Высако́сны год, або перасту́пны год (стар.-бел.: престу́пный год або висектос; лац.: bis sextus — «другі шосты»), няправільна вісакосны год — адмысловы каляндарны год, які складаецца з 366, а не з 365 дзён. У Юліянскім календары высакосны год кожны чацвёрты. У Грыгарыянскім календары з гэтага правіла ёсць выключэнні. Не высакосныя гады называюць невысакоснымі.
Гісторыя ўвядзення
З 1 студзеня 45 года да н.э. рымскі дыктатар Гай Юлій Цэзар увёў каляндар распрацаваны александрыйскімі астраномамі на чале з , які быў заснаваны на тым, што астранамічны год прыкладна роўны 365,25 сутак (365 сутак і 6 гадзін). Гэты каляндар быў названы Юліянскім. Каб выраўняць змяшчэнне на шэсць гадзін штогод, быў уведзены высакосны год. Тры гады лічылі па 365 сутак, а ў кожны год нумар якога роўна дзеліцца на чатыры дадавалі суткі ў лютым.
У дні лічыліся адносна наступных (першы дзень месяца), (пяты або сёмы дзень) і (13-ы або 15-ы дзень месяца). Так, дзень 24 лютага вызначаўся як ante diem sextum calendas martii («шосты дзень перад сакавіцкімі календамі»). Цэзар пастанавіў дадаваць да лютага другі шосты (bis sextus) дзень перад сакавіцкімі календамі, то-бок другі дзень 24 лютага. Люты быў абраны бо быў апошнім месяцам рымскага года. Першым высакосным годам стаў 45 да н.э.
Цэзара забілі праз два гады пасля ўвядзення новага календара, другі высакосны год пачаўся ўжо пасля яго смерці. Магчыма, гэта тлумачыцца тым, што жрацы, якія адказвалі за функцыянаванне календара, не зразумелі прынцыпу ўвядзення дадатковага дня кожны чацвёрты год, а замест гэтага ўводзілі дадатковы дзень у лютым кожныя тры гады (думаюць, што яны адлічвалі чацвёрты год ад года, які папярэднічаў высакоснаму). На працягу 36 гадоў пасля Цэзара высакосным быў кожны трэці год, і толькі потым імператар Аўгуст аднавіў слушны парадак высакосных гадоў (а таксама адмяніў некалькі наступных высакосных гадоў, каб пазбыць дадатковы памылковы зрух). Праз супастаўленне рымскіх і егіпецкіх датыровак у папірусе, знойдзеным у 1999 годзе, было вызначана, што высакоснымі гадамі ў Рыме былі 44, 41, 38, 35, 32, 29, 26, 23, 20, 17, 14, 11, 8 гады да н.э., 4, 8, 12 і далей, кожны чацвёрты год.
Грыгарыянскі каляндар
Працягласць трапічнага года (час паміж двума вясеннімі раўнадзенствамі) — 365 сутак 5 гадзін 48 хвілін 46 секунд. Розніца ў працягласці трапічнага года і сярэдняга юліянскага каляндарнага года (365,25 сутак) — 11 хвілін 14 секунд. З гэтых 11 хвілін 14 секунд прыблізна за 128 гадоў складаюцца адны суткі.
Праз стагоддзі было заўважана змяшчэнне дня вясенняга раўнадзенства, з якім звязаны царкоўныя святы. Да XIV ст. вясенняе раўнадзенства надыходзіла прыкладна на 10 сутак раней за 21 сакавіка, ад якога вылічвалі дзень Вялікадня.
Каб кампенсаваць набытую памылку і ўнікнуць такога змяшчэння ў будучыні, у 1582 годзе Папа Рымскі Рыгор XIII правёў рэформу календара. Каб сярэдні каляндарны год лепей адпавядаў працягласці сонечнага, было вырашана змяніць правіла высакосных гадоў. Як і раней высакосным заставаўся год, нумар якога роўна дзеліцца на чатыры, але выключэнне рабілася для тых, якія адначасова роўна дзеляцца і на 100. З гэтага часу такія гады былі высакоснымі толькі тады, калі адначасова роўна дзяліліся яшчэ і на 400.
