Azərbaycanca  AzərbaycancaБеларуская  БеларускаяDeutsch  DeutschEnglish  EnglishFrançais  FrançaisҚазақ  ҚазақLietuvių  LietuviųРусский  Русскийภาษาไทย  ภาษาไทยTürkçe  TürkçeУкраїнська  Українська
Падтрымка
www.global-by3.nina.az
  • Галоўная
  • Вікіпедыя
  • Музыка

Кры чаў афіц транс Kryčaŭ горад раённага падпарадкавання ў Магілёўскай вобласці Беларусі адміністрацыйны цэнтр Крычаўска

Крычаў

  • Галоўная старонка
  • Вікіпедыя
  • Крычаў

Кры́чаў (афіц. транс.: Kryčaŭ) — горад раённага падпарадкавання ў Магілёўскай вобласці Беларусі, адміністрацыйны цэнтр Крычаўскага раёна, на р. Сож. За 104 км ад Магілёва. Чыгуначны вузел на Оршу, Магілёў, Унечу і Рослаўль, на аўтадарозе Бабруйск—Рослаўль (Расія). Насельніцтва 26 178 чал. (2017).

Горад
Крычаў
image
Цэнтр горада
image image
Герб Сцяг
Краіна
Беларусь
Вобласць
Магілёўская
Раён
Крычаўскі
Каардынаты
53°43′10″ пн. ш. 31°42′50″ у. д.HGЯO
Першая згадка
1136
Плошча
  • 10,7 км²
Вышыня цэнтра
168 м
Насельніцтва
  • ▼22 973 чал. (1 студзеня 2025)
Часавы пояс
UTC+3
Тэлефонны код
+375 2241
Паштовыя індэксы
213491–213496, 213498 і 213500
Аўтамабільны код
6
СААТА
7240501000
Крычаў на карце Беларусі ±
image
image
image
image
Крычаў на Вікісховішчы

Назва

Назва Крычаў утвораная тыповым для гэтага рэгіёна назваўтваральным спосабам (як і Быхаў, Чэрыкаў).

Наконт паходжання кораня «Крыч-» поўнай згоды няма.

Крычаўская назва магла пайсці ад назвы рачулкі ці ручая, сожскага прытоку. На Падняпроўі, у наваколлі Чарнігава фіксавалася назва не лакалізаванай цяпер рэчкі Крычалка, з тым жа коранем «Крыч-» і ўтваральнікам -al- («Кры́чала»), які даследчык гідраніміі Ул. Тапароў лічыў уласцівым для балцкіх рачных назваў.

Існуе колькі народна-этамалагічных паданняў, у якіх назва Крычава тлумачыцца на грунце знешняга гукавага падабенства. Паводле географа В. Жучкевіча, тапонім пайшоў ад старарускага кръч «каваль», у сувязі з наяўнасцю ў наваколлі жалезнай руды.

Гісторыя

Асноўны артыкул:

Ранняе Сярэднявечча

Першы пісьмовы ўпамін пра Крычаў змяшчаецца ў статуце князя смаленскага Расціслава Мсціславіча і датуецца 1136 годам. У XII — сяр. ХІV стст. горада знаходзілася ў складзе Смаленскага княства.

Вялікае Княства Літоўскае

У 1358 Крычаў далучыўся да Вялікага Княства Літоўскага, дзе ўвайшоў у склад Мсціслаўскага княства. У ХІV—XVIII стст. існавалі Крычаўскія гарадскія ўмацаванні. З кан. ХV ст. горад увайшоў у склад Віленскага ваяводства, дзе стала цэнтрам , уладання вялікіх князёў. У 1507 і 1508 маскоўскія захопнікі безвынікова намагаліся авалодаць Крычавам. У часы Інфлянцкай вайны (1558—1582) у 1564 яны зноў двойчы спрабавалі захапіць горад.

image
Горад на акварэлі М. Іванова, пач. XIX ст.

Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай (1565—1566) Крычаў увайшоў у склад Мсціслаўскага ваяводства. З ХVII ст. ён стаў цэнтрам староства, якое знаходзілася ў валоданні Радзівілаў. У ХVII—XVIII стст. аснову планавальнай кампазіцыі Крычава складаў замак, ад якога цягнуліся вуліцы; было 8 цэркваў, касцёл, сінагога. Сфарміраваўся другі цэнтр горада — Рынак.

У 1614 маскоўскія захопнікі спалілі Крычаў і разрабавалі староства. У 1633 ён зноў моцна пацярпеў ад нападу маскоўскіх войскаў: амаль усіх жыхароў (2000 чал.) гвалтоўна вывезлі ў Маскоўскую дзяржаву, а сам горад спалілі. 23 жніўня 1633 за гераізм і адданасць радзіме кароль і вялікі князь Уладзіслаў Ваза надаў Крычаву Магдэбургскае права і герб: «у чырвоным полі залаты крыж, побач з якім срэбны меч».

