Azərbaycanca  AzərbaycancaБеларуская  БеларускаяDeutsch  DeutschEnglish  EnglishFrançais  FrançaisҚазақ  ҚазақLietuvių  LietuviųРусский  Русскийภาษาไทย  ภาษาไทยTürkçe  TürkçeУкраїнська  Українська
Падтрымка
www.global-by3.nina.az
  • Галоўная
  • Вікіпедыя
  • Музыка

Арфе й стар грэч Ὀρφεύς адзін з найбольш папулярных герояў старажытнагрэчаскай міфалогіі таленавіты музыкант арганаўт за

Арфей

  • Галоўная старонка
  • Вікіпедыя
  • Арфей

Арфе́й (стар.-грэч.: Ὀρφεύς) — адзін з найбольш папулярных герояў старажытнагрэчаскай міфалогіі, таленавіты музыкант, арганаўт, заснавальнік рэлігійных .

Арфей
стар.-грэч.: Ὀρφεύς
image
Статуя Арфея III ст. н. э. у музеі Рыміні
музыкант-мудрэц, арганаўт
Міфалогія Старажытнагрэчаская
Пол мужчынскі пол
Бацька Эагр
Маці Каліопа
Браты і сёстры Linus[d]
Жонка Эўрыдыка
image Медыяфайлы на Вікісховішчы

Паходжанне

У старажытнагрэчаскай міфалогіі Арфей лічыўся сынам фракійскага рачнога бога Эагра (па іншай версіі — Апалона) і музы Каліопы. Грэчаскія лагаграфы сцвярджалі, што Арфей паходзіў з Фракіі і жыў за 11 пакаленняў да Траянскай вайны. Эліністычныя аўтары падлічылі, што міфічны Арфей сутыкаецца з прадстаўнікамі некалькіх пакаленняў, таму прапанавалі версію, што ў мінулым існавала некалькі герояў з імем Арфей.

У грэчаскім мастацтве Арфей першапачаткова маляваўся ў лёгкай вопратцы, з арфай, часам у фракійскіх ботах. З IV ст. да н. э. вядомы выявы Арфея ў фрыгійскім капелюшы. У адным з міфаў выступаў як настаўнік Мідаса, валадара Фрыгіі.

Міфалогія

У старажытнагрэчаскай міфалогіі вобраз Арфея шчыльна звязаны з Апалонам, чыім каханым ён быў і якога герой шанаваў як бога сонца, а таксама з бажаствамі смерці. Але ў класічную пару Арфей успрымаўся перадусім як таленавіты музыкант. Лічылася, што арфу вынайшаў Гермес, але Арфей удасканаліў яе. Яго музыка зачароўвала людзей, багоў, жывёл, расліны і нават скалы. Сваё дзяцінства ён правёў у Піплеі каля гары Алімп.

Згодна паданню, першую залатую арфу Арфей атрымаў ад Апалона. Яго маці, муза Каліопа, навучыла хлопчыка складаць вершы і спяваць. У пазнейшы перыяд таксама сцвярджалася, што Арфей жыў і вучыўся ў Егіпце.

Удзел у экспедыцыі «Арго»

Арфей з’яўляўся адным з арганаўтаў, герояў, якія на чале Ясона на караблі «Арго» адправіліся з Грэцыі ў Калхіду на пошукі залатога руна. Яго ўнёсак у экспедыцыю выявіўся падчас сутычкі з , якія прыгожымі спевамі вабілі маракоў да скал. Арфей пачаў іграць на арфе, каб заглушыць небяспечныя спевы. Толькі адзін з арганаўтаў паддаўся спакусе і скочыў за борт. Цікава, што адна з найстаражытнейшых выяў Арфея ў Дэльфах — гэта барэльеф, на якім Арфей выступае як арганаўт.

Арфей і Эўрыдыка

Жонкай Арфея стала дрыяда Эўрыдыка. Але іх шлюб быў кароткім. Калі маладая жанчына басанож ішла разам з іншымі дзяўчынамі, яе укусіла змяя. Эўрыдыка памерла. Арфей вырашыў выратаваць каханую і спусціўся ў замагільны свет, дзе кіравалі Аід і Персефона.

