсійна-шпіёнская арганізацыя ў сістэме Наркамзема БССР і Трактарацэнтра» (627 арыштаваных), «Аб’яднанае антысавецкае падполле» (2570 арыштаваных) і г.д.
На думку беларускага даследчыка Леаніда Маракова, у 1930-я на Сталіна працавалі сакрэтныя інстытуты НКУС, якія пралічылі значны патэнцыял у геапалітычным становішчы Беларусі. Для таго, каб беларусы ніколі не атрымалі незалежнасць ад Расіі, яны сістэматычна вынішчалі інтэлектуальны генафонд нацыі. Як адзначае Леанід Маракоў: «Змянілася ўжо некалькі пакаленняў, а нам усё ніяк не атрымоўваецца аднавіць згубленае. Усё таму, што мы — дзеці горшых, лепшых выразалі».
Вялікі тэрор 1937—1938
Пачатак падзей, названых «Вялікім тэрорам», паддаецца дакладнай датоўцы. 3 ліпеня 1937 года Сталін, як сакратар ЦК ВКП (б), перадаў народнаму камісару ўнутраных справаў СССР Яжову і рэгіянальным кіруючым органам партыі прынятае днём раней рашэнне Палітбюро пра пачатак кампаніі рэпрэсій супраць былых кулакоў і крымінальнікаў.
31 ліпеня 1937 года Палітбюро ЦК ВКП(б) зацвердзіла аператыўны загад № 00447 Народнага камісара ўнутраных справаў Мікалая Яжова. Гэты загад, накіраваны супраць «былых кулакоў, крымінальнікаў і іншых контррэвалюцыйных элементаў», на працягу аднаго года, па загадзя устаноўленых разнарадках, павінен быў каштаваць жыцця альбо шматгадовага лагернага зняволення сотні тысяч чалавек.
Характэрна таксама, што вялікая колькасць ахвяраў загаду да гэтага часу не рэабілітавана або апраўдана. Прычына гэтага ў тым, што сярод іх было шмат сацыяльна дэкласаваных асоб (без пэўнага месца жыхарства, без пэўных заняткаў), расстраляных большай часткай за нязначныя злачынствы.
Згодна з аператыўным загадам № 00447 вылучаліся ліміты, на падставе гэтых лімітаў дакладна вядома мінімальная колькасць ахвяр за 1937—1938 гады.
Першая катэгорыя (расстрэл) | Другая катэгорыя (лагеры) | Усяго чалавек | |
---|---|---|---|
Ліміты 1937—1938 | 7 500 | 14 500 | 22 000 |
Асуджана 1937—1938 | 6 869 | 17 340 | 24 209 |
Колькасць ахвяр і этнічны склад
Паводле няпоўных падлікаў (многія дакументы не захаваліся) ахвярамі палітычных рэпрэсій у Беларусі ў 1917—1953 сталі каля 600 тыс. чал., згодна з іншымі звесткамі — не менш за 1 млн 400 тыс. чал., з іх 250 тыс. асуджаныя судовымі ці пакараныя рашэннямі пазасудовых органаў («двоек», «троек», асобых нарадаў, калегій АДПУ, НКУС, Міністэрства дзяржаўнай бяспекі (МДБ)). Акрамя асуджаных у 1920—1930-я, рэпрэсавана і выслана за межы БССР больш за 250 тыс. «раскулачаных» сялян і членаў іх сем’яў. У 1917—1953 гады да найвышэйшай меры пакарання (расстрэлу) прысуджаныя 358 686 чалавек. Усяго з 1954 да пачатку 2000 года ў Беларусі рэабілітавана больш за 200 тыс. ахвяр палітычных рэпрэсій. Калі ўлічыць, што да Другой сусветнай вайны ў ёй пражывала каля 5 млн чал., то атрымліваецца, што на тэрыторыі БССР быў рэпрэсаваны кожны дзесяты жыхар. Пры гэтым у 1930-я гады загінула каля 90 % беларускай інтэлігенцыі.