З пачаткам вайны Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай (1654—1667) Крычаў вытрымаў 2-месячную маскоўскую аблогу, аднак потым мусіў здацца. Па вызваленні (1661) сойм Рэчы Паспалітай на пэўны час скасаваў для горада выплату падаткаў.

Паводле інвентару, на 1671 у Крычаве было 375 дымоў, на 1682 — 456 дымоў. У Вялікую Паўночную вайну (1700—1721) улетку 1708 непадалёк ад горада размяшчаўся лагер расійскіх войскаў на чале з царом маскоўскім Пятром I. На 1720 у Крычаве было 233 жылыя дамы, на 1747 — 429 дымоў, на 1779 — 470 дымоў.

У 1743—1744 гадах у Крычаве і ваколіцах разгарэлася сялянскае антыфеадальнае паўстанне пад кіраўніцтвам Васіля Вашчылы, якое было жорстка задушанае войскам Гераніма Фларыяна Радзівіла.

Расійская імперыя

image
Фрагмент плана Крычава 1788 года.
image
Крычаўская верф, чарцёж 1785

У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772) Крычаў апынуўся ў складзе Расійскай імперыі, у Магілёўскай губерні. Статус паселішча панізілі да мястэчка. У 1776 Кацярына II падаравала Крычаўскае староства графу Р. Пацёмкіну. На 1779 у Крычаве было 470 двароў. У кан. XVIII ст. мястэчка стала важным цэнтрам мануфактурнай прамысловасці (у тым ліку парусінавыя мануфактуры Пацёмкіна і Галынскага і канатная мануфактура, тут працавалі суднаверф, а таксама вінакурны, цагельны, шкляны, гарбарны і медналіцейны заводы, млыны.

На 1847 у Крычаве было 630 двароў, дзейнічалі 6 цэркваў і касцёл, працавала малітоўная школа, штогод праводзіліся 3 кірмашы. Паводле вынікаў перапісу (1897) у мястэчку было 972 двары, дзейнічалі 7 цэркваў, касцёл і 5 сінагог, працавалі 2 народныя вучылішча, 3 гарбарныя і мылаварны завод, 4 крупадзёркі, 4 маслабойні, паштова-тэлеграфная кантора, хлебазапасны магазін, 125 крамаў, 5 заезных двароў, штогод праводзілася 4 кірмашы.

Найноўшы час

25 сакавіка 1918 згодна з Трэцяй Устаўной граматай Крычаў абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 згодна з пастановай I з’езду КП(б) Беларусі ён увайшоў у склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала горад разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. З 1923 тут утварыўся чыгуначны вузел на лініі Орша — Унеча.

У 1924 Крычаў вярнулі БССР, дзе ён стаў цэнтрам раёна Калінінскай, з 1927 Магілёўскай акругі, з 1938 — у Магілёўскай вобласці. На 1926 тут было 2395 двароў. У 1931 годзе Крычаў атрымаў статус горада. У 1930-я гг. тут збудавалі ЦЭЦ, цэментны, фасфарытавы, крэйдавы заводы, льнозавод.

У Другую сусветную вайну з 17 ліпеня 1941 да 30 верасня 1943 горад знаходзіўся пад нямецкай акупацыяй.

У 1962—1965 гадах Крычаў уваходзіў у склад Мсціслаўскага раёна.

У 1977 годзе ў гарадскую мяжу Крычава ўключана вёска Варанева Лабковіцкага сельсавета.

  • Горад на старых здымках
  • image
    Панарама
  • image
    Рынак. Касцёл
  • image
    Касцёл, 1913
  • image
    Плябанія, 1913
  • image
    Вуліца Шашэйная. Палац
  • image
    Вучылішча
  • image
    Парад, 1937

Насельніцтва

image
  • XVIII стагоддзе: 1779 год — 2,8 тыс. чал.
  • XIX стагоддзе: 1880 год — 4 570 чал.; 1883 год — 6 тыс. чал.; 1897 год — 6 221 чал.
  • XX стагоддзе: 1926 год — 5 592 чал.; 1939 год — 16,0 тыс. чал.; 1959 год — 19 тыс. чал.; 1972 год — 26,5 тыс. чал.; 1991 год — 32,6 тыс. чал.; 1995 год — 32,1 тыс. чал.; 1997 год — 31,9 тыс. чал.; 1998 год — 31,1 тыс. чал.
  • XXI стагоддзе: 2004 год — 28 тыс. чал.; 2006 год — 27,4 тыс. чал.; 2008 год — 27 тыс. чал.; 2010 год — 27,1 тыс. чал.; 2016 год — 26 325 чал.; 2017 год — 26 178 чал.; 2025 год — 22 973 чал.

Эканоміка

image
Крычаўцэментшыфер

З 18 ст. вядомы як цэнтр ткацтва. Прадпрыемствы будматэрыялаў, хімічнай, дрэваапрацоўчай, харчовай прамысловасці. Гасцініца «Крычаў».

