Абха́зія (абх.: Аҧсны [apʰsˈnɨ], груз. აფხაზეთი [ɑpʰxɑˈzɛtʰi]) — рэгіён у паўночна-заходняй частцы паўднёвага схілу Галоўнага Каўказскага хрыбта, на паўночна-ўсходнім узбярэжжы Чорнага мора. Уключае 7 гістарычных абласцей: Малую Абхазію, Бзыпын, Гуму, Абжуа, Самурзакан, Даў-Цабал, Псху-Аібга.
Гісторыя

З паловы XVI ст. павялічваецца залежнасць Абхазскага княства ад Турцыі, што выявілася ў ісламізацыі значнай колькасці абхазцаў.
Гэтыя працэсы прыводзяць да супраціўленняў мясцовага насельніцтва, якія выражаліся ў антытурэцкіх паўстаннях, найбольш буйныя з якіх праходзілі ў 1725, 1733, 1771 і 1806 гадах. У той самы час, калі Турцыя імкнулася да поўнай асіміляцыі абхазцаў, Расія на сваім баку Каўказскага хрыбта праводзіла дэпартацыі ў Асманскую імперыю абхазаў, абазінаў і чэркесаў.
Аднак, знаходзячыся паміж дзвюма аднолькава варожымі бакамі — расійскім і турэцкім, Абхазскае Княства пасля чарговага антытурэцкага паўстання звярнулася да цара Аляксандра І з просьбай аб пратэктараце. 17 (19) лютага 1810 быў прыняты маніфест імператара аб далучэнні Абхазскага Княства да Расійскай Імперыі. Аднак пасля 54 гадоў знаходжання ў складзе Расіі княства ператварылася ў Сухумскую ваенную акругу, ліквідуючы такім чынам уладу і шырокія паўнамоцтвы мясцовых князёў.
Такі паварот падзей прывёў у 1866 годзе да антырасійскага паўстання, якое было звязана не толькі з ліквідацыяй княства, але і з прымусовым пераводам змусульманеных абхазаў у праваслаўе. Паўстанне было задушана, а неўзабаве пачалася расійска-турэцкая вайна 1877—1878 гг. Па яе заканчэнні абхазы-мусульмане, незадаволеныя палітыкай Расіі, былі змушаны эміграваць у Турцыю, што прывяло да памяншэння колькасці насельніцтва Абхазіі амаль удвая.
У XX ст. да двух асноўных бакоў канфлікту — расійскага і турэцкага — далучаецца трэці — грузінскі. Пасля кароткага часу існавання савецкай улады ў 1918 годзе ў Абхазіі, яе тэрыторыю занялі грузінскія войскі, што прывяло гэтым разам да антыгрузінскага паўстання ў лютым-сакавіку 1921 года. Стварылася асобная адміністрацыйная адзінка — Абхазская ССР, якая, згодна з Саюзным дагаворам паміж Абхазіяй і Грузіяй ад 16 снежня 1921, стварыла з Грузінскай ССР ваенны, палітычны і фінансава-эканамічны саюз. Пасля 10-ці гадоў знаходжання ў складзе гэтага саюза, Абхазія атрымала статус аўтаноміі ў складзе Грузінскай ССР.
Грузіна-абхазкая вайна 1992—1993 гадоў
У лютым 1992 года Ваенны Савет Грузіі, які прыйшоў да ўлады ў выніку ўзброенага перавароту, прыняў рашэнне аб адмене Канстытуцыі Грузінскай ССР 1978 года і аб аднаўленні дзеяння Канстытуцыі Грузінскай Дэмакратычнай Рэспублікі 1921 года, у якой Абхазія як суб’ект дзяржаўна-прававых зносін не значыцца. Такім чынам, на думку абхазскага кіраўніцтва, аднаўленне Канстытуцыі Грузіі 1921 года аўтаматычна азначала незалежнасць Абхазіі.
У гэтай сувязі Вярхоўны Савет Абхазіі 23 ліпеня 1992 года вырашыў узнавіць на тэрыторыі Абхазіі дзеянне Канстытуцыі Абхазіі 1925 года, а таксама прыняць новыя сцяг і герб краіны.
14 жніўня 1992 года Грузія пачала ваенную аперацыю супраць Абхазіі, якую абхазскія афіцыйныя ўлады разглядаюць як «агрэсію». Грузінскія войскі перайшлі грузінска-абхазскую мяжу і захапілі частку абхазскай тэрыторыі, суправаджаючы свае дзеянні гвалтам над жыхарамі і знішчэннем гістарычных і культурных каштоўнасцей. Узброеныя фарміраванні Абхазіі пры дапамозе Расіі здолелі прыпыніць наступленне грузінскай арміі, а затым поўнасцю яе разбіць і выціснуць з усёй тэрыторыі Абхазіі 30 верасня 1993 года.
