Azərbaycanca  AzərbaycancaБеларуская  БеларускаяDeutsch  DeutschEnglish  EnglishFrançais  FrançaisҚазақ  ҚазақLietuvių  LietuviųРусский  Русскийภาษาไทย  ภาษาไทยTürkçe  TürkçeУкраїнська  Українська
Падтрымка
www.global-by3.nina.az
  • Галоўная
  • Вікіпедыя
  • Музыка

Бялы нічы трансліт Bialyničy горад з 2017 у Магілёўскай вобласці Беларусі цэнтр Бялыніцкага раёна Стаіць на рацэ Друць З

Бялынічы

  • Галоўная старонка
  • Вікіпедыя
  • Бялынічы

Бялы́нічы (трансліт.: Bialyničy) — горад (з 2017) у Магілёўскай вобласці Беларусі, цэнтр Бялыніцкага раёна. Стаіць на рацэ Друць. За 36 км ад Магілёва, паблізу аўтамабільнай дарогі Мінск — Магілёў. За 1 км на ўсход ад гарадскога пасёлка знаходзяцца балота Няропля і тарфяное радовішча Цітаўка. Насельніцтва 10 035 чал. (2017).

Горад
Бялынічы
image
Цэнтральная вуліца горада
image image
Герб Сцяг
Краіна
Беларусь
Вобласць
Магілёўская
Раён
Бялыніцкі
Каардынаты
53°59′44″ пн. ш. 29°42′34″ у. д.HGЯO
Заснаваны
1577
Першая згадка
1577
Ранейшыя назвы
Белагародак
Горад з
2017
Вышыня цэнтра
182 м
Насельніцтва
  • ▼9 553 чал. (1 студзеня 2025)
Часавы пояс
UTC+3
Тэлефонны код
+375 2232
Паштовы індэкс
213055
Аўтамабільны код
6
СААТА
7204501000
Бялынічы на карце Беларусі ±
image
image
image
image
Бялынічы на Вікісховішчы

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Упершыню згадваецца з сярэдзіны XVI ст. як сяло ў Аршанскім павеце Віцебскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага. З пачатку XVII ст. уласнасць Сапегаў. У 1624 годзе Лаў Сапега заснаваў тут манастыр кармелітаў — адзін з найбагацейшых у ВКЛ. У манастыры знаходзіўся Бялыніцкі абраз Божай Маці, шанаваны хрысціянамі розных канфесій. Праз шматлікія працэсіі і паломніцтва да яе Бялынічы зваліся Беларускай Чанстаховай (абраз знік падчас Вялікай Айчыннай вайны з Магілёўскага краязнаўчага музея). У 1877—1918 гадах у будынках манастыра кармелітаў размяшчаўся праваслаўны Бялыніцкі манастыр Раства Багародзіцы.

У XVII—XVIII стст. у мястэчку дзейнічала друкарня.

У складзе Расійскай імперыі

image
Малюнак Н. Орды

З 1772 года ў Магілёўскім павеце Расійскай імперыі. На 1773 год у мястэчку дзейнічалі тры ўніяцкія царквы (Нараджэння Маці Божай, Святога Іллі і Святога Мікалая) і каталіцкі касцёл Успення Маці Божай. Пасля 1861 года — цэнтр воласці Магілёўскага павета.

Найноўшы час

25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай Бялынічы абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. З 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі ўвайшлі ў склад Савецкай Беларусі.

У часы Вялікай Айчыннай вайны пад нямецкай акупацыяй. З ліпеня 1941 года па кастрычнік 1943 года дзейнічала група падпольшчыкаў, якая ў верасні 1943 года разграміла нямецкі гарнізон.

З 1924 года — цэнтр раёна. З 1938 года — гарадскі пасёлак. 26 чэрвеня 1972 года ў склад Бялынічаў уключана вёска Новы Шлях, у 1977 годзе — Бярозаўка і Задруцкая Слабада, 23 снежня 2009 года — вёска Міхайлоў. З 2017 года — горад.

У 2020 годзе Бялынічы прымаюць Дзень беларускага пісьменства. З гэтай нагоды адноўлены аб’екты інфраструктуры, перабудаваны музей Вітольда Бялыніцкага-Бірулі, выдадзены адмысловы святочны паштовы канверт.