  • «Крычаўцэментшыфер»
  • «Крычаўскі завод гумавых вырабаў»
  • ААТ «Крычаўскі завод жалезабетонных вырабаў»
  • філіял «Крычаўскі хлебазавод» «Магілёўхлебпрам»

Інфраструктура

Транспарт

image
Чыгуначная станцыя
image
Аўтастанцыя

У Крычаве маецца чыгуначная станцыя і аўтобусны парк, які абслугоўвае 6 гарадскіх, 9 мясцовых і 2 міжгародныя маршруты.

Культура

Дзейнічае 4 дамы культуры, 4 бібліятэкі, Крычаўскі краязнаўчы музей.

Адукацыя

У Крычаве працуюць 9 школаў і 11 дашкольных устаноў, Тэхнікум эканомікі, права і кіравання, Крычаўскі прафесійны агратэхнічны каледж, Магілёўскі абласны ліцэй № 4.

Медыцына

Медыцынскае абслугоўванне насельніцтва ажыццяўляюць 3 бальніцы і 6 паліклінік.

Забудова

image
Жылы дом у Крычаве
image
У цэнтры горада

У Крычаве існавалі гістарычныя мясціны Забялышчын і Загарадзішча.

У наш час шаша Бабруйск — Масква падзяляе Крычаў на дзве часткі. Найбольш развітая з іх — паўднёвая, якая прылягае да Сожа, у ёй размяшчаюцца адміністрацыйныя, культурна-побытавыя і гандлёвыя прадпрыемствы. У паўночнай частцы забудоўваецца мікрараён Сож. Горад мае 5 паркаў і 2 скверы.

Славутасці

image
Лагатып Вікіцытатніка
У Вікікрыніцах ёсць тэксты па тэме
Крычаў


  • Вінакурня (XVIII ст.)
  • Гістарычная забудова (XIX — пач. XX стст.; фрагменты)
  • Замкавая гара (XI—XVIII стст.)
  • Могілкі іўдзейскія
  • Палац Пацёмкіна-Галынскіх (1778—1787)
  • Паштовая станцыя (1840-я)
  • Плябанія (XIX ст.)
  • Царква Святога Мікалая (1838), захаваўся звон 1748, адліты для царквы Параскевы Пятніцы
  • Свята-Пакроўская царква 1946 г.
  • Царква Уваскрасення Хрыстова (XIX ст., 1930-я)
  • image
    Палац Пацёмкіна-Галынскіх
  • image
    Замкавая гара і Свята-Мікалаеўская царква
  • image
    Руіны замка на Замкавай гары
  • image
    Свята-Мікалаеўская царква
  • image
    Воданапорная вежа каля Чыгуначнай станцыі
  • image
    Паштовая станцыя
  • image
    Царква Уваскрасення Хрыстова
  • image
    Яўрэйскія могілкі

Страчаная спадчына

  • Верф (XVIII ст.)
  • Касцёл Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Дзевы Марыі (1855—1860)
  • Касцёл Святога Ільі (XV ст.)
  • Сінагога
  • Царква Раства Багародзіцы (XIX ст.)

Гарады-пабрацімы

  • image Клін, Расія

Вядомыя асобы

Асноўны артыкул: Вядомыя асобы Крычава
  • Ілля Барысавіч Берхін (1908—1992) — савецкі гісторык, доктар гістарычных навук, прафесар, Заслужаны дзеяч навукі РСФСР.
  • Таццяна Генадзеўна Голубева (нар. 1947) — беларускі палітык.
  • Сяргей Іванавіч Крыжэвіч (нар. 1952) — беларускі палітык.
  • Яўген Сямёнавіч Мазалькоў (1909—1969) — літаратуразнавец, крытык і перакладчык, Заслужаны дзеяч культуры БССР (1968)
  • Міхаіл Фёдаравіч Мельнікаў (1921—1993) — краязнавец, заснавальнік Крычаўскага краязнаўчага музея (у 1961—1982 гг. яго дырэктар), Заслужаны работнік культуры БССР
  • Аксана Мянькова (нар. 1982) — беларуская лёгкаатлетка
  • Мікалай Максімавіч Мяшкоў — міністр вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі БССР (1968—1988)
  • (1899—1996) — навуковец у галіне меліярацыі
  • Барыс Токін (1900—1984) — біёлаг
  • Анатоль Ігнатавіч Рыбчынскі (нар. 1936) — беларускі мастак.

