Azərbaycanca  AzərbaycancaБеларуская  БеларускаяDeutsch  DeutschEnglish  EnglishFrançais  FrançaisҚазақ  ҚазақLietuvių  LietuviųРусский  Русскийภาษาไทย  ภาษาไทยTürkçe  TürkçeУкраїнська  Українська
Падтрымка
www.global-by3.nina.az
  • Галоўная
  • Вікіпедыя
  • Музыка

У паняцця ёсць і іншыя значэнні гл Валожын значэнні Вало жын трансліт Valožyn руск Воложин горад у Мінскай вобласці Бела

Валожын

  • Галоўная старонка
  • Вікіпедыя
  • Валожын
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Валожын (значэнні).

Вало́жын (трансліт.: Valožyn, руск.: Воложин) — горад у Мінскай вобласці Беларусі, адміністрацыйны цэнтр Валожынскага раёна, на рацэ Валожынцы. За 82 км ад Мінска, 17 км ад чыгуначнай станцыі Валожын на лініі Маладзечна — Ліда, каля аўтастрады Мінск — Гродна. Насельніцтва 10 064 чал. (2023).

Горад
Валожын
image
imageimage
imageimage
image
image image
Герб Сцяг
Краіна
Беларусь
Вобласць
Мінская
Раён
Валожынскі
Каардынаты
54°05′00″ пн. ш. 26°31′00″ у. д.HGЯO
Першая згадка
XIV стагоддзе
Плошча
  • 7,6832 км²
Вышыня цэнтра
203 м
Насельніцтва
  • ▼9 923 чал. (1 студзеня 2025)
Часавы пояс
UTC+3
Тэлефонны код
+375 1772
Паштовыя індэксы
222340
Аўтамабільны код
5
СААТА
6220501000
Афіцыйны сайт
volozhin.gov.by
Валожын на карце Беларусі ±
image
image
image
image
Валожын на Вікісховішчы

Гісторыя

Паселішча ўзнікла на гандлёвым шляху на берагавым плато Валожынкі. У паўднёва-ўсходняй частцы сучаснага горада ёсць гарадзішча, дзе знойдзены фрагменты штрыхаванага посуду.

Упершыню пэўна згадваецца як «двор» Валожын, адкуль 16 снежня 1431 года вялікі князь Свідрыгайла пісаў ліст да лівонскага ландмайстра Тэўтонскага ордэна. У 1440-я гады, паводле Хронікі Быхаўца, належаў не ідэнтыфікаваным князям Валожынскім і быў канфіскаваны за іх удзел у змове супраць вялікага князя Казіміра Ягелончыка ў 1445 годзе. Каля 1450 года вялікі князь Казімір даў Валожын віленскаму ваяводу Івашку Манівідавічу, а ў 1484 годзе — вярэйскаму князю Васілю Міхайлавічу. У 1492 годзе ўпершыню згадваецца валожынскі касцёл.

У пачатку XVI стагоддзя належаў вярэйскай княжне Соф’і і яе мужу Альбрэхту Гаштольду, тым часам у Валожыне вядомы Спаская і Пятніцкая цэрквы. З 1507 года Валожын у Навагрудскім ваяводстве, цэнтр староства. З 1549 года ўласнасць вялікага князя Жыгімонта Аўгуста, кіраваўся дзяржаўцамі. З 1559 года вядомы як мястэчка, цэнтр маёнтка. Пасля адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформы 1565—1566 гадоў у Ашмянскім павеце Віленскага ваяводства.

