Горны хрыбет — лінейна выцягнутая група гор, агульная аснова якой высока ўзнята над суседнімі раўнінамі.

Хрыбет абмежаваны схіламі, нахіленымі ў супрацьлеглыя бакі, для яго характэрныя значная даўжыня і добра выражаная вось, пераважна ў выглядзе адзінай лініі водападзелу, уздоўж якой знаходзяцца і найбольш значныя вяршыні (гл. ). Ад суседніх хрыбтоў аддзяляецца горнымі далінамі, унутрыгорнымі катлавінамі.
Звычайна хрыбет утварае частку горнай краіны, але нярэдка горным хрыбтом называюць цэлую горную краіну: Верхаянскі хрыбет, хрыбет Чэрскага
Горны ланцуг, сістэма горных хрыбтоў і горных масіваў або доўгі горны хрыбет. Працягваецца на вялікую адлегласць у адным кірунку — кірунку агульнага распасцірання складак. Кожны ланцуг аддзяляецца ад суседніх паралельных падоўжнымі горнымі далінамі, далінамі буйных і пад.
Літаратура
- Андрыеўская З. Я., Галай І. П. Руска-беларускі фізіка-геаграфічны слоўнік. — Мн.: Нар. асвета, 1994. — 367 с. ISBN 985-03-0054-X. С.74.
Аўтар: www.NiNa.Az
Дата публікацыі:
Gorny hrybet linejna vycyagnutaya grupa gor agulnaya asnova yakoj vysoka yznyata nad susednimi rayninami Hrybet abmezhavany shilami nahilenymi y supracleglyya baki dlya yago harakternyya znachnaya dayzhynya i dobra vyrazhanaya vos peravazhna y vyglyadze adzinaj linii vodapadzelu uzdoyzh yakoj znahodzyacca i najbolsh znachnyya vyarshyni gl Ad susednih hrybtoy addzyalyaecca gornymi dalinami unutrygornymi katlavinami Zvychajna hrybet utvarae chastku gornaj krainy ale nyaredka gornym hrybtom nazyvayuc celuyu gornuyu krainu Verhayanski hrybet hrybet Cherskaga Gorny lancug sistema gornyh hrybtoy i gornyh masivay abo doygi gorny hrybet Pracyagvaecca na vyalikuyu adleglasc u adnym kirunku kirunku agulnaga raspascirannya skladak Kozhny lancug addzyalyaecca ad susednih paralelnyh padoyzhnymi gornymi dalinami dalinami bujnyh i pad LitaraturaAndryeyskaya Z Ya Galaj I P Ruska belaruski fizika geagrafichny sloynik Mn Nar asveta 1994 367 s ISBN 985 03 0054 X S 74