Azərbaycanca  AzərbaycancaБеларуская  БеларускаяDeutsch  DeutschEnglish  EnglishFrançais  FrançaisҚазақ  ҚазақLietuvių  LietuviųРусский  Русскийภาษาไทย  ภาษาไทยTürkçe  TürkçeУкраїнська  Українська
Падтрымка
www.global-by3.nina.az
  • Галоўная
  • Вікіпедыя
  • Музыка

Іва н Пятро віч Шамя кін 30 студзеня 1921 1921 01 30 Карма Гомельская губерня 14 кастрычніка 2004 2004 10 14 Мінск белар

Іван Шамякін

  • Галоўная старонка
  • Вікіпедыя
  • Іван Шамякін

Іва́н Пятро́віч Шамя́кін (30 студзеня 1921(1921-01-30), Карма, Гомельская губерня — 14 кастрычніка 2004(2004-10-14), Мінск) — беларускі пісьменнік, драматург. Народны пісьменнік Беларусі (1972).

Іван Шамякін
image
Іван Шамякін, выява з паштовай маркі Беларусі
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 30 студзеня 1921(1921-01-30)
Месца нараджэння
  • Карма, Гомельскі павет, Гомельская губерня, РСФСР
Дата смерці 14 кастрычніка 2004(2004-10-14)(83 гады)
Месца смерці
  • Мінск, Беларусь
Пахаванне
  • Усходнія могілкі
Грамадзянства
  • image СССР
  • image Беларусь
Дзеці Таццяна Іванаўна Шамякіна
Альма-матар
  • Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны
  • Рэспубліканская партыйная школа пры ЦК КП(б)Б (1950)
Месца працы
  • Беларусь
  • Нёман
  • Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменнік, публіцыст, драматург, літаратурны крытык, сцэнарыст, рэдактар, палітык, функцыянер
Жанр меладрама
Мова твораў беларуская
Грамадская дзейнасць
Партыя
  • КПСС
Член у
  • Саюз пісьменнікаў СССР
  • Саюз беларускіх пісьменнікаў
Прэміі

Літаратурная прэмія імя Якуба Коласа (1959)

Дзяржаўная прэмія БССР імя Якуба Коласа (1968)

image
Узнагароды
image
image image image image image image image image image image image image image
image image
image Медыяфайлы на Вікісховішчы
image Цытаты ў Вікіцытатніку

Біяграфія

Нарадзіўся 30 студзеня 1921 года ў вёсцы Карма Гомельскага павета Гомельскай губерні (цяпер Добрушскі раён, Гомельская вобласць) у сялянскай сям’і Пятра Мінавіча Шамякіна і Санклеціі Сцяпанаўны. З 1925 года Пятро Мінавіч пачаў працаваць лесніком у Цярэшкавічах пад Новай Беліцай, куды пераехала сям’я. Праз год маці з дзецьмі вярнулася ў Карму, але ў 1927 годзе зноў пераехалі на новае месца працы бацькі — у леснічоўку пад Пясочнай Будай. Пятро Шамякін працаваў лесніком у розных мясцінах усё жыццё, да 1965 года. Таму маленства і юнацтва Івана Шамякіна прайшло ў лясах.

У школу Іван Шамякін пайшоў толькі ў 8 гадоў, да пятага класа вучыўся ў вёсцы Краўцоўка. У 1936 годзе скончыў сем класаў Макаўскай школы. Працягнуў вучобу ў Гомельскім тэхнікуме будаўнічых матэрыялаў (1936—1940). У часе вучобы ў тэхнікуме пачаў пісаць вершы, стаў сябрам літаратурнага аб’яднання пры газеце «Гомельская праўда», тады ж пачаў пісаць і прозу.

Пасля заканчэння тэхнікума працаваў тэхнікам-тэхнолагам цагельні ў Беластоку. У 1940 годзе быў прызваны ў савецкае войска, праходзіў службу ў Мурманску ў зенітна-артылерыйскай часці, у 1944 годзе перадыслакаваны ў Польшчу, прымаў удзел у Вісла-Одэрскай аперацыі і ў Берлінскай наступальнай аперацыі ў складзе пражэктарнай роты 16 красавіка 1945 года. У час Другой сусветнай вайны камандзір гарматнага разліку, камсамольскі арганізатар дывізіёна.