Калі ў 1920-я гады кіраўніцтва БССР адмыслова стрымлівалі антыэтнічныя настроі, то ўжо ў 1930-я гады прадстаўнікоў 9 нацыянальнасцяў, сярод якіх апынуліся і палякі, аднеслі да ворагаў савецкай дзяржавы. У гэты час савецкія СМІ навешвалі ярлыкі на цэлыя этнічныя групы. Прыказка «раз поляк, значит кулак» выяўляла сутнасць Вялікага тэрору 1937—1938 гг., калі шараговы паляк меў у 30,92 раза больш шанцаў трапіць у турму, чым непаляк. Колькасць этнічных палякаў у БССР зменшылася з 119 900 да 58 400 у перыяд з 1937 да 1939 гг. З 1939 па 1941 савецкая ўлада рэпрэсіравала амаль 500 тыс. палякаў, якія жылі на тэрыторыі былой усходняй Польшчы. Нават нягледзячы на тое, што больш за 400 тыс. палякаў перажылі рэпрэсіі, мала хто з іх вярнуўся ў БССР ці УССР, бо пасля вайны этнічных палякаў высялялі ў камуністычную Польшчу. У 1939—1941 гг. у межах былой усходняй Польшчы НКУС арыштаваў больш людзей, чым ва ўсім астатнім СССР.
Месцы масавых распраў па рэгіёнах Беларусі
Вызначэнне месцаў масавых рэпрэсій ускладняеццa тым, што архівы КДБ па-ранейшаму закрытыя для даследчыкаў. Але дзякуючы ўскосным звесткам часткова атрымліваецца рэканструяваць падзеі мінуўшчыны.
Наступствы
Навука
Ад рэпрэсій 1930-х пацярпелі 26 акадэмікаў і 6 членаў-карэспандэнтаў Беларускай акадэміі навук. З 139 аспірантаў, якія былі ў 1934, засталося толькі шэсць чалавек. Даследаванні ў галіне гуманітарных навук практычна спыніліся.
У ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 году НКУС было расстраляна больш за 130 прадстаўнікоў беларускай інтэлегенцыі, сярод якіх тры рэктары Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта: , Язэп Каранеўскі і Ананій Дзякаў. Гэтае злачынства было ўчыненае напярэдадні шаснаццатай гадавіны ад пачатку працы Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.
Гістарыяграфія
У 1930-я савецкія ўлады фізічна і духоўна знішчылі 32 мінскіх гісторыкаў, іх працы выдалілі з навуковых бібліятэк. Увогуле, была цалкам знішчана беларуская гістарычная школа. У Беларусі няма ніводнага дзяржаўнага рэальнага музея, які б быў прысвечаны гэтай сумнай старонцы нацыянальнай гісторыі. Да нешматлікіх інструментаў, якія могуць дапамагчы беларусам асэнсаваць таталітарнае мінулае, можна прылічыць Віртуальны музей савецкіх рэпрэсій у Беларусі, што быў створаны па грамадскай ініцыятыве ў 2014 годзе.
Літаратура
З 540—570 літаратараў, якія друкаваліся ў Беларусі ў 1920—1930-я гады XX стагоддзя, было рэпрэсавана не менш за 440—460 (80 %), у тым ліку Тодар Кляшторны, Андрэй Мрый і мноства іншых вядомых аўтараў. Калі ўлічваць аўтараў, вымушаных з’ехаць з радзімы, то рэпрэсіям падвергліся не менш за 500 (90 %), чвэртка ўсёй колькасці літаратараў (2000), рэпрэсаваных у СССР.
Тым часам, паводле падлікаў У. Маракова, ва Украіне колькасць рэпрэсаваных літаратараў склала каля 35-40 %, у Расіі — не больш за 15 %.
Медыцына
Агулам пад рэпрэсіі трапіла 1520 асоб, з іх каля 500 урачоў, больш за 200 медыцынскіх сясцёр, блізу 600 ветэрынарных працаўнікоў, некалькі сотняў іх сваякоў і тых, хто праходзіў з імі па адной супольнай справе.
Нацыянальны склад рэпрэсаваных: беларусы — 738, палякі — 331, яўрэі — 203, рускія — 168, украінцы — 25, латышы — 18, літоўцы — 13, немцы — 9, чэхі, эстонцы — па 2 чалавекі, грузіны, венгры, казахі, малдаване, татары, французы, чувашы — па адным, нявызначаныя — 4.
У 1930-х адбыўся поўны заняпад сістэмы медыцынскага абслугоўвання насельніцтва БССР. На большасць раённых бальніц прыходзіўся толькі адзін урач. Кожны трэці-чацвёрты ўрачэбны ўчастак быў не толькі без доктара, але і без фельчара, нават без акушэркі. Арышты праходзілі з такой хуткасцю, што трыста выпускнікоў Мінскага і Віцебскага медыцынскіх інстытутаў штогод не паспявалі займаць парожнія месцы. Аднак іх рыхтавалі найперш для адмысловых бальніц, клінік і санаторыяў, у якіх лячыліся партыйныя бонзы і энкавэдысты.
