Azərbaycanca  Azərbaycanca  Türkçe  Türkçe
Падтрымка
www.global-by3.nina.az
  • Галоўная
  • Вікіпедыя
  • Музыка

Суквецце inflorescentia частка сістэмы парасткаў пакрытанасенных раслін якая нясе кветкі Суквецце сланечніка кошыкСултан

Суквецце

  • Галоўная старонка
  • Вікіпедыя
  • Суквецце

Суквецце (inflorescentia) — частка сістэмы парасткаў пакрытанасенных раслін, якая нясе кветкі.

image
Суквецце сланечніка — кошык
image
Султан (несапраўдны колас) лісахвоста лугавога

Парасткі, якія нясуць кветкі, разнастайна відазмененыя. Суквецці звычайна больш-менш выразна адмежаваныя ад вегетатыўнай часткі расліны. Закладваюцца суквецці ўнутры кветкавых або змешаных пупышак.

Цэнтральны парастак суквецця называецца кветаносам. Акрамя кветак, на кветаносе могуць развівацца прыкветныя лісты. Кветкі размяшчаюцца на кветаносе ў пэўным парадку. Яны прымацоўваюцца да кветаноса пры дапамозе кветаножак або сваёй асновай (сядзячыя кветкі).

Суквецці, у якіх на кветаносе размяшчаюцца кветкі, называюцца простымі. Да простых суквеццяў належаць гронка, колас, пачатак, шчыток, парасонік, галоўка, кошык. Розныя тыпы простых суквеццяў выдзяляюць з улікам будовы кветаноса, спосабу прымацавання кветак і даўжыні кветаножак.

  • image
    Простая гронка. Ландыш майскі
  • image
    Просты колас. Трыпутнік вялікі
  • image
    Просты парасонік. Вішня
  • image
    Пачатак. Капытнік балотны
  • image
    Просты шчыток. Багун балотны
  • image
    Галоўка. Канюшына лугавая

Простая гронка ўяўляе сабой суквецце, у якім кветкі прымацаваны да агульнага добра развітага кветаноса з дапамогай кветаножак (чаромха, ландыш, стрэлкі, лубін і інш.). Просты колас — суквецце, у якім на доўгім кветаносе размяшчаюцца сядзячыя кветкі (трыпутнік, пальчатакарэннік). Просты парасонік — суквецце, у якім кветаножкі ўсіх кветак выходзяць з верхавіны кветаноса і маюць аднолькавую даўжыню (вішня, ). Пачатак — у адрозненне ад простага коласа мае вельмі моцна патоўшчаны кветанос (капытнік, аер). Просты шчыток складаецца з кветак, размешчаных амаль у адной плоскасці. Але ў адрозненне ад парасоніка ў шчытку кожная кветка мае розныя па даўжыні кветаножкі. У цэнтральных кветак яны значна карацейшыя, чым у бакавых (груша, багун). Галоўка займае прамежкавае становішча паміж суквеццямі просты колас і простая гронка. Кветкі ў галоўцы могуць быць сядзячымі (як у коласе) або прымацоўваюцца пры дапамозе кароткіх кветаножак (як у гронцы). Аднак у адрозненне ад гронкі і коласа кветанос у галоўкі пакарочаны (канюшына). Кошык мае агульнае кветаложа, на якім размяшчаюцца сядзячыя кветкі. Звонку кошык акружаны лісцікамі абгорткі — верхавінкавымі лістамі своеасаблівай будовы. У кошык сабраны кветкі ў дзьмухаўца, нівяніку, сланечніку, астры.

У складаных суквеццях да агульнага кветаноса прымацоўваюцца простыя суквецці. Складаная гронка ўтвараецца з простых гронак. Складаная гронка злакаў, у якой бакавыя галінкі (простыя суквецці) панікаюць, называецца мяцёлкай. Складаны колас утвораны простымі каласкамі, складаны парасонік — простымі парасонікамі. Самую складаную будову маюць складаныя шчыткі. У рабіны складаныя шчыткі ўтвараюцца з простых шчыткоў, а ў крываўніку простыя шчыткі ўтвораны суквеццямі-кошыкамі.

  • image
    Складаная гронка. Бэз звычайны
  • image
    Складаны колас. Жыта пасяўное
  • image
    Складаны парасонік. Кроп

У простых суквеццях можа быць ад адной кветкі (у простым каласку злаку мятліцы, у кошыку мардоўніку) да некалькіх соцень (у кошыку сланечніку) і нават некалькіх тысяч (у некаторых пальмаў).

Утварэнне суквеццяў мае вялікае біялагічнае значэнне. Біялагічны сэнс ўзнікнення суквеццяў — у нарастальнай верагоднасці апылення кветак як анемафільных (гэта значыць ветрапыляльных), так і энтамафільных (гэта значыць насякомаапыляльных) раслін. Кожная асобная кветка раскрываецца і цвіце непрацяглы час. Калі надвор’е ў момант цвіцення неспрыяльнае, апыленне можа не адбыцца. Без апылення не адбудзецца і апладненне, а значыць, не завяжуцца насенне і плады. У суквецці ж кветкі распускаюцца не адначасова, што забяспечвае надзейнае апыленне і апладненне.