Пасля дэмабілізацыі ў кастрычніку 1945 года працаваў да 1947 года выкладчыкам мовы і літаратуры няпоўнай сярэдняй школы ў вёсцы Пракопаўка Церахоўскага раёна. Адначасова быў сакратаром аб’яднанай тэрытарыяльнай партыйнай арганізацыі пры КПСС, праводзіў семінары агітатараў у калгасе. У час выкладання збіраў матэрыял для рамана пра беларускіх партызанаў «Глыбокая плынь», які выйшаў у 1949 годзе. У снежні 1945 года ўдзельнічаў у рабоце першага пасляваеннага пленума праўлення Саюза пісьменнікаў БССР. У 1946 годзе паступіў на завочнае аддзяленне Гомельскага педагагічнага інстытута.

У 1948—1950 гадах вучыўся ў Рэспубліканскай партыйнай школе пры ЦК КП(б)Б, пераехаў у Мінск. Па заканчэнні партыйнай школы прызначаны старшым рэдактарам Беларускага дзяржаўнага выдавецтва. Потым працаваў галоўным рэдактарам альманаха «Советская Отчизна» («Савецкая Айчына»). З 1954 года працаваў намеснікам старшыні Саюза пісьменнікаў БССР, з 1966 года — сакратаром праўлення, з 1968 года — другім сакратаром праўлення, з 1971 года — першым намеснікам старшыні, з 1976 года — першым сакратаром праўлення.

У 1958 годзе ўдзельнічаў у пашыраным зборы сакратарыята Саюза пісьменніка СССР, на якім Барыс Пастарнак быў выключаны з ліку «савецкіх пісьменнікаў». У 1991 годзе прызнаваўся: «Я не ведаў Пастарнака асабіста… „Доктара Жывага“ я, вядома, не чытаў… ішоў за ўсімі, я верыў ім, старым і мудрым».

У 1963 годзе ўваходзіў у склад беларускай савецкай дэлегацыі на XVIII сесіі Генеральнай Асамблеі ААН. Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР у 1963—1985 гадах. Старшыня Вярхоўнага Савета БССР у 1971—1985 гадах. З 1976 года ў складзе ЦК КПБ.

У 1980—1992 гадах галоўны рэдактар выдавецтва «Беларуская савецкая энцыклапедыя».

image
Магіла Івана Шамякіна.

Памёр 14 кастрычніка 2004 года ў Мінску. Пахаваны на Усходніх могілках.

Сям’я

Быў жанаты з Марыяй Філатаўнай (у дзявоцтве Кротава), тры дачкі — Таццяна, Ліна, Алеся, сын Аляксандр.

Творчасць

image
Працоўны стол Івана Шамякіна ў Добрушскім раённым краязнаўчым музеі.

У друку дэбютаваў у час Другой сусветнай вайны нарысамі і вершамі ў армейскай газеце «Часовой Севера». У 1944 годзе напісаў апавяданне на беларускай мове «У снежнай пустыні» (апублікавана ў 1946 годзе). Першым буйным творам Івана Шамякіна была аповесць «Помста», апублікаваная ў 1946 годзе ў беларускім часопісе «Полымя».

Аўтар раманаў «Глыбокая плынь» (1949, інсцэніраваны ў 1956), «У добры час» (1953), «Крыніцы» (1957, пра жыццё сельскай інтэлігенцыі, экранізаваны рэжысёрам Іосіфам Шульманам на кінастудыі «Беларусьфільм» у 1964 годзе), «Сэрца на далоні» (1964, інсцэніраваны ў 1965), «Снежныя зімы» (1970), «Атланты і карыятыды» (1974, аднайменны відэафільм Беларускага тэлебачання, 1980), «Вазьму твой боль» (1979, экранізаваны ў 1981), «Петраград — Брэст» (1983), «Зеніт» (1987). Цыкл з пяці аповесцей («Непаўторная вясна», 1957; «Начныя зарніцы», 1958; «Агонь і снег» і «Пошукі сустрэчы», 1959; «Мост», 1965) аб’яднаны ў пенталогію «Трывожнае шчасце» (1960, 1973, 1982). Выйшлі кнігі апавяданняў і аповесцей: «На знаёмых шляхах» (1949), «Дзве сілы» (1951), «Апавяданні» (1952), «Першае спатканне» (1956), «Матчыны рукі» (1961), «Вячэрні сеанс» (1968), «Лес майго земляка» (1970), «Бацька і дзеці» (1971), «Сцягі над штыкамі» (1976), «Гандлярка і паэт. Шлюбная ноч» (1976, пастаўлены кінафільмы адпаведна ў 1978 і 1980), «Браняпоезд „Таварыш Ленін“» (1985), «У роднай сям’і» (1986), «Драма» (аповесці, гістарычныя сцэны, 1990), а таксама кніжка апавяданняў для дзяцей «У Маскву» (1950). У 1965—1966 гадах выйшаў Збор твораў у 5 тамах, у 1977—1979 гадах — у 6 тамах.