Гл. таксама
- Курапаты
- Рэпрэсіі ў СССР
- Спіс дзеячаў Беларусі, расстраляных 29—30 кастрычніка 1937 года
- Віртуальны музей савецкіх рэпрэсій у Беларусі
- Русіфікацыя Беларусі
Зноскі
- Кастусь Лашкевич, Леонид Моряков. Как в БССР уничтожали врачей и избавлялись от больных (руск.)(недаступная спасылка). TUT.BY (22 кастрычніка 2010). Архівавана з першакрыніцы 18 ліпеня 2011. Праверана 1 снежня 2012.
- Сталин, И. В. Сочинения. Т. 12. — С. 309.
- . Грамадска-палітычнае жыццё ў БССР у 1920—1930-я гг. // Гісторыя Беларусі (у кантэксце сусветных цывілізацый). Вучэбн. дапаможнік / В. І. Галубовіч, З. В. Шыбека, Д. М. Чаркасаў і інш.; Пад рэд. В. І. Галубовіча і Ю. М. Бохана. — Мн.: Экаперспектыва, 2005. С. 370.
- 600 000 ахвяр — прыблізная лічба: з І. Кузняцовым гутарыць Руслан Равяка // Наша Ніва, 3 кастрычніка 1999.
- І. Кузняцоў. Рэпрэсіі супраць беларускай інтэлігенцыі і сялянства ў 1930—1940 гады. Лекцыя 2. Архівавана 3 кастрычніка 2011. // «Беларускі Калегіум», 15 чэрвеня 2008.
- Рэабілітацыя: Зборнік дакументаў і нарматыўных актаў па рэабілітацыі ахвяраў палітычных рэпрэсіяў 1920-1980-х гадоў у Беларусі / Уклад., [аўт. камент.] А. Дзярновіч. — Мн. : Athenaeum, 2001. — 177 с. — С. 17. — (Athenaeum, Т. III; Архіў найноўшае гісторыі = Modern history archive). — ISBN 985-6374-12-X. Са спасылкай на: Касцюк, М. Бальшавіцкая сістэма ўлады на Беларусі / М. Касцюк. — Мн.: ВП «Экаперспектыва», 2000. — 307 с. — С. 176. — ISBN 985-6102-30-8.
- Беларусізацыя, 1920-я гады: Дакументы і матэрыялы / Беларускі дзяржаўны універсітэт, Гістарычны факультэт, Кафедра сусветнай і айчыннай гісторыі, Археаграфічная камісія Дзяржаўнага камітэту па архівах і справаводстве Рэспублікі Беларусь; Пад агул. рэд. Р. П. Платонава і У. І .Коршука. — Мн.: БДУ, 2001. — 268, [2] с. — С. 24. — ISBN 985-445-495-9.
- Martin, T. The Affirmative Action Empire: Nations and Nationalism in the Soviet Union 1923—1939 / Terry Martin. — Ithaca—London: Cornell University Press, 2001. — XVII, 496 p.: ill. — ISBN 0801486777.
- Беларусы [Карты]: этнагеаграфія, дэмаграфія, дыяспара, канфесіі: атлас / складзены і падрыхтаваны да друку Мінскай картаграфічнай фабрыкай у 1995—1996 гг.; адк. рэд. В. А. Шэленгоўская; рэд. карт: Л. У. Белякова [і інш.]. — Мн.: Камітэт дзяржаўных знакаў пры Міністэрстве фінансаў Рэспублікі Беларусь, 1996. — 1 атлас (32, [1] с., уключаючы вокладку). — С. 6.
- Snyder, T. Sketches from a secret war: a Polish artist’s mission to liberate Soviet Ukraine / Timothy Snyder. — New Haven: Yale University Press, 2005. — XXIII, 347 p.: ill., maps. — P. 177. — ISBN 030010670X.
- З 1944 па 1947 гг. 1 481 000 польскіх грамадзян, у т.л. 200 тыс. яўрэяў, пакінулі межы СССР. Magocsi, P. R. Historical atlas of East Central Europe / Paul Robert Magosci; cartographic design by Geoffrey J. Matthews. — Seattle—London: University of Washington Press, 1993. — 1 atlas (XIII, 218 p.): col. maps. — P. 167. — ISBN 0295972483.