Літаратура

  • Сукве́цце // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 259. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
  • Біялогія: вучэб. дапам. для 7-га кл. агульнаадукац. устаноў з беларус. мовай навучання / В. М. Ціхаміраў [і інш.]; пад рэд. В. М. Ціхамірава; пер. з рус. мовы Г. І. Кулеш. — Мн.: Нар. асвета, 2010. — 199 с.: іл. — ISBN 978-985-03-1340-9.
  • Сукве́цце // Тлумачальны слоўнік беларускай мовы: У 5-ці т / АН БССР, Інстытут мовазнаўства імя Я. Коласа. — Мн.: Беларус. Сав. Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 1983. — Т. 5 кн. 1: С — Улагодзіць / [рэдактар М. Р. Суднік]. — С. 372. — 663 с.
  • Соцветие / Каден Н. Н. // Большая советская энциклопедия : ([в 30 т.]) / гл. ред. А. М. Прохоров. — 3-е изд.. — М. : Советская энциклопедия, 1969—1978. (руск.)
  • Соцветие // Жизнь растений в 6 томах (руск.) / Гл. ред. , под ред. А. Л. Тахтаджяна. — Просвещение, 1980. — Т. 5. — С. 38–43. — 430 с.
  • Кузнецова Т. В., Пряхина Н. И., Яковлев Г. П. Соцветия. Морфологическая классификация / Под общей редакцией д-ра биолог, наук, проф. Г. П. Яковлева. — С.-Петербург: , 1992. — 128 с. — 5000 экз. (руск.)
  • Соцве́тие // Краткий словарь ботанических терминов / Сост. М. В. Буланая и др.; Под ред. А. Г. Еленевского. — Саратов: Изд-во Сарат. пед. ин-та, 1993. — С. 123. — 151 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-87077-064-5. (руск.)
  • Соцветие // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.

Спасылкі

  • image На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Суквецце
  • Соцветия // ECOportal.info (руск.)