Аўтар п’ес «Не верце цішыні» (апублікавана і пастаўлена ў 1958), «Выгнанне блудніцы» (апублікавана і пастаўлена ў 1961, асобнае выданне ў 1962), «Дзеці аднаго дома» (апублікавана і пастаўлена ў 1967), «Экзамен на восень» (1973, пастаўлена ў 1974), «Баталія на лузе» (1975), «І змоўклі птушкі» (1977, пастаўлена ў 1977), «Залаты медаль» (1979, пастаўлена ў 1980). Аўтар сцэнарыя 4-серыйнага тэлеспектакля «Трывожнае шчасце» (з Аляксандрам Гутковічам, пастаўлены ў 1968), кінасцэнарыяў «Крыніцы» (з Ю. Шчарбаковым, пастаўлены ў 1964), «Хлеб пахне порахам» (пастаўлены ў 1974), «Атланты і карыятыды» (пастаўлены ў 1978). У 1974 выйшаў зборнік кінааповесцей і п’ес «Экзамен на восень».

Аўтар кніг публіцыстычных і літаратурна-крытычных артыкулаў «Размова з чытачом» (1973), «Карэнні і галіны» (1986).

У творах Івана Шамякіна сучаснасць паказваецца праз побытавыя клопаты і турботы. Ацэнкі таго, што адбываецца ў жыцці ў 1990-я гады, публіцыстычна-«выкрывальныя»: аповесці «Paradis auf Erden» (1992), «Вернісаж» (1993), «Слаўся, Марыя!», «Роздум на апошнім перагоне» (абедзве 1998). Пісьменнік, чыя творчасць у папярэднія гады была моцная вобразамі станоўчых герояў, носьбітаў савецкіх ідэй, блізкіх яму самому, у жыцці станоўчага героя больш не бачыць: аповесці «Выкармак» (1996), «Звіхрэнне» (1998), раман «Губернатар» (2000). Па-сапраўднаму станоўчых герояў, людзей высокіх грамадскіх ідэалаў, Іван Шамякін знаходзіць у мінулым: у ваенных гадах («Зеніт») або сярод сваіх блізкіх («Слаўся, Марыя!»).

Узнагароды і званні

  • Герой Сацыялістычнай Працы (29.01.1981)
  • Ордэн Леніна (29.01.1981)
  • Ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі (23.03.1976)
  • Тры ордэны Працоўнага Чырвонага Сцяга (25.02.1955; 28.10.1967; 29.01.1971)
  • Ордэн Айчыннай вайны II ступені (06.04.1985)
  • Ордэн «Знак Пашаны» (30.12.1948)
  • Ордэн Дружбы народаў (14.05.1991)
  • Ордэн Айчыны (Беларусь) III ступені (26.01.2001) — «за вялікі асабісты ўклад у развіццё беларускай мастацкай літаратуры, актыўную творчую і грамадскую дзейнасць»
  • Медаль «За баявыя заслугі»
  • Медаль «За абарону Савецкага Запаляр’я»
  • Медаль «За ўзяцце Берліна»
  • Медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945»
  • Медаль Францыска Скарыны
  • Сталінская прэмія трэцяй ступені (1951) — за раман «Глыбокая плынь» (1949)
  • Літаратурная прэмія імя Якуба Коласа (1959)
  • Дзяржаўная прэмія БССР імя Якуба Коласа (1968) — за раман «Сэрца на далоні» (1963)
  • Літаратурная прэмія Міністэрства абароны СССР (1978)
  • Дзяржаўная прэмія БССР у галіне тэатральнага мастацтва, кінематаграфіі, радыё і тэлебачання (1982) — за кінафільм «Вазьму твой боль»
  • Народны пісьменнік Беларускай ССР (1972)
  • Член-карэспандэнт Акадэміі навук БССР (1980)
  • Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1994)

Памяць

У гонар Івана Шамякіна названы Мазырскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт, вуліцы ў Мінску, Смалявічах, Фаніпалі, Клецку, Асіповічах, Гомелі, Іванаве, Дзятлаве, Драгічыне, вёсках Дубавое і Церуха.

