Azərbaycanca  Azərbaycanca  Türkçe  Türkçe
Падтрымка
www.global-by3.nina.az
  • Галоўная
  • Вікіпедыя
  • Музыка

Меё з ад стар грэч μείωσις памяншэнне або рэдукцыйнае дзяленне клеткі дзяленне ядра эўкарыятычнай клеткі з памяншэннем к

Меёз

  • Галоўная старонка
  • Вікіпедыя
  • Меёз

Меё́з (ад стар.-грэч.: μείωσις — памяншэнне), або рэдукцыйнае дзяленне клеткі — дзяленне ядра эўкарыятычнай клеткі з памяншэннем колькасці храмасом у два разы. Адбываецца ў два этапы (рэдукцыйны і эквацыйны этапы меёзу). Меёз не варта змешваць з гаметагенезам — утварэннем спецыялізаваных палавых клетак, ці гамет, з ствалавых.

З памяншэннем колькасці храмасом у выніку меёзу ў адбываецца пераход ад дыплоіднай фазы да гаплоіднай. Аднаўленне плоіднасці (пераход ад гаплоіднай фазы да дыплоіднай) адбываецца ў выніку палавога працэсу.

У сувязі з тым, што ў прафазе першага, рэдукцыйнага, этапу адбываецца папарнае зліццё (кан'югацыя) храмасом, правільнае праходжанне меёзу магчыма толькі ў дыплоідных клетках ці ў цотных поліплоідах (тэтра-, гексаплоідных і да т.п. клетках). Меёз можа адбывацца і ў няцотных поліплоідах (тры-, пентаплоідных і да т.п. клетках), але ў іх, з-за немагчымасці забяспечыць папарнае зліццё храмасом у прафазе I, разыходжанне храмасом адбываецца з парушэннямі, якія ставяць пад пагрозу жыццяздольнасць клеткі ці шматклетачнага гаплоіднага арганізма, які развіваецца з яе.

Гэты ж механізм ляжыць у аснове стэрыльнасці міжвідавых гібрыдаў. Паколькі ў міжвідавых гібрыдаў у ядры клетак спалучаюцца храмасомы бацькоў, якія адносяцца да розных відаў, храмасомы звычайна не могуць уступіць у кан'югацыю. Гэта прыводзіць да парушэнняў у разыходжанні храмасом пры меёзе і, у канчатковым выніку, да нежыццяздольнасці палавых клетак, ці гамет (асноўным сродкам барацьбы з гэтай праблемай з'яўляецца выкарыстанне поліплоідных храмасомных набораў, паколькі ў гэтым выпадку кожная храмасома кан'югуе з адпаведнай храмасомай свайго набору). Пэўныя абмежаванні на кан'югацыю храмасом накладваюць і (маштабныя , , ці транслакацыі).

Фазы меёзу

image
Фазы меёзу.

Меёз складаецца з 2 паслядоўных дзялення з кароткай інтэрфазай паміж імі.

  • Прафаза I — прафаза першага падзелу вельмі складаная і складаецца з 5 стадый:
  • Лептатэна ці лептанема — пакаванне храмасом, кандэнсацыя ДНК з утварэннем храмасом у відзе тонкіх ніцяў (храмасомы ўкарочваюцца).
  • Зігатэна ці зіганема — адбываецца кан'югацыя — злучэнне гамалагічных храмасом з утварэннем структур, якія складаюцца з дзвюх злучаных храмасом, званых тэтрадамі ці бівалентамі і іх далейшая кампактызацыя.
  • ці пахінема — (самая працяглая стадыя) — у некаторых месцах гамалагічныя храмасомы шчыльна злучаюцца, утвараючы . У іх адбываецца  — абмен участкамі паміж гамалагічнымі храмасомамі.
  • Дыплатэна ці дыпланема — адбываецца частковая дэкандэнсацыя храмасом, пры гэтым частка геному можа працаваць, адбываюцца працэсы транскрыпцыі (утварэнне РНК), трансляцыі (сінтэз бялку); гамалагічныя храмасомы застаюцца злучанымі паміж сабой. У некаторых жывёл у аацытах храмасомы на гэтай стадыі прафазы меёзу набываюць характэрную форму .
  • Дыякінез — ДНК ізноў максімальна кандэнсуецца, сінтэтычныя працэсы спыняюцца, раствараецца ядзерная абалонка; цэнтрыёлі разыходзяцца да палюсоў; гамалагічныя храмасомы застаюцца злучанымі паміж сабой.