- ВІРТУАЛЬНЫ МУЗЕЙ САВЕЦКІХ РЭПРЭСІЙ У БЕЛАРУСІ
- Карныя аперацыі АДПУ-НКУС
- Карныя акцыі НКУС-МУС-МДБ
- . Культурнае і духоўнае жыццё савецкай Беларусі. // Гісторыя Беларусі (у кантэксце сусветных цывілізацый). Вучэбн. дапаможнік / В. І. Галубовіч, З. В. Шыбека, Д. М. Чаркасаў і інш.; Пад рэд. В. І. Галубовіча і Ю. М. Бохана. — Мн.: Экаперспектыва, 2005. С. 402.
- Алег Яноўскі.. Імя, узнятае з небыцця: Аляксей Сцяпанавіч Кучынскі – рэктар БДУ 1936–1937 гадоў . «Універсітэт» № 20-21 (2167-2168). Архівавана з першакрыніцы 9 студзеня 2017.
- Андрэй Катлярчук. Прадмова да «літоўскага» нумару Архівавана 2 снежня 2009. // Arche № 9, 2009.
- Прадмова // [0 1] // Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі. Энцыклапедычны даведнік у 10 тамах (15 кнігах). / Укладальнік Л. У. Маракоў.
- …А медсястра ў вар’ятку ператварылася Архівавана 10 сакавіка 2012. // Наша Ніва, 13 верасня 2010
Літаратура
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 2001. — 591 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0214-8.
- Адамушка У. І. Палітычныя рэпрэсіі 20 – 50-ых гадоў на Беларусі. — Мн .: Беларусь, 1994. — 158 с. — 2 000 экз. — ISBN 985-01-0047-8.
- [0 1] // Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі. Энцыклапедычны даведнік у 10 тамах (15 кнігах). / Укладальнік Л. У. Маракоў.
- [0 2] // Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі. Энцыклапедычны даведнік у 10 тамах (15 кнігах). / Укладальнік Л. У. Маракоў.
- [1 3] // Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі. Энцыклапедычны даведнік у 10 тамах (15 кнігах). / Укладальнік Л. У. Маракоў.
- [2 3] // Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі. Энцыклапедычны даведнік у 10 тамах (15 кнігах). / Укладальнік Л. У. Маракоў.
- [0 4] // Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі. Энцыклапедычны даведнік у 10 тамах (15 кнігах). / Укладальнік Л. У. Маракоў.
- [0 1] // Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі. Энцыклапедычны даведнік у 10 тамах (15 кнігах). / Укладальнік Л. У. Маракоў.
- [0 2] // Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі. Энцыклапедычны даведнік у 10 тамах (15 кнігах). / Укладальнік Л. У. Маракоў.
- Гісторыя Беларусі (у кантэксце сусветных цывілізацый). Вучэбн. дапаможнік / В. І. Галубовіч, З. В. Шыбека, Д. М. Чаркасаў і інш.; Пад рэд. В. І. Галубовіча і Ю. М. Бохана. — Мн.: Экаперспектыва, 2005.
- ВОЗВРАЩЕННЫЕ ИМЕНА. Сотрудники АН Беларуси пострадавшие в период сталинских репрессий. Сост. и авт. предисл. Н. В. Токарев; Под редакцией академика АН Беларуси А. С. Махнача. — Мн.: Навука i тэхнiка, 1992. —120 с.: ил. (руск.)
Спасылкі
- Ірына Раманава. «Квоты перавыкананы»: кашмарныя архіўныя дакументы пра 1937 год у Беларусі // Наша Ніва, 15 снежня 2017
- Карта минских репрессий. 10 страшных мест, связанных с НКВД // kyky.org (руск.)