Іначай кажучы, год высакосны ў двух выпадках: або калі дзеліцца на 4, але не дзеліцца на 100, або калі дзеліцца на 400. Год не высакосны, калі не дзеліцца на 4, або дзеліцца на 100, але не дзеліцца на 400.
Апошнія гады стагоддзяў, якія заканчваюцца на два нулі, у трох выпадках з чатырох не высакосныя. Так гады 1700, 1800 і 1900 не былі высакоснымі, бо дзеляцца на 100 і не дзеляцца на 400. Гады 1600 і 2000 — высакосныя, бо дзеляцца на 400. Гады 2100, 2200 і 2300 — не высакосныя. У высакосныя гады ўводзіцца дадатковы дзень — 29 лютага.
Яўрэйскі каляндар
У яўрэйскім календары высакосным годам называюць год, да якога дадаюць месяц, а не дзень. Прычына ў тым, што яўрэі карыстаюцца месячным календаром, у якім год з дванаццаці месяцаў адстае ад астранамічнага сонечнага года прыкладна на 11 дзён. Каб зраўняць месячныя гады да сонечных, быў уведзены высакосны цыкл з трынаццаці месяцаў. У 19-гадовы цыкл уваходзяць 12 звычайных і 7 высакосных гадоў.
Гл. таксама
- 29 лютага
- 30 лютага
- Юліянскі каляндар
- Грыгарыянскі каляндар
- Новаюліанскі каляндар
- Высакосная секунда
- Яўрэйскі каляндар
Аўтар: www.NiNa.Az
Дата публікацыі:
Vysako sny god abo perastu pny god star bel prestu pnyj god abo visektos lac bis sextus drugi shosty nyapravilna visakosny god admyslovy kalyandarny god yaki skladaecca z 366 a ne z 365 dzyon U Yuliyanskim kalendary vysakosny god kozhny chacvyorty U Grygaryyanskim kalendary z getaga pravila yosc vyklyuchenni Ne vysakosnyya gady nazyvayuc nevysakosnymi Gistoryya yvyadzennyaZ 1 studzenya 45 goda da n e rymski dyktatar Gaj Yulij Cezar uvyoy kalyandar raspracavany aleksandryjskimi astranomami na chale z yaki byy zasnavany na tym shto astranamichny god prykladna royny 365 25 sutak 365 sutak i 6 gadzin Gety kalyandar byy nazvany Yuliyanskim Kab vyraynyac zmyashchenne na shesc gadzin shtogod byy uvedzeny vysakosny god Try gady lichyli pa 365 sutak a y kozhny god numar yakoga royna dzelicca na chatyry dadavali sutki y lyutym U dni lichylisya adnosna nastupnyh pershy dzen mesyaca pyaty abo syomy dzen i 13 y abo 15 y dzen mesyaca Tak dzen 24 lyutaga vyznachaysya yak ante diem sextum calendas martii shosty dzen perad sakavickimi kalendami Cezar pastanaviy dadavac da lyutaga drugi shosty bis sextus dzen perad sakavickimi kalendami to bok drugi dzen 24 lyutaga Lyuty byy abrany bo byy aposhnim mesyacam rymskaga goda Pershym vysakosnym godam stay 45 da n e Cezara zabili praz dva gady paslya yvyadzennya novaga kalendara drugi vysakosny god pachaysya yzho paslya yago smerci Magchyma geta tlumachycca tym shto zhracy yakiya adkazvali za funkcyyanavanne kalendara ne zrazumeli pryncypu yvyadzennya dadatkovaga dnya kozhny chacvyorty god a zamest getaga yvodzili dadatkovy dzen u lyutym kozhnyya try gady dumayuc shto yany adlichvali