Azərbaycanca  AzərbaycancaБеларуская  БеларускаяDeutsch  DeutschEnglish  EnglishFrançais  FrançaisҚазақ  ҚазақLietuvių  LietuviųРусский  Русскийภาษาไทย  ภาษาไทยTürkçe  TürkçeУкраїнська  Українська
Падтрымка
www.global-by3.nina.az
  • Галоўная
  • Вікіпедыя
  • Музыка

Апалачы англ Appalachian Mountains горная сістэма на ўсходзе Паўночнай Амерыкі у ЗША і Канадзе Апалачыангл Appalachian M

Апалачы

  • Галоўная старонка
  • Вікіпедыя
  • Апалачы

Апалачы (англ.: Appalachian Mountains) — горная сістэма на ўсходзе Паўночнай Амерыкі, у ЗША і Канадзе.

Апалачы
англ.: Appalachian Mountains
image
Апалачы, Паўночная Караліна
Краіны
  • image ЗША
  • image Канада
Даўжыня2 600 км
Найвышэйшая вяршыня 
Найвышэйшы пункт2037 м 
image
image
image Медыяфайлы на Вікісховішчы
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Апалачы (значэнні).

Геалогія

Утварыліся Апалачы ў перыяд каледонскай складкавасці і герцынскага арагенезу, амалоджаны неатэктанічнымі падняццямі.

Апалачская складкавая вобласць сфарміравалася ўздоўж паўднёва-ўсходняй ускраіны ў выніку праяўлення таконскай (сярэдні ардовік — сілур), акадскай (ранні — сярэдні дэвон) і алеганскай (карбон — ранняя перм) фазаў складкавасці. 3 канца палеазою і ў мезазоі падвяргалася моцнай эрозіі, у позняй юры перакрывалася морам, на працягу мелавога перыяду і кайназойскай эры паўторна спадзіста прыўзнята. Складзена з магутных тоўшчаў вапнякоў, кварцавых пяскоў, гліністых сланцаў, граўвакаў, з вулканічных і вывергнутых парод.

Паўночная і паўднёва-ўсходняя частка Апалачаў складзена з крышталічных парод, заходняя і паўднёва-заходняя — пераважна з асадкавых (пясчанікі, даламіты, вапнякі). Уздоўж паўднёвых схілаў Апалачаў, у перадгорным прагіне ляжыць Апалачскі вугальны басейн — адзін з найбуйнейшых у свеце. Ёсць радовішчы нафты і газу, жалезных руд, тытану, азбесту.

Рэльеф

Апалачы працягнуліся з паўднёвага захаду на паўночны ўсход на 2600 км. Асноўныя хрыбты: Блу-Рыдж, Уайт-Маўнтынс, масіў Адырондак, Грын-Маўнтынс. Сярэдневышынныя горы. Пераважаюць вышыні 1300—1600 м, найбольшая вышыня да 2037 м (, Блу-Рыдж).

Апалачы падзяляюцца на Паўночныя і Паўднёвыя (мяжа па рэках і Гудзон). Паўночныя Апалачы — хвалістае пласкагор'е вышынёй 400—600 м, над якім узвышаюцца асобныя масівы і хрыбты вышынёй да 1916 м (). Вяршыні згладжаны, ператвораны старажытным ледавіком у трогі. Паўднёвыя Апалачы ў восевай зоне складаюцца з паралельных хрыбтоў і масіваў, падзеленых шырокімі далінамі. Да восевай зоны з хрыбтом Блу-Рыдж прылягаюць з усходу плато Підмант, з захаду — .

Рэкі цякуць у глыбокіх далінах, найбольшыя — Канектыкут, Гудзон, Саскуэхана і Тэнесі.

Клімат

Клімат на поўначы ўмераны, на поўдні субтрапічны, фарміруецца пад уплывам Атлантычнага акіяна і асабліва Мексіканскага заліва. Сярэднія тэмпературы студзеня вагаюцца ад −12 на поўначы да 8 °C на поўдні, ліпеня адпаведна ад 18 да 26 °C. Ападкаў 1000—1300 мм за год.

Расліннасць і жывёльны свет

Расліннасць паўночнай часткі — хвойныя і мяшаныя лясы (елка, піхта, туя, , клён, вяз, ), на поўдзень ад 41° пн. ш. ў ніжнім поясе горныя шыракалістыя лясы (каштан, дуб, клён і эндэмікі — цюльпаннае дрэва, платан, магноліі), вышэй за 1000 м — мяшаныя і хвойныя лясы, затым субальпійскія лугі.

Жывёльны свет — пераважна эндэмікі: і , , мядзведзь барыбал, рысь, янот, скунс, выдра.

Турызм, ахова прыроды

Апалачы — раён турызму, лыжнага і воднага спорту, палявання. Створаны нацыянальныя паркі Грэйт-Смокі-Маўнтынс (Тэнесі), Шэнандоа (Віргінія), Апалачская дарога ўздоўж хрыбта Блу-Рыдж.

Літаратура

  • Зінавенка Г. У. Апалачская складкавая вобласць // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 1. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0036-6 (т. 1).
  • Лаўрыновіч М. В. Апалачы // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 1. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0036-6 (т. 1).