Галерэя

  • image
    Будынак, дзе ў 1997-2019 гадах размяшчаўся Бялыніцкі раённы мастацкі музей імя В. К. Бялыніцкага-Бірулі (былая назва музея), цяпер знесены
  • image
    Панарама горада з Ільінскай гары
  • image
    Каталіцкая капліца парафіі Маці Божай Бялыніцкай
  • image
    Мастацкі музей імя Вітольда Каэтанавіча Бялыніцкага-Бірулі ў горадзе Бялынічы (сучасны будынак музея)
  • image
    Маці Божая Бялыніцкая. Каменная статуя-анёл, інагураваная з нагоды Дня беларускага пісьменства ў Бялынічах (6 верасня 2020)
  • image
    Раённы цэнтр культуры на вуліцы Савецкай

Насельніцтва

  • 1785 год — 831 чал.
  • 1897 год — 2215 чал.
  • 1968 год — 7,3 тыс. чал.
  • 1977 год — 6,6 тыс. чал.
  • 1995 год — 10,7 тыс. чал.
  • 2005 год — 9,9 тыс. чал.
  • 2009 год — 10 688 чал. (перапіс)
  • 2016 год — 10 220 чал.
  • 2017 год — 10 035 чал.

Эканоміка

Прадпрыемствы харчовай прамысловасці

  • ААТ «Бялыніцкі пратэінавы завод» — вырабляе муку мясакосную, тлушч тэхнічны і інш., знаходзіцца за межамі горада;
  • цэх па вытворчасці сыроў ААТ «Бабуліна крынка».

Таксама дзейнічаюць ДЛУ «Бялыніцкі лясгас», Бялыніцкае УКП «Жылкамгас», гасцініца «Белыя ночы».

Культура

Працуюць Мастацкі музей імя Вітольда Каэтанавіча Бялыніцкага-Бірулі ў горадзе Бялынічы, дзіцячая школа мастацтваў, цэнтралізаваная бібліятэчная сетка, цэнтралізаваная клубная сістэма Бялыніцкага раёна .

Славутасці

image
Царква ў гонар абраза Божай Маці "Бялыніцкі
  • Ільінская гара;
  • Парк культуры і адпачынку «Ліпавы гай»;
  • Мастацкі музей імя Вітольда Каэтанавіча Бялыніцкага-Бірулі ў горадзе Бялынічы;
  • Помнік Вітольду Каэтанавічу Бялыніцкаму-Бірулі (1984);
  • Царква ў гонар Іконы Бялыніцкай Божай Маці (1990, мураваная);
  • Будынак бровара (канец XIX ст.).

Страчаная спадчына

  • Бялыніцкі касцёл і кляштар кармелітаў

Памятныя мясціны

  • Яўрэйскія могілкі  (ням.) (
  • «Алея герояў» і брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан (пахаванне 1941 года) у парку культуры і адпачынку «Ліпавы гай».

Вядомыя асобы

Асноўны артыкул: Вядомыя асобы Бялынічаў
  • Уладзімір Андрэевіч Арлоўскі (нар. 1939) — беларускі архітэктар.
  • Наталля Батракова — беларуская рускамоўная пісьменніца.
  • Уладзімір Максімавіч Белахвостаў — беларускі дзяржаўны дзеяч.
  • Іосіф Вікенцьевіч Свідзінскі (1918—1996) — удзельнік савецка-фінляндскай 1939—1940 гг. і Вялікай Айчыннай войнаў, Герой Савецкага Саюза. Нарадзіўся ў Бялынічах.
  • Янка Шарахоўскі (1908—1973) — беларускі пісьменнік.
  • Міхаіл Юшкевіч (1899—1952) — савецкі военачальнік, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.
  • Дзмітрый Мікалаевіч Крутой (нар. 1981) — беларускі дзяржаўны дзеяч.
  • Валяр’ян Афанасьевіч Снытко (1939—2021) — расійскі географ беларускага паходжання.
  • Дзмітрый Сяргеевіч Набокаў (нар. 1996) — беларускі лёгкаатлет.
  • Андрэй Аляксандравіч Ганчук (нар. 1979) — беларускі палітык.

