Azərbaycanca  AzərbaycancaБеларуская  БеларускаяDeutsch  DeutschEnglish  EnglishFrançais  FrançaisҚазақ  ҚазақLietuvių  LietuviųРусский  Русскийภาษาไทย  ภาษาไทยTürkçe  TürkçeУкраїнська  Українська
Падтрымка
www.global-by3.nina.az
  • Галоўная
  • Вікіпедыя
  • Музыка

Арашэнне таксама Абвадненне або Ірыгацыя падвядзенне вады на палі якія адчуваюць нястачу вільгаці і павелічэнне яе запас

Арашэнне

  • Галоўная старонка
  • Вікіпедыя
  • Арашэнне

Арашэнне, таксама Абвадненне або Ірыгацыя — падвядзенне вады на палі, якія адчуваюць нястачу вільгаці, і павелічэнне яе запасаў у пласце грунту, дзе знаходзяцца карані раслін, з мэтай павелічэння ўрадлівасці грунту. Ірыгацыя з’яўляецца адным з відаў меліярацыі. Арашэнне паляпшае сілкаванне каранёў раслін вільгаццю і пажыўнымі рэчывамі, зніжае тэмпературу прыглебавага пласту паветра і павялічвае яго вільготнасць.

image
Самаходная франтальная арашальная прылада ў дзеянні

Гісторыя

image
Норыі на рацэ у Сірыі

Ужо ў найстаражытнейшыя часы арашэнне дасягнула ступені мастацтва, на якім быў заснаваны дабрабыт цэлых дзяржаў. Пра правядзенне вады для ўвільгатнення палёў згадваецца ў многіх месцах Бібліі. Мясцовасць паміж Еўфратам і Тыграм славілася ўжо ў глыбокай старажытнасці сельскагаспадарчым прагрэсам, дасягнутым пры дапамозе сістэматычнага арашэння. Са спрадвечных часоў існуюць узоры арашальных збудаванняў у краінах старажытнай культуры: у Кітаі, Індыі і Егіпце, а ў Новым Свеце — у абласцях зніклага царства ацтэкаў. Егіпцяне не здавольваліся перыядычнымі разлівамі Ніла для апладнення сваіх палёў, а правялі яго воды, з дапамогай разгалінаванай сістэмы каналаў, па ўсёй сваёй урадлівай вобласці да края пустэльні. Пасля перайшлі тут да , падымалі ваду на вышыню.

У Еўропе найстаражытнейшымі майстрамі па частцы арашэння з’яўляюцца этрускі. Велічэзныя рэшткі каналаў паміж Адыджэ і По сведчаць і ў наш час аб каласальных інжынерных збудаваннях, выкананых гэтым народам выключна для абваднення палёў. Сваё мастацтва яны перадалі рымлянам. Апошнія высока шанавалі ваду, і нават у цяперашні час іх гідратэхнічныя збудаванні здзіўляюць: узнёслыя басейны, водаправодныя каналы, штучныя сажалкі і азёры, пышнае аздабленне крыніц і іншыя дасканалыя прылады для дастаўлення добрай вады.

Самым шырокім чынам арашальныя збудаванні развіліся ў Ламбардыі. Сетка арашальных каналаў у гэтай вобласці, якая развівалася і ўдасканальвалася з часоў рымлян, ахоплівала да пачатку XX стагоддзя плошчу да 450 тысяч гектараў. Галоўныя каналы гэтай сеткі, у склад якіх увайшлі і старажытныя штучныя вадацёкі, пабудаваныя былі ў пачатку Сярэднявечча часткова манахамі, часткова гарадамі Міланам, Крэмонай і іншымі пад валадарствам , Сфорца, , а ў вобласці Мантуі дынастыяй Ганзага. Найстаражытнейшы канал быў пабудаваны ў 1057 годзе. Ужо ў 1216 годзе ў Мілане з’явіўся звод пастановаў пра карыстанне вадой, які пасля быў удасканалены і паслужыў падставай заканадаўства пра арашэнне 1747 года. У XI стагоддзі манахі валодалі больш чым 8000 гектарамі арашаемых лугоў і прадавалі лішак сваёй вады. Для вызначэння яе колькасці карысталіся адмысловымі вадамерамі, у якіх ваду прапускалі праз пэўную адтуліну шырынёй 0,029 м², пры сталым напоры 0,10 м. У хвіліну праз такую адтуліну працякае 2,1835 м³ вады, што называецца міланскай унцыяй. Пасля замест вадзяной унцыі сталі карыстацца для вымярэння выдатку іншымі прыладамі і прыборамі, званымі з часоў Саўдаці, першага вынаходніка такога прыбора ў XVI стагоддзі, модулямі.

