Azərbaycanca  AzərbaycancaБеларуская  БеларускаяDeutsch  DeutschEnglish  EnglishFrançais  FrançaisҚазақ  ҚазақLietuvių  LietuviųРусский  Русскийภาษาไทย  ภาษาไทยTürkçe  TürkçeУкраїнська  Українська
Падтрымка
www.global-by3.nina.az
  • Галоўная
  • Вікіпедыя
  • Музыка

Распя цце Ісу са або Укрыжава нне Ісу са падзея якая адбылася ў 1 м стагоддзі нашай эры Ісус Хрыстос якога хрысціяне выз

Распяцце Ісуса

  • Галоўная старонка
  • Вікіпедыя
  • Распяцце Ісуса

Распя́цце Ісу́са, або Укрыжава́нне Ісу́са — падзея, якая адбылася ў 1-м стагоддзі нашай эры. Ісус Хрыстос, якога хрысціяне вызнаюць за Сына Божага і Месію, быў арыштаваны і асуджаны Понціем Пілатам на смерць праз распяцце на крыжы. Мукі перад укрыжаваннем і смерць Ісуса на крыжы (разам гэта называюць звычайна Мукамі Гасподнімі) прадстаўляюць цэнтральны аспект хрысціянскай тэалогіі, у тым ліку дактрыны выратавання і выкуплення.

image
Распяцце пэндзля Сімона Вуэ, 1622. Царква Ісуса, Генуя

Укрыжаванне Ісуса апісана ва ўсіх чатырох кананічных Евангеллях і трывала зацвердзілася як гістарычная падзея, што пацвярджаюць і нехрысціянскія крыніцы. Хрысціяне вераць: мукі Ісуса былі прадказаны ў Бібліі, напрыклад у 22-м Раздзеле Кнігі Псалмоў і 53 Раздзеле Кнігі Прарока Ісаі. Паводле Новаму Запавету, Ісус быў арыштаваны ў Гефсіманскім садзе пасля Апошняй вячэры з дванаццаццю апосталамі і быў прыведзены на суд Сінедрыёна, Понція Пілата і Ірада Анціпы перад тым, як быць перададзеным для распяцця. Пасля лупцавання, Ісус быў зняважаны рымскімі салдатамі як «Цар Іўдзейскі», апрануты ў пурпуровую мантыю, у цярновы вянок, збіты і апляваны. Ісус павінен быў пранесці свой крыж да месца распяцця.

На Галгофе Ісусу прапанавалі віно, змяшанае з жоўцю. У Евангеллях паводле Мацвея і Марка запісана, што ён адмовіўся ад гэтага віна. Затым ён быў укрыжаваны і павешаны паміж двума асуджанымі злодзеямі. Паводле Евангелля паводле Марка, Ісус цярпеў мукі распяцця каля шасці гадзін: з трэцяй гадзіны (прыкладна 9 гадзін раніцы), да самой смерці ў дзявятай гадзіне, што адпавядае прыкладна 15-й гадзіне. Рымскі салдат прымацаваў знак над галавой, які абвяшчаў, што укрыжаваны — «Ісус з Назарэта, Цар Іўдзейскі» на трох мовах (лацінскай, грэчаскай і іўрыце). Таксама салдаты дзялілі вопратку Ісуса, кідаючы жэрабя, таму што адзенне было бязшвоўнае. Рымскія салдаты не ламалі ногі Ісуса, як гэта яны зрабілі з двума іншымі ўкрыжаванымі мужчынамі (ламанне ног паскарала працэс распяцця), таму што Ісус быў ужо мёртвы. Кожнае Евангелле мае сваю колькасць апошніх словаў Ісуса, а агульная колькасць іх — сем. У сінаптычных Евангеллях, распяцце суправаджаюць розныя звышнатуральныя падзеі, такія як , землетрасенне, а ў Евангеллі ад Мацвея — уваскрасенне святых. Пасля смерці Ісуса, яго цела было знята з крыжа Іосіфам Арымафейскім разам з Нікадзімам і пахавана ў высечанай пячоры-грабніцы. Паводле Евангелля, Ісус праз два дні на «трэці дзень» уваскрэс з мёртвых.

У Новым Запавеце ўсе чатыры Евангеллі ўключаюць пашыранае апавяданне арышту Ісуса, суда, распяцця, і ўваскрасення. У кожным з Евангелляў гэтыя пяць падзей у жыцці Ісуса апавядаюцца больш падрабязна, чым пра кожную з іншых частак яго жыцця. Навукоўцы адзначаюць, што апавяданне ўключае падзеі амаль кожнай гадзіны. Хрысціяне традыцыйна разумеюць смерць Ісуса на крыжы як асэнсаваную і добраахвотную ахвяру (улічваючы, што ён нічога не казаў у сваю абарону падчас выпрабаванняў), якая была прынесена паводле волі бога, каб загладзіць грахі чалавецтва і зрабіць магчымым выратаванне. Большасць хрысціян абвяшчаюць гэтую ахвяру праз хлеб і віно Эўхарыстыі (у візантыйскім абрадзе таінства носіць назву Прычасця) як успамін аб Тайнай вячэры. Многія таксама кожны год адзначаюць падзеі Вялікай пятніцы.

