Камандорскія астравы (руск.: Командорские острова) — група з 2 буйных астравоў (Берынга і Медны) і мноства дробных астраўкоў і скал у Берынгавым моры. Уваходзяць у склад Камчацкага края Расіі, дзе фарміруюць адміністрацыйную адзінку — Алеуцкі раён. Агульная плошча — 1846 км². Адзіны населены пункт — Нікольскае. Насельніцтва (2010 г.) — 676 чал.
Камандорскія астравы | |
---|---|
руск. Командорские острова | |
![]() Бераг Берынгава мора | |
Характарыстыкі | |
Колькасць астравоў | 2 |
Найбуйнейшы востраў | востраў Берынга |
Агульная плошча | 1 846 км² |
Найвышэйшы пункт | 755 м |
Насельніцтва | 676 чал. (2010) |
Шчыльнасць насельніцтва | 0,37 чал./км² |
Размяшчэнне | |
54°45′ пн. ш. 167°00′ у. д.HGЯO | |
Архіпелаг | Алеуцкія астравы |
Акваторыя | Берынгава мора |
Краіна | |
![]() |
Геаграфія

Камандорскія астравы фактычна з’яўляюцца заходняй ускраінай Алеуцкай астраўной дугі. Знаходзяцца ў 340 км на захад ад астатняй часткі Алеуцкіх астравоў, якія ўваходзяць у склад ЗША, у 537 км на паўночны ўсход ад Петрапаўлаўска-Камчацкага, у 6832,3 км ад Масквы і 7309,3 км ад Мінска. Архіпелаг складаецца з 2 буйных астравоў — Берынга (1667 км²) і Меднага (186 км²). Паміж імі прасціраецца праліў Адмірала Кузняцова. Астатнія астравы (Тапаркоў, Арый Камень, Камень Алеут, Сівучыя Камяні, Бабровыя Камяні і інш.) уяўляюць сабою невысокія надводныя скалы, населеныя марскімі птушкамі.
Камандорскія астравы маюць вулканічнае паходжанне. Сфарміраваліся ў выніку субдукцыі тэктанічных пліт (гл. Тэктоніка пліт). На іх знешняе аблічча паўплывалі буйныя разломы паўночна-ўсходняга і субшыротнага прасцірання. Яны вызначылі розніцу ў складзе паўночнай і паўднёвай частак вострава Берынга, а таксама ў накіраванасці рачных далін.
Лічыцца, што вулканічная актыўнасць у мінулым падзялялася на 3 перыяды:
- Глыбакаводны (50 — 40 млн гадоў таму)
- Плыткі (20 — 15 млн гадоў таму)
- Завяршальны (5 — 2 млн гадоў таму)
На поўнач ад вострава Берынга знаходзіцца група падводных вулканаў, якія, відавочна, застаюцца актыўнымі. У наш час назіраецца паступовае падняцце сушы. Яно суправаджаецца землятрусамі.
Карысныя выкапні: гіпс, пуцалан, медзь (на востраве Медным), агат, , зялёныя туфы і г. д. Яны не маюць прамысловага значэння, але могуць выкарыстоўвацца ў мясцовым будаўніцтве і рамеснай вытворчасці.
Для паўднёвай часткі вострава Берынга і вострава Меднага ўласцівы скалісты ўзгоркавы рэльеф. На поўначы вострава Берынга высокія горы спалучаюцца з далінамі. Найвышэйшы пункт — гара Стэлера (755 м) — знаходзіцца на востраве Берынга.
На Камандорскіх астравах шмат рэк і азёр. Асабліва вылучаецца вялікае возера Саранае на поўначы вострава Берынга.
Клімат марскі вільготны. Знаходзіцца ў залежнасці ад халодных акіянічных плыняў. Зіма пачынаецца ў кастрычніку і працягваецца да канца красавіка. Для яе характэрна вялікая колькасць снежных ападкаў, аднак узровень тэмператур адносна высокі. Сярэднія тэмпературы вагаюцца ад −4 °C у лютым да +10 °C у жніўні.
Прырода
Флора астравоў бедная. Пераважаюць травяністыя і хмызняковыя расліны. Спробы вырасціць на астравах прывезеныя дрэвы скончыліся няўдачай. Хмызняковыя формы бяроз, верб і рабіны сустракаюцца пераважна ўздоўж рэк і рэдка перавышаюць 1,5 м. Астатнія землі заняты тундрай, дзе можна знайсці палеглыя формы і ядлоўца.