З Ламбардыі нямецкія жаўнеры ў XVIII стагоддзі прынеслі з сабой мастацтва арашэння ў вобласць ніжняга Рэйна, дзе арашальныя прылады асабліва развіліся і ўмацаваліся ў наваколлях горада Зігена, дзякуючы намаганням гэтага горада каля 1750 года. У Іспаніі арашэнне ўведзена было маўрамі, працамі якіх бязводныя наваколлі Валенсіі ператварыліся ў вобласць добрай урадлівасці. Разваліны гідратэхнічных збудаванняў маўраў у Іспаніі дагэтуль уражваюць сваёй веліччу. Маўрытанскія арашальныя прылады паслужылі ўзорам не толькі ў тэхнічных адносінах, але і ў дачыненні да заканадаўства і арганізацыі, бо тут з’явілася самая старажытная форма грамадскага карыстання арашэннем. Падведамныя маўрам правінцыі падзяляліся на арашальныя ўчасткі, для якіх неабходная колькасць вады забяспечвалася загародай горных раўчукоў і рэчак у летні час. Для гэтага будаваліся вялікія плаціны. Са створаных такім чынам вадасховішчаў вада праводзілася магістральнымі каналамі, а ад іх адгаліноўваліся бакавыя каналы, з якіх ваду для арашэння асобных участкаў вычэрпвалі норыямі. Для кожнага з арашаемых участкаў разлічана была дакладна патрэбная колькасць вады. Карыстанне ёю было строга рэгламентавана, і за выпуск залішняй вады ўсталяваныя былі штрафы. Для кантролю расходу вады карысталіся стрэлкавым вадамерам. У некаторых мясцовасцях Іспаніі прылады гэтыя захаваліся яшчэ ў цяперашні час. У Францыі вялікія арашальныя сістэмы знаходзяцца ў далінах Луары і Гароны, а таксама ў дэпартаментах Савоя, Верхняя Савоя, Буш-дзю-Рон, Эро, Гар і іншых. Англія, па ўласцівасцях клімату, патрабуе мала арашэння, але месцамі і тут сустракаюцца шырокія мясцовасці, якія карыстаюцца штучным абвадненнем: напрыклад, самыя старажытныя арашальныя прылады знаходзяцца ва Уілтшыры, створаныя ў 1690-х—1700-х гадах, займаюць плошчу каля 20 тысяч гектараў.

Спосабы арашэння

Да асноўных спосабаў арашэння адносяцца:

  • Традыцыйнае арашэнне — паліў па разорах вадой, падаецца помпай ці з арашальнага канала;
  • Дажджаванне — распырскванне вады з адмыслова пракладзеных трубаў;
  • Аэразольнае арашэнне — арашэнне драбнюткімі кроплямі вады для рэгулявання тэмпературы і вільготнасці прыземнага пласта атмасферы;
  • Падглебавае арашэнне — арашэнне зямель шляхам падачы вады непасрэдна ў зону глебы, дзе знаходзяцца карані раслін;
  • Ліманнае арашэнне — глыбокае аднаразовае вясновае ўвільгатненне глебы водамі мясцовага сцёку.

Гл. таксама

  • Канал, гідраграфія

Зноскі

  1. Напісанне ў адпаведнасці з Тлумачальным слоўнікам беларускай літаратурнай мовы. Мн.: БелЭн, 2002. С. 64.
  2. Напісанне ў адпаведнасці са Слоўнікам іншамоўных слоў у 2-х тамах. Мн., 1999. Т. 1. С. 547.

Літаратура

  • Арашэнне // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 1. — С. 456. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0036-6 (т. 1).

Спасылкі

  • image На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Арашэнне
  • Тэхніка арашэння Архівавана 2 снежня 2005. USGS. (англ.)
  • Каралеўскі інжынерны музей Архівавана 30 ліпеня 2010. (англ.)