Спасылкі

  • image На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Апалачы

Аўтар: www.NiNa.Az

Дата публікацыі: 21 Май, 2025 / 00:55

Apalachy angl Appalachian Mountains gornaya sistema na yshodze Paynochnaj Ameryki u ZShA i Kanadze Apalachyangl Appalachian MountainsApalachy Paynochnaya KaralinaKrainy ZShA KanadaDayzhynya2 600 kmNajvyshejshaya vyarshynya Najvyshejshy punkt2037 m Medyyafajly na VikishovishchyU panyaccya yosc i inshyya znachenni gl Apalachy znachenni GealogiyaUtvarylisya Apalachy y peryyad kaledonskaj skladkavasci i gercynskaga aragenezu amalodzhany neatektanichnymi padnyaccyami Apalachskaya skladkavaya voblasc sfarmiravalasya yzdoyzh paydnyova yshodnyaj uskrainy y vyniku prayaylennya takonskaj syaredni ardovik silur akadskaj ranni syaredni devon i aleganskaj karbon rannyaya perm fazay skladkavasci 3 kanca paleazoyu i y mezazoi padvyargalasya mocnaj erozii u poznyaj yury perakryvalasya moram na pracyagu melavoga peryyadu i kajnazojskaj ery paytorna spadzista pryyznyata Skladzena z magutnyh toyshchay vapnyakoy kvarcavyh pyaskoy glinistyh slancay grayvakay z vulkanichnyh i vyvergnutyh parod Paynochnaya i paydnyova yshodnyaya chastka Apalachay skladzena z kryshtalichnyh parod zahodnyaya i paydnyova zahodnyaya peravazhna z asadkavyh pyaschaniki dalamity vapnyaki Uzdoyzh paydnyovyh shilay Apalachay u peradgornym pragine lyazhyc Apalachski vugalny basejn adzin z najbujnejshyh u svece Yosc radovishchy nafty i gazu zhaleznyh rud tytanu azbestu RelefApalachy pracyagnulisya z paydnyovaga zahadu na paynochny yshod na 2600 km Asnoynyya hrybty Blu Rydzh Uajt Mayntyns masiy Adyrondak Gryn Mayntyns Syarednevyshynnyya gory Peravazhayuc vyshyni 1300 1600 m najbolshaya vyshynya da 2037 m Blu Rydzh Apalachy padzyalyayucca na Paynochnyya i Paydnyovyya myazha pa rekah i Gudzon Paynochnyya Apalachy hvalistae plaskagor e vyshynyoj 400 600 m nad yakim uzvyshayucca asobnyya masivy i hrybty vyshynyoj da 1916 m Vyarshyni zgladzhany peratvorany starazhytnym ledavikom u trogi Paydnyovyya Apalachy y vosevaj zone skladayucca z paralelnyh hrybtoy i masivay padzelenyh shyrokimi dalinami Da vosevaj zony z hrybtom Blu Rydzh prylyagayuc z ushodu plato Pidmant z zahadu Reki cyakuc u glybokih dalinah najbolshyya Kanektykut Gudzon Saskuehana i Tenesi KlimatKlimat na poynachy ymerany na poydni subtrapichny farmiruecca pad uplyvam Atlantychnaga akiyana i asabliva Meksikanskaga zaliva Syaredniya temperatury studzenya vagayucca ad 12 na poynachy da 8 C na poydni lipenya adpavedna ad 18 da 26 C Apadkay 1000 1300 mm za god Raslinnasc i zhyvyolny svetRaslinnasc paynochnaj chastki hvojnyya i myashanyya lyasy elka pihta tuya klyon vyaz na poydzen ad 41 pn sh y nizhnim poyase gornyya shyrakalistyya lyasy kashtan dub klyon i endemiki cyulpannae dreva platan magnolii vyshej za 1000 m myashanyya i hvojnyya lyasy zatym subalpijskiya lugi Zhyvyolny svet peravazhna endemiki i myadzvedz barybal rys yanot skuns vydra Turyzm ahova pryrodyApalachy rayon turyzmu lyzhnaga i vodnaga sportu palyavannya Stvorany nacyyanalnyya parki Grejt Smoki Mayntyns Tenesi Shenandoa Virginiya Apalachskaya daroga yzdoyzh hrybta Blu Rydzh LitaraturaZinavenka G U Apalachskaya skladkavaya voblasc Belaruskaya encyklapedyya U 18 t T 1 A Arshyn Redkal G P Pashkoy i insh Mn BelEn 1996 T 1 552 s 10 000 ekz ISBN 985 11 0035 8 ISBN 985 11 0036 6 t 1 Layrynovich M V Apalachy Belaruskaya encyklapedyya U 18 t T 1 A Arshyn Redkal G P Pashkoy i insh Mn BelEn 1996 T 1 552 s 10 000 ekz ISBN 985 11 0035 8 ISBN 985 11 0036 6 t 1 SpasylkiNa Vikishovishchy yosc medyyafajly pa teme Apalachy

Апошнія артыкулы
  • Май 19, 2025

    Адлегласць

  • Май 19, 2025

    Азія

  • Май 19, 2025

    Азербайджан

  • Май 20, 2025

    Азоўскае мора

  • Май 20, 2025

    Азот

www.NiNa.Az - Студыя

  • Вікіпедыя
  • Музыка
Звяжыцеся з намі
Мовы
Звязацца з намі
DMCA Sitemap
© 2019 nina.az - Усе правы абаронены.
Аўтарскія правы: Dadash Mammadov
Бясплатны сайт для абмену дадзенымі і файламі з усяго свету.
Верхняя частка