У 1582 годзе маёнтак Валожын — уласнасць вялікага гетмана літоўскага Мікалая Радзівіла Рудога. У 1614 годзе вялікі гетман літоўскі Крыштаф Радзівіл прадаў Валожын з маёнткам кашталяну менскаму і жамойцкаму Аляксандру Служку. У 1681 годзе маршалак надворны Юзаф Багуслаў Служка заснаваў у Валожыне касцёл і манастыр бернардзінцаў (скасаваны ў 1864 годзе), пры манастыры дзейнічала школа. У 1683 годзе заснавана праваслаўнае брацтва. З канца XVIII стагоддзя цэнтр староства. У пачатку XVIII стагоддзя ў мястэчку было 107 двароў, 5 вуліц, 2 царквы, 2 касцёлы. У 1710 годзе ўзведзена драўляная ўніяцкая царква. З 1738 года Валожын — уладанне князёў Чартарыйскіх, з канца XVIII стагоддзя — Радзівілаў, Чартарыйскіх і Тышкевічаў. У 1790 годзе ў мястэчку 186 двароў.

image
Валожынскі ешыбот

Пасля другога падзелу Рэчы Паспалітай у 1793 годзе Валожын перайшоў у склад Расійскай імперыі. У 1782—1806 гадах паводле праекта архітэктара А. Касакоўскага на беразе ракі Валожынкі быў збудаваны мураваны палац, які зараз з’яўляецца помнікам архітэктуры класіцызму. У 1806—1892 гадах у Валожыне дзейнічала яўрэйская духоўная акадэмія, у якой навучалася больш за 400 студэнтаў з Расіі, Англіі, Сірыі і іншых краін. Працавалі таксама 2 школы, былі 3 царквы, сінагога, аптэка, шпіталь, дзейнічала суконная фабрыка. У 1806 годзе Юзаф Тышкевіч заснаваў тут касцёл св. Юзафа. У вайну 1812 года з ліпеня па лістапад Валожын быў акупіраваны французскім войскам. У першай палове XIX стагоддзя мястэчка — вядомы цэнтр гандлю жывёлай і сельскагаспадарчай сыравінай, былі развіты розныя рамёствы. У 1870 годзе дзейнічала 3-гадовае народнае вучылішча, у канцы XIX стагоддзя былі адкрытыя яшчэ два вучылішчы. У 1897 годзе працаваў лесапільны завод.

Найноўшы час

У 1918 годзе пад акупацыяй германскіх войск. З 1921 года ў складзе Польшчы, цэнтр Валожынскага павета. У Валожыне пачалі дзейнічаць некалькі дрэваапрацоўчых і харчовых прадпрыемстваў, а ў 1926 годзе — германская лесараспрацоўчая фірма «Когаліт». У Валожыне стаяў ваенны гарнізон, знаходзілася камендатура павятовай польскай паліцыі. Тут размяшчаўся ў 1927—1939 гадах польскі батальён Корпуса аховы памежжа «Валожын».

image
Акупацыя Валожына (чэрвень 1941)

З 1939 года ў складзе БССР, з 15 студзеня 1940 года цэнтр Валожынскага раёна ў складзе Баранавіцкай вобласці. 25 чэрвеня 1941 года гітлераўцы занялі Валожын. Па вуліцы «Зялёны план» акупанты спалілі 50 чалавек. Усё яўрэйскае насельніцтва горада было сагнана ў гета, дзе ўтрымлівалася каля 2000 чалавек. Да канца лета 1943 года яны былі знішчаны гітлераўцамі і іх памагатымі.

5 ліпеня 1944 года Валожын быў вызвалены часцямі 3-га Беларускага фронту пры ўзаемадзеянні з партызанамі. З 20 верасня 1944 года — у складзе Маладзечанскай вобласці.