Гл. таксама

  • Гарады Магілёўскай вобласці
  • Гарады Беларусі

Зноскі

  1. GeoNames — 2005. Праверана 9 ліпеня 2017.
    <a href="https://wikidata.org/wiki/Track:Q830106"></a>
  2. Численность населения на 1 января 2025 г. и среднегодовая численность населения за 2024 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типа — Белстат, 2025.
    <a href="https://wikidata.org/wiki/Track:Q6520738"></a><a href="https://wikidata.org/wiki/Track:Q133574508"></a>
  3. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2007. — 406 с. — ISBN 978-985-458-159-0. (DJVU)
  4. Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 лістапада 2016 г. № 925 «Об отнесении поселков городского типа Белыничи и Круглое Могилевской области к городам районного подчинения» і рашэнне Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў ад 19 снежня 2016 г. № 24-4 «Об отнесении поселков городского типа Белыничи и Круглое Могилевской области к городам районного подчинения» (увайшло ў сілу 18 студзеня 2017 г.) на Нацыянальным прававым Інтэрнэт-партале Рэспублікі Беларусь (руск.)
  5. Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2017 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2016 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (29 сакавіка 2017). Праверана 3 красавіка 2017.
  6. Атлас «Чалавек і свет. Мая Радзіма — Беларусь», 4 клас, Тарасаў С. В. і інш., Мн., Белкартаграфія, 2014, ISBN 978-985-508-367-3 — Вучэбны дапаможнік для 4 класа ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай і рускай мовамі навучання, с.11
  7. LVIA, f. 1177 ap. 1 b. 4373
  8. Рогаў, А. Б. Бялыніцкае патрыятычнае падполле // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 2: Беліцк — Гімн / Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1994. — 537 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-142-0. — С. 163.
  9. Рашэнне выканаўчага камітэта Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 26 чэрвеня 1972 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1972, № 20 (1358).
  10. Рашэнні выканкома Магілёўскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 18 кастрычніка і 22 лістапада 1977 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1978, № 3 (1557).
  11. Решение Могилевского областного Совета депутатов от 23 декабря 2009 г. № 17-16 Об изменении административно-территориального устройства некоторых административно-территориальных единиц Могилевской области
  12. Минсвязи выпустит конверт с оригинальной маркой "День белорусской письменности в Белыничах" (руск.)  (нявызн.) ?. Зара над Друццю -- zara.by (19 жніўня 2020). Праверана 3 сакавіка 2024.
  13. БелЭн 1996.
  14. ВСЭ 1970.
  15. Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2016 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2015 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (30 сакавіка 2016). Праверана 3 красавіка 2017.
  16. Белыничский районный исполнительный комитет (нявызн.). belynichi.gov.by. Праверана 5 сакавіка 2025.
  17. Культурныя ўстановы раёна на сайце Бялыніцкага райвыканкама.
  18. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 255. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0238-5 (Т. 14).

Літаратура

  • Бялы́нічы // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 3. — С. 403. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).
  • Белы́ничи // Т. 3. Бари — Браслет. — М. : Советская энциклопедия, 1970. — С. 166. — (Большая советская энциклопедия : [в 30 т.] / гл. ред. А. М. Прохоров; 1969—1978). (руск.)

Спасылкі

  • image На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Бялынічы
  • image Геаграфічныя звесткі па тэме Бялынічы на OpenStreetMap
  • Бялынічы на Ганцавіцкім краязнаўча-інфармацыйным партале Архівавана 9 сакавіка 2014.
  • Надвор’е ў горадзе Бялынічы