Багі замагільнага свету спакусіліся на прыгожы спеў Арфея і дазволілі яму забраць Эўрыдыку ў свет жывых. Але пры гэтым паставілі ўмову, што цень Эўрыдыкі будзе ісці за Арфеям, а ён ні воднага разу не азірнецца. Падчас вандроўкі назад Арфей вырашыў пераканацца, ці разам з ім яго жонка. Ён азірнуўся і толькі паспеў пабачыць зманлівы сілуэт. Эўрыдыка развіталася і знікла.

Багі адмовілі Арфею спускацца ў замагільны свет яшчэ раз. Ён вярнуўся самотным і адправіўся блукаць па палях Фракіі. Паводле Авідзія, пасля канчатковай страты Эўрыдзікі расчараваўся ў жаночым каханні і навучыў фракійцаў каханню да юнакоў.

Смерць

У міфалогіі існуе некалькі версій смерці Арфея. Найбольш папулярная апавядае пра тое, што ён быў разадраны вакханкамі — прыхільніцамі Дыяніса, ці то за тое, што адмаўляўся шанаваць бога віна (як і ўсіх астатніх багоў, акрамя Апалона), ці то за тое, што адмовіўся ўдзельнічаць у іх рытуалах. Вакханкі былі пакараны Дыянісам. З тых часоў фракійскія жанчыны былі вымушаны татуіраваць сваё цела. У іншых версіях, Арфей загінуў ад маланкі або скончыў жыццё самазабойствам, каб злучыцца з Эўрыдыкай. Зеўс ў памяць аб Арфеі памясціў яго музычны інструмент на неба. Так узнікла сузор'е Ліра. Сам Арфей атаясамляўся з сузор’ем Лебедзь.

  • image
    Арфей сярод фракійцаў (малюнак на старажытнай амфары)
  • image
    Арфея слухаюць звяры (мазаіка рымскага часу)
  • image
    Арфей і Эўрыдыка (мал. 1993 г.)
  • image
    Забойства Арфея

Рэлігія

image
Галава Арфея як аракул

У Старажытнай Грэцыі Арфей лічыўся заснавальнікам (або прысвечаным) самафракійскіх містэрый.

Паводле падання, яго галава, адарваная вакханкамі, спусцілася па рацэ да мора. Хвалі прыбілі яе да вострава Лесбас, дзе быў заснаваны ў яго гонар храм Апалона. У ім галава Арфея выконвала функцыі аракула.

У VI — V стст. да н. э. у Старажытнай Грэцыі ўзнікла містычнае вучэнне — , заснаванне якога таксама прыпісвалася Арфею. Арфеісты верылі ў адплату за добрыя ўчынкі ў замагільным свеце, параўноўвалі чалавечае цела з пасудзінай, у якой пакутуе душа, сваіх рэлігійных правадыроў яны называлі добрымі пастырамі. Лічыцца, што арфеізм адыграў значную ролю ў развіцці старажытнагрэчаскай філасофіі, а таксама мог аказаць значнае ўздзеянне на ранняе хрысціянства.

Крыніцы

  1. ORPHEFS — ΟΡΦΕΥΣ
  2. MIDAS
  3. Псевдо-Климент Римский. Гомилии V 15 // Лосев А. Ф. Мифология греков и римлян. М., 1996. С.431; Лихт Г. Сексуальная жизнь в Древней Греции. М., 2003. С.397
  4. Цікава, што ў міфічным вобразе Апалона таксама меліся некаторыя хтанічныя рысы. Гл. Kate Rayment, Phoebus Apollo: God of the Sun Архівавана 10 чэрвеня 2013. і Delphi
  5. britannica.com
  6. Ann Wroe, Orpheus: the Song of Life Архівавана 23 верасня 2020.
  7. Greek Myths: Orpheus
  8. The story of Orpheus and Eurydice, as told by Apollonius of Rhodes, Virgil and Ovid (and retold by Edith Hamilton in Mythology)
  9. Авідзій. Метамарфозы X:83-84; Гігін. Астраномія II 7, 3
  10. Orpheus and Ancient Christianity

Спасылкі

  • image На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Арфей
  • Вера Смірнова, Героі Элады
  • Першаснасць і знакавасць старажытнай антычнай культуры
  • Таццяна Шамякіна, АЎТАРСКІ КУРС ЛЕКЦЫЙ: СЛАВЯНСКАЯ МІФАЛОГІЯ, Тэма 11. Каляндарныя міфы Архівавана 25 верасня 2021.