Планіроўка сучаснага горада сфарміравалася ў канцы XVIII — пачатку XIX стагоддзяў. Цэнтральная частка забудоўваецца 3-5 павярхоўнымі жылымі дамамі. Першы генеральны план развіцця горада сфарміраваны ў 1958 годзе. З 20 студзеня 1960 года — у складзе Мінскай вобласці. У 1962 годзе Валожын увайшоў у склад Маладзечанскага раёна. 6 студзеня 1965 года зноў стаў цэнтрам Валожынскага раёна. У 1971 годзе распрацаваны другі генеральны план.

image
Цэнтральная частка горада

Горад развіваецца паводле генеральнага плана, распрацаванага ў 1981 годзе (з карэкціроўкамі 1994 года). Шматпавярховыя жылыя дамы будуюцца ў заходняй і ўсходняй частках горада. На галоўнай вуліцы, у яе цэнтры, на высокім узгорку, які спускаецца да ракі, знаходзіцца гістарычны і сучасны цэнтр горада. У 1998 годзе зацверджаны сучасны герб Валожына: на чырвоным фоне «варажскага» шчыта залатая літара «W» з чорнымі палоскамі.

Насельніцтва

  • 1803 год — 2446 чал.
  • 1861 год — 2828 чал.
  • 1897 год — 4533 чал.
  • 1921 год — 2630 чал.
  • 1931 год — 6361 чал.
  • 1939 год — 6800 чал.
  • 1959 год — 4800 чал.
  • 1969 год — 5800 чал.
  • 1979 год — 7906 чал.
  • 1989 год — 10 643 чал.
  • 1995 год — 11,5 тыс. чал.
  • 2004 год — 11,4 тыс. чал.
  • 2006 год — 11,3 тыс. чал.
  • 2007 год — 11,2 тыс. чал.
  • 2015 год — 10 488 чал.
  • 2016 год — 10 329 чал.
  • 2017 год — 10 276 чал.
  • 2018 год — 10 308 чал.
  • 2022 год — 9993 чал.
  • 2023 год — 10 064 чал.

Інфраструктура

Аснову эканомікі складаюць прадпрыемствы харчовай, лёгкай, дрэваапрацоўчай прамысловасці. Гасцініца «Карона». Ёсць прадпрыемствы харчовай, лёгкай, дрэваапрацоўчай прамысловасці; гідраметэастанцыя. Дзейнічаюць такія навучальныя ўстановы, як: Валожынскі сельскагаспадарчы каледж, гімназія, 2 сярэднія школы. Акрамя таго працуюць 3 дзіцячыя сады, дзіцячая юнацкая спартыўная школа і музычная школа. У горадзе знаходзяцца бібліятэка, раённы цэнтр культуры, краязнаўчы музей, турыстычна-інфармацыйны цэнтр.

Культура

image
Дажынкі ў Валожыне(2024)

У 2000 і 2007 гадах горад быў месцам правядзення фестывалю «Адна зямля». На базе раённага цэнтра культуры дзейнічаюць , і Народны калектыў літаратурна-мастацкага майстэрства «Рунь». У красавіку праходзіць штогадовы раённы конкурс маладых паэтаў і пісьменнікаў Валожыншчыны «Маладыя галасы».

19 кастрычніка горад прымаў абласны фэстываль-кірмаш «Дажынкі-2024», з гэтай нагоды многія пабудовы і вуліцы абноўлены. 40 тысяч чалавек наведалі фестываль у Валожыне, што было самым маштабным культурным мерапрыемствам у гісторыі горада.

Славутасці

image
Касцёл св. Юзафа. 2024 год
  • Палац Тышкевічаў
  • Касцёл Святога Юзафа
  • Спаса-Праабражэнская царква (1850)
  • Царква Роўнаапостальных Канстанціна і Алены
  • Валожынскі ешыбот (1803)
  • Гарадская забудова (пач. 20 ст.)