З лістапада 1993 г. пры ўдзеле міжнародных пасярэднікаў праходзяць перамовы паміж Грузіяй і Рэспублікай Абхазіяй пра урэгуляванне канфлікта. Аднак напружанасць дагэтуль не спадае, таму што абодва бакі не змяняюць свайго прынцыповага бачання статусу Абхазіі.
Фізіка-геаграфічны агляд
Большую частку Абхазіі займаюць адгор’і Галоўнага Каўказскага хрыбта, размешчаныя ў паўночнай частцы краіны — Гагрскі, Бзыбскі, Абхазскі і Кадорскі хрыбты. Яны складаюць 75 % плошчы краіны. Вышэйшы пункт — гара Дамбай-Ульген (4046 м). Асноўныя перавалы праз Галоўны хрыбет — Клухорскі (2781 м), Марухскі (2739 м) і іншыя. Паўднёвы ўсход Абхазіі займае Калхідская нізіна, якая распасціраецца да Сухума. Паміж нізінай і гарамі размешчаны пояс перадгор’яў. Шырока распаўсюджаныя карстовые з’явы, маецца мноства карставых пячор — Анакапійская (Наваафонская), Варонья, Абрскіла, Крубера-Груганія (найглыбейшая ў свеце карставая пячора, 2080 м) і іншыя.
З карысных выкапняў вылучаюцца каменны вугаль (запасы больш за 5,3 млн.т.), торф, даламіт, мармур, граніт, вапняк, габбро-дыябазы, крэйда, туф, торф, барыт, свінец, разнастайныя будматэрыялы. На шэльфе і ў Ачамчырскім раёне маюцца невялікія запасы нафты, якія ў цяперашні час не распрацоўваюцца.
Клімат Абхазіі абумоўлены яе ўзбярэжным становішчам і наяўнасцю высакагорных хрыбтоў. На ўзбярэжжа клімат вільготны субтрапічны. Сярэднія тэмпературы студзеня на ўзбярэжжа ад +4°С да +7 °C, у гарах ад +2ОС да −2ОC, ліпеня, адпаведна, ад +22ОС да +24ОC і ад +16ОС да +18 °C. У горах выразна выяўленая вышынная пояснасць, што абумоўлівае вялікія адрозненні ў клімаце розных горных мясцовасцей. Субтрапічны клімат у гарах распасціраецца прыблізна да адзнакі ў 400 м. Вечныя снягі ляжаць на вышыні ад 2700-3000 м. Ападкаў выпадае 1300—2400 мм у год. Вільготнасць паветра 70 % і вышэй. Дажджы ў цёплы перыяд выпадаюць багатымі ліўнямі, адразу пасля іх усталёўваецца сонечнае і гарачае надвор’е. Часам надвор'е змяняецца некалькі раз у дзень. Снег на ўзбярэжжы выпадае не кожны год, зіма пачынаецца ў канцы снежня — студзені, а ўжо ў лютым часта заквітаюць алыча і мімоза. У сакавіку, як правіла, наступае разгар вясны. Мяккасць і вільготнасць клімату абумоўленая высокім хрыбтом, якія затуляюць Абхазію ад паўночна-усходніх вятроў, і ўплывам цёплых і вільготных паўднёва-заходніх вятроў.
Агульная даўжыня 120 рэк — больш за 5 тыс.км. У асноўным гэта імклівыя горныя струмені, што з’яўляецца патэнцыялам развіцця малой гадраэнергетыкі (патэнцыйныя гадраэнергетычныя рэсурсы звыш 3,5 млн кВт). Асноўнымі рэкамі з'яўляюцца Псоў (на расійска-абхазскай мяжы), Інгур (на грузіна-абхазскай мяжы), Кадор, Бзыб, , Гуміста. Яны бяруць пачатак у горах Вялікага Каўказа і ўпадаюць у Чорнае мора. Жыўленне пераважна дажджавое і снеговое. Па водазабяспечанасці Абхазія займае адно з першых месцаў у свеце: на квадратны кіламетр тэрыторыі прыходзіцца больш за 1,7 млн м³ рачнога сцёку ў год. На рацэ Гега (прыток Бзыбі) размешчаны Гегскі вадаспад вышынёй па розных дадзеных ад 40 да 55 м. Найбольш вядомыя азёры — Рыца (плошча 1,49 км²), Амткел, Блакітнае возера, Інкіт, Бебяісір.