Аўтар: www.NiNa.Az

Дата публікацыі: 21 Май, 2025 / 04:20

Arashenne taksama Abvadnenne abo Irygacyya padvyadzenne vady na pali yakiya adchuvayuc nyastachu vilgaci i pavelichenne yae zapasay u plasce gruntu dze znahodzyacca karani raslin z metaj pavelichennya yradlivasci gruntu Irygacyya z yaylyaecca adnym z viday meliyaracyi Arashenne palyapshae silkavanne karanyoy raslin vilgaccyu i pazhyynymi rechyvami znizhae temperaturu pryglebavaga plastu pavetra i pavyalichvae yago vilgotnasc Samahodnaya frantalnaya arashalnaya prylada y dzeyanniGistoryyaNoryi na race u Siryi Uzho y najstarazhytnejshyya chasy arashenne dasyagnula stupeni mastactva na yakim byy zasnavany dabrabyt celyh dzyarzhay Pra pravyadzenne vady dlya yvilgatnennya palyoy zgadvaecca y mnogih mescah Biblii Myascovasc pamizh Eyfratam i Tygram slavilasya yzho y glybokaj starazhytnasci selskagaspadarchym pragresam dasyagnutym pry dapamoze sistematychnaga arashennya Sa spradvechnyh chasoy isnuyuc uzory arashalnyh zbudavannyay u krainah starazhytnaj kultury u Kitai Indyi i Egipce a y Novym Svece u ablascyah zniklaga carstva actekay Egipcyane ne zdavolvalisya peryyadychnymi razlivami Nila dlya apladnennya svaih palyoy a pravyali yago vody z dapamogaj razgalinavanaj sistemy kanalay pa ysyoj svayoj uradlivaj voblasci da kraya pustelni Paslya perajshli tut da padymali vadu na vyshynyu U Eyrope najstarazhytnejshymi majstrami pa chastcy arashennya z yaylyayucca etruski Velicheznyya reshtki kanalay pamizh Adydzhe i Po svedchac i y nash chas ab kalasalnyh inzhynernyh zbudavannyah vykananyh getym narodam vyklyuchna dlya abvadnennya palyoy Svayo mastactva yany peradali rymlyanam Aposhniya vysoka shanavali vadu i navat u cyaperashni chas ih gidratehnichnyya zbudavanni zdziylyayuc uznyoslyya basejny vodapravodnyya kanaly shtuchnyya sazhalki i azyory pyshnae azdablenne krynic i inshyya daskanalyya prylady dlya dastaylennya dobraj vady Samym shyrokim chynam arashalnyya zbudavanni razvilisya y Lambardyi Setka arashalnyh kanalay u getaj voblasci yakaya razvivalasya i ydaskanalvalasya z chasoy rymlyan ahoplivala da pachatku XX stagoddzya ploshchu da 450 tysyach gektaray Galoynyya kanaly getaj setki u sklad yakih uvajshli i starazhytnyya shtuchnyya vadacyoki pabudavanyya byli y pachatku Syarednyavechcha chastkova manahami chastkova garadami Milanam Kremonaj i inshymi pad valadarstvam Sforca a y voblasci Mantui dynastyyaj Ganzaga Najstarazhytnejshy kanal byy pabudavany y 1057 godze Uzho y 1216 godze y Milane z yaviysya zvod pastanovay pra karystanne vadoj yaki paslya byy udaskanaleny i pasluzhyy padstavaj zakanadaystva pra arashenne 1747 goda U XI stagoddzi manahi valodali bolsh chym 8000 gektarami arashaemyh lugoy i pradavali lishak svayoj vady Dlya vyznachennya yae kolkasci karystalisya admyslovymi vadamerami u yakih vadu prapuskali praz peynuyu adtulinu shyrynyoj 0 029 m pry stalym napory 0 10 m U hvilinu praz takuyu adtulinu pracyakae 2 1835 m vady shto nazyvaecca milanskaj uncyyaj Paslya zamest vadzyanoj uncyi stali karystacca dlya vymyarennya vydatku inshymi pryladami i pryborami zvanymi z chasoy Saydaci pershaga vynahodnika takoga prybora y XVI stagoddzi modulyami Z Lambardyi nyameckiya zhaynery y XVIII stagoddzi prynesli z saboj mastactva arashennya y voblasc nizhnyaga Rejna dze arashalnyya prylady asabliva