Да канца Прафазы I цэнтрыёлі мігруюць да палюсоў клеткі, фарміруюцца ніці верацяна дзялення, разбураюцца ядзерная мембрана і ядзеркі

  • Метафаза I — бівалентныя храмасомы выстройваюцца ўздоўж экватара клеткі.
  • Анафаза I — мікратрубачкі скарачаюцца, біваленты дзеляцца, і храмасомы разыходзяцца да палюсоў. Важна адзначыць, што, з-за кан'югацыі храмасом у зігатэне, да палюсоў разыходзяцца цэлыя храмасомы, якія складаюцца з дзвюх храматыд кожная, а не асобныя храматыды, як у мітозе.
  • Целафаза I — храмасомы дэспіралізуюцца і з'яўляецца ядзерная абалонка.

Другое дзяленне меёзу адбываецца непасрэдна за першым, без выяўленай інтэрфазы: S-перыяд адсутнічае, паколькі перад другім дзяленнем не адбываецца рэплікацыі ДНК.

  • Прафаза II — адбываецца кандэнсацыя храмасом, клетачны цэнтр дзеліцца і прадукты яго дзялення разыходзяцца да палюсоў ядра, разбураецца ядзерная абалонка, утвараецца верацяно дзялення, перпендыкулярнае першаму верацяну.
  • Метафаза II — унівалентныя храмасомы (якія складаюцца з дзвюх храматыд кожная) размяшчаюцца на «экватары» (на роўнай адлегласці ад «палюсоў» ядра) у адной плоскасці, утвараючы так званую метафазную пласцінку.
  • Анафаза II — уніваленты дзеляцца і разыходзяцца да палюсоў.
  • Целафаза II — храмасомы дэспіралізуюцца і з'яўляецца ядзерная абалонка.

У выніку з адной ўтвараюцца чатыры . У тых выпадках, калі меёз спалучаны з гаметагенезам (напрыклад, у шматклетачных жывёл), пры развіцці яйцаклетак першае і другое дзяленні меёзу рэзка нераўнамерныя. У выніку фарміруецца адна гаплоідная яйцаклетка і тры так званыя (абартыўныя дэрываты першага і другога дзяленняў).

Варыянты

У некаторых прасцейшых меёз працякае інакш, чым апісаны вышэй тыповы меёз . Напрыклад, можа працякаць толькі адно, а не два паслядоўныя, меятычныя дзяленні, а кросінгавер — адбывацца падчас іншай фазы меёзу. Лічыцца, што такі аднаступеньчаты меёз прымітыўны і папярэднічаў узнікненню двухступеньчатага меёзу, які забяспечвае эфектыўную геному.

Значэнне

  • У арганізмаў, якія размнажваюцца палавым шляхам, прадухіляецца падваенне колькасці храмасом у кожным пакаленні, таму што пры ўтварэнні палавых клетак меёзам адбываецца рэдукцыя колькасці храмасом.
  • Меёз стварае магчымасць для ўзнікнення новых камбінацый генаў (),таму што адбываецца ўтварэнне генетычна розных гамет.
  • Рэдукцыя колькасці храмасом прыводзіць да ўтварэння «чыстых гамет», якія нясуць толькі адзін алель адпаведнага локуса.
  • Размяшчэнне бівалентаў экватарыяльнай пласцінкі верацяна дзялення ў метафазе 1 і храмасом у метафазе 2 вызначаецца выпадковым чынам. Наступнае разыходжанне храмасом у анафазе прыводзіць да ўтварэння новых камбінацый алеляў у гаметах. Незалежнае разыходжанне храмасом ляжыць у аснове .

Зноскі

  1. Хаусман К. Протозоология. — М.: «Мир», 1988. — С. 243. — 336 с. — ISBN 5-03-000705-9.
  2. Меёз | Уся біялогія (нявызн.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 2 красавіка 2015. Праверана 7 чэрвеня 2015.

Літаратура

  • Бабынин Э. В. Молекулярный механизм гомологичной рекомбинации в мейозе: происхождение и биологическое значение Архівавана 4 сакавіка 2016.. Цитология, 2007, 49, N 3, 182—193.
  • Александр Марков. На пути к разгадке тайны мейоза. По статье: Ю. Ф. Богданов. Эволюция мейоза одноклеточных и многоклеточных эукариот. Ароморфоз на клеточном уровне. Журнал общей биологии, Том 69, 2008. № 2, Март-Апрель. Стр. 102—117
  • «Variation and evolution of meiosis» Архівавана 6 студзеня 2012. — Ю. Ф. Богданов, 2003
  • Биология :Пособия для поступающих в вузы: В 2 т. Т.1.-Б63 2-е изд., испр. и доп.-М.:РИА «Новая волна»: Издатель Умеренков,2011.-500с.