Аўтар: www.NiNa.Az

Дата публікацыі: 21 Май, 2025 / 18:43

Raspya cce Isu sa abo Ukryzhava nne Isu sa padzeya yakaya adbylasya y 1 m stagoddzi nashaj ery Isus Hrystos yakoga hrysciyane vyznayuc za Syna Bozhaga i Mesiyu byy aryshtavany i asudzhany Ponciem Pilatam na smerc praz raspyacce na kryzhy Muki perad ukryzhavannem i smerc Isusa na kryzhy razam geta nazyvayuc zvychajna Mukami Gaspodnimi pradstaylyayuc centralny aspekt hrysciyanskaj tealogii u tym liku daktryny vyratavannya i vykuplennya Raspyacce pendzlya Simona Vue 1622 Carkva Isusa Genuya Ukryzhavanne Isusa apisana va ysih chatyroh kananichnyh Evangellyah i tryvala zacverdzilasya yak gistarychnaya padzeya shto pacvyardzhayuc i nehrysciyanskiya krynicy Hrysciyane verac muki Isusa byli pradkazany y Biblii napryklad u 22 m Razdzele Knigi Psalmoy i 53 Razdzele Knigi Praroka Isai Pavodle Novamu Zapavetu Isus byy aryshtavany y Gefsimanskim sadze paslya Aposhnyaj vyachery z dvanaccaccyu apostalami i byy pryvedzeny na sud Sinedryyona Ponciya Pilata i Irada Ancipy perad tym yak byc peradadzenym dlya raspyaccya Paslya lupcavannya Isus byy znyavazhany rymskimi saldatami yak Car Iydzejski apranuty y purpurovuyu mantyyu u cyarnovy vyanok zbity i aplyavany Isus pavinen byy pranesci svoj kryzh da mesca raspyaccya Na Galgofe Isusu prapanavali vino zmyashanae z zhoycyu U Evangellyah pavodle Macveya i Marka zapisana shto yon admoviysya ad getaga vina Zatym yon byy ukryzhavany i paveshany pamizh dvuma asudzhanymi zlodzeyami Pavodle Evangellya pavodle Marka Isus cyarpey muki raspyaccya kalya shasci gadzin z trecyaj gadziny prykladna 9 gadzin ranicy da samoj smerci y dzyavyataj gadzine shto adpavyadae prykladna 15 j gadzine Rymski saldat prymacavay znak nad galavoj yaki abvyashchay shto ukryzhavany Isus z Nazareta Car Iydzejski na troh movah lacinskaj grechaskaj i iyryce Taksama saldaty dzyalili vopratku Isusa kidayuchy zherabya tamu shto adzenne bylo byazshvoynae Rymskiya saldaty ne lamali nogi Isusa yak geta yany zrabili z dvuma inshymi ykryzhavanymi muzhchynami lamanne nog paskarala praces raspyaccya tamu shto Isus byy uzho myortvy Kozhnae Evangelle mae svayu kolkasc aposhnih slovay Isusa a agulnaya kolkasc ih sem U sinaptychnyh Evangellyah raspyacce supravadzhayuc roznyya zvyshnaturalnyya padzei takiya yak zemletrasenne a y Evangelli ad Macveya uvaskrasenne svyatyh Paslya smerci Isusa yago cela bylo znyata z kryzha Iosifam Arymafejskim razam z Nikadzimam i pahavana y vysechanaj pyachory grabnicy Pavodle Evangellya Isus praz dva dni na treci dzen uvaskres z myortvyh U Novym Zapavece yse chatyry Evangelli yklyuchayuc pashyranae apavyadanne aryshtu Isusa suda raspyaccya i yvaskrasennya U kozhnym z Evangellyay getyya pyac padzej u zhycci Isusa apavyadayucca bolsh padrabyazna chym pra kozhnuyu z inshyh chastak yago zhyccya Navukoycy adznachayuc shto apavyadanne yklyuchae padzei amal kozhnaj gadziny Hrysciyane tradycyjna razumeyuc smerc Isusa na kryzhy yak asensavanuyu i dobraahvotnuyu ahvyaru ulichvayuchy shto yon nichoga ne kazay u svayu abaronu padchas vyprabavannyay yakaya byla prynesena pavodle voli boga kab zagladzic grahi chalavectva i zrabic magchymym vyratavanne Bolshasc hrysciyan abvyashchayuc getuyu ahvyaru praz hleb i vino Eyharystyi u vizantyjskim abradze tainstva nosic nazvu Prychascya yak uspamin ab Tajnaj vyachery Mnogiya taksama kozhny god adznachayuc padzei Vyalikaj pyatnicy

Апошнія артыкулы
  • Май 21, 2025

    Нікаля Бурбакі

  • Май 21, 2025

    Нізіна

  • Май 19, 2025

    Нізкі Рынак

  • Май 21, 2025

    Ніжняя Саксонія

  • Май 20, 2025

    Ніжняя Аўстрыя

www.NiNa.Az - Студыя

  • Вікіпедыя
  • Музыка
Звяжыцеся з намі
Мовы
Звязацца з намі
DMCA Sitemap
© 2019 nina.az - Усе правы абаронены.
Аўтарскія правы: Dadash Mammadov
Бясплатны сайт для абмену дадзенымі і файламі з усяго свету.
Верхняя частка