Гл. таксама

  • Гарады Магілёўскай вобласці
  • Гарады Беларусі

Зноскі

  1. GeoNames — 2005. Праверана 9 ліпеня 2017.
    <a href="https://wikidata.org/wiki/Track:Q830106"></a>
  2. Численность населения на 1 января 2025 г. и среднегодовая численность населения за 2024 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типа — Белстат, 2025.
    <a href="https://wikidata.org/wiki/Track:Q6520738"></a><a href="https://wikidata.org/wiki/Track:Q133574508"></a>
  3. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2007. — 406 с. — ISBN 978-985-458-159-0. (DJVU)
  4. Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2017 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2016 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (29 сакавіка 2017). Праверана 3 красавіка 2017.
  5. П. Л. Маштаков. Список рек днепровского бассейна. С.-Петербург, 1913. С. 229.
  6. В. Н. Топоров, О. Н. Трубачев. Лингвистический анализ гидронимов Верхнего Поднепровья. Москва, 1962. С. 163, 186.
  7. Легенды і паданні пра Крычаў, Магілёўская абласная бібліятэка
  8. Краткий топонимический словарь Белоруссии / В. А. Жучкевич. — Минск: , 1974. — 447 с. — 12 700 экз. С. 184.
  9. Мяцельскі А. Крычаў // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — С. 153. — 792 с. — ISBN 985-11-0378-0 (т. 2), ISBN 985-11-0315-2.
  10. Principality of Smalensk in the 12th century // Гістарычны шлях беларускай нацыі і дзяржавы = The History of the Belarusian Nation and State / Выд. 2-е, дап.; Біч М., Гарэцкі Р., Конан У. і інш.. — Мн.: ІП Зміцер Колас, 2005. — С. 354. — 440 с.: іл. — ISBN 985-6793-06-2.
  11. Кузьмін А. Кароткая гісторыя Крычава, Radzima.org
  12. Цітоў А. Геральдыка беларускіх местаў (XVI — пачатак XX ст.). — Мн.: Полымя, 1998. — 287 с. — ISBN 985-07-0131-5. С. 178.
  13. Рашэнні выканкома Магілёўскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 18 кастрычніка і 22 лістапада 1977 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1978, № 3 (1557).
  14. Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom IV: Kęs — Kutno (польск.). — Warszawa, 1883. S. 793—794.
  15. Крычаў // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 4: Кадэты — Ляшчэня / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1997. — 432 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0041-2. С. 279.
  16. Беларусь 1995.
  17. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8. С. 524.
  18. Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 6, кн. 2. Магілёўская вобласць / рэдкал.: Т. У. Бялова (дырэктар) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2009. С. 393.
  19. Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2016 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2015 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (30 сакавіка 2016). Праверана 3 красавіка 2017.
  20. Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков [и др.]; под общ. ред. И. И. Пирожника. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 648 с. — ISBN 978-985-11-0384-9.
  21. Мяцельскі А. Старадаўні Крычаў: Гіст.-археал. нарыс горада ад старажыт. часоў да канца XVIII ст. / Навук. рэд. П. Лысенка. — Мінск: Бел. навука, 2003.
  22. http://klincity.ru/pobratcities/
  23. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 9. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0155-9 (т. 9). — С. 506.
  24. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 10: Малайзія — Мугаджары / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 10. — 544 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0169-9 (т. 10). — С. 278.

Літаратура

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8).
  • Мяцельскі А. Крычаў // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — С. 153. — 792 с. — ISBN 985-11-0378-0 (т. 2), ISBN 985-11-0315-2.
  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 6, кн. 2. Магілёўская вобласць / рэдкал.: Т. У. Бялова (дырэктар) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2009. — 592 с.: іл. — 2 000 экз. — ISBN 978-985-11-0440-2.
  • Мяцельскі А. Старадаўні Крычаў: Гіст.-археал. нарыс горада ад старажыт. часоў да канца XVIII ст. / Навук. рэд. П. Лысенка. — Мінск: Бел. навука, 2003. — 167 с.: іл. ISBN 985-08-0541-2.
  • Цітоў А. Геральдыка беларускіх местаў (XVI — пачатак XX ст.). — Мн.: Полымя, 1998. — 287 с. — ISBN 985-07-0131-5.
  • Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 4: Кадэты — Ляшчэня / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1997. — 432 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0041-2.
  • Крычаў // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 405. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
  • Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom IV: Kęs — Kutno (польск.). — Warszawa, 1883.

Спасылкі

  • image На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Крычаў
  • image Геаграфічныя звесткі па тэме Крычаў на OpenStreetMap
  • м. Крычаў на Radzima.org
  • Крычаў на сайце Глобус Беларусі (руск.)
  • Падарунак iмператрыцы // Российская газета, 21 ноября 2013
  • Надвор’е ў горадзе Крычаў