Спасылкі

  • image На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Меёз

Аўтар: www.NiNa.Az

Дата публікацыі: 23 Май, 2025 / 11:28

Meyo z ad star grech meiwsis pamyanshenne abo redukcyjnae dzyalenne kletki dzyalenne yadra eykaryyatychnaj kletki z pamyanshennem kolkasci hramasom u dva razy Adbyvaecca y dva etapy redukcyjny i ekvacyjny etapy meyozu Meyoz ne varta zmeshvac z gametagenezam utvarennem specyyalizavanyh palavyh kletak ci gamet z stvalavyh Z pamyanshennem kolkasci hramasom u vyniku meyozu y adbyvaecca perahod ad dyploidnaj fazy da gaploidnaj Adnaylenne ploidnasci perahod ad gaploidnaj fazy da dyploidnaj adbyvaecca y vyniku palavoga pracesu U suvyazi z tym shto y prafaze pershaga redukcyjnaga etapu adbyvaecca paparnae zliccyo kan yugacyya hramasom pravilnae prahodzhanne meyozu magchyma tolki y dyploidnyh kletkah ci y cotnyh poliploidah tetra geksaploidnyh i da t p kletkah Meyoz mozha adbyvacca i y nyacotnyh poliploidah try pentaploidnyh i da t p kletkah ale y ih z za nemagchymasci zabyaspechyc paparnae zliccyo hramasom u prafaze I razyhodzhanne hramasom adbyvaecca z parushennyami yakiya stavyac pad pagrozu zhyccyazdolnasc kletki ci shmatkletachnaga gaploidnaga arganizma yaki razvivaecca z yae Gety zh mehanizm lyazhyc u asnove sterylnasci mizhvidavyh gibryday Pakolki y mizhvidavyh gibryday u yadry kletak spaluchayucca hramasomy backoy yakiya adnosyacca da roznyh viday hramasomy zvychajna ne moguc ustupic u kan yugacyyu Geta pryvodzic da parushennyay u razyhodzhanni hramasom pry meyoze i u kanchatkovym vyniku da nezhyccyazdolnasci palavyh kletak ci gamet asnoynym srodkam baracby z getaj prablemaj z yaylyaecca vykarystanne poliploidnyh hramasomnyh naboray pakolki y getym vypadku kozhnaya hramasoma kan yugue z adpavednaj hramasomaj svajgo naboru Peynyya abmezhavanni na kan yugacyyu hramasom nakladvayuc i mashtabnyya ci translakacyi Fazy meyozuFazy meyozu Meyoz skladaecca z 2 paslyadoynyh dzyalennya z karotkaj interfazaj pamizh imi Prafaza I prafaza pershaga padzelu velmi skladanaya i skladaecca z 5 stadyj Leptatena ci leptanema pakavanne hramasom kandensacyya DNK z utvarennem hramasom u vidze tonkih nicyay hramasomy ykarochvayucca Zigatena ci ziganema adbyvaecca kan yugacyya zluchenne gamalagichnyh hramasom z utvarennem struktur yakiya skladayucca z dzvyuh zluchanyh hramasom zvanyh tetradami ci bivalentami i ih dalejshaya kampaktyzacyya ci pahinema samaya pracyaglaya stadyya u nekatoryh mescah gamalagichnyya hramasomy shchylna zluchayucca utvarayuchy U ih adbyvaecca abmen uchastkami pamizh gamalagichnymi hramasomami Dyplatena ci dyplanema adbyvaecca chastkovaya dekandensacyya hramasom pry getym chastka genomu mozha pracavac adbyvayucca pracesy transkrypcyi utvarenne RNK translyacyi sintez byalku gamalagichnyya hramasomy zastayucca zluchanymi pamizh saboj U nekatoryh zhyvyol u aacytah hramasomy na getaj stadyi prafazy meyozu nabyvayuc harakternuyu formu Dyyakinez DNK iznoy maksimalna kandensuecca sintetychnyya pracesy spynyayucca rastvaraecca yadzernaya abalonka centryyoli razyhodzyacca da palyusoy gamalagichnyya hramasomy zastayucca zluchanymi pamizh saboj Da kanca Prafazy I centryyoli migruyuc da palyusoy kletki farmiruyucca nici veracyana dzyalennya razburayucca yadzernaya membrana i yadzerki Metafaza I bivalentnyya hramasomy vystrojvayucca yzdoyzh ekvatara kletki Anafaza I mikratrubachki skarachayucca bivalenty dzelyacca i hramasomy razyhodzyacca da palyusoy Vazhna adznachyc shto z za kan yugacyi hramasom u zigatene da palyusoy razyhodzyacca celyya hramasomy yakiya skladayucca z dzvyuh hramatyd kozhnaya