Глебы на нізінах і ў перадгор'ях спалучаюцца балотныя, субтрапічныя падзолістыя (у асноўным на высокіх тэрасах Інгуры, Бзыбі, Кадоры), красназёмныя і жоўтазёмныя глебы, шырока распаўсюджаныя на ніжніх тэрасах рэк Калхідскай нізіны. У гарах да вышыні 1700 м — перагнойна-карбанатныя і бурыя лясныя глебы, вышэй — дзярновыя і дзярнова-травяністыя горана-лугавыя.
Флора Абхазіі ўключае больш 2000 відаў раслін (з іх 149 відаў — дрэвы і хмызнякі, каля 400 — эндэмікі Каўказа, каля 100 — эндемікі Абхазіі). Лясамі пакрыта звыш 55 % плошчы рэспублікі. У прычарнаморскай паласе, найбольш засвоенай пад культурную расліннасць і ў цяснінах сустракаюцца асобныя масівы шыракалістых лясоў (граб, грабіннік, дуб, каштан і інш.) і алешнікаў. На мысе Піцунда захаваўся гай рэліктавай піцундскай хвоі. У гарах пераважаюць букавыя (месцамі з самшытам у другім ярусе), на верхняй частцы схілаў — піхтавыя і яловыя лясы. З 2000 м пачынаюцца субальпійскае крывалессе, альпійскія лугі і скальна-шчабністая расліннасць.
У лясах Абхазіі часта сустракаюцца мядзведзь, дзік, рысь, алень высакародны, казуля, тур. У гарах — сарна, , на нізінах можна сустрэць шакалаў. У рэках і азёрах Абхазіі водзіцца , ласось, сазан, судак і інш. На тэрыторыі Абхазіі размешчаныя Рыцынскі, Гумісцкі, Піцундскі запаведнікі.
Крыніцы
- Уладзімір Міхневіч. Абхазія — рэгіён канфліктаў// Польскае радыё для замежжа. 13 верасня 2008
- http://www.abhazia.com/book23-111.html Архівавана 4 красавіка 2018.
Спасылкі
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Абхазія
Аўтар: www.NiNa.Az
Дата публікацыі:
U panyaccya yosc i inshyya znachenni gl Abhaziya znachenni Artykul pra regiyon Pra nepryznanuyu dzyarzhavu gl Respublika Abhaziya pra aytanomnuyu respubliku Gruzii gl Aytanomnaya Respublika Abhaziya Abha ziya abh Aҧsny apʰsˈnɨ gruz აფხაზეთი ɑpʰxɑˈzɛtʰi regiyon u paynochna zahodnyaj chastcy paydnyovaga shilu Galoynaga Kaykazskaga hrybta na paynochna yshodnim uzbyarezhzhy Chornaga mora Uklyuchae 7 gistarychnyh ablascej Maluyu Abhaziyu Bzypyn Gumu Abzhua Samurzakan Day Cabal Pshu Aibga GistoryyaAbhaziya Z palovy XVI st pavyalichvaecca zalezhnasc Abhazskaga knyastva ad Turcyi shto vyyavilasya y islamizacyi znachnaj kolkasci abhazcay Getyya pracesy pryvodzyac da supraciylennyay myascovaga naselnictva yakiya vyrazhalisya y antytureckih paystannyah najbolsh bujnyya z yakih prahodzili y 1725 1733 1771 i 1806 gadah U toj samy chas kali Turcyya imknulasya da poynaj asimilyacyi abhazcay Rasiya na svaim baku Kaykazskaga hrybta pravodzila departacyi y Asmanskuyu imperyyu abhazay abazinay i cherkesay Adnak znahodzyachysya pamizh dzvyuma adnolkava varozhymi bakami rasijskim i tureckim Abhazskae Knyastva paslya chargovaga antytureckaga paystannya zvyarnulasya da cara Alyaksandra I z prosbaj ab pratektarace 17 19 lyutaga 1810 byy prynyaty manifest imperatara ab daluchenni Abhazskaga Knyastva da Rasijskaj Imperyi Adnak paslya 54 gadoy znahodzhannya y skladze Rasii knyastva peratvarylasya y Suhumskuyu vaennuyu akrugu likviduyuchy takim chynam uladu i shyrokiya paynamoctvy myascovyh knyazyoy Taki pavarot padzej pryvyoy u 1866 godze da antyrasijskaga paystannya yakoe bylo zvyazana ne tolki z likvidacyyaj knyastva ale i z prymusovym peravodam zmusulmanenyh abhazay u pravaslaye Paystanne bylo zadushana a neyzabave pachalasya rasijska tureckaya vajna 