Вядомыя асобы

Асноўныя артыкулы: Вядомыя асобы Валожына і
  • Дыяна Арбеніна (нар. 1974) — спявачка, паэт, музыкант. Вакалістка расійскай рок-групы «Ночные Снайперы».
  • Юзаф Беркман (1838—1919) — беларускі мастак і публіцыст.
  • Валянціна Францаўна Гіруць-Русакевіч (1953—2021) — беларуская паэтка і журналіст. Член Саюза пісьменнікаў Беларусі
  • Святлана Аляксандраўна Горваль (нар. 1986) — беларускі прадпрымальнік, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VII склікання.
  • Таццяна Уладзіміраўна Ліхачова (нар. 1952) — Заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь.
  • Ізраіль Рагозін (1887—1971) — амерыканскі прадпрымальнік у тэкстыльнай прамысловасці і дабрачынец, бацька рэжысёра .
  • Хаім Салавейчык (1853—1918) — галоўны рабін Брэста, вядомы тлумачальнік Талмуда.
  • Алег Ігнатавіч Таўгень (1962—2011) — беларускі матэматык, доктар фізіка-матэматычных навук.
  • Стары Улас (У. П. Сівы-Сівіцкі; 1865—1939) — беларускі паэт.
  • Марыя Антонаўна Шакун (нар. 1937) — беларуская паэтка. Член Саюза пісьменнікаў Беларусі

Зноскі

  1. https://web.archive.org/web/20211005105835/https://kodeksy-by.com/norm_akt/source-%D0%9C%D0%B8%D0%BD%D1%81%D0%BA%D0%B8%D0%B9%20%D0%BE%D0%B1%D0%BB%D1%81%D0%BE%D0%B2%D0%B5%D1%82/type-%D0%A0%D0%B5%D1%88%D0%B5%D0%BD%D0%B8%D0%B5/54-19.09.2018.htm
  2. GeoNames — 2005. Праверана 9 ліпеня 2017.
    <a href="https://wikidata.org/wiki/Track:Q830106"></a>
  3. Численность населения на 1 января 2025 г. и среднегодовая численность населения за 2024 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типа — Белстат, 2025.
    <a href="https://wikidata.org/wiki/Track:Q6520738"></a><a href="https://wikidata.org/wiki/Track:Q133574508"></a>
  4. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  5. Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2016 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2015 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (30 сакавіка 2016). Праверана 3 красавіка 2017.
  6. Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2017 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2016 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (29 сакавіка 2017). Праверана 3 красавіка 2017.
  7. Воложинский СХПЛ (нявызн.). vspl.minsk-region.edu.by. Праверана 11 кастрычніка 2024.
  8. Управление по образованию, спорту и туризму Воложинского райисполкома (нявызн.)(недаступная спасылка). volozhin-edu.gov.by. Архівавана з першакрыніцы 10 кастрычніка 2024. Праверана 11 кастрычніка 2024.
  9. «Адна зямля» – заўсёды свята//«Рэгіянальная газета», 30 чэрвеня 2000 г., № 26 (271)
  10. «Адна зямля» – звонкагалосая песня//«Рэгіянальная газета», 6 ліпеня 2007 г., № 27 (633)
  11. Лапицкая, Екатерина. Это было масштабно! 40 тысяч человек посетили «Дажынкi» в Воложине - Минская правда, 19.10.2024 (руск.). Минская правда (19 кастрычніка 2024). Праверана 23 кастрычніка 2024.

Літаратура

  • Воложин // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков [и др.]; под общ. ред. И. И. Пирожника. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 648 с. — ISBN 978-985-11-0384-9.
  • Города, местечки и замки Великого княжества Литовского: Энциклопедия. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2009. — 312 с. — 3000 экз. — ISBN 978-985-11-0432-7
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 3. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).

Спасылкі

  • image На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Валожын
  • image Геаграфічныя звесткі па тэме Валожын на OpenStreetMap
  • Гісторыя Валожына i Валожынскага раёна
  • Надвор’е ў горадзе Валожын