Аўтар: www.NiNa.Az

Дата публікацыі: 20 Май, 2025 / 04:05

Kry chay afic trans Krycaŭ gorad rayonnaga padparadkavannya y Magilyoyskaj voblasci Belarusi administracyjny centr Krychayskaga rayona na r Sozh Za 104 km ad Magilyova Chygunachny vuzel na Orshu Magilyoy Unechu i Roslayl na aytadaroze Babrujsk Roslayl Rasiya Naselnictva 26 178 chal 2017 Gorad KrychayCentr gorada Gerb ScyagKraina BelarusVoblasc MagilyoyskayaRayon KrychayskiKaardynaty 53 43 10 pn sh 31 42 50 u d H G Ya OPershaya zgadka 1136Ploshcha 10 7 km Vyshynya centra 168 mNaselnictva 22 973 chal 1 studzenya 2025 Chasavy poyas UTC 3Telefonny kod 375 2241Pashtovyya indeksy 213491 213496 213498 i 213500Aytamabilny kod 6SAATA 7240501000Krychay na karce Belarusi Krychay na VikishovishchyNazvaNazva Krychay utvoranaya typovym dlya getaga regiyona nazvaytvaralnym sposabam yak i Byhay Cherykay Nakont pahodzhannya koranya Krych poynaj zgody nyama Krychayskaya nazva magla pajsci ad nazvy rachulki ci ruchaya sozhskaga prytoku Na Padnyaproyi u navakolli Charnigava fiksavalasya nazva ne lakalizavanaj cyaper rechki Krychalka z tym zha koranem Krych i ytvaralnikam al Kry chala yaki dasledchyk gidranimii Ul Taparoy lichyy ulascivym dlya balckih rachnyh nazvay Isnue kolki narodna etamalagichnyh padannyay u yakih nazva Krychava tlumachycca na grunce zneshnyaga gukavaga padabenstva Pavodle geografa V Zhuchkevicha taponim pajshoy ad stararuskaga krch kaval u suvyazi z nayaynascyu y navakolli zhaleznaj rudy GistoryyaAsnoyny artykul Rannyae Syarednyavechcha Pershy pismovy ypamin pra Krychay zmyashchaecca y statuce knyazya smalenskaga Rascislava Mscislavicha i datuecca 1136 godam U XII syar HIV stst gorada znahodzilasya y skladze Smalenskaga knyastva Vyalikae Knyastva Litoyskae U 1358 Krychay daluchyysya da Vyalikaga Knyastva Litoyskaga dze yvajshoy u sklad Mscislayskaga knyastva U HIV XVIII stst isnavali Krychayskiya garadskiya ymacavanni Z kan HV st gorad uvajshoy u sklad Vilenskaga vayavodstva dze stala centram uladannya vyalikih knyazyoy U 1507 i 1508 maskoyskiya zahopniki bezvynikova namagalisya avalodac Krychavam U chasy Inflyanckaj vajny 1558 1582 u 1564 yany znoy dvojchy sprabavali zahapic gorad Gorad na akvareli M Ivanova pach XIX st Zgodna z administracyjna terytaryyalnaj reformaj 1565 1566 Krychay uvajshoy u sklad Mscislayskaga vayavodstva Z HVII st yon stay centram starostva yakoe znahodzilasya y valodanni Radzivilay U HVII XVIII stst asnovu planavalnaj kampazicyi Krychava skladay zamak ad yakoga cyagnulisya vulicy bylo 8 cerkvay kascyol sinagoga Sfarmiravaysya drugi centr gorada Rynak U 1614 maskoyskiya zahopniki spalili Krychay i razrabavali starostva U 1633 yon znoy mocna pacyarpey ad napadu maskoyskih vojskay amal usih zhyharoy 2000 chal gvaltoyna vyvezli y Maskoyskuyu dzyarzhavu a sam gorad spalili 23 zhniynya 1633 za geraizm i addanasc radzime karol i vyaliki knyaz Uladzislay Vaza naday Krychavu Magdeburgskae prava i gerb u chyrvonym poli zalaty kryzh pobach z yakim srebny mech Z pachatkam vajny Maskoyskaj dzyarzhavy z Rechchu Paspalitaj 1654 1667 Krychay vytrymay 2 mesyachnuyu maskoyskuyu ablogu adnak potym musiy zdacca Pa vyzvalenni 1661 sojm Rechy Paspalitaj na peyny chas skasavay dlya gorada vyplatu padatkay Pavodle inventaru na 1671 u Krychave bylo 375 dymoy na 1682 456 dymoy U Vyalikuyu Paynochnuyu vajnu 1700 1721 uletku 1708 nepadalyok ad gorada razmyashchaysya lager rasijskih vojskay na chale z carom maskoyskim Pyatrom I Na 1720 u Krychave bylo 233 zhylyya damy na 1747 429 dymoy na 1779 470 dymoy U 1743 1744 gadah u Krychave i vakolicah razgarelasya syalyanskae antyfeadalnae paystanne pad kiraynictvam Vasilya Vashchyly yakoe bylo zhorstka zadushanae vojskam Geranima Flaryyana Radzivila Rasijskaya