Azərbaycanca  AzərbaycancaБеларуская  БеларускаяDeutsch  DeutschEnglish  EnglishFrançais  FrançaisҚазақ  ҚазақLietuvių  LietuviųРусский  Русскийภาษาไทย  ภาษาไทยTürkçe  TürkçeУкраїнська  Українська
Падтрымка
www.global-by3.nina.az
  • Галоўная
  • Вікіпедыя
  • Музыка

У паняцця ёсць і іншыя значэнні гл Сталіца значэнні Сталіца галоўны горад дзяржавы адміністрацыйна палітычны цэнтр краін

Сталіца

  • Галоўная старонка
  • Вікіпедыя
  • Сталіца
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Сталіца (значэнні).

Сталіца — галоўны горад дзяржавы, адміністрацыйна-палітычны цэнтр краіны, у якім, як правіла, размяшчаюцца вышэйшыя органы дзяржаўнай улады і кіравання, вышэйшыя судовыя, кантрольныя і іншыя ўстановы. У асобных выпадках некаторыя з гэтых структур могуць размяшчацца ў іншых гарадах дзяржавы. Сталіца звычайна з’яўляецца і эканамічным, навуковым, культурным цэнтрам краіны, але ў некаторых краінах склалася поліцэнтрычная сістэма кіравання рознымі сферамі жыцця народа: так у ЗША палітычны цэнтр — Вашынгтон, эканамічны — Нью-Ёрк, адукацыйны — Бостан і г.д.

Сталіца можа выдзяляцца ў самастойную адміністрацыйна-тэрытарыяльную адзінку (Вена, Аўстрыя; Берлін, ФРГ; Масква, Расія; Пекін, КНР, а таксама Мінск, Беларусь), часам з асобым рэжымам кіравання (так, амерыканская сталіца Вашынгтон утварае федэральную акругу, якая не ўваходзіць ні ў адзін штат).

Некаторыя дзяржавы на пачатку сваёй гісторыі не мелі сталіц. Напрыклад у Венгрыі, Эстэргам, традыцыйнае месца каранацыі венгерскіх валадароў пачынаючы з Іштвана I, быў толькі адной з многіх каралеўскіх рэзідэнцый, а Буда была абвешчана сталіцай у 14 ст. У Іспаніі працяглы час таксама сталіцы не было, Бургас быў толькі месцам каранацыі кастыльска-ліёнскіх каралёў, двор вандраваў па краіне, часцей за ўсё спыняючыся ў Вальядалідзе, Мадрыд быў абвешчаны сталіцай у 1561 годзе. Сталіцы знаходзіліся там дзе быў валадар дзяржавы і вандравалі па і краіне разам з ім і яго дваром. Прыкладна так, верагодна, было на пачатковым этапе існавання ВКЛ да таго часу пакуль Гедзімін не абвясціў сталіцай Вільню.

Акрамя сталіц, якія набылі свой статус у працэсе гістарычнага развіцця, існуюць гарады, спецыяльна пабудаваныя для выканання сталічных функцый (Канбера, Аўстралія; Бразілія, Бразілія; Ісламабад, Пакістан; Астана, Казахстан і інш.). У некаторых краінах пры існаванні афіцыйнай сталіцы фактычна ёй з’яўляецца іншы горад (у Балівіі Ла-Пас замест Сукрэ; у Нідэрландах Гаага замест Амстэрдама; у Расіі, у сувязі з пераводам Канстытуцыйнага Суда ў Санкт-Пецярбург, апошні будзе выконваць частку сталічных функцый). У некаторых краінах (Ватыкан, Науру) афіцыйна вызначанай сталіцы няма.

Распаўсюджанай практыкай з’яўляецца перанос сталіцы, выкліканы часцей за ўсё перанаселенасцю і гіпертрафіраваным дамінаваннем сталічнага горада над астатняй краінай, альбо яго нявыгадным геаграфічным размяшчэннем, альбо з прычыны наяўнасці прамой ваеннай пагрозы сталіцы, альбо для паскарэння развіцця тэрыторый, дзе ствараецца новая сталіца, альбо для вызвалення ад старых традыцый грамадскага жыцця і дзяржаўнага кіравання.