На Камандорскіх астравах адсутнічаюць земнаводныя і рэптыліі. Затое мясцовая фаўна багата на марскіх птушак і ластаногіх. На сушы сустракаюцца блакітныя пясцы, амерыканскія норкі, чырвоныя палявыя мышы, пацукі і паўночныя алені. У рэках і азёрах нерастуюць ласосепадобныя.
Для аховы ўнікальнай прыроды астравоў у 1993 г. быў арганізаваны біясферны запаведнік, які ахоплівае большую частку Камандораў, акрамя паўночнай часткі вострава Берынга, дзе жывуць людзі.
Гісторыя
Камандорскія астравы атрымалі сваю назву ў гонар капітана-камандора Вітуса Берынга, які адкрыў іх 4 лістапада 1741 г. падчас сваёй другой экспедыцыі. Сам В. Берынг і значная частка экіпажа былі хворыя на цынгу. Экспедыцыя спынілася ў адной з бухт вострава Берынга і разбіла лагер. 8 снежня 1741 г. В. Берынг памёр. Асноўныя даследаванні вострава, які быў ненаселены, правёў . Экспедыцыя пакінула востраў Берынга толькі 14 жніўня 1742 г.
У 1874 г. на месцы смерці В. Берынга быў усталяваны драўляны крыж, у 1966 г. — мемарыял у форме крыжа. У 1991 г. былі праведзены археалагічныя раскопкі, экзгумавана цела В. Берынга. Вывучэнне яго чэрапа паказала, што партрэт, які звычайна прыпісваюць камандору, на самой справе належаў яго сваяку.
Востраў Медны быў адкрыты расійскімі здабытчыкамі футра ў 1748 г. Атрымаў сваю назву дзякуючы знойдзенаму на ім радовішчу медзі.
У 1799 г. Камандорскія астравы трапілі ў карыстанне . З 1805 г. тут пачалася здабыча футра ластаногіх. У 1825—1826 гг. для арганізацыі сталых паселішчаў былі завезены алеуты і руска-алеуцкія крэолы. Аднак варварскія метады здабычы прывялі да значнага збяднення мясцовай фаўны і непрыбытковасці здабычы футра.
У 1866 г. Алеуцкія астравы разам з Аляскай былі прададзены ЗША. Аднак Камандорскія астравы фармальна засталіся ў складзе Расіі. Згодна паданню, гэта адбылося выпадкова, паколькі падчас размежавання Аляксандр II абапёрся на карту локцем, і выява астравоў на ёй не была заўважана. Таксама існуе версія, што Камандорскія астравы на карце зусім не былі пазначаны. У краязнаўчым музее ў Нікольскім захоўваецца амерыканская карта таго перыяда, на якой Камандорскія астравы атсутнічаюць.
У 1871—1891 гг. Камандорскія астравы здаваліся ў арэнду прыватнай амерыканскай кампаніі «Gutchinson, Cool & Co». У 1892—1916 гг. арандаваліся расійскімі прыватнымі кампаніямі.
У 1917—1923 гг. насельніцтва Камандорскіх астравоў фактычна апынулася ў ізаляцыі. Савецкая ўлада была ўсталявана толькі ў 1923 г., аднак доўгі час мела фармальны характар. Астравы часта наведвалі гандляры і здабытчыкі з ЗША і Японіі. У 1943 г. у раёне астравоў адбылася марская бітва паміж амерыканцамі і японцамі.
У пасляваенны час Камандорскія астравы былі пераўтвораны ў памежную зону. У 1958 г. была забаронена ўсялякая гаспадарчая дзейнасць у 30-мільнай зоне вакол астравоў. На востраве Берынга і Медным існавалі памежныя заставы. У Нікольскім дзейнічаў саўгас. Пасля 1991 г. памежнікі пакінулі Камандорскія астравы, хаця памежны статус быў ліквідаваны толькі ў 2006 г. У 1993 г. быў арганізаваны біясферны запаведнік. У наш час на астравах развіваецца экалагічны турызм.
Літаратура
- Геология СССР. Том XXXI. Камчатка, Курильские и Командорские острова. Часть 1. — М.: Из-во «Недра», 1964
Спасылкі
- Камандорскія астравы
- Запаведнік
- Востраў Берынга, Камандорскія астравы Архівавана 9 лютага 2011.
- Камандорскія астравы на kamchatka.org.ru Архівавана 2 студзеня 2013.
