Тэлегра́ф (стар.-грэч.: τῆλε — «далёка» + γρᾰ́φω — «пішу») — прыстасаванне для перадачы інфармацыі, пераважна тэкставай, на вялікія адлегласці.
Аптычны тэлеграф

У 1792 годзе ў Францыі стварыў сістэму перадачы бачнай інфармацыі, якая атрымала назву «Аптычны тэлеграф». У звыклым выглядзе гэта быў ланцуг аднолькавых будынкаў з размешчанымі на дахах тычкамі з рухомымі папярочкамі, якія будаваліся ў межах бачнасці адзін ад другога. Тычкі з рухомымі папярочкамі — семафор — кіраваліся пры дапамозе тросаў аператарамі ў будынках. Шап стварыў табліцу кодаў, дзе кожнай літары алфавіту адпавядала вызначаная фігура, якая ўтваралася семафорам у залежнасці ад становішча папярочак адносна тычкі. Сістэма Шапа дазваляла перадаваць паведамленні на хуткасці два словы за хвіліну і хутка распаўсюдзілася па Еўропе. У Швецыі ланцуг станцый аптычнага тэлеграфа дзейнічаў да 1880 года.
Электрычны тэлеграф

Адна з першых спроб стварыць сродак сувязі з выкарыстаннем электрычнасці адносіцца да другой паловы XVIII стагоддзя, калі Лесаж у 1774 годзе пабудаваў у Жэневе электрастатычны тэлеграф. У 1798 годзе іспанскі вынаходнік стварыў уласную канструкцыю электрастатычнага тэлеграфа. Потым, у 1809 годзе нямецкі вучоны пабудаваў электрахімічны тэлеграф.
Першы электрамагнітны тэлеграф стварыў расійскі вучоны у 1832 годзе. Ён распрацаваў код, у якім кожнай літары алфавіта адпавядала камбінацыя сімвалаў, якая магла праяўляцца чорнымі і белымі кругамі на тэлеграфным апараце. Пазней электрамагнітны тэлеграф быў пабудаваны ў Германіі Карлам Гаусам і (1833), у Вялікабрытаніі — Кукам і Уітсанам (1837), а ў ЗША электрамагнітны тэлеграф быў запатэнтаваны С. Морзэ ў 1837 годзе. Тэлеграфныя апараты Шылінга, Гауса-Вебера, Кука-Уітсана адносяцца да электрамагнітных апаратаў стрэлачнага тыпу, а апарат Морзэ — да электрамеханічных. Вялікай заслугай Морзэ з’яўляецца вынаходніцтва тэлеграфнага кода, дзе літары алфавіта прадстаўленыя камбінацыямі кропак і працяжнікаў (код Морзэ). Камерцыйнае выкарыстанне электрычнага тэлеграфа было пачата ў Лондане ў 1837 годзе.
Фотатэлеграф
У 1843 годзе брытанскі фізік запатэнтаваў сваю канструкцыю электрычнага тэлеграфа, якая дазваляла перадаваць выявы па дроце. Апарат Бейна лічыцца першай факс-машынай. У 1855 годзе італьянскі вынаходнік стварыў аналагічную прыладу, якую назваў «пантэлеграф» і прапанаваў для камерцыйнага выкарыстання.
Бяздротавы тэлеграф
7 мая 1895 года расійскі навуковец Аляксандр Папоў на паседжанні Расійскага фізіка-хімічнага таварыства прадэманстраваў прыладу, якую ён назваў «навальніцаадметчык», яна рэгістравала электрамагнітныя хвалі. Гэта прылада лічыцца першым радыёпрыёмнікам. У 1897 годзе пры дапамозе апаратаў бяздротавай тэлеграфіі Папоў ажыццявіў прыём і перадачу паведамленняў паміж берагам і вайсковым караблём. У 1899 годзе Папоў мадэрнізаваў свой апарат, цяпер прыём сігналаў (кодам Морзэ) ажыццяўляўся на слухаўкі аператара.
У 1896 годзе ў Вялікабрытаніі італьянец Гульельма Марконі падаў патэнт «аб удасканаленнях апарата бяздротавай сувязі». У 1901 годзе Марконі здолеў атрымаць першы сігнал бяздротавага тэлеграфа праз Атлантычны акіян.
Апарат Бадо
У 1872 годзе французскі вынаходнік стварыў тэлеграфны апарат шматразовага дзеяння, які мог перадаваць па адным дроце два і болей паведамленні ў адзін бок. Акрамя таго, ён стварыў тэлеграфны код (), які потым атрымаў сусветнае распаўсюджанне пад назвай Міжнародны тэлеграфны код № 1 (ІТА1). Мадыфікаваная версія МТК № 1 атрымала назву МТК № 2 (ІТА2). Далейшае развіццё тэлеграфнага апарата Бадо прывяло да ўзнікнення (). У гонар Бадо атрымала назву адзінка хуткасці перадачы інфармацыі — Бод.
Цікавыя факты
Руская армія ўпершыню выкарыстала тэлеграфную сувязь падчас Аўліяр-Аладжынскай бітвы ў 1877 годзе.
Гл. таксама
Спасылкі
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Тэлеграф
- Гісторыя факсімільных машын і фотатэлеграфаў (англ.).
- Віртуальны музей тэлетайпаў(недаступная спасылка) (англ.).
- Паўночнаамерыканскі музей камунікацый (фота і запіс гуку тэлетайпа) (англ.).