У Мінску на фасадзе дома № 11 па вуліцы Янкі Купалы, у якім пісьменнік пражыў з 1969 па 2004 гады, устаноўлена мемарыяльная дошка. У 2006 годзе ў вёсцы Карма Добрушскага раёна ўсталяваны бюст Івана Шамякіна (скульптары Дзмітрый і Іван Папоў), у 2016 годзе ў Карме ўстаноўлена мемарыяльная дошка Шамякіну ў гонар яго 95-годдзя на будынку Кармянскай сельскай бібліятэкі, якая носіць яго імя. 3 верасня 2022 года ў Дзень беларускага пісьменства ў Добрушы адкрыты помнік Івану Шамякіну (скульптары Уладзімір Піпін і Канстанцін Касцючэнка). У Добрушскім раённым краязнаўчым музеі адкрыта пастаянна дзеючая экспазіцыя.

Пра Івана Шамякіна зняты дакументальныя фільмы «Пакуль ёсць сіла» (1979, рэжысёр Д. Міхлееў), «Імгненні жыцця» (2000, рэжысёр В. Цэслюк, Беларускі відэацэнтр).

Бібліяграфія

Раманы:

  • «Глыбокая плынь» (1949)
  • «У добры час» (1953)
  • «Крыніцы» (1957)
  • «Сэрца на далоні» (1964)
  • «Снежныя зімы» (1970)
  • «Атланты і карыятыды» (1974)
  • «Вазьму твой боль» (1979)
  • «Петраград-Брэст» (1983)
  • «Зеніт» (1987)
  • «Злая зорка» (1993)
  • Цыкл з пяці аповесцей («Непаўторная вясна», 1957; «Начныя зарніцы», 1958; «Агонь і снег», 1959; «Пошукі сустрэчы», 1959; «Мост», 1965), аб’яднаныя ў пенталогію «Трывожнае шчасце».
  • «Вялікая княгіня» (1997)

Зборнікі апавяданняў і аповесцей:

  • «Помста» (1945)
  • «На знаёмых шляхах» (1949)
  • «Дзве сілы» (1951)
  • «Апавяданні» (1952)
  • «Першае спатканне» (1956)
  • «Матчыны рукі» (1961)
  • «Вячэрні сеанс» (1968)
  • «Лёс майго земляка» (1970)
  • «Бацька і дзеці» (1971)
  • «Сцягі над штыкамі» (1976)
  • «Гандлярка і паэт» і «Шлюбная ноч» (1976)
  • «У роднай сям’і» (1986)
  • «Драма» (1990)
  • «Аповесці Івана Андрэевіча» (1993)
  • «Падзенне» (1994)
  • «Сатанінскі тур» (1995)
  • «Палеская мадонна» (1998)
  • «Пошукі прытулку» (2001)

Зборнікі апавяданняў і аповесцей для дзяцей:

  • «У Маскву» (1950)
  • «Промні маленства» (1999)

П’есы:

  • «Не верце цішыні» (1958)
  • «Выгнанне блудніцы» (1961)

Публіцыстыка:

  • «Размова з чытачом» (1973)
  • «Карэнні і галіны» (1986)

Мемуары:

  • «Дзе сцежкі тыя… Дзённік» (1993)
  • «Роздум на апошнім перагоне: Дзённік 1980—1995 гадоў» (1998)

Зборы твораў:

  • Збор твораў: У 23 т." (2010—2014)

Крыніцы

  1. Шамякин Иван Петрович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
    <a href="https://wikidata.org/wiki/Track:Q5061737"></a><a href="https://wikidata.org/wiki/Track:Q17378135"></a>
  2. https://web.archive.org/web/20110929105928/http://www.radiobelarus.tvr.by/eng/news.asp?type=cont&id=1169&date=31.08.2006
  3. Беларускія пісьменнікі 1995, с. 315.
  4. Іван Шамякін. Беларускія народныя пісьменнікі і паэты (нявызн.)(недаступная спасылка). narbel.bsu.by. Архівавана з першакрыніцы 10 мая 2021. Праверана 6 лістапада 2023.
  5. Са сваёй жонкай Іван Шамякін пражыў 58 гадоў (нявызн.). zviazda.by (29 студзеня 2021).
  6. У скверы на праспекце Міра адбылося ўрачыстае адкрыццё помніка народнаму пісьменніку Беларусі Івану Шамякіну
  7. В Добрушском краеведческом музее открылась постоянно действующая экспозиция, посвящённая Ивану Шамякину Архівавана 3 верасня 2022.

Літаратура

  • Ларчанка У. Шамякін Іван // Беларускія пісьменнікі: Біябібліяграфічны слоўнік. У 6 т. / пад рэд. А. І. Мальдзіса. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 1995. — Т. 6. Таталаў — Яфімаў. Дадатак. — С. 315—332. — 684 с.; іл.. — ISBN 985-11-0022-6.

