Луг — расліннае згуртаванне (біягеацэноз) шматгадовых траў, прыстасаваных да ўмоў сярэдняга ўвільгатнення.

Травы нармальна развіваюцца ўвесь перыяд вегетацыі, без летняга перапынку, характэрнага для стэпаў. Займаюць каля 150—200 млн га ва ўмераным поясе Паўночнага паўшар’я (пераважна ў Еўропе) і ў Новай Зеландыі. Адрозніваюць мацерыковыя (сухадольныя лугі ўвільгатняюцца атмасфернымі ападкамі, нізінныя — атмасфернымі ападкамі і грунтавымі водамі), заліўныя (на тэрасах рачных далін) і горныя (таксама высакагорныя).
Агульная ўласцівасць лугоў — утварэнне травастою і дзярніны (паверхневы слой глебы з каранямі і карэнішчамі траў). Маса падземных органаў раслін у 3—5 і болей разоў перавышае масу надземных. Характэрны травастой — асаковыя, бабовыя, злакі (мятлюжкакветныя), разнатраўе.
Большасць прыродных лугоў узнікае на месцы былых лясоў, балот, там, дзе кліматычныя і глебавыя ўмовы спрыяюць шматгадовым травам, а не дрэвам і кустам. Прыродныя лугі — важная крыніца каштоўных кармавых, харчовых, лекавых, меданосных, тэхнічных раслін, рэзерват генетычнага фонду траў. Штучныя (сеяныя) лугі ўзнікаюць у выніку дзейнасці чалавека (напрыклад, арашэнне стэпаў). Для павышэння прадукцыйнасці іх акультурваюць (ачышчаюць ад кустоў, падразаюць купіны, уносяць угнаенні і інш.). Выкарыстоўваюцца як сенажаці і пашы.
Гл. таксама
- Класіфікацыя расліннасці
Літаратура
- Пярэднеў У. П. Луг // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 9. — С. 355. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0155-9 (т. 9).
- Сцепановіч І. М. Сінтаксанамія і сіндынаміка лугавой расліннасці Беларусі; Ін-т эксперым. батанікі імя В. Ф. Купрэвіча НАН РБ. — Мн., 1999.
- Сапегін Л. М. Лугазнаўства: Дапам. для студэнтаў / Гомел. дзярж. ун-т імя Ф. Скарыны. — Гомель, 2002.
- Сцепановіч І. М. Навукова-метадычныя асновы маніторынгу лугавой і лугава-балотнай расліннасці Беларусі / І. М. Сцепановіч, А. Ф. Сцепановіч; навуковы рэд. В. І. Парфёнаў; Інстытут эксперыментальнай батанікі імя В. Ф. Купрэвіча НАН РБ. — Мн., 2013.
Спасылкі
![]() | Луг на Вікісховішчы |
---|
Аўтар: www.NiNa.Az
Дата публікацыі:
Lug raslinnae zgurtavanne biyageacenoz shmatgadovyh tray prystasavanyh da ymoy syarednyaga yvilgatnennya Lug uU panyaccya yosc i inshyya znachenni gl Lug znachenni Travy narmalna razvivayucca yves peryyad vegetacyi bez letnyaga perapynku harakternaga dlya stepay Zajmayuc kalya 150 200 mln ga va ymeranym poyase Paynochnaga payshar ya peravazhna y Eyrope i y Novaj Zelandyi Adroznivayuc macerykovyya suhadolnyya lugi yvilgatnyayucca atmasfernymi apadkami nizinnyya atmasfernymi apadkami i gruntavymi vodami zaliynyya na terasah rachnyh dalin i gornyya taksama vysakagornyya Agulnaya ylascivasc lugoy utvarenne travastoyu i dzyarniny paverhnevy sloj gleby z karanyami i karenishchami tray Masa padzemnyh organay raslin u 3 5 i bolej razoy peravyshae masu nadzemnyh Harakterny travastoj asakovyya babovyya zlaki myatlyuzhkakvetnyya raznatraye Bolshasc pryrodnyh lugoy uznikae na mescy bylyh lyasoy balot tam dze klimatychnyya i glebavyya ymovy spryyayuc shmatgadovym travam a ne drevam i kustam Pryrodnyya lugi vazhnaya krynica kashtoynyh karmavyh harchovyh lekavyh medanosnyh tehnichnyh raslin rezervat genetychnaga fondu tray Shtuchnyya seyanyya lugi yznikayuc u vyniku dzejnasci chalaveka napryklad arashenne stepay Dlya pavyshennya pradukcyjnasci ih akulturvayuc achyshchayuc ad kustoy padrazayuc kupiny unosyac ugnaenni i insh Vykarystoyvayucca yak senazhaci i pashy Gl taksamaKlasifikacyya raslinnasciLitaraturaPyaredney U P Lug Belaruskaya encyklapedyya U 18 t T 9 Kulibin Malaita Redkal G P Pashkoy i insh Mn BelEn 1999 T 9 S 355 10 000 ekz ISBN 985 11 0035 8 ISBN 985 11 0155 9 t 9 Scepanovich I M Sintaksanamiya i sindynamika lugavoj raslinnasci Belarusi In t eksperym bataniki imya V F Kuprevicha NAN RB Mn 1999 Sapegin L M Lugaznaystva Dapam dlya studentay Gomel dzyarzh un t imya F Skaryny Gomel 2002 Scepanovich I M Navukova metadychnyya asnovy manitoryngu lugavoj i lugava balotnaj raslinnasci Belarusi I M Scepanovich A F Scepanovich navukovy red V I Parfyonay Instytut eksperymentalnaj bataniki imya V F Kuprevicha NAN RB Mn 2013 SpasylkiLug na Vikishovishchy