Аўтар: www.NiNa.Az
Дата публікацыі:
Telegra f star grech tῆle dalyoka grᾰ fw pishu prystasavanne dlya peradachy infarmacyi peravazhna tekstavaj na vyalikiya adleglasci Aptychny telegrafAptychny telegraf U 1792 godze y Francyi stvaryy sistemu peradachy bachnaj infarmacyi yakaya atrymala nazvu Aptychny telegraf U zvyklym vyglyadze geta byy lancug adnolkavyh budynkay z razmeshchanymi na dahah tychkami z ruhomymi papyarochkami yakiya budavalisya y mezhah bachnasci adzin ad drugoga Tychki z ruhomymi papyarochkami semafor kiravalisya pry dapamoze trosay aperatarami y budynkah Shap stvaryy tablicu koday dze kozhnaj litary alfavitu adpavyadala vyznachanaya figura yakaya ytvaralasya semaforam u zalezhnasci ad stanovishcha papyarochak adnosna tychki Sistema Shapa dazvalyala peradavac pavedamlenni na hutkasci dva slovy za hvilinu i hutka raspaysyudzilasya pa Eyrope U Shvecyi lancug stancyj aptychnaga telegrafa dzejnichay da 1880 goda Elektrychny telegrafAdna z pershyh sprob stvaryc srodak suvyazi z vykarystannem elektrychnasci adnosicca da drugoj palovy XVIII stagoddzya kali Lesazh u 1774 godze pabudavay u Zheneve elektrastatychny telegraf U 1798 godze ispanski vynahodnik stvaryy ulasnuyu kanstrukcyyu elektrastatychnaga telegrafa Potym u 1809 godze nyamecki vuchony pabudavay elektrahimichny telegraf Pershy elektramagnitny telegraf stvaryy rasijski vuchony u 1832 godze Yon raspracavay kod u yakim kozhnaj litary alfavita adpavyadala kambinacyya simvalay yakaya magla prayaylyacca chornymi i belymi krugami na telegrafnym aparace Paznej elektramagnitny telegraf byy pabudavany y Germanii Karlam Gausam i 1833 u Vyalikabrytanii Kukam i Uitsanam 1837 a y ZShA elektramagnitny telegraf byy zapatentavany S Morze y 1837 godze Telegrafnyya aparaty Shylinga Gausa Vebera Kuka Uitsana adnosyacca da elektramagnitnyh aparatay strelachnaga typu a aparat Morze da elektramehanichnyh Vyalikaj zaslugaj Morze z yaylyaecca vynahodnictva telegrafnaga koda dze litary alfavita pradstaylenyya kambinacyyami kropak i pracyazhnikay kod Morze Kamercyjnae vykarystanne elektrychnaga telegrafa bylo pachata y Londane y 1837 godze FotatelegrafU 1843 godze brytanski fizik zapatentavay svayu kanstrukcyyu elektrychnaga telegrafa yakaya dazvalyala peradavac vyyavy pa droce Aparat Bejna lichycca pershaj faks mashynaj U 1855 godze italyanski vynahodnik stvaryy analagichnuyu pryladu yakuyu nazvay pantelegraf i prapanavay dlya kamercyjnaga vykarystannya Byazdrotavy telegraf7 maya 1895 goda rasijski navukovec Alyaksandr Papoy na pasedzhanni Rasijskaga fizika himichnaga tavarystva prademanstravay pryladu yakuyu yon nazvay navalnicaadmetchyk yana registravala elektramagnitnyya hvali Geta prylada lichycca pershym radyyopryyomnikam U 1897 godze pry dapamoze aparatay byazdrotavaj telegrafii Papoy azhyccyaviy pryyom i peradachu pavedamlennyay pamizh beragam i vajskovym karablyom U 1899 godze Papoy madernizavay svoj aparat cyaper pryyom signalay kodam Morze azhyccyaylyaysya na sluhayki aperatara U 1896 godze y Vyalikabrytanii italyanec Gulelma Markoni paday patent ab udaskanalennyah aparata byazdrotavaj suvyazi U 1901 godze Markoni zdoley atrymac pershy signal byazdrotavaga telegrafa praz Atlantychny akiyan Aparat BadoU 1872 godze francuzski vynahodnik stvaryy telegrafny aparat shmatrazovaga dzeyannya yaki mog peradavac pa adnym droce dva i bolej pavedamlenni y adzin bok Akramya tago yon stvaryy telegrafny kod yaki potym atrymay susvetnae raspaysyudzhanne pad nazvaj Mizhnarodny telegrafny kod 1 ITA1 Madyfikavanaya versiya MTK 1 atrymala nazvu MTK 2 ITA2 Dalejshae razviccyo telegrafnaga aparata Bado pryvyalo da yzniknennya U gonar Bado atrymala nazvu adzinka hutkasci peradachy infarmacyi Bod Cikavyya faktyRuskaya armiya ypershynyu vykarystala telegrafnuyu suvyaz padchas Ayliyar Aladzhynskaj bitvy y 1877 godze Gl taksamaSpasylkiNa Vikishovishchy yosc medyyafajly pa teme Telegraf Gistoryya faksimilnyh mashyn i fotatelegrafay angl Virtualny muzej teletajpay nedastupnaya spasylka angl Paynochnaamerykanski muzej kamunikacyj fota i zapis guku teletajpa angl