Раё́н (ад фр.: rayon — прамень, радыус) — адзін з двух відаў адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзелу ў некаторых краінах: адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка або пэўная частка горада.
Апісанне
Раён у якасці адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі існуе ў Азербайджане, Беларусі, Грузіі, Латвіі, Малдове, Расіі і Украіне. Паняцце раён было ўтворана ад слова французскага паходжання і ў якасці адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі ўведзены савецкай адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай 1923–1929 гадоў, якая замяніла былыя воласці і паветы Расійскай імперыі на раёны.
Звычайна раён — адзінка, на два крокі ніжэйшая за нацыянальны ўзровень. Ён можа быць падпарадкаванай часткай наступных адзінак:
- вобласці, вялікага горада (у Беларусі);
- вобласці, края, рэспублікі, аўтаномнай акругі або вялікага горада (у Расіі);
- невялікай рэспублікі СССР, вобласці, края, рэспублікі або вялікага горада буйной ССР (у былым Савецкім Саюзе);
- вобласці, вялікага горада, або Аўтаномнай рэспублікі Крым (ва Украіне).
Звычайна раёны маюць пэўную ступень самакіравання ў форме публічнага абрання адміністрацыі раёна (райсавета) і мясцовага кіраўніка адміністрацыі, які часам выбіраецца, а часам прызначаецца.
Раёны ў Беларусі
Адміністрацыйна-тэрытарыяльны раён
Падзел на раёны ў Беларусі застаўся ад распаду СССР. Раён з’яўляецца адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкай вобласці.
На 1 студзеня 2000 года ў Беларусі налічвалася 118 раёнаў.
Гарадскі раён
У буйных гарадах уводзіцца адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел на раёны. Кожны раён мае сваё раённае самакіраванне. На раёны падзяляюцца ўсе абласныя цэнтры краіны і горад Бабруйск.
Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел Мінска быў уведзены ў 1938 годзе і на цяперашні момант налічваецца 9 адміністрацыйных раёнаў горада.
На 1 студзеня 2004 года ў Беларусі налічвалася 24 гарадскія раёны.
Дадатковыя звесткі
- Найбольшая колькасць раёнаў у Мінскай вобласці — 22.
- Найменшая колькасць раёнаў у Брэсцкай вобласці — 16.
- У Беларусі маецца 10 раёнаў, у склад якіх уваходзяць два гарады: Бярозаўскі, Дзяржынскі, Жыткавіцкі, Івацэвіцкі, Камянецкі, Лідскі, Лунінецкі, Мёрскі, Столінскі, Чашніцкі.
- Самая доўгая назва раёна Беларусі — Верхнядзвінскі (14 літар).
- Самая кароткая назва раёна Беларусі — Глускі, Ельскі, Лідскі, Мёрскі, Пінскі, Слуцкі і Ушацкі (па 6 літар).
- Найбольшы паводле плошчы раён — Столінскі (3 342,06 км²)
- Найменшы паводле плошчы раён — Жабінкаўскі (684,17 км²)
- Найбольшы паводле колькасці насельніцтва раён — Барысаўскі (2009 год — 187,6 тыс.)
- Найменшы паводле колькасці насельніцтва раён — Краснапольскі (2009 год — 11,1 тыс.)
Крыніцы
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 18. Кн. 2: Рэспубліка Беларусь / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2004. — Т. 18. Кн. 2. — 760 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0310-1. — ISBN 985-11-0295-4 (т. 18. Кн. 2). Старонка 724
Аўтар: www.NiNa.Az
Дата публікацыі:
Rayo n ad fr rayon pramen radyus adzin z dvuh viday administracyjna terytaryyalnaga padzelu y nekatoryh krainah administracyjna terytaryyalnaya adzinka abo peynaya chastka gorada ApisanneRayon u yakasci administracyjna terytaryyalnaj adzinki isnue y Azerbajdzhane Belarusi Gruzii Latvii Maldove Rasii i Ukraine Panyacce rayon bylo ytvorana ad slova francuzskaga pahodzhannya i y yakasci administracyjna terytaryyalnaj adzinki yvedzeny saveckaj administracyjna terytaryyalnaj reformaj 1923 1929 gadoy yakaya zamyanila bylyya volasci i pavety Rasijskaj imperyi na rayony Zvychajna rayon adzinka na dva kroki nizhejshaya za nacyyanalny yzroven Yon mozha byc padparadkavanaj chastkaj nastupnyh adzinak voblasci vyalikaga gorada u Belarusi voblasci kraya respubliki aytanomnaj akrugi abo vyalikaga gorada u Rasii nevyalikaj respubliki SSSR voblasci kraya respubliki abo vyalikaga gorada bujnoj SSR u bylym Saveckim Sayuze voblasci vyalikaga gorada abo Aytanomnaj respubliki Krym va Ukraine Zvychajna rayony mayuc peynuyu stupen samakiravannya y forme publichnaga abrannya administracyi rayona rajsaveta i myascovaga kiraynika administracyi yaki chasam vybiraecca a chasam pryznachaecca Rayony y BelarusiAsnoyny artykul Rayony Belarusi Administracyjna terytaryyalny rayon Padzel na rayony y Belarusi zastaysya ad raspadu SSSR Rayon z yaylyaecca administracyjna terytaryyalnaj adzinkaj voblasci Na 1 studzenya 2000 goda y Belarusi nalichvalasya 118 rayonay Garadski rayon U bujnyh garadah uvodzicca administracyjna terytaryyalny padzel na rayony Kozhny rayon mae svayo rayonnae samakiravanne Na rayony padzyalyayucca yse ablasnyya centry krainy i gorad Babrujsk Administracyjna terytaryyalny padzel Minska byy uvedzeny y 1938 godze i na cyaperashni momant nalichvaecca 9 administracyjnyh rayonay gorada Na 1 studzenya 2004 goda y Belarusi nalichvalasya 24 garadskiya rayony Dadatkovyya zvestki Najbolshaya kolkasc rayonay u Minskaj voblasci 22 Najmenshaya kolkasc rayonay u Bresckaj voblasci 16 U Belarusi maecca 10 rayonay u sklad yakih uvahodzyac dva garady Byarozayski Dzyarzhynski Zhytkavicki Ivacevicki Kamyanecki Lidski Luninecki Myorski Stolinski Chashnicki Samaya doygaya nazva rayona Belarusi Verhnyadzvinski 14 litar Samaya karotkaya nazva rayona Belarusi Gluski Elski Lidski Myorski Pinski Slucki i Ushacki pa 6 litar Najbolshy pavodle ploshchy rayon Stolinski 3 342 06 km Najmenshy pavodle ploshchy rayon Zhabinkayski 684 17 km Najbolshy pavodle kolkasci naselnictva rayon Barysayski 2009 god 187 6 tys Najmenshy pavodle kolkasci naselnictva rayon Krasnapolski 2009 god 11 1 tys KrynicyBelaruskaya encyklapedyya U 18 t T 18 Kn 2 Respublika Belarus Redkal G P Pashkoy i insh Mn BelEn 2004 T 18 Kn 2 760 s 10 000 ekz ISBN 985 11 0310 1 ISBN 985 11 0295 4 t 18 Kn 2 Staronka 724