Azərbaycanca  AzərbaycancaБеларуская  БеларускаяDeutsch  DeutschEnglish  EnglishFrançais  FrançaisҚазақ  ҚазақLietuvių  LietuviųРусский  Русскийภาษาไทย  ภาษาไทยTürkçe  TürkçeУкраїнська  Українська
Падтрымка
www.global-by3.nina.az
  • Галоўная
  • Вікіпедыя
  • Музыка

У паняцця ёсць і іншыя значэнні гл Няміга Вуліца Няміга да 1960 х гадоў Нямізская адна з найстарэйшых вуліц Мінска ідзе

Вуліца Няміга

  • Галоўная старонка
  • Вікіпедыя
  • Вуліца Няміга
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Няміга.

Вуліца Няміга (да 1960-х гадоў Нямізская) — адна з найстарэйшых вуліц Мінска, ідзе ад цэнтра горада на захад, ад вуліцы Багдановіча да плошчы Багушэвіча. Працягласць 1840 м.

Вуліца Няміга
Мінск
image
Агульная інфармацыя
Краіна Беларусь
Горад Мінск
Раён Цэнтральны
Працягласць
  • 1,3 ± 0,1 км
Найбліжэйшыя
станцыі метро
image Няміга
image
image Медыяфайлы на Вікісховішчы
image
вуліца Няміга, скрыжаванне з вуліцамі Гарадскі Вал і Раманаўская Слабада.

Гісторыя

image
Петрапаўлаўскі сабор і шматпавярховы жылы дом

Паводле архелагічных даных, узнікла ў пачатку XII стагоддзя ўздоўж ракі Нямігі, магчыма, падобна да вуліц , Койданаўскай, і Заслаўскай, на старажытнай дарозе. Пачыналася ад брамы Менскага замка (цяпер выхад са станцыі метро Няміга). Спачатку праезная частка вуліцы была вымашчаная драўляным насцілам. Традыцыйная назва вуліцы — Нямізская.

У пачатку XVII стагоддзя на скрыжаванні Нямізскай і Ракаўскай вуліц быў пабудаваны комплекс праваслаўнага манастыра з Петрапаўлаўскай царквой. Прыблізна тады ж на правым баку вуліцы з’явіўся будынак Халоднай сінагогі (знесены ў 1965 годзе), а сама вуліца была забрукавана. Да канца XVIII стагоддзя астатняя забудова была пераважна драўлянай (у 1793 годзе існавалі толькі два мураваныя дамы), вуліца шмат гарэла (асабліва моцны пажар быў у 1835 годзе). У XIX стагоддзі Нямізская вуліца пачала забудоўвацца 2—3-павярховымі каменнымі дамамі ў стылі барока і класіцызму, якія будаваліся ўшчыльную адзін да аднаго, шырыня вуліцы складала 4—4,5 метра. Уваход у двары, г.зв. каменныя калодзежы з адрынамі, прыбіральнямі і выграбнымі ямамі, ажыццяўляўся праз аркавыя брамы ў фасадах — драўляныя, каваныя ці жалезныя, якія звычайна на ноч замыкаліся на засоўкі. На вуліцы месцілася мноства невялікіх шынкоў і крам, яна была цэнтральнай вуліцай Ніжняга (Нізкага) рынку, мела для горада і наваколля вялікае гандлёвае значэнне.

У XIX стагоддзі ўключала Ніжні і Рыбны рынкі (на злучэнні вуліц Нямігі і Ракаўскай) і злучала гандлёвую плошчу на Траецкай гары з месцамі гандлю Раманаўскага прадмесця (раён вуліц Мяснікова і Раманаўская Слабада).

XX стагоддзе

image
Псеўдагістарычная забудова вуліцы.
image
Псеўдагістарычная забудова на скрыжаванні з Камсамольскай вуліцай.

Да пачатку XX стагоддзя па вуліцы працякаў ручай — рэштка ракі Нямігі, які пасля ліўневых дажджоў, а таксама ўвесну і ўвосень разліваўся, затапляў вуліцу і рынкавыя плошчы. Для прадухілення гэтай штогадовай паводкі было вырашана закласці Нямігу ў бетонныя трубы, у 1926 годзе заклалі ў калектар ніжняе цячэнне ручая, а саму вуліцу над калектарам забрукавалі, вузкія ходнікі заасфальтавалі. Аднак гэта не выратавала вуліцу ад затапленняў.