Аўтар: www.NiNa.Az

Дата публікацыі: 22 Май, 2025 / 04:43

U panyaccya yosc i inshyya znachenni gl Valozhyn znachenni Valo zhyn translit Valozyn rusk Volozhin gorad u Minskaj voblasci Belarusi administracyjny centr Valozhynskaga rayona na race Valozhyncy Za 82 km ad Minska 17 km ad chygunachnaj stancyi Valozhyn na linii Maladzechna Lida kalya aytastrady Minsk Grodna Naselnictva 10 064 chal 2023 Gorad Valozhyn Gerb ScyagKraina BelarusVoblasc MinskayaRayon ValozhynskiKaardynaty 54 05 00 pn sh 26 31 00 u d H G Ya OPershaya zgadka XIV stagoddzePloshcha 7 6832 km Vyshynya centra 203 mNaselnictva 9 923 chal 1 studzenya 2025 Chasavy poyas UTC 3Telefonny kod 375 1772Pashtovyya indeksy 222340Aytamabilny kod 5SAATA 6220501000Aficyjny sajt volozhin gov byValozhyn na karce Belarusi Valozhyn na VikishovishchyGistoryyaPaselishcha yznikla na gandlyovym shlyahu na beragavym plato Valozhynki U paydnyova yshodnyaj chastcy suchasnaga gorada yosc garadzishcha dze znojdzeny fragmenty shtryhavanaga posudu Upershynyu peyna zgadvaecca yak dvor Valozhyn adkul 16 snezhnya 1431 goda vyaliki knyaz Svidrygajla pisay list da livonskaga landmajstra Teytonskaga ordena U 1440 ya gady pavodle Hroniki Byhayca nalezhay ne identyfikavanym knyazyam Valozhynskim i byy kanfiskavany za ih udzel u zmove suprac vyalikaga knyazya Kazimira Yagelonchyka y 1445 godze Kalya 1450 goda vyaliki knyaz Kazimir day Valozhyn vilenskamu vayavodu Ivashku Manividavichu a y 1484 godze vyarejskamu knyazyu Vasilyu Mihajlavichu U 1492 godze ypershynyu zgadvaecca valozhynski kascyol U pachatku XVI stagoddzya nalezhay vyarejskaj knyazhne Sof i i yae muzhu Albrehtu Gashtoldu tym chasam u Valozhyne vyadomy Spaskaya i Pyatnickaya cerkvy Z 1507 goda Valozhyn u Navagrudskim vayavodstve centr starostva Z 1549 goda ylasnasc vyalikaga knyazya Zhygimonta Aygusta kiravaysya dzyarzhaycami Z 1559 goda vyadomy yak myastechka centr mayontka Paslya administracyjna terytaryyalnaj reformy 1565 1566 gadoy u Ashmyanskim pavece Vilenskaga vayavodstva U 1582 godze mayontak Valozhyn ulasnasc vyalikaga getmana litoyskaga Mikalaya Radzivila Rudoga U 1614 godze vyaliki getman litoyski Kryshtaf Radzivil praday Valozhyn z mayontkam kashtalyanu menskamu i zhamojckamu Alyaksandru Sluzhku U 1681 godze marshalak nadvorny Yuzaf Baguslay Sluzhka zasnavay u Valozhyne kascyol i manastyr bernardzincay skasavany y 1864 godze pry manastyry dzejnichala shkola U 1683 godze zasnavana pravaslaynae bractva Z kanca XVIII stagoddzya centr starostva U pachatku XVIII stagoddzya y myastechku bylo 107 dvaroy 5 vulic 2 carkvy 2 kascyoly U 1710 godze yzvedzena draylyanaya yniyackaya carkva Z 1738 goda Valozhyn uladanne knyazyoy Chartaryjskih z kanca XVIII stagoddzya Radzivilay Chartaryjskih i Tyshkevichay U 1790 godze y myastechku 186 dvaroy Valozhynski eshybot Paslya drugoga padzelu Rechy Paspalitaj u 1793 godze Valozhyn perajshoy u sklad