imperyya Fragment plana Krychava 1788 goda Krychayskaya verf charcyozh 1785 U vyniku pershaga padzelu Rechy Paspalitaj 1772 Krychay apynuysya y skladze Rasijskaj imperyi u Magilyoyskaj guberni Status paselishcha panizili da myastechka U 1776 Kacyaryna II padaravala Krychayskae starostva grafu R Pacyomkinu Na 1779 u Krychave bylo 470 dvaroy U kan XVIII st myastechka stala vazhnym centram manufakturnaj pramyslovasci u tym liku parusinavyya manufaktury Pacyomkina i Galynskaga i kanatnaya manufaktura tut pracavali sudnaverf a taksama vinakurny cagelny shklyany garbarny i mednalicejny zavody mlyny Na 1847 u Krychave bylo 630 dvaroy dzejnichali 6 cerkvay i kascyol pracavala malitoynaya shkola shtogod pravodzilisya 3 kirmashy Pavodle vynikay perapisu 1897 u myastechku bylo 972 dvary dzejnichali 7 cerkvay kascyol i 5 sinagog pracavali 2 narodnyya vuchylishcha 3 garbarnyya i mylavarny zavod 4 krupadzyorki 4 maslabojni pashtova telegrafnaya kantora hlebazapasny magazin 125 kramay 5 zaeznyh dvaroy shtogod pravodzilasya 4 kirmashy Najnoyshy chas 25 sakavika 1918 zgodna z Trecyaj Ustaynoj gramataj Krychay abvyashchaysya chastkaj Belaruskaj Narodnaj Respubliki 1 studzenya 1919 zgodna z pastanovaj I z ezdu KP b Belarusi yon uvajshoy u sklad Belaruskaj SSR adnak 16 studzenya Maskva adabrala gorad razam z inshymi etnichna belaruskimi terytoryyami y sklad RSFSR Z 1923 tut utvaryysya chygunachny vuzel na linii Orsha Unecha U 1924 Krychay vyarnuli BSSR dze yon stay centram rayona Kalininskaj z 1927 Magilyoyskaj akrugi z 1938 u Magilyoyskaj voblasci Na 1926 tut bylo 2395 dvaroy U 1931 godze Krychay atrymay status gorada U 1930 ya gg tut zbudavali CEC cementny fasfarytavy krejdavy zavody lnozavod U Druguyu susvetnuyu vajnu z 17 lipenya 1941 da 30 verasnya 1943 gorad znahodziysya pad nyameckaj akupacyyaj U 1962 1965 gadah Krychay uvahodziy u sklad Mscislayskaga rayona U 1977 godze y garadskuyu myazhu Krychava yklyuchana vyoska Varaneva Labkovickaga selsaveta Gorad na staryh zdymkah Panarama Rynak Kascyol Kascyol 1913 Plyabaniya 1913 Vulica Shashejnaya Palac Vuchylishcha Parad 1937NaselnictvaXVIII stagoddze 1779 god 2 8 tys chal XIX stagoddze 1880 god 4 570 chal 1883 god 6 tys chal 1897 god 6 221 chal XX stagoddze 1926 god 5 592 chal 1939 god 16 0 tys chal 1959 god 19 tys chal 1972 god 26 5 tys chal 1991 god 32 6 tys chal 1995 god 32 1 tys chal 1997 god 31 9 tys chal 1998 god 31 1 tys chal XXI stagoddze 2004 god 28 tys chal 2006 god 27 4 tys chal 2008 god 27 tys chal 2010 god 27 1 tys chal 2016 god 26 325 chal 2017 god 26 178 chal 2025 god 22 973 chal EkanomikaKrychaycementshyfer Z 18 st vyadomy yak centr tkactva Pradpryemstvy budmateryyalay himichnaj drevaapracoychaj harchovaj pramyslovasci Gascinica Krychay Krychaycementshyfer Krychayski zavod gumavyh vyrabay AAT Krychayski zavod zhalezabetonnyh vyrabay filiyal Krychayski hlebazavod Magilyoyhlebpram InfrastrukturaTranspart Chygunachnaya stancyyaAytastancyya U Krychave maecca chygunachnaya stancyya i aytobusny park yaki abslugoyvae 6 garadskih 9 myascovyh i 2 mizhgarodnyya marshruty Kultura Dzejnichae 4 damy kultury 4 bibliyateki Krychayski krayaznaychy muzej Adukacyya U Krychave pracuyuc 9 shkolay i 11 dashkolnyh ustanoy Tehnikum ekanomiki prava i kiravannya Krychayski prafesijny agratehnichny kaledzh Magilyoyski ablasny licej 4 Medycyna Medycynskae abslugoyvanne naselnictva azhyccyaylyayuc 3 balnicy i 6 paliklinik ZabudovaZhyly dom u KrychaveU centry gorada U Krychave isnavali gistarychnyya myasciny Zabyalyshchyn i Zagaradzishcha U nash chas shasha Babrujsk Maskva padzyalyae Krychay na dzve chastki Najbolsh razvitaya z ih paydnyovaya yakaya prylyagae da Sozha u yoj razmyashchayucca administracyjnyya kulturna pobytavyya i gandlyovyya