За апошняе дзесяцігоддзе былі перанесены сталіцы Казахстана (з Алматы ў Астану, 1997), М’янмы (з Янгона (Рангуна) ў Найп’іда, 2005), Малайзіі (з Куала-Лумпура ў , 2005), Палау (з Корар у Мелекеок, 2006). Да канца 2007 павінна пачацца будаўніцтва новай сталіцы Паўднёвай Карэі ў 160 км ад Сеула ў правінцыі Чхунчхон-Пукто, што дазволіць аднесці месцазнаходжанне паўднёвакарэйскага кіраўніцтва ад патэнцыйна небяспечнай лініі міжкарэйскага размежавання па 38-й паралелі. Пераезд урадавых устаноў Паўднёвай Карэі прызначаны на 2012.

Перанос сталіцы можа быць часовым, з-за акупацыі ці пагрозы акупацыі існуючай сталіцы (так, Каўнас быў сталіцай Літвы падчас польскай акупацыі Вільнюса ў міжваенны перыяд; Куйбышаў часткова выконваў функцыі адміністрацыйнай і дыпламатычнай сталіцы СССР у гады Вялікай Айчыннай вайны) альбо пры немагчымасці знаходжання сталіцы ў пэўным месцы па іншых прычынах (Назрань заставалася адміністрацыйным цэнтрам Інгушэціі на час будаўніцтва горада Магас, абвешчанага сталіцай пры ўтварэнні рэспублікі; Тайвань лічыць Тайбэй часовай усекітайскай сталіцай замест Пекіна).

Самай маленькай сталіцай свету лічыцца горад Адамстаўн.

Сталіцы Беларусі

Згодна арт. 20 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, сталіцай Рэспублікі Беларусь з’яўляецца горад Мінск. Статус Мінска вызначаецца законам «Аб статусе сталіцы Рэспублікі Беларусь — горада Мінска» ад 12 ліпеня 2000 № 410-З.

Гістарычна першымі сталіцамі на нашых землях былі цэнтры старажытных княстваў — Полацк, Тураў, Пінск, Смаленск, Клецк, Навагрудак і інш. Этымалагічна тэрмін «сталіца» паходзіць ад абазначэння месца, дзе знаходзіўся «сталец» або «стол» («прастол») князя.

У пазнейшыя часы, сталіцамі на тэрыторыі Беларусі былі цэнтры тых дзяржаў і міждзяржаўных утварэнняў, у якія гэтая тэрыторыя ўваходзіла — Вільня, Варшава, Масква. Асобныя сталічныя функцыі (месца правядзення Соймаў ВКЛ і Рэчы Паспалітай і інш.) выконвалі Брэст, Гродна, Навагрудак, Мінск.

Са жніўня 1915 па люты 1918 года ў Магілёве знаходзілася Стаўка Вярхоўнага галоўнакамандуючага войскамі Расіі — фактычна — «ваенная сталіца» імперыі.

Пасля рэвалюцыі, з прыходам Савецкай улады на частцы беларускіх зямель утвараецца БССР з цэнтрам у Смаленску. З 8 студзеня 1919 года сталіца БССР перанесена ў Мінск. Незадоўга да гэтага, з сакавіка да снежня 1918 года ў Мінску знаходзілася кіраўніцтва Беларускай Народнай Рэспублікі, частка якога, знаходзячыся пазней у эміграцыі, прызнала на Другой Усебеларускай канферэнцыі 1925 года Мінск адзіным цэнтрам адраджэння Беларусі.

У 1938—1939 гадах распрацоўваўся праект пераносу сталіцы Беларусі ў Магілёў на падставе таго, што Мінск знаходзіўся толькі ў 30 км ад дзяржаўнай мяжы, аднак у верасні 1939 года пасля ўз’яднання заходнебеларускіх зямель з усходнебеларускімі неабходнасць у пераносе сталіцы адпала.

З распадам СССР Мінск становіцца сталіцай незалежнай і суверэннай Рэспублікі Беларусь. З 1993 года ў Мінску размяшчаецца Выканаўчы сакратарыят СНД, горад становіцца свайго роду «сталіцай» постсавецкай прасторы.

Гл. таксама

  • Спіс сталіц свету
  • Спіс краін з некалькімі сталіцамі
  • Культурныя сталіцы Еўропы
  • Культурныя сталіцы Беларусі

Літаратура

  • Сталіца // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 135. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).