Аўтар: www.NiNa.Az

Дата публікацыі: 22 Май, 2025 / 21:48

Byaly nichy translit Bialynicy gorad z 2017 u Magilyoyskaj voblasci Belarusi centr Byalynickaga rayona Staic na race Druc Za 36 km ad Magilyova pablizu aytamabilnaj darogi Minsk Magilyoy Za 1 km na yshod ad garadskoga pasyolka znahodzyacca balota Nyaroplya i tarfyanoe radovishcha Citayka Naselnictva 10 035 chal 2017 Gorad ByalynichyCentralnaya vulica gorada Gerb ScyagKraina BelarusVoblasc MagilyoyskayaRayon ByalynickiKaardynaty 53 59 44 pn sh 29 42 34 u d H G Ya OZasnavany 1577Pershaya zgadka 1577Ranejshyya nazvy BelagarodakGorad z 2017Vyshynya centra 182 mNaselnictva 9 553 chal 1 studzenya 2025 Chasavy poyas UTC 3Telefonny kod 375 2232Pashtovy indeks 213055Aytamabilny kod 6SAATA 7204501000Byalynichy na karce Belarusi Byalynichy na VikishovishchyGistoryyaVyalikae Knyastva Litoyskae Upershynyu zgadvaecca z syaredziny XVI st yak syalo y Arshanskim pavece Vicebskaga vayavodstva Vyalikaga Knyastva Litoyskaga Z pachatku XVII st ulasnasc Sapegay U 1624 godze Lay Sapega zasnavay tut manastyr karmelitay adzin z najbagacejshyh u VKL U manastyry znahodziysya Byalynicki abraz Bozhaj Maci shanavany hrysciyanami roznyh kanfesij Praz shmatlikiya pracesii i palomnictva da yae Byalynichy zvalisya Belaruskaj Chanstahovaj abraz znik padchas Vyalikaj Ajchynnaj vajny z Magilyoyskaga krayaznaychaga muzeya U 1877 1918 gadah u budynkah manastyra karmelitay razmyashchaysya pravaslayny Byalynicki manastyr Rastva Bagarodzicy U XVII XVIII stst u myastechku dzejnichala drukarnya U skladze Rasijskaj imperyi Malyunak N Ordy Z 1772 goda y Magilyoyskim pavece Rasijskaj imperyi Na 1773 god u myastechku dzejnichali try yniyackiya carkvy Naradzhennya Maci Bozhaj Svyatoga Illi i Svyatoga Mikalaya i katalicki kascyol Uspennya Maci Bozhaj Paslya 1861 goda centr volasci Magilyoyskaga paveta Najnoyshy chas 25 sakavika 1918 goda zgodna z Trecyaj Ustaynoj gramataj Byalynichy abvyashchalisya chastkaj Belaruskaj Narodnaj Respubliki Z 1 studzenya 1919 goda y adpavednasci z pastanovaj I z ezda KP b Belarusi yvajshli y sklad Saveckaj Belarusi U chasy Vyalikaj Ajchynnaj vajny pad nyameckaj akupacyyaj Z lipenya 1941 goda pa kastrychnik 1943 goda dzejnichala grupa padpolshchykay yakaya y verasni 1943 goda razgramila nyamecki garnizon Z 1924 goda centr rayona Z 1938 goda garadski pasyolak 26 chervenya 1972 goda y sklad Byalynichay uklyuchana vyoska Novy Shlyah u 1977 godze Byarozayka i Zadruckaya Slabada 23 snezhnya 2009 goda vyoska Mihajloy Z 2017 goda gorad U 2020 godze Byalynichy prymayuc Dzen belaruskaga pismenstva Z getaj nagody adnoyleny ab ekty infrastruktury perabudavany muzej Vitolda Byalynickaga Biruli vydadzeny admyslovy svyatochny pashtovy kanvert GalereyaBudynak dze y 1997 2019 gadah razmyashchaysya Byalynicki rayonny mastacki muzej imya V K Byalynickaga Biruli bylaya nazva muzeya cyaper zneseny Panarama gorada z Ilinskaj gary Katalickaya kaplica parafii Maci Bozhaj Byalynickaj Mastacki muzej imya Vitolda Kaetanavicha Byalynickaga Biruli y goradze Byalynichy suchasny budynak muzeya Maci Bozhaya Byalynickaya Kamennaya statuya anyol inaguravanaya z nagody Dnya belaruskaga pismenstva y Byalynichah 6 verasnya 2020 Rayonny centr kultury na