Спасылкі

image Іван Шамякін у Вікіцытатніку
image Іван Шамякін на Вікісховішчы
  • 20 нечаканых фактаў пра Івана Шамякіна
  • І. Шамякін. Раман «Атланты і карыятыды». Аўтограф. 1971 г.
  • Іван Шамякін у базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі (руск.)

Аўтар: www.NiNa.Az

Дата публікацыі: 22 Май, 2025 / 18:43

Iva n Pyatro vich Shamya kin 30 studzenya 1921 1921 01 30 Karma Gomelskaya gubernya 14 kastrychnika 2004 2004 10 14 Minsk belaruski pismennik dramaturg Narodny pismennik Belarusi 1972 Ivan ShamyakinIvan Shamyakin vyyava z pashtovaj marki BelarusiAsabistyya zvestkiData naradzhennya 30 studzenya 1921 1921 01 30 Mesca naradzhennya Karma Gomelski pavet Gomelskaya gubernya RSFSRData smerci 14 kastrychnika 2004 2004 10 14 83 gady Mesca smerci Minsk BelarusPahavanne Ushodniya mogilkiGramadzyanstva SSSR BelarusDzeci Taccyana Ivanayna ShamyakinaAlma matar Gomelski dzyarzhayny yniversitet imya Francyska SkarynyRespublikanskaya partyjnaya shkola pry CK KP b B 1950 Mesca pracy BelarusNyomanBelaruskaya encyklapedyya imya Petrusya BroykiPrafesijnaya dzejnascRod dzejnasci pismennik publicyst dramaturg litaraturny krytyk scenaryst redaktar palityk funkcyyanerZhanr meladramaMova tvoray belaruskayaGramadskaya dzejnascPartyya KPSSChlen u Sayuz pismennikay SSSRSayuz belaruskih pismennikayPremii Litaraturnaya premiya imya Yakuba Kolasa 1959 Dzyarzhaynaya premiya BSSR imya Yakuba Kolasa 1968 Uznagarody Medyyafajly na VikishovishchyCytaty y VikicytatnikuBiyagrafiyaNaradziysya 30 studzenya 1921 goda y vyoscy Karma Gomelskaga paveta Gomelskaj guberni cyaper Dobrushski rayon Gomelskaya voblasc u syalyanskaj syam i Pyatra Minavicha Shamyakina i Sanklecii Scyapanayny Z 1925 goda Pyatro Minavich pachay pracavac lesnikom u Cyareshkavichah pad Novaj Belicaj kudy peraehala syam ya Praz god maci z dzecmi vyarnulasya y Karmu ale y 1927 godze znoy peraehali na novae mesca pracy backi u lesnichoyku pad Pyasochnaj Budaj Pyatro Shamyakin pracavay lesnikom u roznyh myascinah usyo zhyccyo da 1965 goda Tamu malenstva i yunactva Ivana Shamyakina prajshlo y lyasah U shkolu Ivan Shamyakin pajshoy tolki y 8 gadoy da pyataga klasa vuchyysya y vyoscy Kraycoyka U 1936 godze skonchyy sem klasay Makayskaj shkoly Pracyagnuy vuchobu y Gomelskim tehnikume budaynichyh materyyalay 1936 1940 U chase vuchoby y tehnikume pachay pisac vershy stay syabram litaraturnaga ab yadnannya pry gazece Gomelskaya prayda tady zh pachay pisac i prozu Paslya zakanchennya tehnikuma pracavay tehnikam tehnolagam cagelni y Belastoku U 1940 godze byy pryzvany y saveckae vojska prahodziy sluzhbu y Murmansku y zenitna artyleryjskaj chasci u 1944 godze peradyslakavany y Polshchu prymay udzel u Visla Oderskaj aperacyi i y Berlinskaj nastupalnaj aperacyi y skladze prazhektarnaj roty 16 krasavika 1945 goda U chas Drugoj susvetnaj vajny kamandzir garmatnaga razliku kamsamolski arganizatar dyviziyona Paslya demabilizacyi y kastrychniku 1945 goda pracavay da 1947 goda vykladchykam movy i litaratury nyapoynaj syarednyaj shkoly y vyoscy Prakopayka Cerahoyskaga rayona Adnachasova byy sakratarom ab yadnanaj terytaryyalnaj partyjnaj arganizacyi pry KPSS pravodziy seminary agitataray u kalgase U chas vykladannya zbiray materyyal dlya ramana