Аўтар: www.NiNa.Az

Дата публікацыі: 21 Май, 2025 / 22:21

Arfe j star grech Ὀrfeys adzin z najbolsh papulyarnyh geroyay starazhytnagrechaskaj mifalogii talenavity muzykant arganayt zasnavalnik religijnyh Arfejstar grech ὈrfeysStatuya Arfeya III st n e u muzei Ryminimuzykant mudrec arganaytMifalogiya StarazhytnagrechaskayaPol muzhchynski polBacka EagrMaci KaliopaBraty i syostry Linus d Zhonka Eyrydyka Medyyafajly na VikishovishchyPahodzhanneU starazhytnagrechaskaj mifalogii Arfej lichyysya synam frakijskaga rachnoga boga Eagra pa inshaj versii Apalona i muzy Kaliopy Grechaskiya lagagrafy scvyardzhali shto Arfej pahodziy z Frakii i zhyy za 11 pakalennyay da Trayanskaj vajny Elinistychnyya aytary padlichyli shto mifichny Arfej sutykaecca z pradstaynikami nekalkih pakalennyay tamu prapanavali versiyu shto y minulym isnavala nekalki geroyay z imem Arfej U grechaskim mastactve Arfej pershapachatkova malyavaysya y lyogkaj vopratcy z arfaj chasam u frakijskih botah Z IV st da n e vyadomy vyyavy Arfeya y frygijskim kapelyushy U adnym z mifay vystupay yak nastaynik Midasa valadara Frygii MifalogiyaU starazhytnagrechaskaj mifalogii vobraz Arfeya shchylna zvyazany z Apalonam chyim kahanym yon byy i yakoga geroj shanavay yak boga sonca a taksama z bazhastvami smerci Ale y klasichnuyu paru Arfej usprymaysya peradusim yak talenavity muzykant Lichylasya shto arfu vynajshay Germes ale Arfej udaskanaliy yae Yago muzyka zacharoyvala lyudzej bagoy zhyvyol rasliny i navat skaly Svayo dzyacinstva yon pravyoy u Piplei kalya gary Alimp Zgodna padannyu pershuyu zalatuyu arfu Arfej atrymay ad Apalona Yago maci muza Kaliopa navuchyla hlopchyka skladac vershy i spyavac U paznejshy peryyad taksama scvyardzhalasya shto Arfej zhyy i vuchyysya y Egipce Udzel u ekspedycyi Argo Arfej z yaylyaysya adnym z arganaytay geroyay yakiya na chale Yasona na karabli Argo adpravilisya z Grecyi y Kalhidu na poshuki zalatoga runa Yago ynyosak u ekspedycyyu vyyaviysya padchas sutychki z yakiya prygozhymi spevami vabili marakoy da skal Arfej pachay igrac na arfe kab zaglushyc nebyaspechnyya spevy Tolki adzin z arganaytay paddaysya spakuse i skochyy za bort Cikava shto adna z najstarazhytnejshyh vyyay Arfeya y Delfah geta barelef na yakim Arfej vystupae yak arganayt Arfej i Eyrydyka Zhonkaj Arfeya stala dryyada Eyrydyka Ale ih shlyub byy karotkim Kali maladaya zhanchyna basanozh ishla razam z inshymi dzyaychynami yae ukusila zmyaya Eyrydyka pamerla Arfej vyrashyy vyratavac kahanuyu i spusciysya y zamagilny svet dze kiravali Aid i Persefona Bagi zamagilnaga svetu spakusilisya na prygozhy spey Arfeya i dazvolili yamu zabrac Eyrydyku y svet zhyvyh Ale pry getym pastavili ymovu shto cen Eyrydyki budze isci za Arfeyam a yon ni vodnaga razu ne azirnecca Padchas vandroyki nazad Arfej vyrashyy perakanacca ci razam z im yago zhonka Yon azirnuysya i tolki paspey pabachyc zmanlivy siluet Eyrydyka razvitalasya i znikla Bagi admovili Arfeyu spuskacca y zamagilny svet yashche raz Yon vyarnuysya samotnym i adpraviysya blukac pa palyah Frakii Pavodle