Azərbaycanca  AzərbaycancaБеларуская  БеларускаяDeutsch  DeutschEnglish  EnglishFrançais  FrançaisҚазақ  ҚазақLietuvių  LietuviųРусский  Русскийภาษาไทย  ภาษาไทยTürkçe  TürkçeУкраїнська  Українська
Падтрымка
www.global-by3.nina.az
  • Галоўная
  • Вікіпедыя
  • Музыка

Гумно або ток клуня рыга драўлянае гаспадарчае збудаванне сялянскай сядзібы прызначанае для прасушвання і абмалоту снапо

Гумно

  • Галоўная старонка
  • Вікіпедыя
  • Гумно

Гумно́ (або ток, клуня, рыга) — драўлянае гаспадарчае збудаванне сялянскай сядзібы прызначанае для прасушвання і абмалоту снапоў зерня. Слова гумно сустракаецца з ХІ ст. і этымалагічна паходзіць ад Гу — гавяда і мьн — мяць, што значыла памяшканне, дзе жывёлай мялі зерне. Характэрнымі прыкметамі гумна як збудавання былі нізкія сцены і высокая чатырохсхільная страха, якая рабілася часцей за ўсё на сохах (ставілі папарна). Вароты рабіліся з тарца або ў падоўжанай сцяне. Гумно на Беларусі магло мець сушылку (ёўня, асець), а магло будавацца без яе.

image
Гумно ў в. Ракуцёўшчына, пад Маладзечна
image
Гумно з вёскі Паліпцы Слуцкага павета. , 1902
image
І. Сербаў. Гумно з прычоллем і азяродамі ў в. Аўцюкі, цяпер Калінкавіцкі раён. 1912 год.

Слова гумно ў сялянскім побыце мае шырокі сэнс. Напрыклад, у некаторых мясцінах Беларусі (паўночна-ўсходняя Міншчына) функцыі гумна пераймалі пуня і адкрыты ток. У такім выпадку месца, дзе стаяла пуня называлі гумнішчам, а адкрыты ток — гумном. На Вілейшчыне гумном называлі частку двара, дзе знаходзіліся ток, азярод і . Звычайна гумно атаясамліваецца з месцам захоўвання снапоў, сена і кармавых. Месца, дзе стаяла гумно, называлася гумнішча. Часам слова гумно і гумнішча варта разглядаць як сінонімы. Пры аднабаковай забудове вёскі гумно маглі выносіць на другі бок вуліцы. Памер гумна залежаў ад заможнасці гаспадара. Унутры ў гумне рабіліся засекі для снапоў розных відаў зерня.

Па канструкцыі гумно, а таксама іншыя збудаваньні гумнішча можна падзяліць на:

  • каркасныя або стоечна-жэрдкавыя,
  • зрубныя.

Звычайна гумно складалася з двух частак: току — месца для абмалоту зерня і ёўні — месца для прасушвання снапоў.

Гл. таксама

  • Абарог
  • Азярод
  • Павець
  • Пуня
  • Пярэплат

Літаратура

  • Лакотка, А. І. На тым гумнішчы… // Помнікі гісторыі і культуры Беларусі. 4/1981
  • Народная сельскагаспадарчая тэхніка беларусаў. — Мінск, 1974.

Спасылкі

  • image На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Гумно

Аўтар: www.NiNa.Az

Дата публікацыі: 21 Май, 2025 / 09:27

Gumno abo tok klunya ryga draylyanae gaspadarchae zbudavanne syalyanskaj syadziby pryznachanae dlya prasushvannya i abmalotu snapoy zernya Slova gumno sustrakaecca z HI st i etymalagichna pahodzic ad Gu gavyada i mn myac shto znachyla pamyashkanne dze zhyvyolaj myali zerne Harakternymi prykmetami gumna yak zbudavannya byli nizkiya sceny i vysokaya chatyrohshilnaya straha yakaya rabilasya chascej za ysyo na sohah stavili paparna Varoty rabilisya z tarca abo y padoyzhanaj scyane Gumno na Belarusi maglo mec sushylku yoynya asec a maglo budavacca bez yae Gumno y v Rakucyoyshchyna pad MaladzechnaGumno z vyoski Palipcy Sluckaga paveta 1902I Serbay Gumno z prychollem i azyarodami y v Aycyuki cyaper Kalinkavicki rayon 1912 god Slova gumno y syalyanskim pobyce mae shyroki sens Napryklad u nekatoryh myascinah Belarusi paynochna yshodnyaya Minshchyna funkcyi gumna perajmali punya i adkryty tok U takim vypadku mesca dze stayala punya nazyvali gumnishcham a adkryty tok gumnom Na Vilejshchyne gumnom nazyvali chastku dvara dze znahodzilisya tok azyarod i Zvychajna gumno atayasamlivaecca z mescam zahoyvannya snapoy sena i karmavyh Mesca dze stayala gumno nazyvalasya gumnishcha Chasam slova gumno i gumnishcha varta razglyadac yak sinonimy Pry adnabakovaj zabudove vyoski gumno magli vynosic na drugi bok vulicy Pamer gumna zalezhay ad zamozhnasci gaspadara Unutry y gumne rabilisya zaseki dlya snapoy roznyh viday zernya Pa kanstrukcyi gumno a taksama inshyya zbudavanni gumnishcha mozhna padzyalic na karkasnyya abo stoechna zherdkavyya zrubnyya Zvychajna gumno skladalasya z dvuh chastak toku mesca dlya abmalotu zernya i yoyni mesca dlya prasushvannya snapoy Gl taksamaAbarog Azyarod Pavec Punya PyareplatLitaraturaLakotka A I Na tym gumnishchy Pomniki gistoryi i kultury Belarusi 4 1981 Narodnaya selskagaspadarchaya tehnika belarusay Minsk 1974 SpasylkiNa Vikishovishchy yosc medyyafajly pa teme Gumno

Апошнія артыкулы
  • Май 19, 2025

    Рэты

  • Май 21, 2025

    Рэстаран

  • Май 19, 2025

    Рэспубліка Кіпр

  • Май 20, 2025

    Рэспубліка Комі

  • Май 20, 2025

    Рэспубліка Ірак

www.NiNa.Az - Студыя

  • Вікіпедыя
  • Музыка
Звяжыцеся з намі
Мовы
Звязацца з намі
DMCA Sitemap
© 2019 nina.az - Усе правы абаронены.
Аўтарскія правы: Dadash Mammadov
Бясплатны сайт для абмену дадзенымі і файламі з усяго свету.
Верхняя частка