vulicy SaveckajNaselnictva1785 god 831 chal 1897 god 2215 chal 1968 god 7 3 tys chal 1977 god 6 6 tys chal 1995 god 10 7 tys chal 2005 god 9 9 tys chal 2009 god 10 688 chal perapis 2016 god 10 220 chal 2017 god 10 035 chal EkanomikaPradpryemstvy harchovaj pramyslovasci AAT Byalynicki prateinavy zavod vyrablyae muku myasakosnuyu tlushch tehnichny i insh znahodzicca za mezhami gorada ceh pa vytvorchasci syroy AAT Babulina krynka Taksama dzejnichayuc DLU Byalynicki lyasgas Byalynickae UKP Zhylkamgas gascinica Belyya nochy KulturaPracuyuc Mastacki muzej imya Vitolda Kaetanavicha Byalynickaga Biruli y goradze Byalynichy dzicyachaya shkola mastactvay centralizavanaya bibliyatechnaya setka centralizavanaya klubnaya sistema Byalynickaga rayona SlavutasciCarkva y gonar abraza Bozhaj Maci ByalynickiIlinskaya gara Park kultury i adpachynku Lipavy gaj Mastacki muzej imya Vitolda Kaetanavicha Byalynickaga Biruli y goradze Byalynichy Pomnik Vitoldu Kaetanavichu Byalynickamu Biruli 1984 Carkva y gonar Ikony Byalynickaj Bozhaj Maci 1990 muravanaya Budynak brovara kanec XIX st Strachanaya spadchyna Byalynicki kascyol i klyashtar karmelitayPamyatnyya myascinyYayrejskiya mogilki nyam Aleya geroyay i brackaya magila saveckih voinay i partyzan pahavanne 1941 goda u parku kultury i adpachynku Lipavy gaj Vyadomyya asobyAsnoyny artykul Vyadomyya asoby Byalynichay Uladzimir Andreevich Arloyski nar 1939 belaruski arhitektar Natallya Batrakova belaruskaya ruskamoynaya pismennica Uladzimir Maksimavich Belahvostay belaruski dzyarzhayny dzeyach Iosif Vikencevich Svidzinski 1918 1996 udzelnik savecka finlyandskaj 1939 1940 gg i Vyalikaj Ajchynnaj vojnay Geroj Saveckaga Sayuza Naradziysya y Byalynichah Yanka Sharahoyski 1908 1973 belaruski pismennik Mihail Yushkevich 1899 1952 savecki voenachalnik udzelnik Vyalikaj Ajchynnaj vajny Dzmitryj Mikalaevich Krutoj nar 1981 belaruski dzyarzhayny dzeyach Valyar yan Afanasevich Snytko 1939 2021 rasijski geograf belaruskaga pahodzhannya Dzmitryj Syargeevich Nabokay nar 1996 belaruski lyogkaatlet Andrej Alyaksandravich Ganchuk nar 1979 belaruski palityk Gl taksamaGarady Magilyoyskaj voblasci Garady BelarusiZnoskiGeoNames 2005 Praverana 9 lipenya 2017 lt a href https wikidata org wiki Track Q830106 gt lt a gt Chislennost naseleniya na 1 yanvarya 2025 g i srednegodovaya chislennost naseleniya za 2024 god po Respublike Belarus v razreze oblastej rajonov gorodov poselkov gorodskogo tipa Belstat 2025 lt a href https wikidata org wiki Track Q6520738 gt lt a gt lt a href https wikidata org wiki Track Q133574508 gt lt a gt Nazvy naselenyh punktay Respubliki Belarus Magilyoyskaya voblasc narmatyyny davednik I A Gaponenka i insh pad red V P Lemcyugovaj Mn Tehnalogiya 2007 406 s ISBN 978 985 458 159 0 DJVU Pastanova Saveta Ministray Respubliki Belarus ad 17 listapada 2016 g 925 Ob otnesenii poselkov gorodskogo tipa Belynichi i Krugloe Mogilevskoj oblasti k gorodam rajonnogo podchineniya i rashenne Magilyoyskaga ablasnoga Saveta deputatay ad 19 snezhnya 2016 g 24 4 Ob otnesenii poselkov gorodskogo tipa Belynichi i Krugloe Mogilevskoj oblasti k gorodam rajonnogo podchineniya uvajshlo y silu 18 studzenya 2017 g na Nacyyanalnym pravavym Internet partale Respubliki Belarus