Спасылкі

  • http://www.minsk.gov.by/ Архівавана 13 снежня 2009. — Афіцыйны сайт Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта.
  • Рэйтынг сталіц Еўропы 2009: хто больш, даражэй і чысцей Архівавана 20 студзеня 2012.
  • Параўнанне сталіц Архівавана 11 красавіка 2016.
  • Спіс значнейшых сталіц свету — Эл. рэсурс infoplease.com

Аўтар: www.NiNa.Az

Дата публікацыі: 19 Май, 2025 / 00:33

U panyaccya yosc i inshyya znachenni gl Stalica znachenni Stalica galoyny gorad dzyarzhavy administracyjna palitychny centr krainy u yakim yak pravila razmyashchayucca vyshejshyya organy dzyarzhaynaj ulady i kiravannya vyshejshyya sudovyya kantrolnyya i inshyya ystanovy U asobnyh vypadkah nekatoryya z getyh struktur moguc razmyashchacca y inshyh garadah dzyarzhavy Stalica zvychajna z yaylyaecca i ekanamichnym navukovym kulturnym centram krainy ale y nekatoryh krainah sklalasya policentrychnaya sistema kiravannya roznymi sferami zhyccya naroda tak u ZShA palitychny centr Vashyngton ekanamichny Nyu York adukacyjny Bostan i g d Stalica mozha vydzyalyacca y samastojnuyu administracyjna terytaryyalnuyu adzinku Vena Aystryya Berlin FRG Maskva Rasiya Pekin KNR a taksama Minsk Belarus chasam z asobym rezhymam kiravannya tak amerykanskaya stalica Vashyngton utvarae federalnuyu akrugu yakaya ne yvahodzic ni y adzin shtat Nekatoryya dzyarzhavy na pachatku svayoj gistoryi ne meli stalic Napryklad u Vengryi Estergam tradycyjnae mesca karanacyi vengerskih valadaroy pachynayuchy z Ishtvana I byy tolki adnoj z mnogih karaleyskih rezidencyj a Buda byla abveshchana stalicaj u 14 st U Ispanii pracyagly chas taksama stalicy ne bylo Burgas byy tolki mescam karanacyi kastylska liyonskih karalyoy dvor vandravay pa kraine chascej za ysyo spynyayuchysya y Valyadalidze Madryd byy abveshchany stalicaj u 1561 godze Stalicy znahodzilisya tam dze byy valadar dzyarzhavy i vandravali pa i kraine razam z im i yago dvarom Prykladna tak veragodna bylo na pachatkovym etape isnavannya VKL da tago chasu pakul Gedzimin ne abvyasciy stalicaj Vilnyu Akramya stalic yakiya nabyli svoj status u pracese gistarychnaga razviccya isnuyuc garady specyyalna pabudavanyya dlya vykanannya stalichnyh funkcyj Kanbera Aystraliya Braziliya Braziliya Islamabad Pakistan Astana Kazahstan i insh U nekatoryh krainah pry isnavanni aficyjnaj stalicy faktychna yoj z yaylyaecca inshy gorad u Balivii La Pas zamest Sukre u Niderlandah Gaaga zamest Amsterdama u Rasii u suvyazi z peravodam Kanstytucyjnaga Suda y Sankt Pecyarburg aposhni budze vykonvac chastku stalichnyh funkcyj U nekatoryh krainah Vatykan Nauru aficyjna vyznachanaj stalicy nyama Raspaysyudzhanaj praktykaj z yaylyaecca peranos stalicy vyklikany chascej za ysyo peranaselenascyu i gipertrafiravanym daminavannem stalichnaga gorada nad astatnyaj krainaj albo yago nyavygadnym geagrafichnym razmyashchennem albo z prychyny nayaynasci pramoj vaennaj pagrozy stalicy albo dlya paskarennya razviccya terytoryj dze stvaraecca novaya stalica albo dlya vyzvalennya ad staryh tradycyj gramadskaga zhyccya i dzyarzhaynaga kiravannya Za aposhnyae dzesyacigoddze byli peraneseny stalicy Kazahstana z Almaty y Astanu 1997 M yanmy z Yangona Ranguna y Najp ida 2005 Malajzii z Kuala Lumpura y 2005 Palau z Korar u Melekeok 2006 Da kanca 2007 pavinna pachacca budaynictva novaj stalicy Paydnyovaj Karei y 160 km ad Seula y pravincyi Chhunchhon Pukto shto dazvolic adnesci mescaznahodzhanne paydnyovakarejskaga kiraynictva ad patencyjna nebyaspechnaj linii mizhkarejskaga razmezhavannya pa 38 j paraleli Peraezd uradavyh ustanoy