Rasijskaj imperyi U 1782 1806 gadah pavodle praekta arhitektara A Kasakoyskaga na beraze raki Valozhynki byy zbudavany muravany palac yaki zaraz z yaylyaecca pomnikam arhitektury klasicyzmu U 1806 1892 gadah u Valozhyne dzejnichala yayrejskaya duhoynaya akademiya u yakoj navuchalasya bolsh za 400 studentay z Rasii Anglii Siryi i inshyh krain Pracavali taksama 2 shkoly byli 3 carkvy sinagoga apteka shpital dzejnichala sukonnaya fabryka U 1806 godze Yuzaf Tyshkevich zasnavay tut kascyol sv Yuzafa U vajnu 1812 goda z lipenya pa listapad Valozhyn byy akupiravany francuzskim vojskam U pershaj palove XIX stagoddzya myastechka vyadomy centr gandlyu zhyvyolaj i selskagaspadarchaj syravinaj byli razvity roznyya ramyostvy U 1870 godze dzejnichala 3 gadovae narodnae vuchylishcha u kancy XIX stagoddzya byli adkrytyya yashche dva vuchylishchy U 1897 godze pracavay lesapilny zavod Najnoyshy chas U 1918 godze pad akupacyyaj germanskih vojsk Z 1921 goda y skladze Polshchy centr Valozhynskaga paveta U Valozhyne pachali dzejnichac nekalki drevaapracoychyh i harchovyh pradpryemstvay a y 1926 godze germanskaya lesaraspracoychaya firma Kogalit U Valozhyne stayay vaenny garnizon znahodzilasya kamendatura pavyatovaj polskaj palicyi Tut razmyashchaysya y 1927 1939 gadah polski batalyon Korpusa ahovy pamezhzha Valozhyn Akupacyya Valozhyna cherven 1941 Z 1939 goda y skladze BSSR z 15 studzenya 1940 goda centr Valozhynskaga rayona y skladze Baranavickaj voblasci 25 chervenya 1941 goda gitleraycy zanyali Valozhyn Pa vulicy Zyalyony plan akupanty spalili 50 chalavek Usyo yayrejskae naselnictva gorada bylo sagnana y geta dze ytrymlivalasya kalya 2000 chalavek Da kanca leta 1943 goda yany byli znishchany gitleraycami i ih pamagatymi 5 lipenya 1944 goda Valozhyn byy vyzvaleny chascyami 3 ga Belaruskaga frontu pry yzaemadzeyanni z partyzanami Z 20 verasnya 1944 goda u skladze Maladzechanskaj voblasci Planiroyka suchasnaga gorada sfarmiravalasya y kancy XVIII pachatku XIX stagoddzyay Centralnaya chastka zabudoyvaecca 3 5 pavyarhoynymi zhylymi damami Pershy generalny plan razviccya gorada sfarmiravany y 1958 godze Z 20 studzenya 1960 goda u skladze Minskaj voblasci U 1962 godze Valozhyn uvajshoy u sklad Maladzechanskaga rayona 6 studzenya 1965 goda znoy stay centram Valozhynskaga rayona U 1971 godze raspracavany drugi generalny plan Centralnaya chastka gorada Gorad razvivaecca pavodle generalnaga plana raspracavanaga y 1981 godze z karekciroykami 1994 goda Shmatpavyarhovyya zhylyya damy buduyucca y zahodnyaj i yshodnyaj chastkah gorada Na galoynaj vulicy u yae centry na vysokim uzgorku yaki spuskaecca da raki znahodzicca gistarychny i suchasny centr gorada U 1998 godze zacverdzhany suchasny gerb Valozhyna na chyrvonym fone varazhskaga shchyta zalataya litara W z chornymi paloskami Naselnictva1803 god 2446 chal 1861 god 2828 chal 1897 god 4533 chal 1921 god 2630 chal 