rusk Kolkasc naselnictva na 1 studzenya 2017 g i syarednegadavaya kolkasc naselnictva za 2016 god pa Respublicy Belarus u razreze ablascej rayonay garadoy i pasyolkay garadskoga typu rusk Nacyyanalny statystychny kamitet Respubliki Belarus 29 sakavika 2017 Praverana 3 krasavika 2017 Atlas Chalavek i svet Maya Radzima Belarus 4 klas Tarasay S V i insh Mn Belkartagrafiya 2014 ISBN 978 985 508 367 3 Vuchebny dapamozhnik dlya 4 klasa ystanoy agulnaj syarednyaj adukacyi z belaruskaj i ruskaj movami navuchannya s 11 LVIA f 1177 ap 1 b 4373 Rogay A B Byalynickae patryyatychnae padpolle Encyklapedyya gistoryi Belarusi U 6 t T 2 Belick Gimn Redkal B I Sachanka gal red i insh Mast E E Zhakevich Mn BelEn 1994 537 s 20 000 ekz ISBN 5 85700 142 0 S 163 Rashenne vykanaychaga kamiteta Magilyoyskaga ablasnoga Saveta deputatay pracoynyh ad 26 chervenya 1972 g Zbor zakonay ukazay Prezidyuma Vyarhoynaga Saveta Belaruskaj SSR pastanoy i rasparadzhennyay Saveta Ministray Belaruskaj SSR 1972 20 1358 Rashenni vykankoma Magilyoyskaga ablasnoga Saveta narodnyh deputatay ad 18 kastrychnika i 22 listapada 1977 g Zbor zakonay ukazay Prezidyuma Vyarhoynaga Saveta Belaruskaj SSR pastanoy i rasparadzhennyay Saveta Ministray Belaruskaj SSR 1978 3 1557 Reshenie Mogilevskogo oblastnogo Soveta deputatov ot 23 dekabrya 2009 g 17 16 Ob izmenenii administrativno territorialnogo ustrojstva nekotoryh administrativno territorialnyh edinic Mogilevskoj oblasti Minsvyazi vypustit konvert s originalnoj markoj Den belorusskoj pismennosti v Belynichah rusk nyavyzn Zara nad Druccyu zara by 19 zhniynya 2020 Praverana 3 sakavika 2024 BelEn 1996 VSE 1970 Kolkasc naselnictva na 1 studzenya 2016 g i syarednegadavaya kolkasc naselnictva za 2015 god pa Respublicy Belarus u razreze ablascej rayonay garadoy i pasyolkay garadskoga typu rusk Nacyyanalny statystychny kamitet Respubliki Belarus 30 sakavika 2016 Praverana 3 krasavika 2017 Belynichskij rajonnyj ispolnitelnyj komitet nyavyzn belynichi gov by Praverana 5 sakavika 2025 Kulturnyya ystanovy rayona na sajce Byalynickaga rajvykankama Belaruskaya encyklapedyya U 18 t T 14 Rele Slayavina Redkal G P Pashkoy i insh Mn BelEn 2002 T 14 S 255 512 s 10 000 ekz ISBN 985 11 0238 5 T 14 LitaraturaByaly nichy Belaruskaya encyklapedyya U 18 t T 3 Belarusy Varanec Redkal G P Pashkoy i insh Mn BelEn 1996 T 3 S 403 10 000 ekz ISBN 985 11 0035 8 ISBN 985 11 0068 4 t 3 Bely nichi T 3 Bari Braslet M Sovetskaya enciklopediya 1970 S 166 Bolshaya sovetskaya enciklopediya v 30 t gl red A M Prohorov 1969 1978 rusk SpasylkiNa Vikishovishchy yosc medyyafajly pa teme ByalynichyGeagrafichnyya zvestki pa teme Byalynichy na OpenStreetMap Byalynichy na Gancavickim krayaznaycha infarmacyjnym partale Arhivavana 9 sakavika 2014 Nadvor e y goradze Byalynichy

Апошнія артыкулы
  • Май 21, 2025

    Нікаля Бурбакі

  • Май 21, 2025

    Нізіна

  • Май 19, 2025

    Нізкі Рынак

  • Май 21, 2025

    Ніжняя Саксонія

  • Май 20, 2025

    Ніжняя Аўстрыя

www.NiNa.Az - Студыя

  • Вікіпедыя
  • Музыка
Звяжыцеся з намі
Мовы
Звязацца з намі
DMCA Sitemap
© 2019 nina.az - Усе правы абаронены.
Аўтарскія правы: Dadash Mammadov
Бясплатны сайт для абмену дадзенымі і файламі з усяго свету.
Верхняя частка