pra belaruskih partyzanay Glybokaya plyn yaki vyjshay u 1949 godze U snezhni 1945 goda ydzelnichay u raboce pershaga paslyavaennaga plenuma praylennya Sayuza pismennikay BSSR U 1946 godze pastupiy na zavochnae addzyalenne Gomelskaga pedagagichnaga instytuta U 1948 1950 gadah vuchyysya y Respublikanskaj partyjnaj shkole pry CK KP b B peraehay u Minsk Pa zakanchenni partyjnaj shkoly pryznachany starshym redaktaram Belaruskaga dzyarzhaynaga vydavectva Potym pracavay galoynym redaktaram almanaha Sovetskaya Otchizna Saveckaya Ajchyna Z 1954 goda pracavay namesnikam starshyni Sayuza pismennikay BSSR z 1966 goda sakratarom praylennya z 1968 goda drugim sakratarom praylennya z 1971 goda pershym namesnikam starshyni z 1976 goda pershym sakratarom praylennya U 1958 godze ydzelnichay u pashyranym zbory sakrataryyata Sayuza pismennika SSSR na yakim Barys Pastarnak byy vyklyuchany z liku saveckih pismennikay U 1991 godze pryznavaysya Ya ne veday Pastarnaka asabista Doktara Zhyvaga ya vyadoma ne chytay ishoy za ysimi ya veryy im starym i mudrym U 1963 godze yvahodziy u sklad belaruskaj saveckaj delegacyi na XVIII sesii Generalnaj Asamblei AAN Deputat Vyarhoynaga Saveta BSSR u 1963 1985 gadah Starshynya Vyarhoynaga Saveta BSSR u 1971 1985 gadah Z 1976 goda y skladze CK KPB U 1980 1992 gadah galoyny redaktar vydavectva Belaruskaya saveckaya encyklapedyya Magila Ivana Shamyakina Pamyor 14 kastrychnika 2004 goda y Minsku Pahavany na Ushodnih mogilkah Syam yaByy zhanaty z Maryyaj Filataynaj u dzyavoctve Krotava try dachki Taccyana Lina Alesya syn Alyaksandr TvorchascPracoyny stol Ivana Shamyakina y Dobrushskim rayonnym krayaznaychym muzei U druku debyutavay u chas Drugoj susvetnaj vajny narysami i vershami y armejskaj gazece Chasovoj Severa U 1944 godze napisay apavyadanne na belaruskaj move U snezhnaj pustyni apublikavana y 1946 godze Pershym bujnym tvoram Ivana Shamyakina byla apovesc Pomsta apublikavanaya y 1946 godze y belaruskim chasopise Polymya Aytar ramanay Glybokaya plyn 1949 insceniravany y 1956 U dobry chas 1953 Krynicy 1957 pra zhyccyo selskaj inteligencyi ekranizavany rezhysyoram Iosifam Shulmanam na kinastudyi Belarusfilm u 1964 godze Serca na daloni 1964 insceniravany y 1965 Snezhnyya zimy 1970 Atlanty i karyyatydy 1974 adnajmenny videafilm Belaruskaga telebachannya 1980 Vazmu tvoj bol 1979 ekranizavany y 1981 Petragrad Brest 1983 Zenit 1987 Cykl z pyaci apovescej Nepaytornaya vyasna 1957 Nachnyya zarnicy 1958 Agon i sneg i Poshuki sustrechy 1959 Most 1965 ab yadnany y pentalogiyu Tryvozhnae shchasce 1960 1973 1982 Vyjshli knigi apavyadannyay i apovescej Na znayomyh shlyahah 1949 Dzve sily 1951 Apavyadanni 1952 Pershae spatkanne 1956 Matchyny ruki 1961 Vyacherni seans 1968 Les majgo zemlyaka 1970 Backa i dzeci 1971 Scyagi nad shtykami 1976 Gandlyarka i paet Shlyubnaya noch 1976 pastayleny kinafilmy adpavedna y 1978 i 1980 Branyapoezd Tavarysh Lenin 1985 U rodnaj syam i 1986 Drama apovesci gistarychnyya sceny 1990 a taksama knizhka apavyadannyay dlya dzyacej U Maskvu 1950 U 1965 1966 gadah vyjshay Zbor tvoray u 5 tamah u 1977 1979 gadah u 6 tamah Aytar p es Ne verce cishyni apublikavana i pastaylena y 1958 Vygnanne bludnicy apublikavana i pastaylena y 1961 asobnae vydanne y 