1931 god 6361 chal 1939 god 6800 chal 1959 god 4800 chal 1969 god 5800 chal 1979 god 7906 chal 1989 god 10 643 chal 1995 god 11 5 tys chal 2004 god 11 4 tys chal 2006 god 11 3 tys chal 2007 god 11 2 tys chal 2015 god 10 488 chal 2016 god 10 329 chal 2017 god 10 276 chal 2018 god 10 308 chal 2022 god 9993 chal 2023 god 10 064 chal InfrastrukturaAsnovu ekanomiki skladayuc pradpryemstvy harchovaj lyogkaj drevaapracoychaj pramyslovasci Gascinica Karona Yosc pradpryemstvy harchovaj lyogkaj drevaapracoychaj pramyslovasci gidrameteastancyya Dzejnichayuc takiya navuchalnyya ystanovy yak Valozhynski selskagaspadarchy kaledzh gimnaziya 2 syaredniya shkoly Akramya tago pracuyuc 3 dzicyachyya sady dzicyachaya yunackaya spartyynaya shkola i muzychnaya shkola U goradze znahodzyacca bibliyateka rayonny centr kultury krayaznaychy muzej turystychna infarmacyjny centr KulturaDazhynki y Valozhyne 2024 U 2000 i 2007 gadah gorad byy mescam pravyadzennya festyvalyu Adna zyamlya Na baze rayonnaga centra kultury dzejnichayuc i Narodny kalektyy litaraturna mastackaga majsterstva Run U krasaviku prahodzic shtogadovy rayonny konkurs maladyh paetay i pismennikay Valozhynshchyny Maladyya galasy 19 kastrychnika gorad prymay ablasny festyval kirmash Dazhynki 2024 z getaj nagody mnogiya pabudovy i vulicy abnoyleny 40 tysyach chalavek navedali festyval u Valozhyne shto bylo samym mashtabnym kulturnym merapryemstvam u gistoryi gorada SlavutasciKascyol sv Yuzafa 2024 godPalac Tyshkevichay Kascyol Svyatoga Yuzafa Spasa Praabrazhenskaya carkva 1850 Carkva Roynaapostalnyh Kanstancina i Aleny Valozhynski eshybot 1803 Garadskaya zabudova pach 20 st Vyadomyya asobyAsnoynyya artykuly Vyadomyya asoby Valozhyna i Dyyana Arbenina nar 1974 spyavachka paet muzykant Vakalistka rasijskaj rok grupy Nochnye Snajpery Yuzaf Berkman 1838 1919 belaruski mastak i publicyst Valyancina Francayna Giruc Rusakevich 1953 2021 belaruskaya paetka i zhurnalist Chlen Sayuza pismennikay Belarusi Svyatlana Alyaksandrayna Gorval nar 1986 belaruski pradprymalnik deputat Palaty pradstaynikoy Nacyyanalnaga shodu Respubliki Belarus VII sklikannya Taccyana Uladzimirayna Lihachova nar 1952 Zasluzhanaya artystka Respubliki Belarus Izrail Ragozin 1887 1971 amerykanski pradprymalnik u tekstylnaj pramyslovasci i dabrachynec backa rezhysyora Haim Salavejchyk 1853 1918 galoyny rabin Bresta vyadomy tlumachalnik Talmuda Aleg Ignatavich Taygen 1962 2011 belaruski matematyk doktar fizika matematychnyh navuk Stary Ulas U P Sivy Sivicki 1865 1939 belaruski paet Maryya Antonayna Shakun nar 1937 belaruskaya paetka Chlen Sayuza pismennikay BelarusiZnoskihttps web archive org web 20211005105835 https kodeksy by com norm akt source D0 9C D0 B8 D0 BD D1 81 D0 BA D0 B8 D0 B9 20 D0 BE D0 B1 D0 BB D1 81 D0 BE D0 B2 D0 B5 D1 82 type D0 A0 D0 B5 D1 88 D0 B5 D0 BD D0 B8 D0 B5 54 19 09 2018 htm GeoNames 2005 Praverana 9 lipenya 