1877 1878 gg Pa yae zakanchenni abhazy musulmane nezadavolenyya palitykaj Rasii byli zmushany emigravac u Turcyyu shto pryvyalo da pamyanshennya kolkasci naselnictva Abhazii amal udvaya U XX st da dvuh asnoynyh bakoy kanfliktu rasijskaga i tureckaga daluchaecca treci gruzinski Paslya karotkaga chasu isnavannya saveckaj ulady y 1918 godze y Abhazii yae terytoryyu zanyali gruzinskiya vojski shto pryvyalo getym razam da antygruzinskaga paystannya y lyutym sakaviku 1921 goda Stvarylasya asobnaya administracyjnaya adzinka Abhazskaya SSR yakaya zgodna z Sayuznym dagavoram pamizh Abhaziyaj i Gruziyaj ad 16 snezhnya 1921 stvaryla z Gruzinskaj SSR vaenny palitychny i finansava ekanamichny sayuz Paslya 10 ci gadoy znahodzhannya y skladze getaga sayuza Abhaziya atrymala status aytanomii y skladze Gruzinskaj SSR Gruzina abhazkaya vajna 1992 1993 gadoy U lyutym 1992 goda Vaenny Savet Gruzii yaki pryjshoy da ylady y vyniku yzbroenaga peravarotu prynyay rashenne ab admene Kanstytucyi Gruzinskaj SSR 1978 goda i ab adnaylenni dzeyannya Kanstytucyi Gruzinskaj Demakratychnaj Respubliki 1921 goda u yakoj Abhaziya yak sub ekt dzyarzhayna pravavyh znosin ne znachycca Takim chynam na dumku abhazskaga kiraynictva adnaylenne Kanstytucyi Gruzii 1921 goda aytamatychna aznachala nezalezhnasc Abhazii U getaj suvyazi Vyarhoyny Savet Abhazii 23 lipenya 1992 goda vyrashyy uznavic na terytoryi Abhazii dzeyanne Kanstytucyi Abhazii 1925 goda a taksama prynyac novyya scyag i gerb krainy 14 zhniynya 1992 goda Gruziya pachala vaennuyu aperacyyu suprac Abhazii yakuyu abhazskiya aficyjnyya ylady razglyadayuc yak agresiyu Gruzinskiya vojski perajshli gruzinska abhazskuyu myazhu i zahapili chastku abhazskaj terytoryi supravadzhayuchy svae dzeyanni gvaltam nad zhyharami i znishchennem gistarychnyh i kulturnyh kashtoynascej Uzbroenyya farmiravanni Abhazii pry dapamoze Rasii zdoleli prypynic nastuplenne gruzinskaj armii a zatym poynascyu yae razbic i vycisnuc z usyoj terytoryi Abhazii 30 verasnya 1993 goda Z listapada 1993 g pry ydzele mizhnarodnyh pasyarednikay prahodzyac peramovy pamizh Gruziyaj i Respublikaj Abhaziyaj pra uregulyavanne kanflikta Adnak napruzhanasc dagetul ne spadae tamu shto abodva baki ne zmyanyayuc svajgo pryncypovaga bachannya statusu Abhazii Fizika geagrafichny aglyadBolshuyu chastku Abhazii zajmayuc adgor i Galoynaga Kaykazskaga hrybta razmeshchanyya y paynochnaj chastcy krainy Gagrski Bzybski Abhazski i Kadorski hrybty Yany skladayuc 75 ploshchy krainy Vyshejshy punkt gara Dambaj Ulgen 4046 m Asnoynyya peravaly praz Galoyny hrybet Kluhorski 2781 m Maruhski 2739 m i inshyya Paydnyovy yshod Abhazii zajmae Kalhidskaya nizina yakaya raspasciraecca da Suhuma Pamizh nizinaj i garami razmeshchany poyas peradgor yay Shyroka raspaysyudzhanyya karstovye z yavy maecca mnostva karstavyh pyachor Anakapijskaya Navaafonskaya Varonya Abrskila Krubera Gruganiya najglybejshaya y svece karstavaya pyachora 2080 m i inshyya Z karysnyh vykapnyay vyluchayucca kamenny vugal zapasy bolsh za 5 3 mln t torf dalamit marmur granit vapnyak gabbro dyyabazy krejda tuf torf baryt svinec raznastajnyya budmateryyaly Na shelfe i y Achamchyrskim rayone mayucca nevyalikiya zapasy nafty yakiya y cyaperashni chas ne raspracoyvayucca Klimat Abhazii abumoyleny yae yzbyarezhnym stanovishcham i nayaynascyu vysakagornyh