1962 Dzeci adnago doma apublikavana i pastaylena y 1967 Ekzamen na vosen 1973 pastaylena y 1974 Bataliya na luze 1975 I zmoykli ptushki 1977 pastaylena y 1977 Zalaty medal 1979 pastaylena y 1980 Aytar scenaryya 4 seryjnaga telespektaklya Tryvozhnae shchasce z Alyaksandram Gutkovicham pastayleny y 1968 kinascenaryyay Krynicy z Yu Shcharbakovym pastayleny y 1964 Hleb pahne poraham pastayleny y 1974 Atlanty i karyyatydy pastayleny y 1978 U 1974 vyjshay zbornik kinaapovescej i p es Ekzamen na vosen Aytar knig publicystychnyh i litaraturna krytychnyh artykulay Razmova z chytachom 1973 Karenni i galiny 1986 U tvorah Ivana Shamyakina suchasnasc pakazvaecca praz pobytavyya klopaty i turboty Acenki tago shto adbyvaecca y zhycci y 1990 ya gady publicystychna vykryvalnyya apovesci Paradis auf Erden 1992 Vernisazh 1993 Slaysya Maryya Rozdum na aposhnim peragone abedzve 1998 Pismennik chyya tvorchasc u papyaredniya gady byla mocnaya vobrazami stanoychyh geroyay nosbitay saveckih idej blizkih yamu samomu u zhycci stanoychaga geroya bolsh ne bachyc apovesci Vykarmak 1996 Zvihrenne 1998 raman Gubernatar 2000 Pa sapraydnamu stanoychyh geroyay lyudzej vysokih gramadskih idealay Ivan Shamyakin znahodzic u minulym u vaennyh gadah Zenit abo syarod svaih blizkih Slaysya Maryya Uznagarody i zvanniGeroj Sacyyalistychnaj Pracy 29 01 1981 Orden Lenina 29 01 1981 Orden Kastrychnickaj Revalyucyi 23 03 1976 Try ordeny Pracoynaga Chyrvonaga Scyaga 25 02 1955 28 10 1967 29 01 1971 Orden Ajchynnaj vajny II stupeni 06 04 1985 Orden Znak Pashany 30 12 1948 Orden Druzhby naroday 14 05 1991 Orden Ajchyny Belarus III stupeni 26 01 2001 za vyaliki asabisty yklad u razviccyo belaruskaj mastackaj litaratury aktyynuyu tvorchuyu i gramadskuyu dzejnasc Medal Za bayavyya zaslugi Medal Za abaronu Saveckaga Zapalyar ya Medal Za yzyacce Berlina Medal Za peramogu nad Germaniyaj u Vyalikaj Ajchynnaj vajne 1941 1945 Medal Francyska Skaryny Stalinskaya premiya trecyaj stupeni 1951 za raman Glybokaya plyn 1949 Litaraturnaya premiya imya Yakuba Kolasa 1959 Dzyarzhaynaya premiya BSSR imya Yakuba Kolasa 1968 za raman Serca na daloni 1963 Litaraturnaya premiya Ministerstva abarony SSSR 1978 Dzyarzhaynaya premiya BSSR u galine teatralnaga mastactva kinematagrafii radyyo i telebachannya 1982 za kinafilm Vazmu tvoj bol Narodny pismennik Belaruskaj SSR 1972 Chlen karespandent Akademii navuk BSSR 1980 Akademik Nacyyanalnaj akademii navuk Belarusi 1994 PamyacU gonar Ivana Shamyakina nazvany Mazyrski dzyarzhayny pedagagichny yniversitet vulicy y Minsku Smalyavichah Fanipali Klecku Asipovichah Gomeli Ivanave Dzyatlave Dragichyne vyoskah Dubavoe i Ceruha U Minsku na fasadze doma 11 pa vulicy Yanki Kupaly u yakim pismennik prazhyy z 1969 pa 2004 gady ustanoylena memaryyalnaya doshka U 2006 godze y vyoscy Karma Dobrushskaga rayona ystalyavany byust Ivana Shamyakina skulptary Dzmitryj i Ivan Papoy u 2016 godze y Karme ystanoylena memaryyalnaya doshka Shamyakinu y gonar yago 95 goddzya na budynku Karmyanskaj selskaj bibliyateki yakaya nosic yago imya 3 verasnya 2022 goda y Dzen belaruskaga pismenstva y Dobrushy adkryty pomnik Ivanu Shamyakinu skulptary Uladzimir Pipin i Kanstancin Kascyuchenka U Dobrushskim rayonnym krayaznaychym muzei adkryta