Аўтар: www.NiNa.Az
Дата публікацыі:
Stalinskiya represii y Belarusi neabgruntavanae prycyagnenne da kryminalnaj adkaznasci za dzyarzhaynyya getak zvanyya kontrrevalyucyjnyya zlachynstvy a taksama vysylka nakiravanne na specpasyalenni za mezhy BSSR sudovymi abo pazasudovymi organami pa palitychnyh sacyyalnyh nacyyanalnyh religijnyh i inshyh matyvah Pachalisya y 1917 godze sistematychny haraktar nabyli y 1930 najbolshy razmah meli y 1937 1938 spynilisya razam sa smercyu Stalina y 1953 Kurapacki les adno z najvyadomejshyh mescay pahavannya ahvyar represij u BSSR Dakladnuyu lichbu represavanyh yak i padrabyaznyya svedchanni saveckih zlachynstvay u nash chas vysvetlic nemagchyma z tae prychyny shto arhivy KDB dagetul zakrytyya dlya dasledchykay GistoryyaU 1929 godze y Mensk byla nakiravana Kamisiya Zatonskaga yakaya raskrytykavala palityku Belarusizacyi krytychna acanila dzejnasc belaruskaj inteligencyi i agrarnuyu palityku y BSSR daklad kamisii byy nakiravany y CK i CKK UKP b u tym liku asabista Iosifu Stalinu Dzejnasc kamisii razglyadaecca yak pachatak sistematychnyh palitychnyh represij u BSSR U 1930 u palitychnaj spravazdachy centralnaga kamiteta XVI z ezda VKP b I Stalin zayaviy Represii y galine sacyyalistychnaga budaynictva z yaylyayucca neabhodnym elementam nastuplennya Razam z shyroka vyadomym cyaper Sayuzam vyzvalennya Belarusi y BSSR byli zavedzeny dzesyatki inshyh sfabrykavanyh spray Belaruskaya narodnaya gramada 68 aryshtavanyh Partyya vyzvalennya syalyan 110 aryshtavanyh Belaruska litoyskaya syalyanskaya partyya 159 aryshtavanyh Kontrrevalyucyjnaya paystanckaya i dyversijna shpiyonskaya arganizacyya y sisteme Narkamzema BSSR i Traktaracentra 627 aryshtavanyh Ab yadnanae antysaveckae padpolle 2570 aryshtavanyh i g d Na dumku belaruskaga dasledchyka Leanida Marakova u 1930 ya na Stalina pracavali sakretnyya instytuty NKUS yakiya pralichyli znachny patencyyal u geapalitychnym stanovishchy Belarusi Dlya tago kab belarusy nikoli ne atrymali nezalezhnasc ad Rasii yany sistematychna vynishchali intelektualny genafond nacyi Yak adznachae Leanid Marakoy Zmyanilasya yzho nekalki pakalennyay a nam usyo niyak ne atrymoyvaecca adnavic zgublenae Usyo tamu shto my dzeci gorshyh lepshyh vyrazali Vyaliki teror 1937 1938 Pachatak padzej nazvanyh Vyalikim teroram paddaecca dakladnaj datoycy 3 lipenya 1937 goda Stalin yak sakratar CK VKP b peraday narodnamu kamisaru ynutranyh spravay SSSR Yazhovu i regiyanalnym kiruyuchym organam partyi prynyatae dnyom ranej rashenne Palitbyuro pra pachatak kampanii represij suprac bylyh kulakoy i kryminalnikay 31 lipenya 1937 goda Palitbyuro CK VKP b zacverdzila aperatyyny zagad 00447 Narodnaga kamisara ynutranyh spravay Mikalaya Yazhova Gety zagad nakiravany suprac bylyh kulakoy kryminalnikay i inshyh kontrrevalyucyjnyh elementay na pracyagu adnago goda pa zagadzya ustanoylenyh raznaradkah pavinen byy kashtavac zhyccya albo shmatgadovaga lagernaga znyavolennya sotni tysyach chalavek Harakterna taksama shto vyalikaya kolkasc ahvyaray zagadu da getaga chasu ne reabilitavana abo apraydana Prychyna getaga y tym shto syarod ih bylo shmat sacyyalna deklasavanyh asob bez peynaga mesca zhyharstva bez peynyh zanyatkay rasstralyanyh bolshaj chastkaj za nyaznachnyya zlachynstvy Zgodna z aperatyynym zagadam 00447 vyluchalisya limity na padstave getyh limitay dakladna vyadoma minimalnaya kolkasc ahvyar za 1937 1938 gady Pershaya kategoryya rasstrel Drugaya kategoryya lagery Usyago chalavekLimity 