Avidziya paslya kanchatkovaj straty Eyrydziki rascharavaysya y zhanochym kahanni i navuchyy frakijcay kahannyu da yunakoy Smerc U mifalogii isnue nekalki versij smerci Arfeya Najbolsh papulyarnaya apavyadae pra toe shto yon byy razadrany vakhankami pryhilnicami Dyyanisa ci to za toe shto admaylyaysya shanavac boga vina yak i ysih astatnih bagoy akramya Apalona ci to za toe shto admoviysya ydzelnichac u ih rytualah Vakhanki byli pakarany Dyyanisam Z tyh chasoy frakijskiya zhanchyny byli vymushany tatuiravac svayo cela U inshyh versiyah Arfej zaginuy ad malanki abo skonchyy zhyccyo samazabojstvam kab zluchycca z Eyrydykaj Zeys y pamyac ab Arfei pamyasciy yago muzychny instrument na neba Tak uznikla suzor e Lira Sam Arfej atayasamlyaysya z suzor em Lebedz Arfej syarod frakijcay malyunak na starazhytnaj amfary Arfeya sluhayuc zvyary mazaika rymskaga chasu Arfej i Eyrydyka mal 1993 g Zabojstva ArfeyaReligiyaGalava Arfeya yak arakul U Starazhytnaj Grecyi Arfej lichyysya zasnavalnikam abo prysvechanym samafrakijskih misteryj Pavodle padannya yago galava adarvanaya vakhankami spuscilasya pa race da mora Hvali prybili yae da vostrava Lesbas dze byy zasnavany y yago gonar hram Apalona U im galava Arfeya vykonvala funkcyi arakula U VI V stst da n e u Starazhytnaj Grecyi yznikla mistychnae vuchenne zasnavanne yakoga taksama prypisvalasya Arfeyu Arfeisty veryli y adplatu za dobryya ychynki y zamagilnym svece paraynoyvali chalavechae cela z pasudzinaj u yakoj pakutue dusha svaih religijnyh pravadyroy yany nazyvali dobrymi pastyrami Lichycca shto arfeizm adygray znachnuyu rolyu y razvicci starazhytnagrechaskaj filasofii a taksama mog akazac znachnae yzdzeyanne na rannyae hrysciyanstva KrynicyORPHEFS ORFEYS MIDAS Psevdo Kliment Rimskij Gomilii V 15 Losev A F Mifologiya grekov i rimlyan M 1996 S 431 Liht G Seksualnaya zhizn v Drevnej Grecii M 2003 S 397 Cikava shto y mifichnym vobraze Apalona taksama melisya nekatoryya htanichnyya rysy Gl Kate Rayment Phoebus Apollo God of the Sun Arhivavana 10 chervenya 2013 i Delphi britannica com Ann Wroe Orpheus the Song of Life Arhivavana 23 verasnya 2020 Greek Myths Orpheus The story of Orpheus and Eurydice as told by Apollonius of Rhodes Virgil and Ovid and retold by Edith Hamilton in Mythology Avidzij Metamarfozy X 83 84 Gigin Astranomiya II 7 3 Orpheus and Ancient ChristianitySpasylkiNa Vikishovishchy yosc medyyafajly pa teme Arfej Vera Smirnova Geroi Elady Pershasnasc i znakavasc starazhytnaj antychnaj kultury Taccyana Shamyakina AЎTARSKI KURS LEKCYJ SLAVYaNSKAYa MIFALOGIYa Tema 11 Kalyandarnyya mify Arhivavana 25 verasnya 2021

Апошнія артыкулы
  • Май 21, 2025

    Нікаля Бурбакі

  • Май 21, 2025

    Нізіна

  • Май 19, 2025

    Нізкі Рынак

  • Май 21, 2025

    Ніжняя Саксонія

  • Май 20, 2025

    Ніжняя Аўстрыя

www.NiNa.Az - Студыя

  • Вікіпедыя
  • Музыка
Звяжыцеся з намі
Мовы
Звязацца з намі
DMCA Sitemap
© 2019 nina.az - Усе правы абаронены.
Аўтарскія правы: Dadash Mammadov
Бясплатны сайт для абмену дадзенымі і файламі з усяго свету.
Верхняя частка