Paydnyovaj Karei pryznachany na 2012 Peranos stalicy mozha byc chasovym z za akupacyi ci pagrozy akupacyi isnuyuchaj stalicy tak Kaynas byy stalicaj Litvy padchas polskaj akupacyi Vilnyusa y mizhvaenny peryyad Kujbyshay chastkova vykonvay funkcyi administracyjnaj i dyplamatychnaj stalicy SSSR u gady Vyalikaj Ajchynnaj vajny albo pry nemagchymasci znahodzhannya stalicy y peynym mescy pa inshyh prychynah Nazran zastavalasya administracyjnym centram Ingushecii na chas budaynictva gorada Magas abveshchanaga stalicaj pry ytvarenni respubliki Tajvan lichyc Tajbej chasovaj usekitajskaj stalicaj zamest Pekina Samaj malenkaj stalicaj svetu lichycca gorad Adamstayn Stalicy BelarusiZgodna art 20 Kanstytucyi Respubliki Belarus stalicaj Respubliki Belarus z yaylyaecca gorad Minsk Status Minska vyznachaecca zakonam Ab statuse stalicy Respubliki Belarus gorada Minska ad 12 lipenya 2000 410 Z Gistarychna pershymi stalicami na nashyh zemlyah byli centry starazhytnyh knyastvay Polack Turay Pinsk Smalensk Kleck Navagrudak i insh Etymalagichna termin stalica pahodzic ad abaznachennya mesca dze znahodziysya stalec abo stol prastol knyazya U paznejshyya chasy stalicami na terytoryi Belarusi byli centry tyh dzyarzhay i mizhdzyarzhaynyh utvarennyay u yakiya getaya terytoryya yvahodzila Vilnya Varshava Maskva Asobnyya stalichnyya funkcyi mesca pravyadzennya Sojmay VKL i Rechy Paspalitaj i insh vykonvali Brest Grodna Navagrudak Minsk Sa zhniynya 1915 pa lyuty 1918 goda y Magilyove znahodzilasya Stayka Vyarhoynaga galoynakamanduyuchaga vojskami Rasii faktychna vaennaya stalica imperyi Paslya revalyucyi z pryhodam Saveckaj ulady na chastcy belaruskih zyamel utvaraecca BSSR z centram u Smalensku Z 8 studzenya 1919 goda stalica BSSR peranesena y Minsk Nezadoyga da getaga z sakavika da snezhnya 1918 goda y Minsku znahodzilasya kiraynictva Belaruskaj Narodnaj Respubliki chastka yakoga znahodzyachysya paznej u emigracyi pryznala na Drugoj Usebelaruskaj kanferencyi 1925 goda Minsk adzinym centram adradzhennya Belarusi U 1938 1939 gadah raspracoyvaysya praekt peranosu stalicy Belarusi y Magilyoy na padstave tago shto Minsk znahodziysya tolki y 30 km ad dzyarzhaynaj myazhy adnak u verasni 1939 goda paslya yz yadnannya zahodnebelaruskih zyamel z ushodnebelaruskimi neabhodnasc u peranose stalicy adpala Z raspadam SSSR Minsk stanovicca stalicaj nezalezhnaj i suverennaj Respubliki Belarus Z 1993 goda y Minsku razmyashchaecca Vykanaychy sakrataryyat SND gorad stanovicca svajgo rodu stalicaj postsaveckaj prastory Gl taksamaSpis stalic svetu Spis krain z nekalkimi stalicami Kulturnyya stalicy Eyropy Kulturnyya stalicy BelarusiLitaraturaStalica Belaruskaya encyklapedyya U 18 t T 15 Sledaviki Tryo Redkal G P Pashkoy i insh Mn BelEn 2002 T 15 S 135 10 000 ekz ISBN 985 11 0035 8 ISBN 985 11 0251 2 t 15 Spasylkihttp www minsk gov by Arhivavana 13 snezhnya 2009 Aficyjny sajt Minskaga garadskoga vykanaychaga kamiteta Rejtyng stalic Eyropy 2009 hto bolsh darazhej i chyscej Arhivavana 20 studzenya 2012 Paraynanne stalic Arhivavana 11 krasavika 2016 Spis znachnejshyh stalic svetu El resurs infoplease com

Апошнія артыкулы
  • Май 19, 2025

    Май (значэнні)

  • Май 18, 2025

    Май

  • Май 19, 2025

    Лігурыя

  • Май 19, 2025

    Лацінская мова

  • Май 19, 2025

    Кітайская мова

www.NiNa.Az - Студыя

  • Вікіпедыя
  • Музыка
Звяжыцеся з намі
Мовы
Звязацца з намі
DMCA Sitemap
© 2019 nina.az - Усе правы абаронены.
Аўтарскія правы: Dadash Mammadov
Бясплатны сайт для абмену дадзенымі і файламі з усяго свету.
Верхняя частка