- Камандорскія астравы на marshruty.ru
- Востраў Берынга
- Аскепак рускай Амерыки(недаступная спасылка)
Аўтар: www.NiNa.Az
Дата публікацыі:
Kamandorskiya astravy rusk Komandorskie ostrova grupa z 2 bujnyh astravoy Berynga i Medny i mnostva drobnyh astraykoy i skal u Beryngavym mory Uvahodzyac u sklad Kamchackaga kraya Rasii dze farmiruyuc administracyjnuyu adzinku Aleucki rayon Agulnaya ploshcha 1846 km Adziny naseleny punkt Nikolskae Naselnictva 2010 g 676 chal Kamandorskiya astravyrusk Komandorskie ostrovaBerag Beryngava moraHaraktarystykiKolkasc astravoy2 Najbujnejshy vostrayvostray Berynga Agulnaya ploshcha1 846 km Najvyshejshy punkt755 mNaselnictva676 chal 2010 Shchylnasc naselnictva0 37 chal km Razmyashchenne54 45 pn sh 167 00 u d H G Ya OArhipelagAleuckiya astravyAkvatoryyaBeryngava moraKraina RasiyaKamandorskiya astravy Medyyafajly na VikishovishchyGeagrafiyaKarta Kamandorskiya astravy faktychna z yaylyayucca zahodnyaj uskrainaj Aleuckaj astraynoj dugi Znahodzyacca y 340 km na zahad ad astatnyaj chastki Aleuckih astravoy yakiya yvahodzyac u sklad ZShA u 537 km na paynochny yshod ad Petrapaylayska Kamchackaga u 6832 3 km ad Maskvy i 7309 3 km ad Minska Arhipelag skladaecca z 2 bujnyh astravoy Berynga 1667 km i Mednaga 186 km Pamizh imi prasciraecca praliy Admirala Kuznyacova Astatniya astravy Taparkoy Aryj Kamen Kamen Aleut Sivuchyya Kamyani Babrovyya Kamyani i insh uyaylyayuc saboyu nevysokiya nadvodnyya skaly naselenyya marskimi ptushkami Kamandorskiya astravy mayuc vulkanichnae pahodzhanne Sfarmiravalisya y vyniku subdukcyi tektanichnyh plit gl Tektonika plit Na ih zneshnyae ablichcha payplyvali bujnyya razlomy paynochna yshodnyaga i subshyrotnaga prascirannya Yany vyznachyli roznicu y skladze paynochnaj i paydnyovaj chastak vostrava Berynga a taksama y nakiravanasci rachnyh dalin Lichycca shto vulkanichnaya aktyynasc u minulym padzyalyalasya na 3 peryyady Glybakavodny 50 40 mln gadoy tamu Plytki 20 15 mln gadoy tamu Zavyarshalny 5 2 mln gadoy tamu Na poynach ad vostrava Berynga znahodzicca grupa padvodnyh vulkanay yakiya vidavochna zastayucca aktyynymi U nash chas naziraecca pastupovae padnyacce sushy Yano supravadzhaecca zemlyatrusami Karysnyya vykapni gips pucalan medz na vostrave Mednym agat zyalyonyya tufy i g d Yany ne mayuc pramyslovaga znachennya ale moguc vykarystoyvacca y myascovym budaynictve i ramesnaj vytvorchasci Dlya paydnyovaj chastki vostrava Berynga i vostrava Mednaga ylascivy skalisty yzgorkavy relef Na poynachy vostrava Berynga vysokiya gory spaluchayucca z dalinami Najvyshejshy punkt gara Stelera 755 m znahodzicca na vostrave Berynga Na Kamandorskih astravah shmat rek i azyor Asabliva vyluchaecca vyalikae vozera Saranae na poynachy vostrava Berynga Klimat marski vilgotny Znahodzicca y zalezhnasci ad halodnyh akiyanichnyh plynyay Zima pachynaecca y kastrychniku i pracyagvaecca da kanca krasavika Dlya yae harakterna vyalikaya kolkasc snezhnyh apadkay adnak uzroven temperatur adnosna vysoki Syaredniya temperatury vagayucca ad 4 C u lyutym da 10 C u zhniyni PryrodaFlora astravoy bednaya Peravazhayuc travyanistyya i hmyznyakovyya rasliny Sproby vyrascic na astravah pryvezenyya drevy skonchylisya nyaydachaj Hmyznyakovyya formy byaroz verb i rabiny sustrakayucca peravazhna yzdoyzh rek i redka peravyshayuc 1 5 m Astatniya zemli zanyaty tundraj dze mozhna znajsci paleglyya formy i yadloyca Na Kamandorskih astravah adsutnichayuc zemnavodnyya i reptylii Zatoe