chacvyorty god ad goda yaki papyarednichay vysakosnamu Na pracyagu 36 gadoy paslya Cezara vysakosnym byy kozhny treci god i tolki potym imperatar Aygust adnaviy slushny paradak vysakosnyh gadoy a taksama admyaniy nekalki nastupnyh vysakosnyh gadoy kab pazbyc dadatkovy pamylkovy zruh Praz supastaylenne rymskih i egipeckih datyrovak u papiruse znojdzenym u 1999 godze bylo vyznachana shto vysakosnymi gadami y Ryme byli 44 41 38 35 32 29 26 23 20 17 14 11 8 gady da n e 4 8 12 i dalej kozhny chacvyorty god Grygaryyanski kalyandarAsnoyny artykul Grygaryyanski kalyandar Pracyaglasc trapichnaga goda chas pamizh dvuma vyasennimi raynadzenstvami 365 sutak 5 gadzin 48 hvilin 46 sekund Roznica y pracyaglasci trapichnaga goda i syarednyaga yuliyanskaga kalyandarnaga goda 365 25 sutak 11 hvilin 14 sekund Z getyh 11 hvilin 14 sekund pryblizna za 128 gadoy skladayucca adny sutki Praz stagoddzi bylo zayvazhana zmyashchenne dnya vyasennyaga raynadzenstva z yakim zvyazany carkoynyya svyaty Da XIV st vyasennyae raynadzenstva nadyhodzila prykladna na 10 sutak ranej za 21 sakavika ad yakoga vylichvali dzen Vyalikadnya Kab kampensavac nabytuyu pamylku i yniknuc takoga zmyashchennya y buduchyni u 1582 godze Papa Rymski Rygor XIII pravyoy reformu kalendara Kab syaredni kalyandarny god lepej adpavyaday pracyaglasci sonechnaga bylo vyrashana zmyanic pravila vysakosnyh gadoy Yak i ranej vysakosnym zastavaysya god numar yakoga royna dzelicca na chatyry ale vyklyuchenne rabilasya dlya tyh yakiya adnachasova royna dzelyacca i na 100 Z getaga chasu takiya gady byli vysakosnymi tolki tady kali adnachasova royna dzyalilisya yashche i na 400 Inachaj kazhuchy god vysakosny y dvuh vypadkah abo kali dzelicca na 4 ale ne dzelicca na 100 abo kali dzelicca na 400 God ne vysakosny kali ne dzelicca na 4 abo dzelicca na 100 ale ne dzelicca na 400 Aposhniya gady stagoddzyay yakiya zakanchvayucca na dva nuli u troh vypadkah z chatyroh ne vysakosnyya Tak gady 1700 1800 i 1900 ne byli vysakosnymi bo dzelyacca na 100 i ne dzelyacca na 400 Gady 1600 i 2000 vysakosnyya bo dzelyacca na 400 Gady 2100 2200 i 2300 ne vysakosnyya U vysakosnyya gady yvodzicca dadatkovy dzen 29 lyutaga Yayrejski kalyandarAsnoyny artykul Yayrejski kalyandar U yayrejskim kalendary vysakosnym godam nazyvayuc god da yakoga dadayuc mesyac a ne dzen Prychyna y tym shto yayrei karystayucca mesyachnym kalendarom u yakim god z dvanaccaci mesyacay adstae ad astranamichnaga sonechnaga goda prykladna na 11 dzyon Kab zraynyac mesyachnyya gady da sonechnyh byy uvedzeny vysakosny cykl z trynaccaci mesyacay U 19 gadovy cykl uvahodzyac 12 zvychajnyh i 7 vysakosnyh gadoy Gl taksama29 lyutaga 30 lyutaga Yuliyanski kalyandar Grygaryyanski kalyandar Novayulianski kalyandar Vysakosnaya sekunda Yayrejski kalyandar