a ne asobnyya hramatydy yak u mitoze Celafaza I hramasomy despiralizuyucca i z yaylyaecca yadzernaya abalonka Drugoe dzyalenne meyozu adbyvaecca nepasredna za pershym bez vyyaylenaj interfazy S peryyad adsutnichae pakolki perad drugim dzyalennem ne adbyvaecca replikacyi DNK Prafaza II adbyvaecca kandensacyya hramasom kletachny centr dzelicca i pradukty yago dzyalennya razyhodzyacca da palyusoy yadra razburaecca yadzernaya abalonka utvaraecca veracyano dzyalennya perpendykulyarnae pershamu veracyanu Metafaza II univalentnyya hramasomy yakiya skladayucca z dzvyuh hramatyd kozhnaya razmyashchayucca na ekvatary na roynaj adleglasci ad palyusoy yadra u adnoj ploskasci utvarayuchy tak zvanuyu metafaznuyu plascinku Anafaza II univalenty dzelyacca i razyhodzyacca da palyusoy Celafaza II hramasomy despiralizuyucca i z yaylyaecca yadzernaya abalonka U vyniku z adnoj ytvarayucca chatyry U tyh vypadkah kali meyoz spaluchany z gametagenezam napryklad u shmatkletachnyh zhyvyol pry razvicci yajcakletak pershae i drugoe dzyalenni meyozu rezka neraynamernyya U vyniku farmiruecca adna gaploidnaya yajcakletka i try tak zvanyya abartyynyya deryvaty pershaga i drugoga dzyalennyay VaryyantyU nekatoryh prascejshyh meyoz pracyakae inaksh chym apisany vyshej typovy meyoz Napryklad mozha pracyakac tolki adno a ne dva paslyadoynyya meyatychnyya dzyalenni a krosingaver adbyvacca padchas inshaj fazy meyozu Lichycca shto taki adnastupenchaty meyoz prymityyny i papyarednichay uzniknennyu dvuhstupenchataga meyozu yaki zabyaspechvae efektyynuyu genomu ZnachenneU arganizmay yakiya razmnazhvayucca palavym shlyaham praduhilyaecca padvaenne kolkasci hramasom u kozhnym pakalenni tamu shto pry ytvarenni palavyh kletak meyozam adbyvaecca redukcyya kolkasci hramasom Meyoz stvarae magchymasc dlya yzniknennya novyh kambinacyj genay tamu shto adbyvaecca ytvarenne genetychna roznyh gamet Redukcyya kolkasci hramasom pryvodzic da ytvarennya chystyh gamet yakiya nyasuc tolki adzin alel adpavednaga lokusa Razmyashchenne bivalentay ekvataryyalnaj plascinki veracyana dzyalennya y metafaze 1 i hramasom u metafaze 2 vyznachaecca vypadkovym chynam Nastupnae razyhodzhanne hramasom u anafaze pryvodzic da ytvarennya novyh kambinacyj alelyay u gametah Nezalezhnae razyhodzhanne hramasom lyazhyc u asnove ZnoskiHausman K Protozoologiya M Mir 1988 S 243 336 s ISBN 5 03 000705 9 Meyoz Usya biyalogiya nyavyzn nedastupnaya spasylka Arhivavana z pershakrynicy 2 krasavika 2015 Praverana 7 chervenya 2015 LitaraturaBabynin E V Molekulyarnyj mehanizm gomologichnoj rekombinacii v mejoze proishozhdenie i biologicheskoe znachenie Arhivavana 4 sakavika 2016 Citologiya 2007 49 N 3 182 193 Aleksandr Markov Na puti k razgadke tajny mejoza Po state Yu F Bogdanov Evolyuciya mejoza odnokletochnyh i mnogokletochnyh eukariot Aromorfoz na kletochnom urovne Zhurnal obshej biologii Tom 69 2008 2 Mart Aprel Str 102 117 Variation and evolution of meiosis Arhivavana 6 studzenya 2012 Yu F Bogdanov 2003 Biologiya Posobiya dlya postupayushih v vuzy V 2 t T 1 B63 2 e izd ispr i dop M RIA Novaya volna Izdatel Umerenkov 2011 500s SpasylkiNa Vikishovishchy yosc medyyafajly pa teme Meyoz

Апошнія артыкулы
  • Май 24, 2025

    Тэрарызм

  • Май 24, 2025

    Тэафраст

  • Май 23, 2025

    Тэарэма Баеса

  • Май 24, 2025

    Тэль-Авіў

  • Май 24, 2025

    Тэлефон

www.NiNa.Az - Студыя

  • Вікіпедыя
  • Музыка
Звяжыцеся з намі
Мовы
Звязацца з намі
DMCA Sitemap
© 2019 nina.az - Усе правы абаронены.
Аўтарскія правы: Dadash Mammadov
Бясплатны сайт для абмену дадзенымі і файламі з усяго свету.
Верхняя частка