Нямізская вуліца канчаткова стала Нямігай толькі ў сярэдзіне 1960-х гадоў. Частка вуліцы ад Свята-Петра-Паўлаўскага (у 1793—1933 гадах Екацярынінскага) сабора да вуліцы Зыбіцкай да рэвалюцыі называлася Кацярынінскай, у міжваенны час — Калініна. Падчас Другой сусветнай вайны акупанты перайменавалі Нямізскую ў Pionierstrasse (Сапёрную вуліцу). У гэты час у раёне вуліцы (на поўнач ад яе) было яўрэйскае гета.

У паваенны час вуліца працягвала быць гандлёвым цэнтрам Мінска. У 1955 годзе заклалі ў калектар верхняе цячэнне Нямігі, што бегла яшчэ на паверхні ў раёне Таварнай станцыі, аднак гэта не беражэ раён ад паводак і ў XXI стагоддзі. У сярэдзіне 1970-х старыя дамы на вуліцы былі знесеныя, пасля чаго ў 1990-х быў пабудаваны шматпавярховы жылы дом з гандлёвым цэнтрам «На Нямізе». У 2010-х гадах на няцотным баку вуліцы была ўзведзена псеўдагістарычная 2—4-павярховая забудова.

У 1970-х на вуліцы і ў прылеглым раёне праводзіліся здымкі фільма «Руіны страляюць...».

Азеляненне

На скрыжаванні з вуліцай Гарадскі Вал размешчыны сквер Адама Міцкевіча.

Зноскі

  1. Архітэктура Беларусі 1993.
  2. Plan der Stadt Minsk. Anbefertigt im Juli 1941 durch Kommandeur der Bautruppen 9.

Літаратура

  • Белорусская ССР. Т. 1 : краткая энцикл. — Мн., 1979.
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 11. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0188-5 (т. 11).
  • Загарульскі Э. М. Няміга // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік / Беларус. Энцыкл.; Рэкал.: А. А. Воінаў і інш. — Мн.: БелЭн, 1993. — С. 367. — 620 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-078-5.