1937 1938 7 500 14 500 22 000Asudzhana 1937 1938 6 869 17 340 24 209Kolkasc ahvyar i etnichny skladPavodle nyapoynyh padlikay mnogiya dakumenty ne zahavalisya ahvyarami palitychnyh represij u Belarusi y 1917 1953 stali kalya 600 tys chal zgodna z inshymi zvestkami ne mensh za 1 mln 400 tys chal z ih 250 tys asudzhanyya sudovymi ci pakaranyya rashennyami pazasudovyh organay dvoek troek asobyh naraday kalegij ADPU NKUS Ministerstva dzyarzhaynaj byaspeki MDB Akramya asudzhanyh u 1920 1930 ya represavana i vyslana za mezhy BSSR bolsh za 250 tys raskulachanyh syalyan i chlenay ih sem yay U 1917 1953 gady da najvyshejshaj mery pakarannya rasstrelu prysudzhanyya 358 686 chalavek Usyago z 1954 da pachatku 2000 goda y Belarusi reabilitavana bolsh za 200 tys ahvyar palitychnyh represij Kali ylichyc shto da Drugoj susvetnaj vajny y yoj prazhyvala kalya 5 mln chal to atrymlivaecca shto na terytoryi BSSR byy represavany kozhny dzesyaty zhyhar Pry getym u 1930 ya gady zaginula kalya 90 belaruskaj inteligencyi Kali y 1920 ya gady kiraynictva BSSR admyslova strymlivali antyetnichnyya nastroi to yzho y 1930 ya gady pradstaynikoy 9 nacyyanalnascyay syarod yakih apynulisya i palyaki adnesli da voragay saveckaj dzyarzhavy U gety chas saveckiya SMI naveshvali yarlyki na celyya etnichnyya grupy Prykazka raz polyak znachit kulak vyyaylyala sutnasc Vyalikaga teroru 1937 1938 gg kali sharagovy palyak mey u 30 92 raza bolsh shancay trapic u turmu chym nepalyak Kolkasc etnichnyh palyakay u BSSR zmenshylasya z 119 900 da 58 400 u peryyad z 1937 da 1939 gg Z 1939 pa 1941 saveckaya ylada represiravala amal 500 tys palyakay yakiya zhyli na terytoryi byloj ushodnyaj Polshchy Navat nyagledzyachy na toe shto bolsh za 400 tys palyakay perazhyli represii mala hto z ih vyarnuysya y BSSR ci USSR bo paslya vajny etnichnyh palyakay vysyalyali y kamunistychnuyu Polshchu U 1939 1941 gg u mezhah byloj ushodnyaj Polshchy NKUS aryshtavay bolsh lyudzej chym va ysim astatnim SSSR Mescy masavyh raspray pa regiyonah BelarusiVyznachenne mescay masavyh represij uskladnyaecca tym shto arhivy KDB pa ranejshamu zakrytyya dlya dasledchykay Ale dzyakuyuchy yskosnym zvestkam chastkova atrymlivaecca rekanstruyavac padzei minuyshchyny NastupstvyNavuka Ad represij 1930 h pacyarpeli 26 akademikay i 6 chlenay karespandentay Belaruskaj akademii navuk Z 139 aspirantay yakiya byli y 1934 zastalosya tolki shesc chalavek Dasledavanni y galine gumanitarnyh navuk praktychna spynilisya U noch z 29 na 30 kastrychnika 1937 godu NKUS bylo rasstralyana bolsh za 130 pradstaynikoy belaruskaj intelegencyi syarod yakih try rektary Belaruskaga dzyarzhaynaga yniversiteta Yazep Karaneyski i Ananij Dzyakay Getae zlachynstva bylo ychynenae napyaredadni shasnaccataj gadaviny ad pachatku pracy Belaruskaga dzyarzhaynaga yniversiteta GistaryyagrafiyaU 1930 ya saveckiya ylady fizichna i duhoyna znishchyli 32 minskih gistorykay ih pracy vydalili z navukovyh bibliyatek Uvogule byla calkam znishchana belaruskaya gistarychnaya shkola U Belarusi nyama nivodnaga dzyarzhaynaga realnaga muzeya yaki b byy prysvechany getaj sumnaj staroncy nacyyanalnaj gistoryi Da neshmatlikih instrumentay yakiya moguc dapamagchy belarusam asensavac tatalitarnae minulae mozhna prylichyc Virtualny muzej saveckih represij u Belarusi shto byy stvorany pa gramadskaj inicyyatyve y 2014 godze Litaratura Z 540 570 litarataray yakiya drukavalisya y Belarusi y 1920 1930 ya gady XX stagoddzya bylo represavana ne mensh za 