pastayanna dzeyuchaya ekspazicyya Pra Ivana Shamyakina znyaty dakumentalnyya filmy Pakul yosc sila 1979 rezhysyor D Mihleey Imgnenni zhyccya 2000 rezhysyor V Ceslyuk Belaruski videacentr BibliyagrafiyaRamany Glybokaya plyn 1949 U dobry chas 1953 Krynicy 1957 Serca na daloni 1964 Snezhnyya zimy 1970 Atlanty i karyyatydy 1974 Vazmu tvoj bol 1979 Petragrad Brest 1983 Zenit 1987 Zlaya zorka 1993 Cykl z pyaci apovescej Nepaytornaya vyasna 1957 Nachnyya zarnicy 1958 Agon i sneg 1959 Poshuki sustrechy 1959 Most 1965 ab yadnanyya y pentalogiyu Tryvozhnae shchasce Vyalikaya knyaginya 1997 Zborniki apavyadannyay i apovescej Pomsta 1945 Na znayomyh shlyahah 1949 Dzve sily 1951 Apavyadanni 1952 Pershae spatkanne 1956 Matchyny ruki 1961 Vyacherni seans 1968 Lyos majgo zemlyaka 1970 Backa i dzeci 1971 Scyagi nad shtykami 1976 Gandlyarka i paet i Shlyubnaya noch 1976 U rodnaj syam i 1986 Drama 1990 Apovesci Ivana Andreevicha 1993 Padzenne 1994 Sataninski tur 1995 Paleskaya madonna 1998 Poshuki prytulku 2001 Zborniki apavyadannyay i apovescej dlya dzyacej U Maskvu 1950 Promni malenstva 1999 P esy Ne verce cishyni 1958 Vygnanne bludnicy 1961 Publicystyka Razmova z chytachom 1973 Karenni i galiny 1986 Memuary Dze scezhki tyya Dzyonnik 1993 Rozdum na aposhnim peragone Dzyonnik 1980 1995 gadoy 1998 Zbory tvoray Zbor tvoray U 23 t 2010 2014 KrynicyShamyakin Ivan Petrovich Bolshaya sovetskaya enciklopediya v 30 t 3 e izd M Sovetskaya enciklopediya 1969 Praverana 28 verasnya 2015 lt a href https wikidata org wiki Track Q5061737 gt lt a gt lt a href https wikidata org wiki Track Q17378135 gt lt a gt https web archive org web 20110929105928 http www radiobelarus tvr by eng news asp type cont amp id 1169 amp date 31 08 2006 Belaruskiya pismenniki 1995 s 315 Ivan Shamyakin Belaruskiya narodnyya pismenniki i paety nyavyzn nedastupnaya spasylka narbel bsu by Arhivavana z pershakrynicy 10 maya 2021 Praverana 6 listapada 2023 Sa svayoj zhonkaj Ivan Shamyakin prazhyy 58 gadoy nyavyzn zviazda by 29 studzenya 2021 U skvery na praspekce Mira adbylosya yrachystae adkryccyo pomnika narodnamu pismenniku Belarusi Ivanu Shamyakinu V Dobrushskom kraevedcheskom muzee otkrylas postoyanno dejstvuyushaya ekspoziciya posvyashyonnaya Ivanu Shamyakinu Arhivavana 3 verasnya 2022 LitaraturaLarchanka U Shamyakin Ivan Belaruskiya pismenniki Biyabibliyagrafichny sloynik U 6 t pad red A I Maldzisa Mn Belaruskaya Encyklapedyya 1995 T 6 Tatalay Yafimay Dadatak S 315 332 684 s il ISBN 985 11 0022 6 SpasylkiIvan Shamyakin u VikicytatnikuIvan Shamyakin na Vikishovishchy20 nechakanyh faktay pra Ivana Shamyakina I Shamyakin Raman Atlanty i karyyatydy Aytograf 1971 g Ivan Shamyakin u baze danyh Istoriya belorusskoj nauki v licah Centralnaj navukovaj bibliyateki imya Yakuba Kolasa NAN Belarusi rusk

Апошнія артыкулы
  • Май 21, 2025

    Нікаля Бурбакі

  • Май 21, 2025

    Нізіна

  • Май 19, 2025

    Нізкі Рынак

  • Май 21, 2025

    Ніжняя Саксонія

  • Май 20, 2025

    Ніжняя Аўстрыя

www.NiNa.Az - Студыя

  • Вікіпедыя
  • Музыка
Звяжыцеся з намі
Мовы
Звязацца з намі
DMCA Sitemap
© 2019 nina.az - Усе правы абаронены.
Аўтарскія правы: Dadash Mammadov
Бясплатны сайт для абмену дадзенымі і файламі з усяго свету.
Верхняя частка