Спасылкі

  • image На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Вуліца Няміга

Аўтар: www.NiNa.Az

Дата публікацыі: 20 Май, 2025 / 00:51

U panyaccya yosc i inshyya znachenni gl Nyamiga Vulica Nyamiga da 1960 h gadoy Nyamizskaya adna z najstarejshyh vulic Minska idze ad centra gorada na zahad ad vulicy Bagdanovicha da ploshchy Bagushevicha Pracyaglasc 1840 m Vulica Nyamiga MinskAgulnaya infarmacyyaKraina BelarusGorad MinskRayon CentralnyPracyaglasc 1 3 0 1 kmNajblizhejshyya stancyi metro Nyamiga Medyyafajly na Vikishovishchyvulica Nyamiga skryzhavanne z vulicami Garadski Val i Ramanayskaya Slabada GistoryyaPetrapaylayski sabor i shmatpavyarhovy zhyly dom Pavodle arhelagichnyh danyh uznikla y pachatku XII stagoddzya yzdoyzh raki Nyamigi magchyma padobna da vulic Kojdanayskaj i Zaslayskaj na starazhytnaj daroze Pachynalasya ad bramy Menskaga zamka cyaper vyhad sa stancyi metro Nyamiga Spachatku praeznaya chastka vulicy byla vymashchanaya draylyanym nascilam Tradycyjnaya nazva vulicy Nyamizskaya U pachatku XVII stagoddzya na skryzhavanni Nyamizskaj i Rakayskaj vulic byy pabudavany kompleks pravaslaynaga manastyra z Petrapaylayskaj carkvoj Pryblizna tady zh na pravym baku vulicy z yaviysya budynak Halodnaj sinagogi zneseny y 1965 godze a sama vulica byla zabrukavana Da kanca XVIII stagoddzya astatnyaya zabudova byla peravazhna draylyanaj u 1793 godze isnavali tolki dva muravanyya damy vulica shmat garela asabliva mocny pazhar byy u 1835 godze U XIX stagoddzi Nyamizskaya vulica pachala zabudoyvacca 2 3 pavyarhovymi kamennymi damami y styli baroka i klasicyzmu yakiya budavalisya yshchylnuyu adzin da adnago shyrynya vulicy skladala 4 4 5 metra Uvahod u dvary g zv kamennyya kalodzezhy z adrynami prybiralnyami i vygrabnymi yamami azhyccyaylyaysya praz arkavyya bramy y fasadah draylyanyya kavanyya ci zhaleznyya yakiya zvychajna na noch zamykalisya na zasoyki Na vulicy mescilasya mnostva nevyalikih shynkoy i kram yana byla centralnaj vulicaj Nizhnyaga Nizkaga rynku mela dlya gorada i navakollya vyalikae gandlyovae znachenne U XIX stagoddzi yklyuchala Nizhni i Rybny rynki na zluchenni vulic Nyamigi i Rakayskaj i zluchala gandlyovuyu ploshchu na Traeckaj gary z mescami gandlyu Ramanayskaga pradmescya rayon vulic Myasnikova i Ramanayskaya Slabada XX stagoddze Pseydagistarychnaya zabudova vulicy Pseydagistarychnaya zabudova na skryzhavanni z Kamsamolskaj vulicaj Da pachatku XX stagoddzya pa vulicy pracyakay ruchaj reshtka raki Nyamigi yaki paslya liynevyh dazhdzhoy a taksama yvesnu i yvosen razlivaysya zataplyay vulicu i rynkavyya ploshchy Dlya praduhilennya getaj shtogadovaj pavodki bylo vyrashana zaklasci Nyamigu y betonnyya truby u 1926 godze zaklali y kalektar nizhnyae cyachenne ruchaya a samu vulicu nad kalektaram zabrukavali vuzkiya hodniki zaasfaltavali Adnak geta ne vyratavala vulicu ad zataplennyay Nyamizskaya vulica kanchatkova stala Nyamigaj tolki y syaredzine 1960 h gadoy Chastka vulicy ad Svyata Petra Paylayskaga u 1793 1933 gadah Ekacyaryninskaga sabora da vulicy Zybickaj da revalyucyi nazyvalasya Kacyaryninskaj u mizhvaenny chas Kalinina Padchas Drugoj susvetnaj vajny akupanty perajmenavali Nyamizskuyu y Pionierstrasse Sapyornuyu vulicu U gety chas u rayone vulicy na poynach ad yae bylo yayrejskae geta U pavaenny chas vulica pracyagvala byc gandlyovym centram Minska U 1955 godze zaklali y kalektar verhnyae cyachenne Nyamigi shto begla yashche na paverhni y rayone Tavarnaj stancyi adnak geta ne berazhe rayon ad pavodak i y XXI stagoddzi U syaredzine 1970 h staryya damy na vulicy byli znesenyya paslya chago y 1990 h byy pabudavany shmatpavyarhovy zhyly dom z gandlyovym centram Na Nyamize U 2010 h gadah na nyacotnym baku vulicy byla yzvedzena pseydagistarychnaya 2 4 pavyarhovaya zabudova U 1970 h na vulicy i y pryleglym rayone pravodzilisya zdymki filma Ruiny stralyayuc AzelyanenneNa skryzhavanni z vulicaj Garadski Val razmeshchyny skver Adama Mickevicha ZnoskiArhitektura Belarusi 1993 Plan der Stadt Minsk Anbefertigt im Juli 1941 durch Kommandeur der Bautruppen 9 LitaraturaBelorusskaya SSR T 1 kratkaya encikl Mn 1979 Belaruskaya encyklapedyya U 18 t T 11 Mugir Paliklinika Redkal G P Pashkoy i insh Mn BelEn 2000 T 11 560 s 10 000 ekz ISBN 985 11 0035 8 ISBN 985 11 0188 5 t 11 Zagarulski E M Nyamiga Arhitektura Belarusi Encyklapedychny davednik Belarus Encykl Rekal A A Voinay i insh Mn BelEn 1993 S 367 620 s 10 000 ekz ISBN 5 85700 078 5 SpasylkiNa Vikishovishchy yosc medyyafajly pa teme Vulica Nyamiga

Апошнія артыкулы
  • Май 19, 2025

    Мысленне

  • Май 20, 2025

    Мыс

  • Май 19, 2025

    Мультымедыя

  • Май 19, 2025

    Музыка

  • Май 19, 2025

    Мора

www.NiNa.Az - Студыя

  • Вікіпедыя
  • Музыка
Звяжыцеся з намі
Мовы
Звязацца з намі
DMCA Sitemap
© 2019 nina.az - Усе правы абаронены.
Аўтарскія правы: Dadash Mammadov
Бясплатны сайт для абмену дадзенымі і файламі з усяго свету.
Верхняя частка