440 460 80 u tym liku Todar Klyashtorny Andrej Mryj i mnostva inshyh vyadomyh aytaray Kali ylichvac aytaray vymushanyh z ehac z radzimy to represiyam padverglisya ne mensh za 500 90 chvertka ysyoj kolkasci litarataray 2000 represavanyh u SSSR Tym chasam pavodle padlikay U Marakova va Ukraine kolkasc represavanyh litarataray sklala kalya 35 40 u Rasii ne bolsh za 15 Medycyna Agulam pad represii trapila 1520 asob z ih kalya 500 urachoy bolsh za 200 medycynskih syascyor blizu 600 veterynarnyh pracaynikoy nekalki sotnyay ih svayakoy i tyh hto prahodziy z imi pa adnoj supolnaj sprave Nacyyanalny sklad represavanyh belarusy 738 palyaki 331 yayrei 203 ruskiya 168 ukraincy 25 latyshy 18 litoycy 13 nemcy 9 chehi estoncy pa 2 chalaveki gruziny vengry kazahi maldavane tatary francuzy chuvashy pa adnym nyavyznachanyya 4 U 1930 h adbyysya poyny zanyapad sistemy medycynskaga abslugoyvannya naselnictva BSSR Na bolshasc rayonnyh balnic pryhodziysya tolki adzin urach Kozhny treci chacvyorty yrachebny ychastak byy ne tolki bez doktara ale i bez felchara navat bez akusherki Aryshty prahodzili z takoj hutkascyu shto trysta vypusknikoy Minskaga i Vicebskaga medycynskih instytutay shtogod ne paspyavali zajmac parozhniya mescy Adnak ih ryhtavali najpersh dlya admyslovyh balnic klinik i sanatoryyay u yakih lyachylisya partyjnyya bonzy i enkavedysty Gl taksamaKurapaty Represii y SSSR Spis dzeyachay Belarusi rasstralyanyh 29 30 kastrychnika 1937 goda Virtualny muzej saveckih represij u Belarusi Rusifikacyya BelarusiZnoskiKastus Lashkevich Leonid Moryakov Kak v BSSR unichtozhali vrachej i izbavlyalis ot bolnyh rusk nedastupnaya spasylka TUT BY 22 kastrychnika 2010 Arhivavana z pershakrynicy 18 lipenya 2011 Praverana 1 snezhnya 2012 Stalin I V Sochineniya T 12 S 309 Gramadska palitychnae zhyccyo y BSSR u 1920 1930 ya gg Gistoryya Belarusi u kanteksce susvetnyh cyvilizacyj Vuchebn dapamozhnik V I Galubovich Z V Shybeka D M Charkasay i insh Pad red V I Galubovicha i Yu M Bohana Mn Ekaperspektyva 2005 S 370 600 000 ahvyar prybliznaya lichba z I Kuznyacovym gutaryc Ruslan Ravyaka Nasha Niva 3 kastrychnika 1999 I Kuznyacoy Represii suprac belaruskaj inteligencyi i syalyanstva y 1930 1940 gady Lekcyya 2 Arhivavana 3 kastrychnika 2011 Belaruski Kalegium 15 chervenya 2008 Reabilitacyya Zbornik dakumentay i narmatyynyh aktay pa reabilitacyi ahvyaray palitychnyh represiyay 1920 1980 h gadoy u Belarusi Uklad ayt kament A Dzyarnovich Mn Athenaeum 2001 177 s S 17 Athenaeum T III Arhiy najnoyshae gistoryi Modern history archive ISBN 985 6374 12 X Sa spasylkaj na Kascyuk M Balshavickaya sistema ylady na Belarusi M Kascyuk Mn VP Ekaperspektyva 2000 307 s S 176 ISBN 985 6102 30 8 Belarusizacyya 1920 ya gady Dakumenty i materyyaly Belaruski dzyarzhayny universitet Gistarychny fakultet Kafedra susvetnaj i ajchynnaj gistoryi Arheagrafichnaya kamisiya Dzyarzhaynaga kamitetu pa arhivah i spravavodstve Respubliki Belarus Pad agul red R P Platonava i U I Korshuka Mn BDU 2001 268 2 s S 24 ISBN 985 445 495 9 Martin T The Affirmative Action Empire Nations and Nationalism in the Soviet Union 1923 1939 Terry Martin Ithaca London Cornell University Press 2001 XVII 496 p ill ISBN 0801486777 Belarusy Karty etnageagrafiya demagrafiya dyyaspara kanfesii atlas skladzeny i padryhtavany da druku Minskaj kartagrafichnaj fabrykaj u 1995 1996 gg adk red V A Shelengoyskaya red kart L U Belyakova i insh Mn Kamitet dzyarzhaynyh znakay pry Ministerstve finansay Respubliki Belarus 