hrybtoy Na yzbyarezhzha klimat vilgotny subtrapichny Syaredniya temperatury studzenya na yzbyarezhzha ad 4 S da 7 C u garah ad 2OS da 2OC lipenya adpavedna ad 22OS da 24OC i ad 16OS da 18 C U gorah vyrazna vyyaylenaya vyshynnaya poyasnasc shto abumoylivae vyalikiya adroznenni y klimace roznyh gornyh myascovascej Subtrapichny klimat u garah raspasciraecca pryblizna da adznaki y 400 m Vechnyya snyagi lyazhac na vyshyni ad 2700 3000 m Apadkay vypadae 1300 2400 mm u god Vilgotnasc pavetra 70 i vyshej Dazhdzhy y cyoply peryyad vypadayuc bagatymi liynyami adrazu paslya ih ustalyoyvaecca sonechnae i garachae nadvor e Chasam nadvor e zmyanyaecca nekalki raz u dzen Sneg na yzbyarezhzhy vypadae ne kozhny god zima pachynaecca y kancy snezhnya studzeni a yzho y lyutym chasta zakvitayuc alycha i mimoza U sakaviku yak pravila nastupae razgar vyasny Myakkasc i vilgotnasc klimatu abumoylenaya vysokim hrybtom yakiya zatulyayuc Abhaziyu ad paynochna ushodnih vyatroy i yplyvam cyoplyh i vilgotnyh paydnyova zahodnih vyatroy Agulnaya dayzhynya 120 rek bolsh za 5 tys km U asnoynym geta imklivyya gornyya strumeni shto z yaylyaecca patencyyalam razviccya maloj gadraenergetyki patencyjnyya gadraenergetychnyya resursy zvysh 3 5 mln kVt Asnoynymi rekami z yaylyayucca Psoy na rasijska abhazskaj myazhy Ingur na gruzina abhazskaj myazhy Kador Bzyb Gumista Yany byaruc pachatak u gorah Vyalikaga Kaykaza i ypadayuc u Chornae mora Zhyylenne peravazhna dazhdzhavoe i snegovoe Pa vodazabyaspechanasci Abhaziya zajmae adno z pershyh mescay u svece na kvadratny kilametr terytoryi pryhodzicca bolsh za 1 7 mln m rachnoga scyoku y god Na race Gega prytok Bzybi razmeshchany Gegski vadaspad vyshynyoj pa roznyh dadzenyh ad 40 da 55 m Najbolsh vyadomyya azyory Ryca ploshcha 1 49 km Amtkel Blakitnae vozera Inkit Bebyaisir Gleby na nizinah i y peradgor yah spaluchayucca balotnyya subtrapichnyya padzolistyya u asnoynym na vysokih terasah Ingury Bzybi Kadory krasnazyomnyya i zhoytazyomnyya gleby shyroka raspaysyudzhanyya na nizhnih terasah rek Kalhidskaj niziny U garah da vyshyni 1700 m peragnojna karbanatnyya i buryya lyasnyya gleby vyshej dzyarnovyya i dzyarnova travyanistyya gorana lugavyya Flora Abhazii yklyuchae bolsh 2000 viday raslin z ih 149 viday drevy i hmyznyaki kalya 400 endemiki Kaykaza kalya 100 endemiki Abhazii Lyasami pakryta zvysh 55 ploshchy respubliki U prycharnamorskaj palase najbolsh zasvoenaj pad kulturnuyu raslinnasc i y cyasninah sustrakayucca asobnyya masivy shyrakalistyh lyasoy grab grabinnik dub kashtan i insh i aleshnikay Na myse Picunda zahavaysya gaj reliktavaj picundskaj hvoi U garah peravazhayuc bukavyya mescami z samshytam u drugim yaruse na verhnyaj chastcy shilay pihtavyya i yalovyya lyasy Z 2000 m pachynayucca subalpijskae kryvalesse alpijskiya lugi i skalna shchabnistaya raslinnasc U lyasah Abhazii chasta sustrakayucca myadzvedz dzik rys alen vysakarodny kazulya tur U garah sarna na nizinah mozhna sustrec shakalay U rekah i azyorah Abhazii vodzicca lasos sazan sudak i insh Na terytoryi Abhazii razmeshchanyya Rycynski Gumiscki Picundski zapavedniki KrynicyUladzimir Mihnevich Abhaziya regiyon kanfliktay Polskae radyyo dlya zamezhzha 13 verasnya 2008 http www abhazia com book23 111 html Arhivavana 4 krasavika 2018 SpasylkiNa Vikishovishchy yosc medyyafajly pa teme Abhaziya