myascovaya fayna bagata na marskih ptushak i lastanogih Na sushy sustrakayucca blakitnyya pyascy amerykanskiya norki chyrvonyya palyavyya myshy pacuki i paynochnyya aleni U rekah i azyorah nerastuyuc lasosepadobnyya Dlya ahovy ynikalnaj pryrody astravoy u 1993 g byy arganizavany biyasferny zapavednik yaki ahoplivae bolshuyu chastku Kamandoray akramya paynochnaj chastki vostrava Berynga dze zhyvuc lyudzi GistoryyaKamandorskiya astravy atrymali svayu nazvu y gonar kapitana kamandora Vitusa Berynga yaki adkryy ih 4 listapada 1741 g padchas svayoj drugoj ekspedycyi Sam V Beryng i znachnaya chastka ekipazha byli hvoryya na cyngu Ekspedycyya spynilasya y adnoj z buht vostrava Berynga i razbila lager 8 snezhnya 1741 g V Beryng pamyor Asnoynyya dasledavanni vostrava yaki byy nenaseleny pravyoy Ekspedycyya pakinula vostray Berynga tolki 14 zhniynya 1742 g U 1874 g na mescy smerci V Berynga byy ustalyavany draylyany kryzh u 1966 g memaryyal u forme kryzha U 1991 g byli pravedzeny arhealagichnyya raskopki ekzgumavana cela V Berynga Vyvuchenne yago cherapa pakazala shto partret yaki zvychajna prypisvayuc kamandoru na samoj sprave nalezhay yago svayaku Vostray Medny byy adkryty rasijskimi zdabytchykami futra y 1748 g Atrymay svayu nazvu dzyakuyuchy znojdzenamu na im radovishchu medzi U 1799 g Kamandorskiya astravy trapili y karystanne Z 1805 g tut pachalasya zdabycha futra lastanogih U 1825 1826 gg dlya arganizacyi stalyh paselishchay byli zavezeny aleuty i ruska aleuckiya kreoly Adnak varvarskiya metady zdabychy pryvyali da znachnaga zbyadnennya myascovaj fayny i neprybytkovasci zdabychy futra U 1866 g Aleuckiya astravy razam z Alyaskaj byli pradadzeny ZShA Adnak Kamandorskiya astravy farmalna zastalisya y skladze Rasii Zgodna padannyu geta adbylosya vypadkova pakolki padchas razmezhavannya Alyaksandr II abapyorsya na kartu lokcem i vyyava astravoy na yoj ne byla zayvazhana Taksama isnue versiya shto Kamandorskiya astravy na karce zusim ne byli paznachany U krayaznaychym muzee y Nikolskim zahoyvaecca amerykanskaya karta tago peryyada na yakoj Kamandorskiya astravy atsutnichayuc U 1871 1891 gg Kamandorskiya astravy zdavalisya y arendu pryvatnaj amerykanskaj kampanii Gutchinson Cool amp Co U 1892 1916 gg arandavalisya rasijskimi pryvatnymi kampaniyami U 1917 1923 gg naselnictva Kamandorskih astravoy faktychna apynulasya y izalyacyi Saveckaya ylada byla ystalyavana tolki y 1923 g adnak doygi chas mela farmalny haraktar Astravy chasta navedvali gandlyary i zdabytchyki z ZShA i Yaponii U 1943 g u rayone astravoy adbylasya marskaya bitva pamizh amerykancami i yaponcami U paslyavaenny chas Kamandorskiya astravy byli peraytvorany y pamezhnuyu zonu U 1958 g byla zabaronena ysyalyakaya gaspadarchaya dzejnasc u 30 milnaj zone vakol astravoy Na vostrave Berynga i Mednym isnavali pamezhnyya zastavy U Nikolskim dzejnichay saygas Paslya 1991 g pamezhniki pakinuli Kamandorskiya astravy hacya pamezhny status byy likvidavany tolki y 2006 g U 1993 g byy arganizavany biyasferny zapavednik U nash chas na astravah razvivaecca ekalagichny turyzm LitaraturaGeologiya SSSR Tom XXXI Kamchatka Kurilskie i Komandorskie ostrova Chast 1 M Iz vo Nedra 1964SpasylkiKamandorskiya astravy Zapavednik Vostray Berynga Kamandorskiya astravy Arhivavana 9 lyutaga 2011 Kamandorskiya astravy na kamchatka org ru Arhivavana 2 studzenya 2013 Kamandorskiya astravy na marshruty ru Vostray Berynga Askepak ruskaj Ameryki nedastupnaya spasylka