razvilisya i ymacavalisya y navakollyah gorada Zigena dzyakuyuchy namagannyam getaga gorada kalya 1750 goda U Ispanii arashenne yvedzena bylo mayrami pracami yakih byazvodnyya navakolli Valensii peratvarylisya y voblasc dobraj uradlivasci Razvaliny gidratehnichnyh zbudavannyay mayray u Ispanii dagetul urazhvayuc svayoj velichchu Mayrytanskiya arashalnyya prylady pasluzhyli yzoram ne tolki y tehnichnyh adnosinah ale i y dachynenni da zakanadaystva i arganizacyi bo tut z yavilasya samaya starazhytnaya forma gramadskaga karystannya arashennem Padvedamnyya mayram pravincyi padzyalyalisya na arashalnyya ychastki dlya yakih neabhodnaya kolkasc vady zabyaspechvalasya zagarodaj gornyh raychukoy i rechak u letni chas Dlya getaga budavalisya vyalikiya placiny Sa stvoranyh takim chynam vadashovishchay vada pravodzilasya magistralnymi kanalami a ad ih adgalinoyvalisya bakavyya kanaly z yakih vadu dlya arashennya asobnyh uchastkay vycherpvali noryyami Dlya kozhnaga z arashaemyh uchastkay razlichana byla dakladna patrebnaya kolkasc vady Karystanne yoyu bylo stroga reglamentavana i za vypusk zalishnyaj vady ystalyavanyya byli shtrafy Dlya kantrolyu rashodu vady karystalisya strelkavym vadameram U nekatoryh myascovascyah Ispanii prylady getyya zahavalisya yashche y cyaperashni chas U Francyi vyalikiya arashalnyya sistemy znahodzyacca y dalinah Luary i Garony a taksama y departamentah Savoya Verhnyaya Savoya Bush dzyu Ron Ero Gar i inshyh Angliya pa ylascivascyah klimatu patrabue mala arashennya ale mescami i tut sustrakayucca shyrokiya myascovasci yakiya karystayucca shtuchnym abvadnennem napryklad samyya starazhytnyya arashalnyya prylady znahodzyacca va Uiltshyry stvoranyya y 1690 h 1700 h gadah zajmayuc ploshchu kalya 20 tysyach gektaray Sposaby arashennyaDa asnoynyh sposabay arashennya adnosyacca Tradycyjnae arashenne paliy pa razorah vadoj padaecca pompaj ci z arashalnaga kanala Dazhdzhavanne raspyrskvanne vady z admyslova prakladzenyh trubay Aerazolnae arashenne arashenne drabnyutkimi kroplyami vady dlya regulyavannya temperatury i vilgotnasci pryzemnaga plasta atmasfery Padglebavae arashenne arashenne zyamel shlyaham padachy vady nepasredna y zonu gleby dze znahodzyacca karani raslin Limannae arashenne glybokae adnarazovae vyasnovae yvilgatnenne gleby vodami myascovaga scyoku Gl taksamaKanal gidragrafiyaZnoskiNapisanne y adpavednasci z Tlumachalnym sloynikam belaruskaj litaraturnaj movy Mn BelEn 2002 S 64 Napisanne y adpavednasci sa Sloynikam inshamoynyh sloy u 2 h tamah Mn 1999 T 1 S 547 LitaraturaArashenne Belaruskaya encyklapedyya U 18 t T 1 A Arshyn Redkal G P Pashkoy i insh Mn BelEn 1996 T 1 S 456 10 000 ekz ISBN 985 11 0035 8 ISBN 985 11 0036 6 t 1 SpasylkiNa Vikishovishchy yosc medyyafajly pa teme Arashenne Tehnika arashennya Arhivavana 2 snezhnya 2005 USGS angl Karaleyski inzhynerny muzej Arhivavana 30 lipenya 2010 angl

Апошнія артыкулы
  • Май 19, 2025

    Рэты

  • Май 21, 2025

    Рэстаран

  • Май 19, 2025

    Рэспубліка Кіпр

  • Май 20, 2025

    Рэспубліка Комі

  • Май 20, 2025

    Рэспубліка Ірак

www.NiNa.Az - Студыя

  • Вікіпедыя
  • Музыка
Звяжыцеся з намі
Мовы
Звязацца з намі
DMCA Sitemap
© 2019 nina.az - Усе правы абаронены.
Аўтарскія правы: Dadash Mammadov
Бясплатны сайт для абмену дадзенымі і файламі з усяго свету.
Верхняя частка