pradpryemstvy U paynochnaj chastcy zabudoyvaecca mikrarayon Sozh Gorad mae 5 parkay i 2 skvery SlavutasciLagatyp Vikicytatnika U Vikikrynicah yosc teksty pa teme Krychay Vinakurnya XVIII st Gistarychnaya zabudova XIX pach XX stst fragmenty Zamkavaya gara XI XVIII stst Mogilki iydzejskiya Palac Pacyomkina Galynskih 1778 1787 Pashtovaya stancyya 1840 ya Plyabaniya XIX st Carkva Svyatoga Mikalaya 1838 zahavaysya zvon 1748 adlity dlya carkvy Paraskevy Pyatnicy Svyata Pakroyskaya carkva 1946 g Carkva Uvaskrasennya Hrystova XIX st 1930 ya Palac Pacyomkina Galynskih Zamkavaya gara i Svyata Mikalaeyskaya carkva Ruiny zamka na Zamkavaj gary Svyata Mikalaeyskaya carkva Vodanapornaya vezha kalya Chygunachnaj stancyi Pashtovaya stancyya Carkva Uvaskrasennya Hrystova Yayrejskiya mogilkiStrachanaya spadchyna Verf XVIII st Kascyol Bezzagannaga Zachaccya Najsvyacejshaj Dzevy Maryi 1855 1860 Kascyol Svyatoga Ili XV st Sinagoga Carkva Rastva Bagarodzicy XIX st Garady pabracimyKlin RasiyaVyadomyya asobyAsnoyny artykul Vyadomyya asoby Krychava Illya Barysavich Berhin 1908 1992 savecki gistoryk doktar gistarychnyh navuk prafesar Zasluzhany dzeyach navuki RSFSR Taccyana Genadzeyna Golubeva nar 1947 belaruski palityk Syargej Ivanavich Kryzhevich nar 1952 belaruski palityk Yaygen Syamyonavich Mazalkoy 1909 1969 litaraturaznavec krytyk i perakladchyk Zasluzhany dzeyach kultury BSSR 1968 Mihail Fyodaravich Melnikay 1921 1993 krayaznavec zasnavalnik Krychayskaga krayaznaychaga muzeya u 1961 1982 gg yago dyrektar Zasluzhany rabotnik kultury BSSR Aksana Myankova nar 1982 belaruskaya lyogkaatletka Mikalaj Maksimavich Myashkoy ministr vyshejshaj i syarednyaj specyyalnaj adukacyi BSSR 1968 1988 1899 1996 navukovec u galine meliyaracyi Barys Tokin 1900 1984 biyolag Anatol Ignatavich Rybchynski nar 1936 belaruski mastak Gl taksamaGarady Magilyoyskaj voblasci Garady BelarusiZnoskiGeoNames 2005 Praverana 9 lipenya 2017 lt a href https wikidata org wiki Track Q830106 gt lt a gt Chislennost naseleniya na 1 yanvarya 2025 g i srednegodovaya chislennost naseleniya za 2024 god po Respublike Belarus v razreze oblastej rajonov gorodov poselkov gorodskogo tipa Belstat 2025 lt a href https wikidata org wiki Track Q6520738 gt lt a gt lt a href https wikidata org wiki Track Q133574508 gt lt a gt Nazvy naselenyh punktay Respubliki Belarus Magilyoyskaya voblasc narmatyyny davednik I A Gaponenka i insh pad red V P Lemcyugovaj Mn Tehnalogiya 2007 406 s ISBN 978 985 458 159 0 DJVU Kolkasc naselnictva na 1 studzenya 2017 g i syarednegadavaya kolkasc naselnictva za 2016 god pa Respublicy Belarus u razreze ablascej rayonay garadoy i pasyolkay garadskoga typu rusk Nacyyanalny statystychny kamitet Respubliki Belarus 29 sakavika 2017 Praverana 3 krasavika 2017 P L Mashtakov Spisok rek dneprovskogo bassejna S Peterburg 1913 S 229 V N Toporov O N Trubachev Lingvisticheskij analiz gidronimov Verhnego Podneprovya Moskva 1962 S 163 186 Legendy i padanni pra Krychay Magilyoyskaya ablasnaya bibliyateka Kratkij toponimicheskij slovar Belorussii V A Zhuchkevich Minsk 1974 447 s 12 700 ekz S 184 Myacelski A Krychay Vyalikae knyastva Litoyskae Encyklapedyya U 3 t Redkal G P Pashkoy gal red i insh mast Z E Gerasimovich Mn Belaruskaya Encyklapedyya 2005 T 2 Kadecki korpus Yackevich S 153 792 s ISBN 985 11 0378 0 t 2 ISBN 985 11 0315 2 Principality of Smalensk in the 12th century Gistarychny shlyah belaruskaj nacyi i dzyarzhavy The History of the Belarusian Nation and State Vyd 2 e dap Bich M Garecki R Konan U i insh Mn IP Zmicer Kolas 2005 S 354 440 s il ISBN 985 6793 06 2 Kuzmin A Karotkaya gistoryya Krychava Radzima org Citoy A Geraldyka belaruskih mestay XVI pachatak XX st Mn Polymya 1998 287 s ISBN 985 07 0131 5 S 178 Rashenni