Герб Германіі — афіцыйны дзяржаўны знак Федэратыўнай рэспублікі Германіі. Выява ўяўляе сабой чорнага арла з чырвонымі лапамі на залатым фоне.

Гісторыя
На гербе Федэратыўнай Рэспублікі Германія намаляваны арол. Гэтая птушка ўслаўлялася людзьмі з найстаражытных часоў, быўшы знакам мужнасці, жыццёвай сілы і сонца. У часы Карла Вялікага чорны арол на залатым фоне быў прызнаны гербам Свяшчэннай Рымскай імперыі. Праўда, з XV стагоддзя знакам імператара Свяшчэннай Рымскай імперыі становіцца двухгаловы арол з адзінай каронай над двума галовамі. Пазней, у XIX стагоддзі двухгаловы арол становіцца знакам улады (гербам) Аўстра-Венгрыі, а ў часы агульнагерманскага парламента (1848 год) (Paulskirchenparlament) — гербам германскага рэйха. У гербах шматлікіх каралеўстваў, герцагстваў і графстваў акрамя арла выкарыстоўваліся іншыя знакі: ключы, крэпасці, мядзведзі, львы, кароны і шматлікае іншае. Арол як дзяржаўны знак працягвае сваю гісторыю і ў часы аб'яднанага германскага рэйха (1871—1918 г.г.), і ў часы Веймарскай рэспублікі (1918—1933 г.г.). Нацысты таксама выкарысталі выяву арла са свастыкай у кіпцюрах як дзяржаўны знак сваёй улады. Арол на гербе кайзераўскай Германіі меў карону. У рэспубліканскія часы карона як знак манархіі назаўжды знікла з германскага герба. Пасляваенная Германія пераняла выяву арла як дзяржаўны знак у Веймарскай рэспублікі.
Эскіз цяперашняга герба быў выкананы мастаком Табіасам Швабам яшчэ ў 1926 годзе. Цяперашні германскі арол мае карацейшы хвост і не так дэталёва прамаляваныя пёры. Ды і сама выява стала больш умоўнай, чым у часы Веймарскай рэспублікі. Як герб краіны арол быў уведзены Федэральным прэзідэнтам Германіі Тэадорам Хойсам 20 студзеня 1950 г. Тэкст апісання герба быў практычна без змен пераняты з апісання герба Веймарскай рэспублікі, толькі слова «рэйx» было заменена на слова «бунд».
Для выявы арла на дзяржаўных пячатках, сцягах, манетах і паштовых марках былі таксама выкарыстаныя эскізы часоў Веймарскай рэспублікі.
Гл. таксама
- Галерэя дзяржаўных гербаў з выявай арла
- Сцяг Германіі
Спасылкі
- Дзяржаўныя знакі Германіі
Аўтар: www.NiNa.Az
Дата публікацыі:
Gerb Germanii aficyjny dzyarzhayny znak Federatyynaj respubliki Germanii Vyyava yyaylyae saboj chornaga arla z chyrvonymi lapami na zalatym fone Gerb FRGGistoryyaNa gerbe Federatyynaj Respubliki Germaniya namalyavany arol Getaya ptushka yslaylyalasya lyudzmi z najstarazhytnyh chasoy byyshy znakam muzhnasci zhyccyovaj sily i sonca U chasy Karla Vyalikaga chorny arol na zalatym fone byy pryznany gerbam Svyashchennaj Rymskaj imperyi Prayda z XV stagoddzya znakam imperatara Svyashchennaj Rymskaj imperyi stanovicca dvuhgalovy arol z adzinaj karonaj nad dvuma galovami Paznej u XIX stagoddzi dvuhgalovy arol stanovicca znakam ulady gerbam Aystra Vengryi a y chasy agulnagermanskaga parlamenta 1848 god Paulskirchenparlament gerbam germanskaga rejha U gerbah shmatlikih karaleystvay gercagstvay i grafstvay akramya arla vykarystoyvalisya inshyya znaki klyuchy krepasci myadzvedzi lvy karony i shmatlikae inshae Arol yak dzyarzhayny znak pracyagvae svayu gistoryyu i y chasy ab yadnanaga germanskaga rejha 1871 1918 g g i y chasy Vejmarskaj respubliki 1918 1933 g g Nacysty taksama vykarystali vyyavu arla sa svastykaj u kipcyurah yak dzyarzhayny znak svayoj ulady Arol na gerbe kajzerayskaj Germanii mey karonu U respublikanskiya chasy karona yak znak manarhii nazayzhdy znikla z germanskaga gerba Paslyavaennaya Germaniya peranyala vyyavu arla yak dzyarzhayny znak u Vejmarskaj respubliki Eskiz cyaperashnyaga gerba byy vykanany mastakom Tabiasam Shvabam yashche y 1926 godze Cyaperashni germanski arol mae karacejshy hvost i ne tak detalyova pramalyavanyya pyory Dy i sama vyyava stala bolsh umoynaj chym u chasy Vejmarskaj respubliki Yak gerb krainy arol byy uvedzeny Federalnym prezidentam Germanii Teadoram Hojsam 20 studzenya 1950 g Tekst apisannya gerba byy praktychna bez zmen peranyaty z apisannya gerba Vejmarskaj respubliki tolki slova rejx bylo zamenena na slova bund Dlya vyyavy arla na dzyarzhaynyh pyachatkah scyagah manetah i pashtovyh markah byli taksama vykarystanyya eskizy chasoy Vejmarskaj respubliki Gl taksamaGalereya dzyarzhaynyh gerbay z vyyavaj arla Scyag GermaniiSpasylkiDzyarzhaynyya znaki Germanii