1996 1 atlas 32 1 s uklyuchayuchy vokladku S 6 Snyder T Sketches from a secret war a Polish artist s mission to liberate Soviet Ukraine Timothy Snyder New Haven Yale University Press 2005 XXIII 347 p ill maps P 177 ISBN 030010670X Z 1944 pa 1947 gg 1 481 000 polskih gramadzyan u t l 200 tys yayreyay pakinuli mezhy SSSR Magocsi P R Historical atlas of East Central Europe Paul Robert Magosci cartographic design by Geoffrey J Matthews Seattle London University of Washington Press 1993 1 atlas XIII 218 p col maps P 167 ISBN 0295972483 VIRTUALNY MUZEJ SAVECKIH REPRESIJ U BELARUSI Karnyya aperacyi ADPU NKUS Karnyya akcyi NKUS MUS MDB Kulturnae i duhoynae zhyccyo saveckaj Belarusi Gistoryya Belarusi u kanteksce susvetnyh cyvilizacyj Vuchebn dapamozhnik V I Galubovich Z V Shybeka D M Charkasay i insh Pad red V I Galubovicha i Yu M Bohana Mn Ekaperspektyva 2005 S 402 Aleg Yanoyski Imya uznyatae z nebyccya Alyaksej Scyapanavich Kuchynski rektar BDU 1936 1937 gadoy nyavyzn Universitet 20 21 2167 2168 Arhivavana z pershakrynicy 9 studzenya 2017 Andrej Katlyarchuk Pradmova da litoyskaga numaru Arhivavana 2 snezhnya 2009 Arche 9 2009 Pradmova 0 1 Represavanyya litaratary navukoycy rabotniki asvety gramadskiya i kulturnyya dzeyachy Belarusi Encyklapedychny davednik u 10 tamah 15 knigah Ukladalnik L U Marakoy A medsyastra y var yatku peratvarylasya Arhivavana 10 sakavika 2012 Nasha Niva 13 verasnya 2010LitaraturaEncyklapedyya gistoryi Belarusi U 6 t T 6 Kn 1 Puzyny Usaya Redkal G P Pashkoy galoyny red i insh Mast E E Zhakevich Mn BelEn 2001 591 s 10 000 ekz ISBN 985 11 0214 8 Adamushka U I Palitychnyya represii 20 50 yh gadoy na Belarusi Mn Belarus 1994 158 s 2 000 ekz ISBN 985 01 0047 8 0 1 Represavanyya litaratary navukoycy rabotniki asvety gramadskiya i kulturnyya dzeyachy Belarusi Encyklapedychny davednik u 10 tamah 15 knigah Ukladalnik L U Marakoy 0 2 Represavanyya litaratary navukoycy rabotniki asvety gramadskiya i kulturnyya dzeyachy Belarusi Encyklapedychny davednik u 10 tamah 15 knigah Ukladalnik L U Marakoy 1 3 Represavanyya litaratary navukoycy rabotniki asvety gramadskiya i kulturnyya dzeyachy Belarusi Encyklapedychny davednik u 10 tamah 15 knigah Ukladalnik L U Marakoy 2 3 Represavanyya litaratary navukoycy rabotniki asvety gramadskiya i kulturnyya dzeyachy Belarusi Encyklapedychny davednik u 10 tamah 15 knigah Ukladalnik L U Marakoy 0 4 Represavanyya litaratary navukoycy rabotniki asvety gramadskiya i kulturnyya dzeyachy Belarusi Encyklapedychny davednik u 10 tamah 15 knigah Ukladalnik L U Marakoy 0 1 Represavanyya litaratary navukoycy rabotniki asvety gramadskiya i kulturnyya dzeyachy Belarusi Encyklapedychny davednik u 10 tamah 15 knigah Ukladalnik L U Marakoy 0 2 Represavanyya litaratary navukoycy rabotniki asvety gramadskiya i kulturnyya dzeyachy Belarusi Encyklapedychny davednik u 10 tamah 15 knigah Ukladalnik L U Marakoy Gistoryya Belarusi u kanteksce susvetnyh cyvilizacyj Vuchebn dapamozhnik V I Galubovich Z V Shybeka D M Charkasay i insh Pad red V I Galubovicha i Yu M Bohana Mn Ekaperspektyva 2005 VOZVRAShENNYE IMENA Sotrudniki AN Belarusi postradavshie v period stalinskih repressij Sost i avt predisl N V Tokarev Pod redakciej akademika AN Belarusi A S Mahnacha Mn Navuka i tehnika 1992 120 s il rusk SpasylkiIryna Ramanava Kvoty peravykanany kashmarnyya arhiynyya dakumenty pra 1937 god u Belarusi Nasha Niva 15 snezhnya 2017 Karta minskih repressij 10 strashnyh mest svyazannyh s NKVD kyky org rusk