2017 lt a href https wikidata org wiki Track Q830106 gt lt a gt Chislennost naseleniya na 1 yanvarya 2025 g i srednegodovaya chislennost naseleniya za 2024 god po Respublike Belarus v razreze oblastej rajonov gorodov poselkov gorodskogo tipa Belstat 2025 lt a href https wikidata org wiki Track Q6520738 gt lt a gt lt a href https wikidata org wiki Track Q133574508 gt lt a gt Nazvy naselenyh punktay Respubliki Belarus Minskaya voblasc narmatyyny davednik I A Gaponenka I L Kapyloy V P Lemcyugova i insh pad red V P Lemcyugovaj Mn Tehnalogiya 2003 604 s ISBN 985 458 054 7 DJVU Kolkasc naselnictva na 1 studzenya 2016 g i syarednegadavaya kolkasc naselnictva za 2015 god pa Respublicy Belarus u razreze ablascej rayonay garadoy i pasyolkay garadskoga typu rusk Nacyyanalny statystychny kamitet Respubliki Belarus 30 sakavika 2016 Praverana 3 krasavika 2017 Kolkasc naselnictva na 1 studzenya 2017 g i syarednegadavaya kolkasc naselnictva za 2016 god pa Respublicy Belarus u razreze ablascej rayonay garadoy i pasyolkay garadskoga typu rusk Nacyyanalny statystychny kamitet Respubliki Belarus 29 sakavika 2017 Praverana 3 krasavika 2017 Volozhinskij SHPL nyavyzn vspl minsk region edu by Praverana 11 kastrychnika 2024 Upravlenie po obrazovaniyu sportu i turizmu Volozhinskogo rajispolkoma nyavyzn nedastupnaya spasylka volozhin edu gov by Arhivavana z pershakrynicy 10 kastrychnika 2024 Praverana 11 kastrychnika 2024 Adna zyamlya zaysyody svyata Regiyanalnaya gazeta 30 chervenya 2000 g 26 271 Adna zyamlya zvonkagalosaya pesnya Regiyanalnaya gazeta 6 lipenya 2007 g 27 633 Lapickaya Ekaterina Eto bylo masshtabno 40 tysyach chelovek posetili Dazhynki v Volozhine Minskaya pravda 19 10 2024 rusk Minskaya pravda 19 kastrychnika 2024 Praverana 23 kastrychnika 2024 LitaraturaVolozhin Turistskaya enciklopediya Belarusi redkol G P Pashkov i dr pod obsh red I I Pirozhnika Mn Belaruskaya Encyklapedyya 2007 648 s ISBN 978 985 11 0384 9 Goroda mestechki i zamki Velikogo knyazhestva Litovskogo Enciklopediya Mn Belaruskaya Encyklapedyya imya Petrusya Broyki 2009 312 s 3000 ekz ISBN 978 985 11 0432 7 Belaruskaya encyklapedyya U 18 t T 3 Belarusy Varanec Redkal G P Pashkoy i insh Mn BelEn 1996 T 3 511 s 10 000 ekz ISBN 985 11 0035 8 ISBN 985 11 0068 4 t 3 SpasylkiNa Vikishovishchy yosc medyyafajly pa teme ValozhynGeagrafichnyya zvestki pa teme Valozhyn na OpenStreetMap Gistoryya Valozhyna i Valozhynskaga rayona Nadvor e y goradze Valozhyn

Апошнія артыкулы
  • Май 21, 2025

    Нікаля Бурбакі

  • Май 21, 2025

    Нізіна

  • Май 19, 2025

    Нізкі Рынак

  • Май 21, 2025

    Ніжняя Саксонія

  • Май 20, 2025

    Ніжняя Аўстрыя

www.NiNa.Az - Студыя

  • Вікіпедыя
  • Музыка
Звяжыцеся з намі
Мовы
Звязацца з намі
DMCA Sitemap
© 2019 nina.az - Усе правы абаронены.
Аўтарскія правы: Dadash Mammadov
Бясплатны сайт для абмену дадзенымі і файламі з усяго свету.
Верхняя частка