Аўтар: www.NiNa.Az

Дата публікацыі: 23 Май, 2025 / 19:37

Sukvecce inflorescentia chastka sistemy parastkay pakrytanasennyh raslin yakaya nyase kvetki Sukvecce slanechnika koshykSultan nesapraydny kolas lisahvosta lugavoga Parastki yakiya nyasuc kvetki raznastajna vidazmenenyya Sukvecci zvychajna bolsh mensh vyrazna admezhavanyya ad vegetatyynaj chastki rasliny Zakladvayucca sukvecci ynutry kvetkavyh abo zmeshanyh pupyshak Centralny parastak sukveccya nazyvaecca kvetanosam Akramya kvetak na kvetanose moguc razvivacca prykvetnyya listy Kvetki razmyashchayucca na kvetanose y peynym paradku Yany prymacoyvayucca da kvetanosa pry dapamoze kvetanozhak abo svayoj asnovaj syadzyachyya kvetki Sukvecci u yakih na kvetanose razmyashchayucca kvetki nazyvayucca prostymi Da prostyh sukveccyay nalezhac gronka kolas pachatak shchytok parasonik galoyka koshyk Roznyya typy prostyh sukveccyay vydzyalyayuc z ulikam budovy kvetanosa sposabu prymacavannya kvetak i dayzhyni kvetanozhak Prostaya gronka Landysh majski Prosty kolas Tryputnik vyaliki Prosty parasonik Vishnya Pachatak Kapytnik balotny Prosty shchytok Bagun balotny Galoyka Kanyushyna lugavaya Prostaya gronka yyaylyae saboj sukvecce u yakim kvetki prymacavany da agulnaga dobra razvitaga kvetanosa z dapamogaj kvetanozhak charomha landysh strelki lubin i insh Prosty kolas sukvecce u yakim na doygim kvetanose razmyashchayucca syadzyachyya kvetki tryputnik palchatakarennik Prosty parasonik sukvecce u yakim kvetanozhki ysih kvetak vyhodzyac z verhaviny kvetanosa i mayuc adnolkavuyu dayzhynyu vishnya Pachatak u adroznenne ad prostaga kolasa mae velmi mocna patoyshchany kvetanos kapytnik aer Prosty shchytok skladaecca z kvetak razmeshchanyh amal u adnoj ploskasci Ale y adroznenne ad parasonika y shchytku kozhnaya kvetka mae roznyya pa dayzhyni kvetanozhki U centralnyh kvetak yany znachna karacejshyya chym u bakavyh grusha bagun Galoyka zajmae pramezhkavae stanovishcha pamizh sukveccyami prosty kolas i prostaya gronka Kvetki y galoycy moguc byc syadzyachymi yak u kolase abo prymacoyvayucca pry dapamoze karotkih kvetanozhak yak u groncy Adnak u adroznenne ad gronki i kolasa kvetanos u galoyki pakarochany kanyushyna Koshyk mae agulnae kvetalozha na yakim razmyashchayucca syadzyachyya kvetki Zvonku koshyk akruzhany liscikami abgortki verhavinkavymi listami svoeasablivaj budovy U koshyk sabrany kvetki y dzmuhayca nivyaniku slanechniku astry U skladanyh sukveccyah da agulnaga kvetanosa prymacoyvayucca prostyya sukvecci Skladanaya gronka ytvaraecca z prostyh gronak Skladanaya gronka zlakay u yakoj bakavyya galinki prostyya sukvecci panikayuc nazyvaecca myacyolkaj Skladany kolas utvorany prostymi kalaskami skladany parasonik prostymi parasonikami Samuyu skladanuyu budovu mayuc skladanyya shchytki U rabiny skladanyya shchytki ytvarayucca z prostyh shchytkoy a y kryvayniku prostyya shchytki ytvorany sukveccyami koshykami Skladanaya gronka Bez zvychajny Skladany kolas Zhyta pasyaynoe Skladany parasonik Krop U prostyh sukveccyah mozha byc ad adnoj kvetki u prostym kalasku zlaku myatlicy u koshyku mardoyniku da nekalkih socen u koshyku slanechniku i navat nekalkih tysyach u nekatoryh palmay Utvarenne sukveccyay mae vyalikae biyalagichnae znachenne Biyalagichny sens yzniknennya sukveccyay u narastalnaj veragodnasci apylennya kvetak yak anemafilnyh geta znachyc vetrapylyalnyh tak i entamafilnyh geta znachyc nasyakomaapylyalnyh raslin Kozhnaya asobnaya kvetka raskryvaecca i cvice nepracyagly chas Kali nadvor e y momant cvicennya nespryyalnae apylenne mozha ne adbycca Bez apylennya ne adbudzecca i apladnenne a znachyc ne zavyazhucca nasenne i plady U sukvecci zh kvetki raspuskayucca ne adnachasova shto zabyaspechvae nadzejnae apylenne i apladnenne LitaraturaSukve cce Belaruskaya encyklapedyya U 18 t T 15 Sledaviki Tryo Redkal G P Pashkoy i insh Mn BelEn 2002 T 15 S 259 10 000 ekz ISBN 985 11 0035 8 ISBN 985 11 0251 2 t 15 Biyalogiya vucheb dapam dlya 7 ga kl agulnaadukac ustanoy z belarus movaj navuchannya V M Cihamiray i insh pad red V M Cihamirava per z rus movy G I Kulesh Mn Nar asveta 2010 199 s il ISBN 978 985 03 1340 9 Sukve cce Tlumachalny sloynik belaruskaj movy U 5 ci t AN BSSR Instytut movaznaystva imya Ya Kolasa Mn Belarus Sav Encyklapedyya imya Petrusya Broyki 1983 T 5 kn 1 S Ulagodzic redaktar M R Sudnik S 372 663 s Socvetie Kaden N N Bolshaya sovetskaya enciklopediya v 30 t gl red A M Prohorov 3 e izd M Sovetskaya enciklopediya 1969 1978 rusk Socvetie Zhizn rastenij v 6 tomah rusk Gl red pod red A L Tahtadzhyana Prosveshenie 1980 T 5 S 38 43 430 s Kuznecova T V Pryahina N I Yakovlev G P Socvetiya Morfologicheskaya klassifikaciya Pod obshej redakciej d ra biolog nauk prof G P Yakovleva S Peterburg 1992 128 s 5000 ekz rusk Socve tie Kratkij slovar botanicheskih terminov Sost M V Bulanaya i dr Pod red A G Elenevskogo Saratov Izd vo Sarat ped in ta 1993 S 123 151 s 10 000 ekz ISBN 5 87077 064 5 rusk Socvetie Enciklopedicheskij slovar Brokgauza i Efrona V 86 tomah 82 t i 4 dop rusk SPb 1890 1907 SpasylkiNa Vikishovishchy yosc medyyafajly pa teme Sukvecce Socvetiya ECOportal info rusk

Апошнія артыкулы
  • Май 24, 2025

    Вікіманія

  • Май 23, 2025

    Віктар Юшчанка

  • Май 23, 2025

    Вялікія азёры

  • Май 24, 2025

    Вышні Валачок

  • Май 24, 2025

    Вычагда

www.NiNa.Az - Студыя

  • Вікіпедыя
  • Музыка
Звяжыцеся з намі
Мовы
Звязацца з намі
DMCA Sitemap
© 2019 nina.az - Усе правы абаронены.
Аўтарскія правы: Dadash Mammadov
Бясплатны сайт для абмену дадзенымі і файламі з усяго свету.
Верхняя частка