vykankoma Magilyoyskaga ablasnoga Saveta narodnyh deputatay ad 18 kastrychnika i 22 listapada 1977 g Zbor zakonay ukazay Prezidyuma Vyarhoynaga Saveta Belaruskaj SSR pastanoy i rasparadzhennyay Saveta Ministray Belaruskaj SSR 1978 3 1557 Slownik geograficzny Krolestwa Polskiego i innych krajow slowianskich Tom IV Kes Kutno polsk Warszawa 1883 S 793 794 Krychay Encyklapedyya gistoryi Belarusi U 6 t T 4 Kadety Lyashchenya Redkal G P Pashkoy galoyny red i insh Mast E E Zhakevich Mn BelEn 1997 432 s 10 000 ekz ISBN 985 11 0041 2 S 279 Belarus 1995 Belaruskaya encyklapedyya U 18 t T 8 Kanto Kuli Redkal G P Pashkoy i insh Mn BelEn 1999 T 8 S 524 Garady i vyoski Belarusi Encyklapedyya T 6 kn 2 Magilyoyskaya voblasc redkal T U Byalova dyrektar i insh Mn Belaruskaya Encyklapedyya imya Petrusya Broyki 2009 S 393 Kolkasc naselnictva na 1 studzenya 2016 g i syarednegadavaya kolkasc naselnictva za 2015 god pa Respublicy Belarus u razreze ablascej rayonay garadoy i pasyolkay garadskoga typu rusk Nacyyanalny statystychny kamitet Respubliki Belarus 30 sakavika 2016 Praverana 3 krasavika 2017 Turistskaya enciklopediya Belarusi redkol G P Pashkov i dr pod obsh red I I Pirozhnika Mn Belaruskaya Encyklapedyya 2007 648 s ISBN 978 985 11 0384 9 Myacelski A Staradayni Krychay Gist arheal narys gorada ad starazhyt chasoy da kanca XVIII st Navuk red P Lysenka Minsk Bel navuka 2003 http klincity ru pobratcities Belaruskaya encyklapedyya U 18 t T 9 Kulibin Malaita Redkal G P Pashkoy i insh Mn BelEn 1999 T 9 560 s 10 000 ekz ISBN 985 11 0035 8 ISBN 985 11 0155 9 t 9 S 506 Belaruskaya encyklapedyya U 18 t T 10 Malajziya Mugadzhary Redkal G P Pashkoy i insh Mn BelEn 2000 T 10 544 s 10 000 ekz ISBN 985 11 0035 8 ISBN 985 11 0169 9 t 10 S 278 LitaraturaBelaruskaya encyklapedyya U 18 t T 8 Kanto Kuli Redkal G P Pashkoy i insh Mn BelEn 1999 T 8 576 s 10 000 ekz ISBN 985 11 0035 8 ISBN 985 11 0144 3 t 8 Myacelski A Krychay Vyalikae knyastva Litoyskae Encyklapedyya U 3 t Redkal G P Pashkoy gal red i insh mast Z E Gerasimovich Mn Belaruskaya Encyklapedyya 2005 T 2 Kadecki korpus Yackevich S 153 792 s ISBN 985 11 0378 0 t 2 ISBN 985 11 0315 2 Garady i vyoski Belarusi Encyklapedyya T 6 kn 2 Magilyoyskaya voblasc redkal T U Byalova dyrektar i insh Mn Belaruskaya Encyklapedyya imya Petrusya Broyki 2009 592 s il 2 000 ekz ISBN 978 985 11 0440 2 Myacelski A Staradayni Krychay Gist arheal narys gorada ad starazhyt chasoy da kanca XVIII st Navuk red P Lysenka Minsk Bel navuka 2003 167 s il ISBN 985 08 0541 2 Citoy A Geraldyka belaruskih mestay XVI pachatak XX st Mn Polymya 1998 287 s ISBN 985 07 0131 5 Encyklapedyya gistoryi Belarusi U 6 t T 4 Kadety Lyashchenya Redkal G P Pashkoy galoyny red i insh Mast E E Zhakevich Mn BelEn 1997 432 s 10 000 ekz ISBN 985 11 0041 2 Krychay Belarus encyklapedychny davednik Redkal B I Sachanka gal red i insh Mast M V Drako A M Hilkevich Mn BelEn 1995 S 405 800 s 5 000 ekz ISBN 985 11 0026 9 Slownik geograficzny Krolestwa Polskiego i innych krajow slowianskich Tom IV Kes Kutno polsk Warszawa 1883 SpasylkiNa Vikishovishchy yosc medyyafajly pa teme KrychayGeagrafichnyya zvestki pa teme Krychay na OpenStreetMap m Krychay na Radzima org Krychay na sajce Globus Belarusi rusk Padarunak imperatrycy Rossijskaya gazeta 21 noyabrya 2013 Nadvor e y goradze Krychay

Апошнія артыкулы
  • Май 19, 2025

    Наша эра

  • Май 20, 2025

    Насельніцтва

  • Май 19, 2025

    Населены пункт

  • Май 20, 2025

    Наркамаўка

  • Май 19, 2025

    Нарвегія

www.NiNa.Az - Студыя

  • Вікіпедыя
  • Музыка
Звяжыцеся з намі
Мовы
Звязацца з намі
DMCA Sitemap
© 2019 nina.az - Усе правы абаронены.
Аўтарскія правы: Dadash Mammadov
Бясплатны сайт для абмену дадзенымі і файламі з усяго свету.
Верхняя частка